Скрыжалі духоўнасці і адраджэння тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Скрыжалі духоўнасці і адраджэння

тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
76.5 МБ
Царскія Вароты—двухскладныя дзверы пасярод іканастаса ў хрысціянскім храме.
Царства — уся краіна пад адным уладаром; дзяржава. зямля, г рамадства і ўвесь народ.
Царыца Нябесная — Прасвятая Багародзіца.
Цітла — надрадковы знак, які ўжываецца ў старажытнай і сярэднявечнай пісменнасці і ўказвае на скарочанае напісанне слоў.
IІітлы — спецыяльны знакадрознення лічбы ад літары ў выглядзе рысы з канцамі, загнутымі злева — уніз, справа — уверх, над залісам лічбаў. Акрамя таго, справа і злева ад запісу лічбы ставілася кропка. Лічбы ад 11 да 19 запісваліся ў адпаведнасці з вымаўленнем АІ = 11, ВІ = 12 і г. д. Астатнія лічбы пісаліся адпаведнасучасным нормам КА = 21. ME = 45, TEI =315. Тысячы абазначаюцца спецыяльнай касой рыскай. перакрэсленай пасярэдзіне
двума рысачкамі, якая ставілася перад пачагкам запісу лічбаў У такім выпадку тысячы запісваліся тымі ж літарамі, што і адзінкі.
Цокаль — ніжняя, звычайна настолькі выступаючая частка наружнай сцяны збудавання, помніка, што знаходзіцца на фундаменце.
Цыкл — шэраг твораў, аб’яднаных аднымі і тымі ж дзеючымі асобамі. эпохай, думкамі ці перажываннямі.
Цытадэль (крэпасць) — сітэма абарончых збудаванняў (роў, земляны вал, сцены з вежамі і г. д.) для кругавой абароны населенага пункта ці страгэгічна важнай мясцовасці. Для ўсходнеславянскага дойлідства характэрны крэмль, астрог. Самая моцная крэпасць — цытадэль.
Цытата (ад лац. citatum з citare — заклікаць, называць) — даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці дакладна адноўленыя нейчыя словы.
Цэльнааформленасць — непадзельнасць моўнай адзінкі, немагчымасць падзелу яе на часткі і ўстаўкі паміж імі іншых адзінак. найболып істотная прыкмета словаяк адзінкі мовы.
Цэнзура — праверка аўтарскіх тэкстаў, папярэдне іх выданню, з мэтай выяўлення і выдалення з іх непажаданых для дзяржавы ці царквы выказванняў, а таксама — для вызначэння мэтазгоднасці друкавання гэтых тэкстаў.
Цэнтралізаваная дзяржава — этап развіцця ўслед заўдзельным перыядам. Утварэнне цэнтралізаванай дзяржавы — аб’ектыўны працэс, выкліканы развіццём гарадоў, рамёстваў і гандлю, узросшымі сувязямі паміж часткамі краіны, а таксама барацьбой сазнешнімі ворагамі
Цэсарэвіч — спадчыннік царскага прастола.
і І,юркскія мовы (цюркская сям'я моў) — мовы, якія ўтвараюць шэраг груп, у якія ўваходзяць мовы турэцкая, азербайджанская, казахская, кіргізская, зуркменская, узбекская, каракалпакская, уйгурская, гатарская, башкірская, чувашская, балкарская, карачаеўская, кумыкская, начайская, тувінская, хакаская, якуцкая і інш. Да мёртвых адносяцца мовы палавецкая, хазарская. булгарская і інш.
Часаслоў — царкоўна-богаслужбовая кніга, што змяшчае псалмы, малітвы. песняспевы і інш. Тэксты сутачнага кола богаслужэння (акрамя тэкстаў літургіі, змешчаных у Служэбніку). 1 Ірызначаецца царкоўным пеўчым, чытальнікам.
Часаслоў — кніга, якая змяшчае тэксты песняспеваў і малітваў для кожнадзённых царкоўных службаў (часоў) у Праваслаўнай царкве. Служыла ў якасці кнігі пры навучанні чытанню.
Частотны слоўнік — слоўнік, у якім адабраны найбольш ужывальныя ў мове словы (звычайна у межах некалькіх тысяч).
Чорная Русь — старажытнаўсходнеславянскія землі з гарадамі Гародня. Ваўкавыск, Слонім, Нясвіж, у вярхоўях Нёмана, якія ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага ў XIII ст.
Чужая мова — выказванні іншых асобаў, якія ўключаны ў аўтарскае выкладанне. У залежнасці ад лексікасінтаксічных сродкаў і спосабаў перадачы чужой мовы адрозніваюцца просгая мова і ўскосная.
Чын1 — усталяваны парадак гіры здзяйсненні чагонебудзь, абрад.
Чын2 — 1) Прынаддежнасць да адной з прывілігіяваных катэгорый насельніцтва. 2) Званне, якое надавала-
ся дзяржаўным служачым і вайскоўцам у сувязі з нрадастаўленнем пэўных пасад, правоў і пераваг. Першапачагкова чыны азначалі рэальныя пасады, але потым адарваліся ад іх. Чыны з’явіліся з утварэннем цэнтралізаванай адзінай дзяржавы.
Чырвоная Русь — Галіцкае княства, Галіччына. Галіцыя.
Чэцій тып Біблейскіх Кніг — прызначаецца для келейнага (у манастырах) ці хатняга чы гання. Чэційная Біблія — з’ява выключна беларуская. Многія даследчыкі залічваюць пераклад Бібліі ФранцыскаСкарыны ў рэестр чэційных. Да XV ст. найболып былі вядомыя спіскі кніг Новага Запавету і Псатгыры. Менавіта у ВКЛ існаваіа шэраг зборнікаў якія ўключалі ў розных варыяцыях поўныя тэксты старазапаветных кніг: Быццё, Зыход, Другазаконне, Левіт, Лічбы (т.зв. Пяцікніжжа), кнігі Іісуса Навіна, Суддзяў, Руф. Чагыры кнігі Царстваў Прытчы Саламона, Эклезіяст, Песня Песняў Прамудрасці Іісуса Сірахава, таксама некаторыя з кніг прарокаў Усходнеславянскі чытач болып ведаўпераказы гістарычных Біблейскіх Кніг (Быцця, Другазаконня, Кніг Іісуса Ыавіна, Суддзяў, Царстваў), бо яны ўваходзілі ў хронікі і пзлеі. Першы кодэкс Чэційных Біблейскіх Кніг ствараецца толькі ў 1499 г. па ініцыятыве наўгародскага архіепіскапа Генадзія пры актыўным удзеле выхадцаў з Полацка. У сваёй дзейнасці Іван Фёдараў шырока карыстаўся дасягненнямі гэтага кодэкса і тыпа Біблейскіх Кніг. На землях ВКЛ стварэнне чэцяга тыпу Біблейскіх Кніг пачалі выхадзец з вядомай манашаскай сям'і Мацей Дзесяты і вядомы вучоны і справаводца Фёдар Янушэвіч. Даследчыкі выказваюць меркаванні, што і славутая Астрожская Біблія адчула на сабе ўплыў чэцяга гыпу Біблейскіх Кніг.
Чэцці-мінеі — царкоўная кніга, у якую ўваходзяць жыші святых, ўзгадваецца кожны дзень года. Налічвае 12 кніг. Складзена мітрапалітам Макарыем, св. Дзімітрыем Растоўскім і архіепіскапам Філарэтам.
Шарж— разнавіднасць карыкатуры, гумарыстычная ці сагырычная выява, у якой зменены і падкрэслены характэрныя рысы чалавека.
Школа — працяглае мастацкае адзінства, пераемнасць прынцыпаў і метадаў.
Шлях «3 вараг у грэкі» — найважнейшы вадзяны шлях са Скандынавіі ў Візантыю, які праходзіў з Фінскага заліва па р. Няве і Ладажскаму возеру, па р. Волхаў і возеру Ільмень, далей па рэках Лаваці, потым па рачулкам і волакам — вярхоўяў Дняпра, а па Днжіру — у Чорнае мора. 3 дапамогай гэтага шляха аб'ядналіся усходнеславянскія землі ў Кіеўскую Русь. Іншы важны вадзяны шлях ішоў па Волзе ў Волжскую Балгарыю і ў Хазарыю, a далей — у Каспійскае мора.
Шматзлучнасць (полісіндэтон) —стылёвая фігура, сутнасць якой у спецыяльным павялічэнні колькасці саюзаў у сказе, звычайна для сувязі аднародных членаў, зза чаго і падкрэсліваецца роля кожнага з іх. ствараецца адзінства пералічэння, узмацняецца выразнасць мовы.
Шматзначнаснь (палісемія) — наяўнасць у аднаго і таго ж слова некалькіх звязаных паміж сабою значэнняў якія звычайна ўзнікаюць у выніку развіцця першапачатковага значэння гэтага слова. Так, слова зямля ў сучаснай мове мае наступныя значэнні: I) Назва планеты, грэцяй ад Сонца. 2) Сушы (у адрозненні ад вады). 3) Глебы, верхняга слою зямной кары. 4) Цёмнае сыпучае рэчыва, якое ўваходзіць у склад зямной кары. 5) Краіна, дзяржава. 6) Тэрыторыя з пажыцямі, якая знаходзіцца ў не-
чым карыстанні. Шмагзначнасць можа ўзнікаць рознымі шляхамі: праз перанос назвы паводле падабенства, паводле функцыі, паводле судакранання рэчаў у прасторы і часе.
Шматкроп’е — знак прыпынку. які ўжываецца: а) для абазначэння незакончанасці выказвання, выкліканай хваляваннем прамоўцы, абрывам у лагічным развіцці думкі, знешняй перашкодай, для абазначэння загрымак ці спыненняў пры маўленні. б) на пачатку тэксту для ўказання, што працягваецца выкладанне, перарванае значнайустаўкай, ці што падзеі, апісаныя ў дадзеным урыўку тэксту і ў папярэднім яму, падзелены значным прамежкам часу; в) для абазначэння значнай паўзы пры нечаканым пераходзе ад адной думкі да іншай паміж закончанымі сказамі; г) на пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы цытаты для указання на тое, што прапушчана частка цытаванага тэксту.
Штамп — збіты выраз са сцёртым лексічным значэннем і экспрэсіўнасцю.
Шэдэўр — вышэйшае дасягненне масі ацтва. майсіэрства.
Эвалюцыя (ад лац. evolutio — разгортванне) — а) працэс змянення, развіцця; б) у філасофскім аспекце — адна з форм руху, развіцця ў прыродзе і грамадстве — бесперапынныя, паступовыя колькасныя змены, у адрозненне ад рэвалюцыі — карэнныя. якасныя змены.
Эвалюцыя мовы — развіццё мовы пад уплывам унуграных заканамернасцей і экстралінгвістычных фактараў.
Эдыкт (ад лац. edictum) — 1) У старажытным Рыме -сгіавешчанне, прадпісанне, загад уплывовай асобы. 2) Асабліва важны загад імператара і каралёў у розных дзяржавах.
Эзопава мова (па імені байкапісца Эзопа (Aisopos), 6 ст. да н.э.) — выраз думак шляхам іншасказанняў, умоўчанняў, згадванняў.
Эйфарыя (ад грэч. euphoria < ен — добра + phoreo — пераношу) — дабрапамысны, узвышана-шчаслівы настрой, не абумоўлены рэчаіснасцю.
Эканомія лінгвістычная (закон эканоміі намаганняў) — імкненне прамоўцы эканоміць высілкі пры карыстанні моваю, адна з галоўных прычын зменаў фанетычных, словаўтваральных, марфалагічных, сінтаксічных у мове.
Эквівалент (ад лац. aequus — роўны + valens (valentis)) — што мае сілу, значэнне, цэну) — нешта роўназначнае ці што адпавядае ўякіхсьці адносінах чамусьці іншаму ці што служыць яго выразам.
Эквівалент— адзінкамаўлення, здольная выканаць тую ж функцыю, што і іншая моўная адзінка.
Эквівалент сказа — словы-сказы, вакатывы.
Эквівалент слова — словазлучэнне, якое супадае па функцыі са словам і выступае ў аднолькавай сінтаксічнай функцыі з ім.
Экзатычная лексіка (адгрэч. exotikos — чужы, іншаземны) — словы і выразы, запазычаныя з іншых малавядомых моў, што ўжываюцца з мэтай надання маўленню асаблівага мясцовага каларыту.
Экзістэнцыяльны намінатыўны сказ (ад лац. existentia — існаванне) — быційны намінатыўны сказ.
Экзэгетыка (ад грэч. exegeomai — вытлумачваю) — навука (часам, хутчэй, працэдура, нават мастацтва) тлумачэнне заключаных у слове ведаў, у лацінскай традыцыі
яна мае наззу інтэрпрэтацыі. Разуменне слова як носьбіта і крыніцы ведаў, мудрасці, бясспрэчна, бярэ свой пачагак з сівой даўніцы. Слова ўяўлялася старажытнаму чалавеку інструментам, праз пасрэдніцтва якога перадаюцца Боскія па паходжанні веды. У вачах сярэдневяковага чалавека слова валодала ноўнай аўтаномнасцю, здольнасцю самастойна існаваць у навакольным свеце, «увасабляцца» і вызначаць ход гісторыі.