Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)

Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 1983
77.26 МБ
■— Янка —= Саммевіч
СЛОЎНІК
БЕЛАРУСКІХ ПСЕЎДАНІМАЎ
Янка Саммевіч
СЛОЎШК
БЕЛАРУСКІХ ПСЕЎДАШМАЎ I КРЫПТАНІМАЎ /ХУЕХХстст./
Мінск «Мастацкая літаратура» 1983
ББК 83.3Бел2
C16
4603010202-031
С М 302 (05)-83 7J 81
©Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1983.
П Р А Д М 0 B A
Гісторыя сусветнай літаратурьі, гісторыя журналістыкі заўсёды былі звязаны з псеўданімамі. Прычын і меркаванняў, якія вымушалі паасобных аўтараў выступаць у друку інкогніта, надзвычай многа. Адны вымушаны былі захоўваць сваё сапраўднае імя ў таямніцы, баючыся ганенняў цэнзуры, другія, каб адвесці ад сябе агонь крытыкі, трэція прыдумлялі сабе розныя прозвішчы пад уплывам моды, іншыя з-за таго, што іх прозвішча супадала з ужо вядомым у літаратуры, пекаторыя хаваліся за псеўданім, каб прымусіць публіку гадаць пра яго сапраўднага носьбіта. Той-сёй не хацеў выстаўляць свайго сапраўднага імя з-за сціпласці. Сатырыкі і гумарысты бралі пацешныя псеўданімы, разлічваючы выклікаць адпаведны камічны эфект і г. д.
Тэрмін «псеўданім» уключае ў сябе розныя віды ўтварэння і графічнай перадачы наўмысна выдуманых імён і прозвішчаў аўтараў. Асноўныя разнавіднасці іх наступныя:
а)	Уласна псеўданімы (сапраўдныя псеўданімы) або фіктонімы. Гэта формы, якія ствараюць поўнае ўражанне імя і прозвішча аўтара: Янка Купала, Марка Бяздольны (I. Луцэвіч), Якуб Колас, Тамаш Булава, Тарас Гушча (К. Міцкевіч), А. Мсціслаўскі (М. Гарэцкі), Кузьма Чорны (М. Раманоўскі), Міхась Чарот (М. Кудзелька), Гальяш Леўчык (I. Ляўковіч), Зоська Верас (Л. Войцік), Сымон Друк, Янка Кліч, Цішка Гартны (3. Жылуновіч), А. Чэмер, Якім Каліна (А. Бабарэка).
б)	Абагульняльныя псеўданімы. У іх сапраўднае імя і прозвішча аўтара заменены ўказаннем на яго нацыянальнасць (Беларус — П. Дземідовіч, Беларус — М. Янчук, Максім Беларус — М. Гарэцкі, Пётра Беларус — П. Яленскі; Litwin — А. Рымша, Bialoruska Duda — А. Вярыга-Дарэўскі), тэрытарыяльную прыналежнасць (Сімяон Полацкі — С. Пятроўскі-Сітніяновіч, Мікалаевец — К. Міцкевіч, Янук з-пад Мінска — I. Луцэвіч, Юрка Бусел з-пад Слуцка — Ю. Булгак, Алесь Случанскі — С. Ліхадзіеўскі, С. Койданаўскі — С. Шушкевіч), сацыяльнае становішча (Бэйгар — 3. Жылуновіч, Сярожа пастушок — С. Крывец), партыйнасць (Беларус-Камуніст — 3. Жылуновіч), спецыяльнасць, пасаду, работу (Старый педагог — Я. Карскі, Падцольнік — В. Харужая, Этнограф — А. Шлюбскі, Уласны дапішчык — 3. Жылуновіч, Падарожны — А. Лявіцкі), факты біяграфіі, асаблівасці творчасці і стылю (Алесь Гарун, Сумны — А. Прушынскі, Н. Жальба, Слёзнавокі — А. Бяленка, Янка Журба — I. Івашын) і г. д. Калі да такіх псеўданімаў дадаецца поўнае імя або ініцыял, яны набываюць форму сапраўдных псеўданімаў (3. Капылянін — 3. Жылуновіч, Максім Беларус — М. Гарэцкі).
в)	Крыптанімы, Яны ўтвараюцца з: 1) ініцыялаў імя або прозвішча, імя і прозвішча, часам імя, імя па бацьку і прозвішча, а таксама пачатковых літар псеўданіма аўтара (I. Л.— I. Луцэвіч, А.— А. Шлюбскі, Б,— М. Багдановіч, Я. К.— I. Луцэвіч, В. Т.— В. Таўлай, Е.— Я. Карскі, Е. Р. Р.— Е. Раманаў); 2) абы з якіх літар розных алфавітаў (В. М.— Р. Шырма, 3.— С. Плаўнік, К-А-А — I. Луцэвіч, A. D., Dem.— Ф. Багушэвіч, *S — I. Неслухоўскі); 3) розных скарачэнняў імя або прозвішча аўтара ці яго псеўданіма
(К-а — I. Луцэвіч, Б — і Н.— Я. Дыла, Б — ка A. — А. Бабарэка, Б — ч, Б — віч — М. Багдановіч); 4) анаграм: змешвання літар і складоў імя і прозвішча і прачытання прозвішча ззаду паперад (А. Рэка — А. Бабарэка, В. Нэдбэ —Л. Бэндэ, Акцьуб — Э. Будзька).
Своеасаблівыя формы псеўданімаў — псеўдаандронімы, г. зн. мужчынская форма псеўданіма для аўтара-жанчыны (Мацей Крапіўка, Гаўрыла, Гаўрыла з Полацка — Алаіза Пашкевіч, Адам Шкіляр — Ванда Лявіцкая) і псеўдагінімы — жаночая форма псеўданіма, ужытая мужчынамі (Ек. Февралёва — Максім Багдановіч, Ганна Крум — Канстанцін Міцкевіч, Ганна Галубянка — Ігнат Канчэўскі, Ганна Аршыца — Уладзімір Дубоўка, Алеся Гаротная — Аляксандр Шлюбскі).
Псеўданімамі становяцца дзявочыя прозвішчы аўтараў-жанчын, калі яны пераходзяць па прозвішча мужа.
Гісторыя літаратуры ведае вынадкі, калі за псеўданімам або крыптанімам хавалася не адна асоба, а некалькі (Шаўцы, Калектыў шаўцоў — П. Трус, П. Глебка, А. Каратай; Дзед Аўлас — П. Броўка і Я. Скрыган; Лукаш Бандылевіч — П. Броўка і П. Глебка; Я. Лупаты — Я. Брыль, А. Каратай, П. Панчанка, Я. Скурко; I. Сібарсач, Р. Сібарсач — Я. Сіпакоў, Р. Барадулін, Б, Сачанка).
Без расшыфроўкі прыдуманых прозвішчаў не можа абысціся літаратура. Таму ўжо з даўніх часоў у многіх краінах складаюцца спецыяльныя слоўнікі псеўданімаў. Сістэматычны збор псеўданімаў і іх даследаванне пачынаецца з 17 ст. Так у 1652 г. была выдадзена праца I. М. Саўэрса «De vestigiis litteraris, sub quibus nomina intexta sunt» («Пра пісьмовыя сімвалы, што захоўваюць імёны»), У 1669 г. у Лейпцыгу выйшла праца Ф. Гейслера «De nominum mutatione et anonymis scriptoribus» («Пра змененыя імёны аўтараў і ананімы»). Ужо ў 1674 г. у Гамбургу выйшла праца нямецкага юрыста Вінцэнта Плакцыўса «De scriptis et scriptoribus anonymus atque pseudonymus syntagma» («Пра творы i аўтараў ананімных i псеўданімных»), дзе было пералічана каля 10 000 твораў, якія былі выдадзены ананімна або былі падпісаны псеўданімамі. Бібліятэкар Напалеона I AnTyan Барб’е ў 1806—1809 гг. выдаў 4-томны слоўнік французскіх псеўданімаў.
Сучасны англійскі слоўнік псеўданімаў (Кенедзі) налічвае каля 60 000 іх, а нямецкі (Хольцмана і Бохата) — каля 83 тысяч. У 1936—1938 гг. быў надрукаваны 3-томны «Слоўнік псеўданімаў і крыптанімаў польскіх пісьменнікаў, а таксама тых, што датычаць Польшчы» А. Бара. Цяпер польскія даследчыкі працуюць над падрыхтоўкай повага 5-томнага слоўніка польскіх псеўданімаў. У Празе выдадзены слоўнікі псеўданімаў А. Даленскага (1934), I. Кунца (1958), у Браціславе «Слоўнік славацкіх псеўданімаў» I. Орміса (1944). Балгарскія псеўданімы сабраў і выдаў I. Багданаў (Сафія, 1961), венгерскія — Пал Гуяш (Будапешт, 1956).
Усходнеславянскія літаратуры маюць таксама свае слоўнікі псеўданімаў: руская — 4-томнае (1956—1960) капітальнае выданне I. Ф. Масанава, якое аўтар складаў 40 гадоў і куды ўвайшло болып за 80 000 расшыфраваных выдуманых прозвішчаў і крыптанімаў. У 1969 г. паявіўся «Слоўнік украінскіх псеўданімаў» А. Дэя — больш за 10 000 раскрытых псеўданімаў і крыптанімаў.
Наша мастацкая літаратура, журналістыка, гісторыя друку таксама вельмі багатая на псеўданімы. У працах беларускіх літаратуразнаўцаў і крытыкаў расшыфраваны многія прозвішчы, пад якімі выступалі ў друку пісьменнікі, журналісты, вучоныя, грамадскія дзеячы, мастакі, артысты. Але ўсё гэта параскідана ў паасобных працах, даследаваннях, артыкулах. Вялікі матэрыял для расшыфроўкі беларускіх псеўданімаў даюць архівы, але яны ў нас пакуль мала даследаваны.
Сістэматычным зборам беларускіх псеўданімаў да гэтага часу піхто спецыяльна не займаўся. 3 публікацып, у якіх раскрываецца значная
колькасць псеўданімаў, можна назваць толькі адзіпую — бібліяграфічны нарыс Ю. В. Бібілы «Літаратурныя працы Ц. Гартнага», змешчаны ў 1928 г. у кнізе «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы». Гэта вельмі каштоўная друкаваная крыніца, бо Ю. В. Бібіла раскрыла псеўданімы і крыптанімы пісьменніка, пад якімі ён выступаў у дарэвалюцыйным і савецкім друку, на падставе інфармацыі самога аўтара.
Даследчыкамі беларускай літаратуры раскрыты многія псеўданімы і крыптанімы Я. Купалы (Я. К., Я. К-а, К., К-а, К-а Я., I. К., I. Л., Адзін з «парнаснікаў», «Левы», Марка Бяздольны, Ня-Гутнік, Янук з-пад Мінска, Янук Купала, Здарэнец, Купальскі, Мінчук, Цімох Каруза), Я. Коласа (Адзінокі, Альбуцкі, Андрэй «сацыяліст», Тамаш Б-улава, Пятрусь Дзягель, Дзядзька Карусь, Дзям’янаў Гуз, Лесавік, Стары Шут, Іван Торба і інш.), М. Баі’дановіча (Б., М. Б., Н. Б., М. Б-віч, Максім Крыніца, М. Б-ч, Rion, Эхо і інш.), Ц. Гартнага (Авадзень, Авадзён, Жыла, Стары С.-Д., Хадака, Язэп Чырвонь, Сымон Гляк, Я. Смык, Габрусь Друк, Пятро Смык, Зміжыла, Шчыры Беларус, Ц. Г., Д., Д. Ж„ 3. Ж„ Д. Ж-ч, Ж. X. 3., Ж. 3. X.), 3. Бядулі (3. Б., 3., Б. 3., Я — р, Іскра, Святагор, Ясакар, Ярыла Паўстанец, Вартавы, Тутэйшы, Ярыла Чырвоны, Яр), К. Чорнага (М. Р., М. Р-кі, Максім Алешнік, Вясёлы, Ігпат Булава з-пад Турава, М. Сідарэўскі, Раман Талапіла, Арцём Чамярыца, Сымон Чарпакевіч), В. Таўлая (В. Т., В. Тарскі, Юрка Назубіч, М. Гарустовіч, Мсцівец, Паўлюк Сірата, Янка Дванаццаты, Бунтарны, Былы вучань) і многія іншыя.
Зусім нядаўна С. Александровіч значна ўзбагаціў наша ўяўленне пра літаратурную, перш за ўсё публіцыстычную, спадчыну Ф. Багушэвіча, расшыфраваўшы яго псеўданімы (Dem., Demos, Huszicz, В. Huszicz, Ten, Tamten) y польскім часопісе «Kraj», што выдаваўся ў канцы 19 ст. у Пецярбургу.
Нястомны даследчык нашай літаратуры А. Мальдзіс пасля доўгіх і настойлівых пошукаў у архівах і бібліятэках CCGP і за мяжою, пасля карпатлівага аналізу зместу розных выданняў, што датычыліся Беларусі і былі выдадзены ў Кракаве ў 80-я гады 19 ст. пад крыптанімам S, прыйшоў да ўстанаўлення аўтарства яшчэ аднаго з твораў Янкі Лучыны «3 крывавых дзён. Эпізод паўстання 1863 года на Міншчыне» (Кракаў, 1889).
Беларускія пісьменнікі сталі карыстацца псеўданімамі яшчэ з 16 ст. Гэта былі пераважна пісьменнікі-палемісты, якія выступалі супраць каталіцызму, супраць уніі. Ва ўмовах жорсткай рэлігійна-класавай барацьбы, фанатычна неверагодных гапенпяў на ідэолагаў праваслаўя ў Рэчы Паспалітай 16—17 стст. выкарыстанне псеўданімнага і ананімнага выдання палемічных твораў было адзіным ратункам ад суда і кары смерцю. Так, напрыклад, у Брэсце ў 1564 г. была выдадзена ананімна прагрэсіўная на той час брашура «Размова паляка з літвінам пра тое, што ёсць права, вольнасць, або свабода, і пра унііо кароны Польскай з княствам Літоўскім».
Адразу ж пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. паявіўся антыкаталіцкі рэлігійна-філасофскі і палітычны памфлет «Казанье святого Кнрнлла, патрпархн нерусалнмского, о антнхрнсте п знакох его» (Вільня, 1596; перавыдадзены ў 1644 г. у Маскве пад назваю «Кнпга Кпрпллова» і ў Гродне Ў 1786, 1791 гг. пад назваю «Кнрнллова кнпга»), падпісаны імем Стафана Зізанія. Сапраўднае прозвішча аўтара, які быў адным з найболып папулярпых дзеячаў Віленскага праваслаўнага брацтва,— Куколь. Але ён мусіў схавацца за псеўданімам, пераклаўшы сапраўднае сваё прозвішча па-грэчаску — Зізаній.