Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
Фанетычныя адзінкі мовы — звёны, на якія членіццамоўная хваля (шэраг гучанняў) у рытміка-інтавацыйных адносінах. Паслядоўна вылучаюцца: фраза. моўны такт, фанетычнае слова, склад. гук.
Фанетычныя напісанні — напісанні слоў у адваведнасці з іх вымаўлеввем.
Фанетычная транскрыпцыя — спецыяльны спосаб запісу мовы ў поўнай адпаведнасці з яе гучаннем, што ўжываеццаў вавуковых врацах.
Фантазія — музычная п’еса адвольнай формы.
Фармант (фарманта) (ад лац. formans, formantis утвараючы) — 1) Toe што і афікс. 2) Суфікс, які зліўся з канчаткам (сялян ства).
Фарс — 1) Від сярэднявечнага заходне-еўрапейскага тэатра побытавагакамедыйна-сатырычнага характару, што існаваў у XIV—XVI стст. Блізкі да нямецкага фастнах-
шпіля, італьянскай камедыі дэль артэ і інш. 2) У тэатры XIX—XX стст. камедыя-вадэвіль мае легкадумны змест са знешнімі камічнымі прыёмамі.
Фасад — знешні бок будынка; адрозніваюць галоўны. бакавы, задні і вулічныя. дварцовыя, садовыя фасады.
Феерыя — жанр тэатральных спектакляў, у якіх для фантастычных сцэнаў выкарыстоўваліся пастановачныя эфекты. Узнікуіталіі XVII ст.
Фелонь ці рыза — тырокая доўгая адзежа без рукавоў, акруглая накідка з выразам для галавы.
Фельетон — тып газетнага артыкула з высмейваннем заганаў грамадства.
Фігура мовы (фігура рытарычная. фігурастылісіычная) — выраз мовы, сінтаксічная пабудова, якая выкарыстоўваецца для ўзмацнення выразнасці выказвання. Найболын распаўсюджаныя фігуры мовы: анафара, антытэза, беззлучнікавасць. градацыя, інверсія, шматзлучнікавасць, паралелізм, рытарычнае пытанне, рытарычны зваротак. умаўчанне, эліпсіс, эпіфара і інш.
Філалогія (ад грэч.р/л/ео-люблю + logos ~~ вучэнне) — сукупнасць навук, якія вывучаюць культуру пэўнага народа. выражаыую ў мове і літаратурнай творчасці.
Фіміям — благавонная смала для ўваскурэння пры каджэнні.
Флектыўныя мовы — мовы, якім уласціва флектыўнае словазмяненне, г. зн. словазмяненне пасродкам флексій, што з'яўляюцца выражэннем некаторых кагэгарыяльных формаў(пар. аглютынагыўныя мовы, уякіх кожны афікс служыць для выражэння толькі аднаго граматычнага значэння). Напрыклад, канчатак « у» — у форме
каж-у сумяшчае ў сабе значэнні 1-й асобы, адзіночнага ліку, цяперашняга часу, абвеснага ладу.
Фон — глыбінныя, менш значныя часткі выяўленчай ці арнаментальнай кампазіцыі.
Фоніка — гукавая арганізацыя мовы.
Формы мовы — I) Разнавіднасці мовы, якія адрозніваюцца знешнімі сродкамі выражэння выказвання. Пісьмовая і вусная фарма маўлення. 2) Стылёвыя разнавіднасці мовы, якія адрозніваюшіа ступенню захавання нормаў літарагурнай мовы. Пісьмовая мова (вызначаецца болып дакладным захаваннем літаратурнай нормы). Вусная мова (вызначаецца больш адвольнымі адносінамі да літаратурнай нормы). He грэба агаясамлівань пісьмовую мову з кніжным стылем. Кніжны стыль не заўсёды ўвасабляецца ў пісьмовай мове (напрыклад, аратарская мова), а размоўны ў вуснай мове (напрыклад. дыялагічная мова ў мастацкім творы).
Форма слова — 1) Тое ж, што і граматычная форма слова. 2) Тое ж. што і словаформа. 3) Разнавіднасць слова ў парадыгмагычным радзе.
Фраза (ад грэч. phrasis — выраз мовы) — 1) Найменьшая самастойная адзінка мовы. якая выступае як адзінка зносін. У такім разуменні тэрмін фраза супадае з тэрмінам «сказ». Некагорыя лінгвісты размяжоўваюць аяіачаныя гэтымі тэрмінамі паняцці. Так, A. М. Пяшкоўскі сказам называў «усялякае ўласнае фармалыіае адзінства, якое выражае закончаную думку», без пэўных рытмаметадычных прыкмет, а фразай — «усякае рытмамеладычнае адзінства, якое выражае закончаную думку», без пэўных фармальных прыкметаў (выказнікавасцю адрозніваецца сказ ад фраіы). Традыцыйны складаны сказ у А. М. Пяшкоўскага падпадае пад паняцце фразы, а не
сказа. У Л. А. Булахоўскага тэрмін «фраза» супадае з тэрмінам «сказ», ужытым у шырокім сэнсе — як увасабленне словамі закончанай думкі незалежна ад сінтаксічнай формы (сказ у вузкім сэнсе — гэта двухсастаўны сказ); намінаіыўныя сказы і іншыя «эквіваленты сказа» падпадаюць пад паняцце фразы, але не сказа. 2) Самая буйная фанетычная адзінка, закончанае па сэнсе выказванне, аб’яднанае асаблівай інтанацыяй і аддзеленае асобнай паўзай ад такіх жа адзінак.
Фразеалагічна звязанае значэнне слова — лексічнае значэнне толькі ў складзе фразеалагічнай адзінкі.
Фразеалагічная адзінка (фразеалагізм, фразеаграма) — лексічна непадзельнае, устойлівае ў сваім складзе I структуры, цэласнае пазначэнні словазлучэнне, што аднаўляеццаў выглядзе падрыхтаванай моўнай адзінкі. Паводле семантычнай злітнасці адрозніваюцца: 1) Фразеалагічныя зрашчэнні (ідэомы) — фразеалагізмы з абсалютнай семантычнай спаянасцю частак, цэласнае значэнне якіх не выводзіцца са значэнняў састаўных слоў (нярэдка сасгарэлых, што захавалі архаічную грамагычную форму і апраўданую сучаснымі правіламі сінтаксічную сувязь: біць бібікі, сабаку з’есці); 2) Фразеалагічныя адзінствы — фразеалаі ізмы, цэласнае значэнне якіх (звычайна вобразнае) у той ш іншай ступені магывавана асобнымі значэннямі слоў. што склалі іх: трымаць камень за пазухай, сем пятніц натыдні, пускаць пыл у вочы; 3) Фразеалагічныя злучэнні — фразеалагізмы, у склад якіх уваходзяць словы са свабодным і фразеалагічна звязаным знач іннем, прычым цэласны сэнс выцякае са значэння асобных слоў: паветраны замак, выскачыць як Піліп з канапель. атрымаць перамогу.
Фразеалагічныя выразы — усгойлівыя ў сваім складзе фразеалагізмы, семантычна дзялімыя і якія скла-
даюцца са слоў са свабодным значэннямі (што збліжае іх сасвабоднымі словазлучэннямі), але ў працэсе зносін успрымаюцца як створаныя моўныя адзінкі (што збліжае з фразеалагічнымі адзінкамі). Да фразеалагічных выразаў адносяцца прыказкі і прымаўкі, разнастайныя выразы, крылатыя словы, атаксама ўстойлівыя злучэнні. якія выконваюць намінатыўную функцыю: працоўныя поспехі, абаронцы дзяцей і г. д.
Франтальнасць — выява чалавека, жывёлы, будынка, прадмста тварам, фасадам, непасрэдна перад гледачом, паралельна ніжняй лініі малюнка, рэльефу, ліста.
Фрашка (гюльскfraszka, ад n^.frascaбяздзеліца, забаўка)—жартаўлівыя вершаваныя мініяцюры ў польскамоўнай паэзіі, памер ад 2-х да 16-ці радкоў. Змест фрашак спалучае ў сабе розныя адценні гумару — ад жарта, каламбура, анекдота да эпіграмы ці грамадска-палітычнай сагыры. Крыніцафрашкі — народная паэзія XV—XVI стст.
Фуга — шматгалосны гвор, заснаваны на шмагразовым паўторы адной ці некалькіх тэм.
Функцыі мовы — выкарыстанне патэнцыяльных уласцівасцей сродкаў мовы для розных мэтаў.
Функцыя размоўная — асноўная функцыя мовы, адзін з бакоў камунікатыўнай функцыі, што заключаецца ваўзаемным абмене выказваннямі членаў моўнага калектыва. Функцыя зносін — другі бок камунікатыўнай функцыі, які заключаецца ў перадачы некаторага лагічнагазместу. Функцыя ўздзеяння — рэалізацыяй яе з’яўляюцца: а) функцыя валюнтагыўная (ад лац. voluntas — воля) — выражэнне волявыяўлення прамоўцы; б) функцыя экспрэсіўная (ад лац. expressio — выраз) — наданне выказванню выразнасці; в) функцыя эмаіыўная (ад лац.
emovere, emotum — узбуджаць, хваляваць) — выражэнне пачуццяў. эмоцый. Функцыі слова — мэта і прызначэнне ўзнаўлення ў мове лексічнай адзінкі, яе актуалізацыя. Функцыя камунікатыўная — прызначэнне слова служыць сродкам зносін і паведамлення. Функцыя намінатыўная — прызначэнне словаслужыць найменнем прадмета. Функцыя эстэтычная — прызначэнне слова служыць сродкам мастацкай выразнасці
Функцыя (адлац. дзейнасць, выкананне)— 1) Роля, якую выконвае моўная адзінка (граматычная кагэгорыя. граматыная форма) пры аднаўленні ў мове. 2) Прызначэнне (ужыванне, выкарыстанне) розных бакоў мовы і яе элементаў.
Функцыянальная стылістыка — раздзел стылістыкі, які вывучае функцыянальныя стылі.
Функцыянальныя стылі — стылі, якія вылучаюцна ў адпаведнасці з асноўнымі функцыямі мовы і звязаныя зтой ці іншай сферай дзейнасці чалавека. Функцыянальныя стылі не ўтвараюць закрытых сістэм, паміж стылямі існуе шырокае ўзаемапранікненне, уплыў адзін на другога Прыкметы, уласцівыя пэўнаму стылю (пераважнае выкарыстанне ў ім адпаведных лексічных сродкаў, сінтаксічных канструкцый і г. д.), паўтараецца ў іншых моўных стылях, тым не менш большасць моўных сродкаў з’яўляюцца агульнымі для ўсіх стыляў (міжстылёвыя сродкі мовы). Стыль — катэгорыя гістарычная: рухомыя не толькі межы стыляў, але і асобнага стыля ў працэсе яго развіцця.
Стыль дзелавы (афіныйна-дакументальны, абіходна-дзелавы) рэалізуе функцыю зносін. Характарызуецца наяўнасцю асаблівага запасу лексікі і фразеалогіі (афіцыйнай, канцэлярскай), ужываннем слоў у прамым,
намінагыўным значэнні, шырокім выкарыстаннем клішэ і штампаў, наменклатурных найменняў, умоўных скарачэнняў, складаных злучнікаў, канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі, намінагыўных сказаў з пералічэннем, абмежаваным ужываннем аднасастаўных сказаў, тэндэнцыяй да развітых сказаў з разгорнутай сінтаксічнай сувяззю, амаль поўнай адсугнасцю экспрэсіўных моўных сродкаў, слабой ступенню індывідуалізацыі стылю.
Сярод кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы стыль вылучаецца сваёй адноснай устойлівасцю і замкнёнасцю. 3 цягам часу яна, натуральна, перажывае некаторыя змены, але галоўныя яе рысы, гістарычна складзеныя жанры, спецыфічная лексіка, фразеалогія, сінтаксічныя канструкцыі надаюць ёй у цэлым устойлівы характар.
Афіцыйна-дзелавы стыль — стыль дакументальны, стыль міжнародных пагадненняў, дзяржаўных актаў, юрыдычных законаў, пастаноў, уставаў, інструкцый, службовай перапіскі, дзелавых папер і г. д. Неаднароднасць тэматыкі і разнастойнасць жанраў дазваляе вылучыць у гэтым стылі дзве разнавіднасці (падстылі): афіцыйна-дакументальны стыль — стыль заканадаўчых дакументаў, звязаных з дзейнасцю дзяржаўных органаў, разнавіднасць стылю дыпламагычных актаў, звязаных з міжнароднымі адносінамі; абіходна-дзелавы стыль службовай перапіскі паміж установамі і арганізацыямі, з аднаго боку, і прыватныя дзелавыя паперы — з іншага.
Стыль навуковы вызначаецца шырокім выкарыстаннем тэрміналогіі і адцягненай лексікі, пераважным ужываннем слоў у іх прамым, канкрэтным значэнні, наяўнасцю асаблівай фразеалогіі. тэндэнцыяй да складаных сінтаксічных пабудоў, разгорнутай і ўпарадкаванай сувяззю паміж аеобнымі часткамі выкаівання, дакладнымі межамі абзацаў, выкарыстаннем уводных слоў, канструкцый з падагульняльным родавым найменнем перад пе-