Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)

Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.)

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 207с.
Мінск 1983
77.26 МБ
Выдатным творам антыуніяцкай публіцыстыкі стаў «Апокрысіс» (Вільня, 1597; Астрог, 1598) Хрыстафора Філалета (псеўданім Марціна Бранеўскага). Уздзеянне яго на народныя маеы было настолькі вялікае, што ідэолагі уніі пачалі скупляць і знішчаць кніжку.
У 1610 г. Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч) Сматрыцкі ў Вільні пад псеўданімам «Тэафіл Артолаг» выдаў свой славуты «Фрынас, або
Плач адзінае святое сусветнай апостальскае ўсходняе царквы з тлумачэннем догматаў веры», накіраваны супраць каталіцызму і уніі.
Часам новага інтэнсіўнага пашырэння псеўданімаў на Беларусі стала сярэдзіпа 19 ст. Так А. Вярыга-Дарэўскі выдае ў Магілёве на польскай мове паэму «Гутарка пра сваяка» (1858), падпісаную «Biaioruska Duda», газету «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскі падпісваў «Jasko haspadar s pad Wilni». He слабне гэтая хваля ў 70-я гады. Зноў уздымаецца яна ў 80-я гады ў народніцкіх выданнях (напрыклад, брашура «Пісьмы пра Беларусь», 1882 г., падпісаная псеўданімам «Даніла Баравік», адказ на гэту брашуру — гектаграфаваная кніга рэвалюцыйна настроенага нарадавольца Шчырага Беларуса «Пасланне да землякоў-беларусаў», 1884 і інш.), у мясцовай прэсе на рускай мове, напрыклад, газеце «Мннскнй лнсток», што выходзіла з красавіка 1886 г. і змясціла паасобныя беларускія творы Янкі Лучыны (I. Неслухоўскага), Каруся Каганца (К. Кастравіцкага) і інш. У 90-я гады рэвалюцыйны рух мацнее, ствараюцца шматлікія марксісцкія гурткі, растуць іх выданні. He раз спатрэбілася карыстацца ў іх псеўданімамі.
У гэты ж час за мяжою выдае свае кніжкі Ф. Багушэвіч, падпісваючыся Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава, Альгерд Абуховіч падпісваецца як Граф Бандынэлі, Антон Лявіцкі — як Ядвігін Ш.
Магутная хваля рэвалюцыі 1905—1907 гг. выклікае да жыцця легальную беларускую прэсу, масавае выданне кніг, календароў. Алаіза Пашкевіч друкуе свае творы пад прозвішчамі Тымчасовы, Банадысь Асака, Гаўрыла з Полацка, Мацей Крапіўка. У «Нашай долі» і «Нашай ніве» друкуецца многа мясцовых карэспандэптаў, якія выступаюць пад шматлікімі псеўданімамі.
He спадае мода і патрэба на псеўданімы ў 20—30-я гады ў Савецкай Беларусі. Барацьба за новы быт, новую культуру, новага чалавека, выступленні супраць цемры і забабонаў, прымхаў і папоўшчыны, адлюстраванне ў прэсе складаных умоў класавай барацьбы, вайны з кулакамі і іх падпяваламі, якая часам для сялянскіх і рабочых карэспандэнтаў капчалася трагічна, вымагалі ад мясцовых актывістаў, якія ўзяліся за пяро, неабходнасці хавацца за псеўданімы і крыптанімы.
Партыйная падпольная і легальная прэса КПЗБ і КСМЗБ у Заходняй Беларусі ва ўмовах жорсткай цэнзуры, пастаянных канфіскацый польскай паліцыяй друкаваных органаў ажно да 1939 года літаральна запоўнена матэрыяламі, падпісанымі прыдуманымі прозвішчамі.
Права падпісваць свае творы ў друку псеўданімамі захоўваецца за аўтарамі і сёння. Іх, праўда, ужо менш, чым раней. Рэдакцыі абавязапы берагчы таямніцу аўтараў, якія карыстаюцца псеўданімамі. Але гісторыя літаратуры, літаратуразнаўства, крытыкі, журналістыкі, публіцыстыкі,. кнігазнаўства не можа абысціся без расшыфроўкі псеўданімаў і крыптанімаў. Без гэтага яны не могуць развівацца паўнакроўна.
* * *
Псеўданімы і крыптанімы ў гэтым слоўніку размяшчаюцца ў алфавітным парадку. У межах кожнай літары спачатку ідуць крыптанімы, пасля скарочаныя формы прозвішчаў і псеўданімаў, за імі — уласна псеўданімы. У гэтых падгрупах размяшчэнне матэрыялу таксама алфавітнае. Калі, напрыклад, некалькі аўтараў падпісваліся аднолькавымі крыптанімамі ці псеўданімамі, то яны размяшчаюцца ў слоўніку па алфавіту аўтараў. Так, ініцыяламі «А. Б.» падпісваліся А. Багдановіч, А. Войцік, В. Пераход. Яны і ў слоўніку размешчаны паводле алфавіту прозвішчаў.
Агульная структура слоўнікв адпавядае прынятай у сусветнай бібліяграфіі сістэме падачы матэрыялаў такога тыпу: 1) псеўданім і яго расшыфроўка (прозвішча, імя і, у нашым выпадку, толькі ініцыял па бацьку
аўтара; 2) месца ўжывання псеўданіма (перыёдыка, паасобныя творы ці ўказанне на час або месца выкарыстання псеўданіма — напрыклад: заходнебеларускі друк 1920-х гадоў, друк БССР 1970-х гадоў і г. д.); 3) крыніца — друкаваная, архіўная, вусная, на падставе якой псеўданім расшыфраваны (часамі даецца некалькі крыніц).
Для размяшчэння псеўданімаў у алфавіце ўзята тая частка псеўданіма, якая па форме з’яўляецца прозвішчам (напрыклад, «Ганна Аршыца» змешчана на «Аршыца, Ганна», «Мацей Крапіўка» на «Крапіўка, Мацей», «Максім Танк» на «Танк, Максім» і г. д.), у скарочаных пседаўнімах і прозвішчах за аснову бярэцца найменш скарочаная частка: «Іл. Бар.» падаецца пад «б», а «Іл. Б.» пад «і», «А. Гр.» — пад «г», «Т. К — ша» — на «к» і г. д.
У рэестры псеўданімаў падаецца прозвішча аўтара, яго імя і ініцыял па бацьку. Поўнасцю ж прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара прыводзяцца ў алфавітным паказальніку аўтараў, дзе пералічваюцца таксама ўсе псеўданімы аўтара. У некаторых выпадках будзе трапляцца толькі прозвішча або прозвішча з ініцыяламі, бо поўнасцю расшыфраваць гэтыя ініцыялы пакуль не ўдалося.
Слоўнік складаецца з дзвюх груп графічнага выражэння псеўданімаў і крыптанімаў у друку — гражданкі і лаціпкі. У яго ўключаны матэрыялы не толькі з прэсы на беларускай мове, але і з выданняў на рускай і польскай мовах, якія выходзілі ў Беларусі, а таксама псеўданімы і крыптанімы, якімі падпісаны матэрыялы, што датычацца гісторыі беларускага народа, яго культуры, літаратуры, мастацтва, этнаграфіі і фальклору, надрукаваныя на рускай і польскай мовах у розных выданнях і за межамі рэспублікі як у дарэвалюцыйны, так і ў савецкі час.
Мы не змаглі яраверыць пэўнасць кожнай расшыфроўкі псеўданімаў. Гэта пад сілу толькі вялікаму калектыву даследчыкаў. Таму ў некаторых выпадках, магчыма, будуць трапляцца недакладнасці, што ідуць ад першакрыніц, паводле якіх расшыфраваны той ці іншы псеўданім. Могуць быць недакладнасці і ў некаторых з тых расшыфровак, якія зроблены на падставе паведамленняў аўтараў. Памяць чалавечая не такая ўжо і надзейная рэч. 3 цягам часу факты, асабліва калі яны адзінкавыя, сціраюцца, пераблытваюцца.
У слоўніку, акрамя кніжных выданняў, даюцца спасылкі на газеты і часопісы, альманахі і аднадзёнкі, зборнікі і календары, рукапісныя падпольныя і партызанскія выданні і г. д. Апісваючы кніжкі, мы падаём месца выдання і год, таксама звесткі пра перавыданні. Пры апісанні перыядычных выданняў месца выдання называецца толькі пры назвах раённых газет, альманахаў і ў тым выпадку, калі супадае назва (напрыклад, газета «Голас беларуса», шю выдавалася ў Вільні і Рызе, часопіс «Вольны сцяг» —у Мінску і Вільні).
Тое, што ў слоўніку называюцца розныя перыядычныя выданні, зборнікі і г. д., у якіх той ці іпшы аўтар выступаў пад нейкім псеўданімам ці крыптанімам, яшчэ не азначае, што гэтыя выданні даюцца вычарпальна. Матэрыялы, падпісаныя гэтым псеўданімам, могуць сустрэцца і ў іншых перыядычных выданнях, і ў тут названых, але за другія гады.
Работа над кніжкаю пачалася ў 1961 годзе. Многія пісьменнікі, літаратуразнаўцы, журналісты, працаўнікі розных іншых дзялянак нашай культуры і навукі аказалі мне каштоўную дапамогу пры зборы матэрыялаў. Асабліва ўдзячны за ўдзел у рабоце над кніжкаю, у яе лёсе П. У. Броўку, I. А. Брылю, Д. А. Бяспаламу, Н. Б. Ватацы, Л. А. Войцік (Зосьцы Верас), У. М. Дубоўку, М. Ф. Дубянецкаму, В. Н. Дышыневіч, В. А. Зубу, Г. А. Каханоўскаму, Г. В. Кісялёву, A. С. Лісу, A. А. Лойку, М. Лужаніну, Н. А. Ляшковіч, В. У. Скалабану.
Ніводзін слоўнік псеўданімаў пе ў стане ахапіць усе выпадкі скары«тання выдуманых прозвішчаў у друку свайго народа. He ахоплівае і наша праца ўсіх беларускіх. Многае яшчэ трэба даследаваць, расшыфраваць.
Таму і звяртаюся да ўсіх, хто выступаў калі-небудзь у друку пад псеўданімам або натрапляў у архівах ці публікацыях на расшыфроўку псеўданімаў дбо крыптанімаў як дарэвалюцыйных, так і савецкіх беларускіх пісьменнікаў, журналістаў, публіцыстаў, грамадскіх дзеячаў, працаўнікоў навукі і культуры, з просьбаю дасылаць матэрыялы, якія не трапілі ў гэты слоўнік, на адрас: 220600, Мінск, вул. Акадэмічная, 15-а, Беларуская Савецкая Энцыклапедыя або 220015, Мінск-15, вул. Янкі Маўра, д. 13, кв. 66. Саламевічу Івану Уладзіміравічу. Усе заўвагі прыму з глыбокай удзячнаспю,
СКАРАЧЭННІ АСІІОУНЫХ КРЫШЦ
Александровіч, 1960 — Александровіч С. Старонкі братпяй дружбы. Артыкулы пра літаратурныя сувязі. Мн., 1960.
Александровіч, 1968 — Александровіч С. Гісторыя і сучаснасць. Літаратурнакрытычныя артыкулы. Мн., 1968.
Александровіч, 1971 — Александровіч С. X. Пуцявіны роднага слова. Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. Мн., 1971.
Александровіч, 1976 — Александровіч С. Кпігі і людзі. Даследавашіі, архіўныя знаходкі, успаміны, эсэ. Мн., 1976.
Арочка — Арочка М. Валянцін Таўлай. Крытыка-біяграфічны парыс. Мн., 1969.
Багдановіч — Багдановіч М. Збор твораў, т. 1—2. Мн., 1968.
Багрова — Багрова А. П. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыянай вайны. Мн., 1960.
Багушэвіч — Багушэвіч Ф. Творы. Склаў С. Александровіч. Мн., 1967.
Бандарчык — Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.
Белавежа — «Белавежа». Літаратурны альманах. № 1, Беласток, 1965; № 2, Беласток, 1973.
Бсл. дакаетр. паэзія — Беларуская дакастрычніцкая паэзія (АН БССР. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы). Мн., 1967.
Бел. дакастр. проза — Беларуская дакастрычніцкая проза (АН БССР. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы). Мп„ 1965.
Бел. каляндар, 1977 — Беларускі каляндар 1977. Беласток, 1976.
Бел. фальклор Айч. вайны — Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1961.
БелСЭ — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, т. 1—12. Мн., 1969—1975.
Бернандт — Ямпольскпй — Бернандт Г. Б., Ямпольскпй Н. М. Кто пнсал о музыке. Бнобнблнографнческнй словарь музыкальных крнтнков н ллц, пнсавшнх о музыке в дореволюцнонной Россші іі СССР. М., «Советсквй компознтор», т. 1. «А — Н», 1971; т. 2, «К —П», 1974; т. 3, «Р — , Ч», 1979.
Бібіла — Бібіла Юлія. Літаратурныя працы Ц. Гартнага. Бібліяграфічны нарыс. У кн.: Цішка Гартны ў літаратурпай крытыцы. Да дваццацігоддзя яго літаратурнай дзейнасці. 1908-1928. Мн., 1928, с. 186-212.