Скрыжалі духоўнасці і адраджэння
тэрміна-культуралагічны кампендый. Ч. II.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 336с.
Мінск 2009
Архаізмы (ад грэч. archaios — старажытны). Састарэлыя для пэўнай эпохі, што выйшлі з ужывання моўныя элементы (словы. выразы, афіксы), замененыя іншымі.
Архаізм лексічны (састарэлае слова, якое мае ў сучаснай мове адпаведны сінонім).
Архаізм семантычны (слова, што захавалася ў сучаснай мове, але ўжываецца ў састарэлым значэнні).
Архаізм лексіка-фанетычны (слова, што захавача ранейпіы змест, але мае іншае гукавое афармленне замест састарэлага).
Архаізм лексіка-словаўтваральны (слова, якое захавала сваё значэнне, але мае іншую словаўтваральную пабудову замест ранейшага, састарэлага). У плане стылістычным архаізмы выкарыстоўваюцца: а) для стварэння гістарычнага каіарыта эпохі (звычайна ў гістарычных раманах, аповесцях); б) для надання мове адцення ўрачыстасці, паэтычнай усхваляванасці (у вершах, у аратарскім выступленні, у публіцыстычных творах); в) для стварэння камічнага эфекта, іроніі і г. д.; г) для моўнай характарыстыкі персанажа.
Археаграфін (з грэч.) — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца збіраннем, апісаннем і выданнем рукапісных, друкаваных і іншых пісьмовых дакументаў.
Археалогія (з грэч.) — навука, якая вывучае мінулае чалавецтва па захаваным помнікам матэрыяльнай культуры (працоўным прыстасаванням, зброі, прадметам хагняга побыту, гаспадаркі і г. д.).
Археалогія біблейская — навука аб біблейскіх старажытнасцях, прадметам яе служыць даследаванне ўсіх
разнастайных праяў біблейскага (г. зн. старажытнаяўрэйскага) народа, як яны адлюстраваны ў яго св. кнігах, грамадзянскай літаратуры і рэчыўных помнікаў яго старажытнасці. Біблейская археалогія тычыцца не толькі знешніх праяў жыцця, але і агульнай свядомасці народа, на чым засноўваўся ўвесь шмагвяковы ўклад.
Архетып — у сярэднявечнай хрысціянскай эстэтыцы зыходны, пачатковы вобраз (святая асоба, падзея), з якога пачынаецца ўзнікненне вобразаў хрысціянскага мастацтва (ікон, роспісаў, мініяцюр).
Архіерэй (ад грэч., у перакладзе 70 талкоўнікаў так называецца вышэйшы прадстаўнік старазапаведнага святарства, першасвятар). У Новым Запавеце архіерэем імянуецца Іісус Хрыстос. У традыцыі грэчаскай і рускай царквы архіерэямі імянуюцца асобы вышэйшай іерархіі — епіскапы, мітрапаліты, патрыярхі як першасвятары ў адрозненні ад падначаленых ім іерэяў, святароў.
Архітэктоніка (ад грэч. архітэктура) — агульная знешняя форма пабудовы мастацкага твора і ўзаемасувязі яго частак. Удалая архітэктоніка надае мастацкаму твору адзінства складаючых яго частак (пралог, эпілог, глава, частка, кніга, том). He трэба блытаць архітэктоніку з кампазіцыяй, якая з'яўляецца ўнутранай формай мастацкага твора і мае на мэце размяшчэнне і развіццё дэталяў у частках яго. Да яе таксама адносіцца страфічная пабудова вершаваных твораў, т. зв. цвёрдыя формы верша — санет, вянок санетаў, трыялет, ронда.
Архітэктоніка — пабудова мастайкага твора, сувымернасць яго частак, глаў, эпізодаў.
Архітэктура — адно з асноўных прасторавых мастацтваў; выяўленча арзанізаваная прастора для жыццядзейсці чапавека, сукупнасць складнікаў яго аб’ектаў, су-
купнасць творчых працэсаў, накіраваных на стварэнне такога працэсу.
Архітэктура малых формаў —невялікія збудаванні, якія выкарыстоўваюцца для арганізацыі адкрытай прасторы і дапаўняюць архітэктурна-градабудаўнічую ці садова-паркавую кампазіцыю; павільёны, ратонды, альтанкі, гроты і г. д.
Архіў (лац.) — 1) Месца захавання дакументальных матэрыялаў: пісьмовых і графічных помнікаў. 2) Збор лістоў, рукапісаў, дакументаў, фатаздымкаў што адносіцца да дзейнасці якой-небудзь асобы, установы, партыі, злучнасці, таварыства і інш.
Арыгінал — 1) Сапраўдны мастацкі твор; 2) Узор для копіі; 3) У іканапісе — зборнік узорных малюнкаў (прорысяў) ці падрабязныя рэкамендацыі іканапісцу.
Арыі — народы якія гавораць на мовах усходняй групы інда-еўрапейскіх моў (Індыя, Іран, Таджыкістан). ГІазней назва была перанесена на ўсе народы інда-еўрапейскай моўнай сям’і.
Арыя — закончаны паводле пабудовы эпізод у оперы, аперэце, арагорыі ці кантаце, які выконваецца спеваком-салістам у суправаджэнні аркестра.
Асіміляцыя (лац. assimilation — прыпадабненне). Прыпадабненне аднаго гука да другога у артыкуляцыйных і акустычных адносінах. Асіміляцыя ўзнікае ў галосных з галоснымі, у ЗЫЧНЫХ 3 зычнымі.
Асіміляцыя поўная — асіміляцыя, у выніку якой адзін гук атаясамліваецца з іншым і два розныя гукі робяцца аднолькавымі.
Асіміляцыя няпоўная — асіміляцыя, у выніку якой адзін гук прыпадабняецца іншаму часткова (па звонкасці — глухасці, цвёрдасці — мяккасці і г. д.).
Асіміляцыя прагрэсіўная — прыпадабненне ў выніку ўплыву папярэдняга гука на наступны.
Асіміляцыя рэгрэсіўная — прыпадабненне ў выніку ўплыву наступнага гука на папярэдні (т. зв. азванчэнне і аглушэнне). Трэба адрозніваць асіміляцыю ў дыяхранічным і сінхранічным планах.
Асіміляцыя дыяхранічная — працэс, шго адбываецца ў пэўных часавых межах, прыпадабнення гукаў аднаго тыпа гукам другога тыпа. Напрыклад, пасля падзення рэдукаваных [ь] і [ь] ішоў працэс паступовага аглушэння звонкіх зычных, якія суседнічалі з глухімі.
Асіміляцыя сінхранічная — строга заканамернае чаргаванне гукаў, абумоўленае пазіцыяй.
Асіст (лац. — прысутны) — у іканапісе праменні і блікі ў золаце і срэбры, які складаюць малюнак адзення, валасоў і г. д. Сімвалізуе прысутнаснь Божага святла.
Аскеты (ад грэч -хтоўдасканальваецца
ў дабрапамыснасці / кіраванні сваёй воляй), у першыя часы хрысціянства поснікі і малітоўнікі, якія не накладалі на сябе абегау як пазней манахі, але праводзілі жыццё ў пасце і малітве, не абавязкова пры гэтым прымалі ўдзел у службе на кліры.
Аўтабіяграфія—твор, уякім пісьменнік апісвае сваё жыццё.
Аўтапартрэт — партрэт., які напісаны з самаго сябе.
Аўтарская мова — іншасказальная выява адцягненага паняцця ці з’явы рэчаіснасці пры дапамозе канкрэтнага вобраза.
Аўтограф — уласнаручна напісаны аўтарам рукапіс твора, ліст, надпіс на кнізе, а таксама ўласнаручны подпіс аўгара.
Афарбоўка — дадатковыя стылёвыя адценні, якія накладаюцца на асноўнае, прадметна-лагічнае значэнне слова і выконваюць эмацыянальна-экспрэсіўную ці ацэначную функцыю, надаючы выказванню характар урачыстасці, фамільярнасці і г. д.
Афарызм — думка, выкладзеная лаканічна і дакладна.
Афарыстычнасць (ад грэч. aphorismos — выказванне) мовы, насычэнне мовы афарызмамі —лаканічнымі, адшліфаванымі па форме і, што выказваюць абагульную думку, выразамі.
Базіліка — прамавугольны будынак, падзелены прадоўжнымі шэрагамі апораў на некалькі праходаў.
Балада — ліра-эпічны вершаваны твор з ярка акрэсленым сюжэтам гістарычнага і побытавага характару.
Балет — від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.
Барока — стыль, які нарадзіўся ў канцы XVI ст. у Італіі, у Еўропе быў распаўсюджаны да пачатку XVIII ст. у Лацінскай Амерыцы, часткова ў Паўночнай Амерыцы і Азіі — у XVII—XVIII стст. Вызначальная рыса — сінтэтычнасць. Мастацтва барока адрознівае квяцістасць, багацце, вычурнасць, экзальтацыя вобразаў.
Басня — невялікі твор з іранічным, сатырычным ці м аральна-дыдактычным зместам.
Батальны — прысвечаны адлюстраванню вайны і вайсковага жыцця.
Батлейка, вертэп — народны беларускі, украінскі лялечны тэатр. распаўсюджаны ў XVII—XIX стст. Лялькі, замацаваныя на дроце ўнутры двухяруснай скрыні-вертэ-
пу, што прыводзіўся ў pyx вертэпшчыкам. Ішлі сцэны на біблейскія сюжэты, сатырычныя інтэрмедыі суправаджаліся музыкаю.
Бінарны (лац. binarius)— двайны. што складаецца з двух частак. У лінгвістыцы бінарны прынцып — прынцып апісання моўных з’яў, заснаваны на сцверджанні, іііто ў большасці сваёй яны паддаюцца ў супрацьпастаўленні па два (бінарнае супрацьпастаўленне), сыходзячы з наяўнасці ці адсутнасці адной і той жа прыкметы, максімальнага і мінімальнага яе праяўлення і г. д. Напрыклад: мяккасць-цвёрдасць зычных, лабіялізацыя-нелабіялізацыя галосных, вытворнасць-невытворнасць асновы слова і г. д. Пры наяўнаеці большай колькасці супрацьпастаўленых элементаў яны могуць быць разбіты на мінімальныя пары.
Благавешчанне (адзначаецца паводле сведчанняў Афанасія Вялікага з IV ст„ захаваліся выявы з V ст., у VIII ст. Іаанам Дамаскіным і ў IX ст. Феафанам. мітрапалітам Нікейскім, складзены каноны да гэтай падзеі) — адно з двунадзесятых хрысціянскіх святаў (25 сакавіка / 7 красавіка) як узгадванне абвяшчэння архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі таямніцы ўцялеснення праз Яе Бога Слова (Лука 1,26—38),
Блюз — джазавая песня сумнага, лірычнага змесзу
Бурым) — верш, складзены гіа раней зададзеным, часцей за ўсё незвычайным рыфмам.
Бурлсск — жартаўлівы апавядальны верш, у якім узвышаная тэма выкладаецца іранічна, парадыйна.
Быліна — усходнеславянская народная апавядальная песня-паэма аб волатах і героях.
Вадэвіль — від камедыі становішчаў з песнямі-куплетамі і танцамі. Узнік у Францыі, з пачагку XIX ст. ат-
рымаў агульнаеўрапейскае распаўсюджанне. Лепшым творам уласцівыя весялосць, злабадзённае аддюстраванне рэчаіснасні.
Вадэвіль — вясёлая тэатральная п’еса з музычнымі нумарамі. 1) Від камедыі становішчаў з песнямі-куплетамі, рамансамі, ганцамі; 2) Заключная куплетная песня ў п’есе-вадэвілі.
Вакабула (ад лац. vocabulum — слова). 1) Асобнае слова замежнай мовы з перакладам на родную мову; 2) Загалоўнае слова слоўнікавага артыкула.
Валентнасць (ад лац. valentia — моц) слова. Здольнасць слова ўступаць у спалучэнні з іншымі словамі.
Варагі (вікінгі, нарманы) — ваяўнічыя скандынаўскія плямёны, у VII—X стст. Ажыццяўлялі экспансію на працягу ўсяго марскога ўзбярэжжа Еўропы. У IX ст. у некаторыхусходнеславянскіхземлях усталявалася варажская форма княжэння: Рурыка ў Ноўгарадзе, Аскольда і Дзіра ў Кіеве, Рагвалода — у Полацку, Тура — у Тураве.
Варварызм (грэч. barbarismos). Іншамоўнае слова ці выраз, не да канцазасвоены мовай. часцей заўсё ў сувязі з граматычнымі цяжкасцямі. Звычайна варварызмы выкарыстоўваюцца пры апісанні іншаземных звычаяў, побьпу, нораваў, для стварэння мясцовага каларыту.
Варыянты слова — відазменнікі слова, якія адрозніваюцца адзін дц другога ў якіх-небудзь адносінах пры захаванні гоеснага марфемнага складу.
Варыянты слова акцэнталагічныя адрозніваюцца толькі націскам.