Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 336с.
Мінск 2009
Прымітывізм — ніырокая тэндэнцыя ў мастаціве канца XIX—XX ст., сутнасць якой у схільнасці да наіўнага мастацтва. Яе арыенцірамі сталі першабытнае мастацтва, традыцыйнае мастацзва народаў Афрыкі, Акеаніі, Амерыкі, выяўленчая творчасць гарадскіх нізоў і мастакоў-самавукаў. Характэрныя рысы — непасрэднасць, яркасць. маляўнічасць, простая форма. Буйнейшыя прадстаўнікі: A. Русо, Л. Серафан, бабуля Мозес, I. Генераліч, Н. Пірасмані.
Прысвячэнне — надпіс на пачатку твора, што указвае на асобу каму ён адрасуецца.
Прытча — дыдактычнае апавяданне аб чалавечым жыцці ў іншасказальнай ці алегарычнай форме.
Прыход — абшчына, якая паводле духоўных трэб, належыць да адной нарквы.
Прэдыкат (ад лац. praedicatum — выказанае) — 1) Лагічны выказнік — тое, што ў меркаванні выказваецца аб яго суб’екце. 2) Тое ж, што і граматычны выказнік.
Прэдыкатыйная сувязь— сувязь паііж дзейнікам і выказнікам, форма выражэння прэдыкатнўных адносін.
Прэдыкатыўнасць— выражэнне мо$нымі сродкамі адносін зместа выказанага да рэчаіснасці як аснова сказа. Грамагычнымі сродкамі выражэння прадыкагыўнасці з'яўляюцца катэгорыя часу (усе з’явы рэчдіснасці адбываюцца ў часе, і змест выказвання ўсведашяецца ў якімнебудзь часавым плане). катэгорыя асобы (іыказванне, як правіла, суадносіць дзеянне з адной з грох асоб) і кагэгорыя мадальнасці (выказванне прамоўцы суправажаецца выражэннем яго адносін да зместа выказвіння). Прэдыкатыўнасць і інтанацыя паведамлення з’яўаяюцца агульнымі характэрнымі прыкметамі сказа.
Прэдыкацыя (ад лац. praedicatio — выказванне) — адносіны зместу выказвання да рэчаіснасні ажыццяўляемыя ў сказе. У прэдыкацыі лагічны суб’ектраскрываецца лагічным прэдыкатам (штосьці аб кімсьці сцвярджаецца ці адмаўляецца).
Прэрагатыва (ад лан. praerogativa) — выключнае права, якое належыць якому-небудзь дзяржаўнаму органу, пэунай асобе.
Прэса (ад франц. pressed — перыядычны друк (часопісы, газеты).
Прэс-атаіпэ (ад франц, pressattache) — а.ашэ, які займаецца пытаннямі друку.
Прэс-канферэнцыя (ад англ. press conference) — сустрэча дзяржаўных, грамадскіх, навуковых дзеячоў з прадстаўнікамі СМІ для іх інфармавання і адказаў на пытанні.
11рэс-рэліз (ад англ. press release) — спецыяльны бюлецень для работнікаў СМІ. які выпускаецца ўрадавымі
ўстановамі, кіруючым органам якой-небудзь міжнароднай арганізацыі і змяшчае матэрыялы для тэрміновага надрукавання.
Прэс-сакратар (ад англ. press secretery) — прадстаўнік прэзідэнта, прэм’ер-міністр па справах друку.
Прэс-цэнтр — служба інфармацыі, якая арганізуецца на перыяд з’ездаў, канфэрэнцый, нарад, спартыўных спаборніцтваў і г. д. ці існуючая ўвесь час пры якойсыді арганізацыі, органе ўлады.
Прэфіксацыя — далучэнне прыназоўнікаў да каранёў і асноваў як спосаб словаўтварэння і формаўтварэння (невялікі, контрпрапанова, экстраардынарны, ультрагук і г. д.).
Прэфіксоід — карнявая марфема, якая выступае ў функцыі прыназоўніка (прэфікса): штодзённы, напаўадкрыты, спаконвечны.
Псіхалагічны выказнік (псіхалагічны прэдыкат) — уяўленне, якое з’яўляецца другім паводле парадку ўзнікнення ў свядомасці, незалежна ад граматычнага яго выражэння.
Псіхалагічны дзейнік (псіхалагічны суб’ект) — уяўленне, якое з’яўляецца першым па парадку ўзнікнення у свядомасці і псіхалагічнай значымасці, незалежна ад граматычнага яго выражэння. Ляціць птушка.
Псіхалінгвістыка — 1) Галіна мовазнаўства., якая вывучае працэс маўлення з пункту зроку суадносін паміж зместам моўнага акта і намерамі асобы прамоўцы (пішучага), таго, хто робіць паведамленне. 2) Галіна мовазнаўства, якая вывучае сувязі паміж змястоўным бокам мовы і грамадскім мысленнем, грамадскім жыццём гаворачага калектыва. Своеасаблівы сінтэз псіхалогіі і лінгвістыкі
— псіхалінгвістыка займаецца гакімі праблемамі, як ўспрыймальнасць мовы, заканамернасці авалодвання мовай (развіццё мовы ў дзяцей. двухмоўе), адносіны лінгвістычных працэсаў дапазнання і г. д.
Публіцыстыка — сукупнасць мастацкіх твораў. якія адлюстроўваюць грамадскае і палітычнае жыццё народа.
Пунктуацыя (ад гюзнелац. punctuatio, ад лац. punctum —кропка) — I) Сукупнасць правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку. 2) Пастаўленне знакаў прыпынку ўтэксце. 3) Тое, што і знакі прыпынку.
У гісторыі ўсходнеславянскай пунктуацыі, па пытанні аб яе асновах і прызначэнні, існуюць тры асноўныя напрамкі: лагічны, сінтаксічны, інганацыйны. Тэарэтыкам лагічнага ці сэнсавага накірунку лічыццаФ. I. Буслаеў, які лічыў што для большай зразумеласні і выразнасці ў выкладанні думак на пісьме прынята адасабляць словы і цэлыя сказы знакамі прыпынку. Ён бачыў прызначэнне пунктуацыі дваякім: I) Садзейнічаць дакладнасці у выкладанні думак. адзяляць адзін сказ ад другога ці адну частку ад іншай пры дапамозе: кропкі (.), коскі (,). кропкі з коскай (;). двукроп’я (:). 2) Выражаць адчуванні асобы прамоўцы і яго адносіны даслухача: клічнік (!), пытальнік (?), шматкроп’е (...), працяжнік (—) Безумоўна, ужыванне большасці знакаў нрыпынку рэгулююцца граматычнымі (сінтаксічнымі) правіламі, але ў падмурак правілаў пакладзены сэнс выказвання
Буйны прадстаўнік сінтаксічнага напрамку Я. К. Грот лічыў. штоздапамогайасноўныхзнакаўпрыпынку ажыццяўляецца ўказанне ма большую ці меншую сувязь паміж сказамі, часткова паміж членамі сказа, а таксама для спрашчэння разумення чытачом пісьмовай мовы. Пытальнік і клічнік паказваюць на характар маўлення.
Прадстаўнікі інтанацыйнай тэорыі (Л. В Шчэрба) лічаць. што знакі прыпынку служаць для абазначэння рытмікі і мелодыкі фразы, ці дакладней фразавай інтанацыі, шго яны выражаюць у пераважнай большасці выпадкаў не іраматычнае, а дэкламаныйна-псіхалагічнае расчляненне мовы (А.М. Пяшкоўскі). Л.А. Булахоўскі адзначаў, што знакі прыпынку неабходныя ддя перадачы мелодыі мовы, тэмпа яе і паўзаў.
Тым не менш усе прызнавалі камунікагыйную функцыю пунктуацыі, як асноўнага сродка афармлення пісьмовай мовы. Так, кропка абазначае закончанасць сказа. коскі паміж аднароднымі членамі ўказваюць на сінтаксічную роўнасць элементаў сказа, раўнапраўнасць паняццяў. Пытальнік указвае не толькі на чляненне мовы, але і на пытальны характар сказа. У некагорых выпадках знакі прыпынку з’яў.іяюцца асноўным ці адзіным сродкам выяўлення сэнсавых адносін, якія не могуць быць выражаныя ў пісьмовым тэксце граматычнымі ці лексічнымі сродкамі.
Усходнеславянская пунктуацыйная сістэма валодае вялікай груткасцю: разам з абавязковымі канонамі яна змяшчае ўказанні, якія не маюць строгага нарматыўнага характару і дапушчаюць розныя пунктуацыйныя варыянты, звязаныя не толькі з сэнсавымі адценнямі, але і са стылёвымі асаблівасцямі пісьмовага тэксту.
Пурызм (ад лац. purus — чысты) — імкненне да захавання мовы ў непашкоджанным выглядзе, барацьба супраць усялякіх навацый (неалагізмаў. іншамоўных запазычанняў), ахова літарагурнай мовы ад пранікнення ў яе ненармаваных лексічных і граматычных элементаў, што часам з’яўляецца натуральным для развіцця мовы.
Пусты прыназоўнік — дзеяслоўны прыназоўнік, пазбаўлены ўласнага лексічнага значэння, які толькі вы-
конвае чыста формаўтваральную функцыю паказчыка трывання (вырасці, нагачыць і г. д.).
Пэйаратыўны—гой, які змяшчае адмоўную ацэнку, надае зневажальныя адценні значэння (напрыклад, зневажальныя суфіксы). Інжэнерышка, старыкан. кніжонка.
Пячатка — 1) Пасведчанне, якое пацвяржае сапраўднасць дакумента, у выглядзе пггампа ці матрыцы, а таксама іх адбітак з гербам, знакам. вензелем, словам ці дэвізам на розных матэрыялах (воск, метал, сургуч. папера).
Рад — 1) Паселішча, дробная адміністрагыўна-тэрытарыяльная адзінкаў горадзе, роўная вуліцы. Адсюль гандлёвыя рады: чырвоны, суконны, калашны і г. д. 2) У сярэднявечных усходніх славян — дамова, умова; пастанова, распараджэнне; палажэнне, устаў, наказ, правіла, законы. 3) Строй, баявы парадак.
Развіты сказ — сказ, які мае ў сваім складзе, акрамя галоўных, яшчэ і даданыя члены.
Развіты члеп сказа — член сказа, які мае пры сабе залежныя словы.
Развязка — становішча дзеючых асоб, склалася ў творы ў выніку развіцня адлюстраваных у ім падзейі заключная сцэна.
Размоўная лсксіка — асаблівая стылёвая аднародная функцыянальная сістэма, якая супрацьпастаўляецца кніжнай мове як некадыфікаваная у формы літаратурнай мовы. Размоўная лексіка характарызуецца асаблівымі ўмовамі функцыянавання, такімі, як адсутнасць папярэдняга абдумвання выказвання і папярэдняга адбора моўнага матэрыялу, непасрэднасць моўных зносін паміж яго ўдзельнікамі, нязмушанасць моўнага акта. Звязаная з адсутнасцю афіцыйнасці ў адносінах паміж імі і ў самім
характары выказвання. Размоўнай мове ўласцівыя заўважныя асаблівасці на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы — у фанетыцы (вымаўленні), лексіцы, марфалогіі і сінзаксісе.
Размоўны —уласцівы паўсядзённай вуснай (звычайнай дыялагічнай) мове.
Ракурс — скарачэнне рэальных ці ўяўных постацей, прадметаў паводле законаў перспектывы ў адпаведнасці з абраным пунктам погляду.
Раман — буйная форма эпічнага твора, у падзеевай канве якога звычайна прымае ўдзел шмат дзеючых асоб, чые лёсы перакрыжоўваюцца. Вылучаюццараманы філасофскага. прыгодніцкага, гістарычнага, сямейна-побытавага. сацыяльнага характару.
Раманс — невялікі лірычны верш напеўнага тыпу на тэму кахання.
Раманскі стыль — першы пасля антычнасці буйны мастанкі стыль, які аб’ядноўвае ў адзінае цэлае ўсе віды мастацгва на значных тэрьггорыях. Развіццё яго доўжыцца з XI ст. да сярэдзіны XII ст. Іканаграфія роспісаў і рэльефаў дакладна акрэслена. Стыль вызначаепца адцягненнасцю. гістарычнай сгрыманасцю, спрошчанасцю формаў.
Раманскія мовы — мовы, якія ўваходзяць у індаеўрапейскую сям’ю і ўтвараюць у ёй асобную галіну. Да ліку раманскіх адносяцца мовы: французская. італьянская, іспанская, партугальская, румынская, малдаўская, правансальская, сардзінская, каталонская, рэта-раманская, македона-румынская, мёрівыя лацінская, окская, умбрская і іншыя (так званыя італійскія).
Рамантызм — ідэйны і мастацкі рух у еурапейскай і амерыканскай культуры канца XVIII — пачагку XIX ст. Узнік як рэакцыя на рацыяналізм і самаўпэўнены ап-
тымізм эстэтыкі класіцызма і філасофіі Асветніцтва. Вызначаецца зваротам да мастацтва Рафаэля, як аналага генія, верай ва ўсемагутнасць мастака.