Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
дняпроўе і Левабярэжжа) і запарожскае. Казакі ўсталявалі ў сябе самакіраванне з выбарнай уладай гетмана. Польскі ўрад для выплаты грашовага ўтрымання ўкраінскім казакам за службу на мяжы склаў спіс служылых казакоў — рэесір. У XVII ст. рэестр заставаўся нязменным, але колькасць казакоў увесь час павялічвалася за кошт беглых сялян і гараджан, якія не жадалі плаціць высокія падагкі. Багдан (Зіновій) Хмяльніцкі ўзначаліў барацьбу казакоў супраць уціску з боку польскіх уладаў. Хмяльніцкі (беларус памаці)— таленавіты вайсковы кіраўнік і гнуткі дыпламат— быў абраны гетманам Сечы (1647) і адразу ж заклікаў казакоў да паўстання. У бітвах пры Жоўтых Водах і ў Карсуні (1648) паўстанцы разбілі гетмана Рэчы Паспалітай Патоцкага. У армію просяцца сяляне, паўстанне набывае характар вызваленчай вайны. У верасні 1648 г. паўстанцы перамагаюць каронныя войскі ля Пілявец, а ў жніўні 1649 г. — ля Зборава. У рашучы час перамог крымскі хан парывае з Хмяльніцкім саюзныя адносіны і здраджвае яму. Хмяльніцкі вымушаны быў пайсці на перамовы і заключыць Збароўскае пагадненне (1649 г.), паводле якога колькасць рэестравых казакоў была павялічана да 40 000, разам з тым польскія магнаты і шляхі а вярнуліся насвае землі. Узімку 1649 г. адпаведны рух ахапіў Беларусь. Хмяльніцкі некалькі разоў звяртаўся да Маскоўскага царства па дапамогу, але цар пакуль не адважыўся на ўмяшальніцтва ў справы іншай дзяржавы. Паўстанцы пачалі зазнаваць цяжкасці. ГІад Берасцечкам армія паўстанцаў пацярпела паражэнне: крымчакі пайшліз поля бітвы і павялі за сабою Хмяльніцкага (1651). Белацаркоўская дамова (1651) аказалася менш выгаднай паўстанцам, чым Збароўская: рэестр быў адмежаваны да 20 000. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі Сабор у Маскве прыняў рашэнне аб уз’яднанні Украіны з Маскоўскім царствам. Ва Украіну было накіравана пасольства баярына Бугурліна.
8 студзеня 1654 г. Пераяслаўская Рада выказалася заўз’яднанне. У 1654 г. пачынаецца вайна Маскоўскага царства з Рэччу Паспалітай. У 1667 г. было заключана Андрусаўскае перамір’е на 13 гадоў: Смаленск і ўсе землі на ўсход ад Дняпра лерайшлі да Масковіі. Рэч Паспалітая прызнала далучэнне Левабярэжнай Украіны да Маскоўскага нарства, Беларусь і Правабярэжная Украіназасталіся ўскладзе Рэчы Паспалітай і ВКЛ. «Вечны мір» (1686) Маскоўскага царства і Рэчы Паспалітай пацвердзіў далучэнне Левабярэжнай Украіны са сталіцай у Кіеве да Маскоўскага нарства. На змену Маларасійскаму гетманству ў 1764 г. ствараецца Маларасійская калегія. У 1775 г. ліквідавана Новая Сеч і адміністрацыйна-палкавое ўпарадкаванне на Левабярэжнай Украіне (1781). Адбылося юрыдычнае запрыгоньваннс сялян на Левабярэжжы (1783) і Паўднёвай Украіне (1796). Падзелы Рэчы Паспалітай прывялі да фактычнага падзелу Украіны. Аўстрыя захапіла Галіччыну (1772) і Букавіну (1775). У 30—60-х гг. XV1I1 ст. успыхвае паўстанне гайдамакаў і буйнамаштабная «коліўшчына», ўзначаленыя М. Жалязняком і I. Гонтай(1768) у раёне Чаркас. Паўстанцы захапілі Умань, расправіліся з палякамі і ўчынілі яўрэйскі пагром. Паўстанне было супакоена расійскімі войскамі. На працягу XVIII ст. да Расійскай імперыі былі далучаны ўсе землі паміж Дняпром і Бугам (1774), Крым (1783), землі паміж Бугам і Днястром (1791). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Правабярэжная і Левабярэжная Украіна ўз’ядналіся ў складзе Расійскай імперыі.
Уладыка — адна з форм традыцыйнага звароту паствы і кліра да іерархаў праваслаўнай царквы.
Улахернетыса — выявы Багародзіцы, звязаныя з Улахернскім храмам, са спіскамі з асабліва шануемых Улахернскіх ікон, такі эпітэт мае і Лік Царыцы Нябеснай «Аранта», выява якой. вераемна, знаходзілася ў аспідзе
(глыбокай паўкруглай ці шматграннай алтарнай нішы, што выступала на ўсходнім фасадзе Храма).
Улахерны — мясцовасць на паўночным усходзе ад Канстанцінопаля, дзе знаходзіўся знакаміты (разбураны ў XV ст.) храм у гонар Божай Мацк менавіта ў яго сценах было з’яўленне Царыцы Нябеснай, што сталася падставай для святкавання Пакрова. Храм быўзаснаваны ў 451 г. знакамітай падзвіжніцай святой імперагрыцай Пульхерыяй Аўгустай. У 474 г. імперагар Леў Мудры змяшчае ў храме прывезены са Святой Зямлі мафорый Багародзіцы, а з 511 г. пачынаюць складацца службы ў гонар Богамаці і святынь Храма.
Умаўчанне — выраз мовы, які заключаецца ў тым, што аўтар не да канца выказвае думку, прадстаўляе чытачу (ці слухачу) самому здагадацца, што менавіта засталося нявыказаным.
Умоўнасць — уласцівасць масгацтва, якое складаецца ў неагаясамляльнасці яго твораў з явам адлюстраванай у іх рэчаіснасці.
Універсалізм (ад лац. universalis — агульнае, усеагульнае), мае карані ў ранняй хрысціянскай традыцыі перакананне ў пас.мяротным вызваленні ад граха (Вырагаванні) усіх людзей.
Унутраная мова — маўленне «пра сябе», звернутае суб’ектам да сябе самога. Адметнаснь унугранай мовы ў тым, што яна не вымаўляецца, услых не гучыць. Унутраная мова можа адрознівацца ад знешняй лаканічнасцю, адрывістасцю, эліптычным характарам грамагычных канструкцый і г. д.
Унутраная форма слова — марфалагічны склад асновы, які ўказвае на матываваную сувязь яе гучання з дадзеным значэннем.
Унутраныя законы развіцця мовы —законы, якія адлюстроўваюць працэс развіцця мовы і абумоўлены самой яе прыродай як пэўнай грамадскай з’явы. Акрамя агульных законаў якія распаўсюджваюцца і-іа кожную мову (закон паступовага назапашвання элементаў новай якасці і адмірання элементаў архаічных; закон спецыфічнага развіцця структурных ярусаў мовы — хуткага развіцця лексічнага складу і замедленага ўдасканалення грамагыкі і г. д.), існуюць унуграныя законы развіцця асобных моў іх слоўнікавага складу; фанетыка-граматычнай сістэмы.
Урбанізм — напрамак у літарагуры, які прысвечаны пераважна апісанню асаблівасцей жыцця ў буйным горадзе.
Урачыстае (святочнае) аратарскае красамоўства. Асабліва шмат урачыстых «слоў» і павучэнняў (гамілій) было прысвечана найболыл шануемым царкоўным святам: Нараджэнню Багародзіцы (21 верасня), Уздзвіжанню Крыжа Гасподняга (27 верасня), Уводзінам у Храм Прасвятой Багародзіцы (4 снежня), Нараджэнню Хрыстову (15 лютага), Благавешчанню (7 красавіка), Прэабражэнню (19 жніўня), Успенню Багародзіцы (28 жніўня), a таксама Вялікадню, Узнясенню, Троіцы, Пакрову Прасвятой Багародзіцы (14 кастрычніка), памяці першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла (12 ліпеня) і інш.
Вылучаліся гаміліі «гасподскія» (на свягы Збаўцы Хрыста. «багародзічныя» (на святы Прасвятой Дзевы), у гонар патрыярхаў, праайцоў, прарокаў, апосталаў, ангелаў свягых, іх дабрапамыснага жыцця, праведнага спачыну, перанясення мошчаў.
Помнікі ўрачыстага красамоўства запазычылі найдасканалейшае майстэрства антычнага аратарства. Значная частка святочных «слоў» і пахвал належала візантыйскім
багасловам — Яўсевію Александрыйскаму Яфрэму Сірыну, Іаану Златавусту, Кірылу Александрыйскаму, балгарскім — Кліменту Ахрыдскаму, Іаану Экзарху, з беларускіх падзвіжнікаў Кірыле Тураўскаму, Кліменту Смаляцічу, Сімяону Полацкаму, Лазару Барановічу, Іаанікію Галятоўскаму, Дзімітрыю Растоўскаму, Георгію Каніскаму, Стэфану Яворскаму і інш, Урачыстыя і дыдактычныя гаміліі ўваходзілі ў зборнікі змешанага і ўстойлівага зместу для богаслужэння і хатняга чытання.
«Усіх Тужлівых Радасць» — цудадзейная ікона Багародзіцы, дзе Яна хадайнічае перад Сынам Збаўцаю за грахі чалавечыя.
Успаміны, ці мемуары — творы апавядальнай лігаратуры аб былых падзеях, напісаныя іх удзельнікамі.
Успенне Багародзіцы — адно з двунадзесятых святаў 15(28) жніўня, узаконенае ў VI ст. пасля ІП Усяленскага (Эфескага) Сабора. Святочныя каноны складзены ў VIII ст. Казьмой Маюмскім і Іаанам Дамаскіным.
Устарэлы (састарэлы) — той, які выйшаў з жывога ўжытку і ўспрымаецца як перажытак болыіі ранняга перыяду ў развіцці мовы.
Устаў — тып напісанняў у грэчаскіх і ўсходнеславянскіх рукапісах, які характарызуецна даклздным, старанным напісаннем літараў, асобным выпісваннем кожнай літары, адсутнасцю скарачэнняў слоў.
Утопія — мастацкі твор, які апавядае аб мары як аб рэальнай з’яве, адлюстроўвае ідэальны грамадскі лад без навуковага абгрунтавання.
Фабула — размяшчэнне асноўных падзей літаратурнага твора ў іх храналагічнай паслядоўнасці.
Фаварыт (італ. «дабрасхільнасць»)— любімец, асоба. якая часова карыстаецца прывілеямі магнагаў, цароў царыц, сама здольная аказваць уплыў на іх палітыку.
Фаварытызм палітыка, пры якой усё ці многае ў дзяржаве ці ўстанове абумоўлена ўплывам, роллю фаварытаў
Фальклор — сукупнасць гвораў вуснай народнай паэтычнай творчасні.
Фаналогія (ад грэч. phone — гук, голас + logos — вучэнне) — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы як сродак адрознення гукавых абалонак слоў і марфем, іншымі словамі. тэорыя фанем.
Фанема (ад грэч. phonema — гук) — найкарацейшая гукавая адзінка, якая здолыіая адрозніць гукавыя абалонкі (гукавы бок, гучанне) розных слоў і марфем. Адрозніваюцца: 1) фанема ў вузкім значэнні. т.зв. моцная фанема, якая ўтвараецца асноўным відам фанемы і яе варыяцыямі, г. зн. членамі паралельнага, неперакрыжованага чаргавашія і 2) фанема ў шырокім значэнні, т. зв. фаяемны рад, сукупнасць гукаў якая ўтвараецца асноўным відам фанемы і яе варыянтамі, г. зн. членамі непаралельнага, неперакрыжаванага чаргавання. Фанема моцная — фанема ў моцнай пазіцыі. якая мае максімалыную сэнсаадрознівальную здольнасць у межах словаформы ці фанемнага рада. Фанема слабая — фанема ў слабой пазіцыі, якая валодае меншай ці мінімальнай адрознівальнай здольнасцю ў межах словаформы ці фанемнага раду.
Фанематычны прынцып нравапісу — прыцып арфаграфіі, які заключаецца ў тым, што літарамі алфавіта адлюстроўваюцца не рэальна вымаўляльныя гукі, а фанемы паводле іх асноўнага склада, г. зн. незалежна ад пазіцыі.
Фанетыка (ад грэч. phonetike ад phone — гук) — 1) Раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы ўтварэння і акустычныя ўласцівасці гукаў чалавечай мовы. Фанетыка агулыіая — раздзел мовазнаўства, які вывучае на матэрыяле розных моў тэарэтычныя пытанні ўтварэння гукаў мовы, прыроды націску, структуры складоў, адносін гукавога боку мовы да яе г раматычнай сістэмы. Фанетыка апісальная — раздзел мовазнаўства. які вывучае гукавы лад канкрэтнай мовы ў сінхровны.м плане. Фанетыка гістарычная — раздзел мовазваўства, які вывучае гукавы бок мовы ў яе развіцці. Фанетыка экспсрыменталыная — вывучэнне гукаў мовы з дапамогай інструменталыных метадаў даследаванвя; 2) Артыкуляцыйныя (фізіялагічныя) і акустычвыя ўласцівасці гукаў дадзенай мовы.