• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Паводле летапісу, Алег, які пасля смерці Рурыка (879 г.) стаў апекуном малалетняга Рурыкавіча — Ігара і гэтым самым фактычна зрабіўся паўнаўладным гаспадаром, у 882 г. пайшоў з Ноўгарада ў Кіеў з войскам, якое сабраў з варагаў, чудзі, славенаў, меры, весі і крывічоў (відаць, пскоўскіх, бо, будучы ў Ноўгарадзе, не мог ён набраць полацкіх крывічоў, што знаходзіліся пад уладай Кіева). I першым яго заваяваннем у гэтым паходзе быў Смаленск (зноў-такі незразумела, навошта было заваёўваць Смаленск з Ноўгарада, якому ён верагодней за ўсё належаў. Болып лагічным было б, каб ён заваёўваў Смаленск з Кіева, што, магчыма, так і было). Дзіўна і тое, чаму Алег, маючы шматплямённае войска, да Смаленска падышоў толькі з крывічамі: «н прнйде к Смоленьску с крнвнчн»174. Праўда, С. Салаўёў лічыў, што замест «с крнвнчн» трэба чытаць «в крнвнчн», бо, маўляў, пазнейшы перапісчык не зразумеў, што значыць «в крнвнчн», паколькі раней было сказана, што Алег ужо ішоў з крывічамі, і таму напісаў «с крнвнчн»17'. Паколькі лепшага тлумачэння пакуль што няма, з гэтай думкай С. Салаўёва можна пагадзіцца. «Прня град», як сказана ў летапісе, Алег пасадзіў у ім «муж свон». Вось гэта акалічнасць асабліва важная для нас. У працэсе рассялення дняпроўскія крывічы далёка адышлі ад сваёй полацкай метраполіі і таму з цягам часу ўсё менш адчувалі сувязь з ёй. Мы добра ведаем, якое значэнне ў жыцці старажытнага насельніцтва мелі рэкі. Менавіта Дняпро і стаў вызначаць свой кірунак жыцця крывічоў, што пасяліліся ў яго басейне. Смаленск і з’явіўся тым цэнтрам, які стаў гуртаваць іх у асобную адзінку. Пасля заваявання Полацка Аскольдам і Дзірам адасобленасць Смаленска атрымала і знешняе выяўленне: ён быў палітычна адрэзаны ад Полацка. Становішча, як бачым, не змянілася і пасля падзей 882 г. У Смаленску быў пасаджаны свой «муж», г. зн., што кіраванне ім з Кіева ажыццяўлялася асобна ад кіравання Полацкам.
    Але не толькі геаграфічныя ўмовы вызначылі адметнасць дняпроўскіх (смаленскіх) крывічоў. Даследчыкі ўказваюць на шэраг рысаў, якія адрозніваюць іх ад палачанаў. Калі фармаванне апошніх ішло ў працэсе збліжэння крывічоў з
    £4 дрыгавічамі на балцкім субстраце, то смаленскія крывічы з’яўляюцца вынікам мяшання крывічоў з радзімічамі на балцкім і часткова угра-фінскім субстраце. Усё гэта вызначыла і іх некаторую адметнасць у дыялекце (мяккаэрасць, цоканне), звычаях (стаўбавы абрад), у матэрыяльнай культуры (аднакамерная хата) і інш.17 . Раён Віцебска адносіцца да арэалу пашырэння гэтых асаблівасцяў, і таму цалкам апраўдана назва ўсходніх крывічоў як смаленска-віцебскіх .
    Звяртае на сябе ўвагу і вось яшчэ што. Чаму Алег, які, паводле летапісу, ідучы з Ноўгарада ў Кіеў, заваяваў толькі адзін Смаленск? Няўжо на такім доўгім шляху не было іншых гарадоў (Любеч, які з’яўляецца ў паасобных летапісах,— пазнейшая ўстаўка)?178 Тут могуць быць два тлумачэнні. Магчыма, што былі заваяваны і іншыя гарады, але летапісец, робячы асаблівы націск на Смаленску, іх не называе. 3 другога боку, магчыма і тое, што толькі Смаленск і быў заваяваны тады, асабліва калі прытрымлівацца думкі, што гэта было зроблена не з Ноўгарада, а з Кіева. Сапраўды, калі ў складзе кіеўскіх уладанняў былі дрыгавіцкія і по лацкія землі, то Смаленск заставаўся тым адзіным звяном, якое магло канчаткова звязаць Паўднёвую (Кіеўскую) і Паўночную (Наўгародскую) Русь. Трэба памятаць, што Смаленск к канцу IX ст. набыў выключна важнае значэнне як месца, дзе скрыжоўваліся гандлёвыя шляхі як з усходу на захад, так і з поўдня на поўнач. Авалоданне Смаленскам азначала для таго часу — поўнасцю ўзяць у свае рукі шлях «з варагаў у грэкі» з усімі яго адгалінаваннямі. Такім чынам, заваяванне Смаленска з’явілася апошнім этапам у працэсе ўтварэння Кіеўска-Наўгародскай дзяржавы. Як убачым пасля, ключавое значэнне Смаленск меў не толькі ў барацьбе Поўдня і Поўначы, але і пазней — у барацьбе Захаду і Усходу. Захоп Смаленска Алегам азначаў уключэнне пад уладу кіеўска-наўгародскіх князёў усіх крывічоў.
    Сеўшы ў Кіеве, Алег, наводле летапісу, «уставн данн словенам, крнвнчем н мерн»179. Зноў-такі незразумела, чаму Алег, які прыйшоў з славенскай сталіцы Ноўгарада і заваяваў Кіеў, абкладвае данінай славенаў, а не палянаўкіяўлянаў? Гэта дэталь таксама можа сведчыць пра заваяванне Алегам славенаў і крывічоў (смаленскіх) з Кіева. ГІраўда, даследчыкі звяртаюць увагу на тое, што Алег «уставн данн», а не «возложн» іх, што тэрмін «уставн» ўжываецца ў сэнсе ўпарадкавання, узаконення пэўнага парадку, тады як «возложн» ўжываецца ў сэнсе накладання даніны на пакароныя народы |8°. Значыць, у адносінах да славенаў і крывічоў Алег дзейнічае не як заваёўнік, а як дзяржаўны дзеяч, які вызначае павіннасці сваіх падданых. Але чамусьці
    ў летапісе пад 885 г. у пераліку плямёнаў, якімі «обладая» Алег, няма ні славенаў, ні крывічоў. 3 гэтай супярэчнасці можна выйсці толькі пры ўмове, калі лічыць, што тут указаны тыя плямёны, якія былі пакораны Алегам з Кіева і на якія ён «возложн» даніну.
    Але мы не павінны выключаць і таго, што ў той час, калі Алег быў заняты заваяваннем паўднёвых плямёнаў, славене і крывічы маглі выйсці з-пад яго ўлады. 3 летапісу вядома, што кіеўскія князі неаднаразова падначальвалі адны і тыя ж плямёны. Няма падстаў думаць, што такія моцныя плямёны, як крывічы і славене, маглі адразу змірыцца з сваім падуладным становішчам. Магчыма, што запіс 885 г. засведчыў гэта.
    У 885 г. Алег падначаліў сабе радзімічаў. Паводле летапісу, адбылося гэта вельмі проста. Алег спытаўся ў радзімічаў: «Каму даніну даеце?» Яны адказалі: «Казарам». I сказаў ім тады Алег: «Не давайце казарам, а мне дайце». Яны сталі даваць Алегу па шэлегу, як і казарам. Ідылічнасць гэтай гісторыі абверг пазнейшы факт непакорнасці радзімічаў. Трэба думаць, што не толькі ў 984-м, але і ў 885 г. не адбылося без гвалту і крыві. Падобна на тое, што з заваяваннем радзімічаў закончылася падначаленне Кіевам усіх беларускіх земляў.
    Крывічоў і радзімічаў (пэўна ж, былі і дрыгавічы, але яны не ўпаміналіся ў летапісе) мы бачым у ліку шматплямённага войска, з якім Алег у 907 г. пайшоў на Царград. У адрозненне ад паходу Аскольда і Дзіра ў 866 г. паход Алега быў удалы, і кіеўскі князь атрымаў вялікую кантрыбуцыю, у тым ліку і для Полацка, які аднесены да тых гарадоў, дзе «сядяху велнцнн князн, под Олго суіце»181. Усё гэта як быццам сведчыць пра ўваходжанне Полацка гэтым часам у склад Кіеўскай дзяржавы. Але, па-першае, многія даследчыкі аспрэчваюць факт паходу Алега ў 907 г. на Царград, а таксама даказваюць, што дагавор пад гэтым годам з’яўляецца часткай дагавору 911—912 гг.182. Па-другое, і што самае важнае для нас, яны лічаць упамінанне ў гэтым дагаворы Полацка, Растова і Любеча пазнейшай устаўкай183, паколькі ў ім, дзе гаворыцца аб атрыманні месячнага рускімі купцамі, гэтыя гарады не ўпамінаюцца, а называюцца толькі Кіеў, Чарнігаў і Пераяслаўль. Усё гэта робіць пытанне пра падначаленне Полацка Кіеву ў гэты час праблематычным. Ва ўсякім выпадку гэты факт можна прымаць толькі з пэўнымі агаворкамі. Усё тое ж самае можам сказаць і аб паведамленні пра паход кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г. і пра заключаны ім дагавор у 945 г. У паходзе ўдзельнічалі крывічы, але ў дагаворы не ўпамінаецца Полацк. Апошняе і дае падставу даследчыкам выказваць меркаванне аб магчы-
    5 М. Ермаловіч
    масці ўжо ў гэты час выхаду Полацка з-пад улады Кіева184. I ўсё ж гэтаму як быццам супярэчыць паведамленне пра ўдзел у паходзе крывічоў, а таксама і сведчанні візантыйскага імператара Канстанціна VII Парфірароднага. Прыкладна каля 949 г. ім быў напісаны вялікі па памеры трактат «Пра кіраванне дзяржавай». У ім меліся і важныя звесткі пра Кіеўскую дзяржаву. Так, пералічваючы плямёны, у землі якіх кіеўскія князі ходзяць у палюддзе і якія плацяць даніну русам, ён называе дрыгавічоў (другувітаў) і крывічоў . Фактычна, тут мы маем адзінае непасрэднае сведчанне пра знаходжанне дрыгавічоў пад уладай Кіева ў X ст.
    Варта ўвагі тое, што радзімічы ў паходзе Ігара ўжо не ўдзельнічалі. Усё гэта дае падставу думаць, што яны разам з севяранамі і вяцічамі (тыя таксама ў паходзе Ігара адсутнічалі, хоць былі ў паходзе Алега) дзесьці ў прамежку 911— 944 гг. адкалоліся ад Кіева.
    Зразумела, што гэтыя вельмі скупыя пісьмовыя звесткі не могуць выявіць багатага зместу нашай гісторыі за цэлае стагоддзе с сярэдзіны IX да сярэдзіны X, асабліва ў дачыненні да Полацкай зямлі. Аб ім мы можам болей здагадвацца, улічваючы той вялікі вынік, які ён даў, а менавіта вызваленне Полацка з-пад улады Кіева і аднаўленне ім сваёй палітычнай самастойнасці.
    Як старая, так і новая гістарыяграфія ў адзін голас гавораць аб бясспрэчным факце таго, што Полацкае княства было першае, якое выйшла з-пад улады Кіева.
    Вядома, гэтаму нямала спрыяла геаграфічнае становішча зямлі, якая знаходзілася на паўночна-заходняй ускраіне кіеўскіх уладанняў, а ўскраінныя землі хутчэй за ўсё ўспрымаюць працэс дэцэнтралізацыі. Звяртаецца ўвага і на тое, што, калі многія ўсходнеславянскія землі падупалі разбуральным набегам розных заваёўнікаў, у Полацка адносіны з іншаплямённымі суседзямі былі ў асноўным мірныя, што мела немалое значэнне ў яго ўнутраным умацаванні186.
    Ранняе адасабленне Полацкай зямлі шэрагам даследчыкаў тлумачыцца найперш тым, што ў ёй хутчэй, чым у іншых усходнеславянскіх землях, ішло развіццё феадальных адносін. Цалкам адмаўляць гэтага нельга, аднак у той час феадальныя адносіны былі фактычна ў зародкавым стане і таму не маглі мець рашаючага значэння для палітычнага адасаблення Полаччыны. Больш важнай прычынай было тое, што Полаччына размяшчалася на важных гандлёвых шляхах, і гэта дало магчымасць умацавацца эканоміцы Полацка, што, у сваю чаргу, адчыніла яму шлях да палітычнай самастойнасці. Але не трэба забывацца, што Полацкая зямля як самастойная адзінка са сваімі эканамічнымі інтарэсамі
    і палітычнымі мэтамі сфармавалася яшчэ да сярэдзіны IX ст. I хоць Полацк вымушаны быў плаціць даніну Кіеву і ўдзельнічаць у паходах на Візантыю (а апошняе прыносіла і яму пэўную карысць, як, напрыклад, у 911 г.), усё ж гэта не магло спыніць яго далейшага палітычнага і эканамічнага развіцця. Сілы, магчымасці і значэнне Полацкай зямлі не ўкладваліся ў цесныя рамкі залежнасці, і таму яе знаходжанне ў складзе Кіеўска-Наўгародскай дзяржавы было кароткатэрміновым у параўнанні з іншымі землямі.