Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 336с.
Мінск 2009
Генеалагічная табліца — схематычнае адлюстраванне сваяцкіх сувязей ад родапачынальніка да нашчадкаў ці ад аднаго нашчадка — да продкаў.
Генералыіая рэпетыцыя — апошняя рэпетыцыя перад спектаклем, канцэртам.
Геральдыка (ад ст. лац. «герольд», г. д. «веснік», «спавяшчальнік») — дапаможная гістарычная дысцыпліна, што вывучае гербы.
Герб — сімвалічны знак адрознення дзяржаў, устаноў, асоб і прозвішчаў. Гербы мелі рамесніцкія арганізацыі сярэднявечнай Еўропы. Гёрбы перадаваліся ў спад-
чыну. Галоўнай часткай гярбаз’яўляўся шчыт. Постаці, што змяшчаюцца на шчыце, падзяляюцца на геральдычныя (слуп, пояс, перавязь, страпіла, падюжжа, галава шчыта) і негеральдычныя (выявы жывых істэт, нябесных свяціл і стыхій; штучных утварэнняў і прылад — меч, дзіда, стрэлы; і легендарных істот — дракон, адзінарог).
Гербдзяржаўны— заканадаўчазамацаваная, геральдычна аформленая эмблема дзяржавы.
Германізм (ад лаг. germanus — германскі) — слова, выраз ці канструкцыя, запазычаныя з германскіх моў. якія ўспрымаюцца як іншамоўны элемент.
Германскія мовы — мовы, якія ўваходзяць у індаеўрапейскую сям'ю і ўтвараюць у ёй пэўную галіну з адпаведнымі падгрупамі: 1) Паўночнагерманская (скандынаўская), у якую ўваходзяць мовы швецкая, нарвежская, дацкая, ісландская: 2) Заходнегерманская, у якую ўваходзяць англійская, нямецкая, галандская з фламандскай, фрызская.
Герменэў тыка (ад грэч. hermenenouo — высвятляю, вытлумачваю, а таксама перакладаю з адной мовы на другую) — мастацтва і тэорыя тлумачэння тэкстаў першапачатковы змест якіх незразумелы з-за іх старажытнасці і частковай захаванасці. Працэс тлумачэння тэкстаў патрабуе граматычнага даследавання мовы, канкрэтных псіхалагічных і гістарычных абставін, пры якіхбыў створаны дакумент і інш. Герменэўтыка ўзнікла ў эліністычную эпоху ў сувязі з навуковым даследаваннем класічных тэкстаў, а таксама тлумачэння Бібліі, у дачыненні да якой герменэўтыку цікавіць больш пачуццёва-літаральны, адцягнена-дыдактычны і ідэальна-містычны змест тэксту. Тэрмінам «герменэўтыка» пачынаюць карыстацца з сярэдзіны XVII ст., але менавіта Фрыдрых Даніэль Эрнст
Шлейермахер (1768—1834) дае дакладнае азначэнне новага тэрміна, указвае на істотныя адрозненні герменэўтычнага метаду тлумачэння ад экзэгетычнаг а. Вучэнне аб герменэўтыцы выкладзенаўпадрабязным канслекце прачытанага Шлейермахерам курса лекцый (1911), дзе герменэўтыцы дадзена азначэнне як мастацтва разумення. Вучоны цесна звязвае слова, маўленне, апавяданне з «гістарычнымі абставінамі жыцця». Нацыянальнасць і эпоха — гэта такія ж часткі зместу слова і тэксту, як і ўнутраны свет асобнага чалавека. Вылучаюцца тры стулені герменэўтычнага мастацтва: 1) Гісторыка-культурная; 2) Мастацкая (разуменне слова ці тэксту з пазіцый эстэтычнага густу; 3) Спекулятыўная (разуменне задумы, другога плана гвора, яго філасофскай каштоўнасці).
У вучэнні Шлейермахера лрысутнічае ўнутраны (слова і тэкст як прадукт асабістай творчаслі) і знешні (слова і тэкст як вынік усіх умоў жыцця чалавека) планы.
Суб’ектыўна-псіхалагічны бок вучэння можа быць прадсіаўлены буйным філосафам-ідэалістам і псіхолагам Вільгельмам Дзілтэем (1833—1911). Марцін Хайдэйгер (1889—1976), вядомы нам як філосаф-экзістэнцыяліст, працягваў і развіваў сацыяльны, г рамадска акрэслены бок гэтага вучэння.
Сучасны найбольш аўтарытэтны даследчык герменэўтыкі Г Г Гадамер падкрэслівае надзвычайную важнасць яе як навукі, бо менавіта ў навейшай філасофіі агюшніх 150 гадоў праблема мовы, праблема тлумачэння працэсу маўлення чалавека была адной з цэнтральных.
Герой — галоўная дзеючая асоба ў спектаклі.
Герой лірычны — асоба ў літарагурнай паэзіі, перажыванні, думкі і пачуцці яе выражаны ў вершы.
Герой літаратурнага твора — галоўная ці адна з ключавых дзеючых асоб, якая ваюдае акрэсленымі ры-
самі характара і паводзін, пэўным стаўленнем да іншых дзеючых асоб і жыццёвых з’яў.
Гідронім (ад грэч. huddr — вада + опута — імя) — родавае абазначэнне назваў рэк, водных прастораў і інш.
Гіпербала — вобразны выраз. які змяшчае непамернае пераболыпанне намера, моцы. значэння і інш. уласцівасцей якога-небудзь прадмета, з’явы.
Гіпербала — стылёвая фігура, якая заключаецна ў вобразным перабольшанні адлюстраванай падзеі ці з’явы.
Гістарычны слоўнік — слоўнік, які змяшчае гісторыю слоў (іх праявы, развіццё значэнняў змены словаўгваральнай структуры).
Гістарыяграфія — 1) Гістарычная дысцыпліна, якая вывучае развіццё і назапашванне ведаў па гісторыі чалавечага грамадства, а таксама гістарычныя крыніцы. 2) Сукупнасць гістарычных твораў, якія з'явіліся ў пэўны перыяд ці прысвечаны якой-небудзь эпосе ці праблеме.
Гісторыя — 1) Сукупнасць фактаў і падзей, якія адносяцца да мінулага жыцця, мінулае, што захавалася ў памяці людзей. 2) Навука, якая вывучае мінулае людзей і чалавечага грамадства ва ўсёй яго канкрэтнасці і шматстайнасці. 3) Ход, паслядоўнае развіццё чаго-небудзь. 4) Сукупнасць фактаў і падзей, звязаных з чым-небудзь. 5) Апавяданне, падзея, здарэнне, выпадак.
Глаголіца — адна з двух першых славянскіх азбук. Мяркуецца, што менавіта гэтая азбука была створана для балгар і мараваў славянскімі асветнікамі IX ст. св. Канстанцінам (Кірылам) і Мяфодзіем. Характэрныя рысы глаголіцы — складанае напісанне літар, багацце элементаў. што ўпрыгожваюць літару. На ўсходнеславянскіх землях глаголіца не ўжывалася.
Глікафілуса (ад грэч. «Замілаванне», «Салодкае Цалаванне») — адзін з самых распаўсюджаных тыпаў Божай Маці з Дзіцяткам Хрыстом, вядомы з 650 г. (фрэска у царкве Санта Марыя Антыква). Атрымаў асаблівае распаўсюджанне ў XI—XII стст. У сувязі сазменамі ў праваслаўным Богаслужбовым чыне. Гэта падтып Еляусы («Замілавання»), да якога належаць вядомыя іконы Уладзімірская, Феадораўская, Данская, Жыровіцкая, Сурдзегская і інш. Багаслоўскі сэнс іконы — пераўтварэнне ахвяры на Крыжы Хрыста Збаўцы як найвышэйшая праявалюбові.
Глоса — I) Тлумачэнне тэксту (у прыватнасці, законаў): 2) Заўвага перапісчыка ці чытача (на палях у тэксце), якія змяшчаюць тлумачэнне незразумелага месца. Глоса звычайна графічна з тэкстам не зліваецца, але пры прыватнай перапісцы можа часам трапіць у тэкст.
I няздо слоў — група аднакарэнных слоў
Горад — заселенае месца, умацаванае сцэнамі; крэпасць, цытадэль. Гарады ўзнікаюць у больш позні перыяд, чым вёскі. Ваўсходніх славян горадуяўляўсабой цэнтр вясковага абшару, канцэнтрацыю гандлёвых сувязей. Сярэднявечныя ўсходнеславянскія гарады фарміраваліся з: 1) Вясковых селішчаў; 2) Цэнтра вясковай абшчыны (пагоста); 3) Княжацкай рэзідэнцыі; 4) Пагранічнай крэпасці; 5) Прамысловай слабады; 6) Гандлёва-прамысловагараду: 7) Пасада вакол манастыра; 8) Зліцця некаторых селішчаў. Гарады вылучаліся пэўнымі элементамі добраўпарадкавання: маставыя, узбярэжныя, масты, калодзежы, вадаправоды. Гарады мелі адметную манеру адзежы, расклад дня, гарадскія формы грамадскога , адрознага ад сялянскагажыцця, меншая замкнёнасць ладу існавання.
Готыка — стыль, які ўзнік у сярэдзіне XII ст. і змяніў раманскі стыль, а ў XV~XVI стст. саступіў месца Адраджэнню. Готыка атрымала ў спадчыну і развіла рэлігій-
на-культавы іерархічны характар. ірацыяналізм і сімволіка-алегарычны характар мыслення. Рысы готыкі: арганічная сувязь выяўленчага мастацтва з архітэктурай і інтэр’ерам, складанасць і рытмічнае багацце кампазіцыі, адухоўленасць і ўзвышанасць вобразаў. Позняя готыка («пламянеючая», ці інтэрнацыянальная, «перпендыкулярны стыль») разам з ускладненнем і падкрэсленым вертыкалізмам дэкора ўносіць рысы індывідуальнасці, асаблівай інтымнасці і свецкай шыкоўнасці.
Гравюра — раздзел графікі, які уключае творы (гравюры), выкананыя шляхам друкавання з дошкі, апрацаванай рознымі спосабамі гравіравання. Разнавіднасцямі гравюры з’яўляюцца аквацінта, ксілаграфія, літаграфія, афорт, палітыпаж, рэзерваж.
Градацыйныя злучнікі — галоўным чынам супастаўляльныя злучнікі пры аднародных членах: абодва кампаненты гэтых злучнікаў знаходзяцца ў розных частках сказа, прычым другая частка мае большае сэнсавае напаўненне ў параўнанні з першай.
Градацыя (лат. gradacio— паступовае ўзмацненне) — стылістычная фігура, сутнасць якой у такім размеркаванні частак выказвання (слоў, адрэзкаў сказа), калі кожная наступная заключае ў сабе ўзмоцненае (радзей паменшанае) сэнсавае ці эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне, з-за чаго ствараецца нарастанне (радзей паслабленне) створанага імі ўражання.
Градацыя ўзыходзячая — размеркаванне слоў у парадку ўзмацнення значэння.
Градацыя знізыходзячая — размеркаванне слоў у парадку памяншэння значэння.
Градацыя — паслядоўнае, паступовае чаргаванне, змяненне колеру, тону, светлацені; дапасаваная паслядоў-
насць адценняў, якія разам сівараюць гарманічную цэласнасць.
I ратэск — тып мастацкай вобразнасці, заснаваны на кантрасным, вычварным спалучэнні фантастыкі і рэальнасці, прыўкраснага і агіднага, трагічнага і камічнага. Гратэск — паказ чалавека. падзей ці з’яў у фантастычным, уродліва-камічньім сэнсе.
Графіка — 1) Сукупнасць усіх сродкаў дадзенай пісьменнасці. 2) Прыкладная галіна мовазнаўства. што ўсталёўвае склад напісанняў і гукавых значэнняў літараў, г. зн. суадносін ламіж літарамі алфавіта і гукамі мовы.
Графіка — від выяўленчых прасторавых (пластычньгх) мастацтваў; звязаны задлюстраваннем наадлегласці: малюнак ці адбітак наносіцца на ліст паперы, часам картона; адрозніваюць станковую і кніжную графіку, па мэтавым прызначэнні — лрыкладную (прамысловую), экслібрыс, плакат. па спосабе выканання і магчымасцей успрыняцця — унікальную і друкаваную. Разнавіднасцю графікі з'яўляецца лубокнародны малюнак.
Графічнасць — выяўленчая якасць у пластычных мастацтвах. звязаных з выкарыстаннем магчымасцей ірафпсі; лаканічная выразнасць ліній і светлаценяў.
Грэкызм — слова ці канструкцыя, запазычаныя з грэчаскай мовы. Яны ўспрымаюцца носьбітам як іншародны элемент.
Густ мастацкі — здольнасць правільнагаўспрыняцця, самастойнага асэнсавання тюраў мастацтва; разуменне прыроды мастацкай творчасці і умельства аналізаваць мастацкі твор.
Далучэнне — дадаванне да асноўнага выказвання пры пасрэдніцтве далучазьнай сувязі дадатковых паведамленняў, удакладненняў, якія ўзнікаюць у свядомасці не