Старажытная Беларусь
Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
Мікола Ермаловіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2001
гісторыю падзей, звязаных з барацьбой Уладзіміра і Яраполка.
3 уступленнем Уладзіміра на велікакняскі пасад аднаўлялася (але зноў толькі часова) адзінства і палітычная раўнавага Кіеўска-Наўгародскай дзяржавы. Гэта і дало ёй магчымасць аднавіць зноў вайсковую палітыку. У 981 г. Уладзімір хадзіў на ляхаў, у гэтым жа і наступных гадах — на вяцічаў. У 983 г. быў зроблены паход на яцвягаў (гэта першае ўпамінанне іх у летапісе) і ўзята іх зямля. На жаль, у крыніцы не ўдакладняецца месца паходу. Яцвягі займалі, як мы ведаем, значную тэрыторыю, і таму не выключана, што гэты паход мог быць прадпрыняты на тэрыторыю Беларусі, у раёны Папрыпяцця, ці Панямоння, ці Пабужжа.
Але для нас асаблівую цікавасць складае паведамленне летапісу пад 984 г. пра заваяванне радзімічаў. Зразумела, што з пакарэннем вяцічаў лёс радзімічаў быў прадвырашаны. Уладзімір, робячы паход на іх, наперадзе сябе паслаў ваяводу па празванню Воўчы Хвост, які сустрэў радзімічаў на рацэ Пяшчане і перамог іх. 3 таго часу і з’явілася прымаўка, якой дражняць радзімічаў: «Пяшчанцы воўчага хваста бегаюць». У заключэнне летапісец яшчэ раз паўтарыў, што радзімічы ад роду ляхаў і аселі тут, а таксама дадаў, што яны «плацяць даніну Русі, павоз вязуць і дагэтуль» .
Розныя даследчыкі па-рознаму адносіліся да гэтай падзеі. Адны бачылі ў ёй карную экспедыцыю супроць радзімічаў, якія паўсталі ці адклаліся, другія — сутычку Уладзіміра і яго дружыннікаў у час збору даніны, трэція лічылі, што гэта падзея перанесена з часоў Алега, а чацвёртыя наогул прымалі яе за легенду, створаную для тлумачэння народнай прымаўкі210. Hi з воднай з гэтых думак нельга пагадзіцца. Для правільнай ацэнкі гэтай падзеі трэба прыгадаць, што яшчэ ў прамежку 912—944 гг. радзімічы разам з вяцічамі і севяранамі выйшлі з-пад улады Кіева. Таксама паказальны факт, калі ўспомніць, што летапісец паказваў гэтыя тры плямёны блізкімі па сваіх звычаях. I гэта невыпадкова. Мы ўжо бачылі, што шлях севяранаў ішоў з Польшчы, а радзімічы і вяцічы таксама вялі свой род з ляхаў. Нездарма ж і пасяліліся яны побач адзін аднаго. Ці не ўтварылі гэтыя тры плямёны, аддзяліўшыся ад Кіева, нейкую асобную палітычную адзінку, магчыма, нешта накшталт федэрацыі? Гэта тым больш верагодна, бо ў далейшым з іх тэрыторыі поўнасцю склалася Чарнігаўскае княства. Сцверджанне пра заваяванне радзімічаў Святаславам не пацвярджаецца крыніцамі211. Зыходзячы з гэтага, паход Уладзіміра ў 984 г. трэба лічыць заваёўчым паходам з мэтай вярнуць радзімічаў пад уладу Кіева. Гэта пацвярджаецца і тым, што сутычка
адбылася на рацэ Пяшчане (правым прытоку Проні), якая была рубяжом радзіміцкіх паселішчаў, і таму натуральна, што радзімічы менавіта тут сустрэлі праціўніка212. Але паўторнае заваяванне радзімічаў апроч даніны давала Кіеву яшчэ адну эканамічную выгоду. Справа ў тым, што тэрыторыя радзімічаў, як і сумежных з ёю раёнаў, была багатая балотнымі рудамі, нават вядомая ўжо нам рака Пяшчана мела другую назву — Рудніца. Са шматлікіх радзіміцкіх балотаў здабываўся сырэц для выпрацоўкі металу213. Калі гэтая рака не страціла свайго прамысловага значэння яшчэ на рубяжы XVIII—XIX стст.214, то няцяжка ўявіць, як яна цанілася ў канцы X ст. He можа быць сумнення, што авалоданне радзіміцкімі руднымі багаццямі было адной з важнейшых мэт пакарання радзімічаў Уладзімірам. Нездарма ж таму Воўчы Хвост найперш накіраваўся на Пяшчану, асабліва багатую рудамі, і нездарма ж радзімічы тут сканцэнтравалі сваю абарону: тут знаходзілася іх найболыпае багацце.
РАГНЕДА
Вяртаючыся да Полацка, мы звернем увагу зноў на Рагнеду, якая, па сутнасці, з’яўляецца галоўным героем летапісных апавяданнаў 980, 988 і 1128 гадоў і з якой звязаны далейшы лёс яе радзімы. Вобраз яе найболып успрыняў легендарныя рысы, але гэта, вядома, не значыць, што яе не было ў сапраўднасці. Пра яе неаднаразова ўпамінаюць летапісы, называюцца яе дзеці, указаны год яе смерці (1000), пра яе ў народнай памяці таксама засталіся паданні.
Асоба яе прыцягвала да сябе асабліва пільную ўвагу даследчыкаў. I гэта тлумачыцца ў значнай меры яе легендарнасцю, выяўленне якой і выклікала найбольш спрэчак. Некаторыя вучоныя, зыходзячы з тэорыі запазычання сюжэтаў у народным эпасе, даходзілі да крайнасцяў. Б. Сакалоў аб’яўляў Рагнеду злепкам з тыпу «дзевы-асілка» са старанямецкага эпасу215. Адзначалася таксама падабенства лёсу Рагнеды з лёсам гераінь скандынаўскіх сагаў. Сапраўды, у адной з іх апавядаецца пра сватанне нарвежскага конунга да дачкі другога, якую звалі Асай. Атрымаўшы адмову, ён гэтак жа, як і Уладзімір, ідзе вайной. У баі гінуць і бацька і брат Асы, а яе самую пераможца бярэ сабе за жонку, але праз гады два гіне ад рукі падасланага ёй забойцы. У Асы, як і ў Рагнеды, ёсць сын ад мужа-захопніка, і гэтак жа, як Рагнеда пасля разрыву з Уладзімірам атрымлівае з Ізяславам сваю вотчыну, Аса таксама па смерці мужа ідзе ў тое княства, якім валодаў яе бацька, і там выхоўваецца яе <;ын216.
Ёсць агульнае ў Рагнеды і з гераіняй сагі аб Алаве — Гудрун217. Указваючы на гэтыя факты, Е. А. Рыдзеўская не выключала магчымасці пранікнення летапіснага сказання пра Рагнеду ў нарвежскі эпас218, асабліва ў сагу пра Алава. Амерыканскі вучоны Крос у 1931 г. выказаў думку, што ў жонцы Уладзіміра, якая апекавалася над юным Алавам у час яго знаходжання на Русі, трэба бачыць нікога іншага, як Рагнеду, хоць яна і ўведзена ў сагу пад імем Алогіі (Вольгі).
Аднак вывады пра запазычанне сюжэтаў трэба рабіць вельмі асцярожна. Нельга забывацца, што ў тыя старадаўнія часы паміж шматлікімі ўдзельнымі князямі вельмі частымі былі войны, у якіх маглі паўтарацца або вар’іравацца аднолькавыя жыццёвыя сітуацыі, такія, напрыклад, як жаніцьба пераможцы на дачцэ пераможанага ці забітага князя, за чым, натуральна, паколькі шлюб быў гвалтоўны, магла ісці помс та маладой жонкі нялюбаму мужу, ад’езд яе на радзіму і інш. Менавіта гэтым найперш (а не выключна запазычаннем) і трэба тлумачыць падабенства і ўстойлівасць сюжэтаў народнага эпасу.
I ў той жа час кожная жыццёвая сітуацыя, што адбівалася ў тым ці іншым творы, нягледзячы на падабенства, захоўвае ў сабе і шэраг непаўторных момантаў. I сапраўды, як ні нагадвае летапіснае апавяданне пра Рагнеду некаторыя скандынаўскія сагі, усё ж ніводная з іх гераінь не адмаўляе свайму жаніху з прычыны яго нізкага паходжання. Ніводная сага не гаворыць пра заступніцтва за маці малалетняга сына, як гэта мы бачым у апавяданні аб Рагнедзе. He адзначана ў іх і заступніцтва за гераіню баяраў, што мела месца ў вы падку з полацкай князёўнай. Гэтыя і іншыя дэталі паказваюць, што апавяданне аб Рагнедзе мае больш праўдзівыя гістарычныя вытокі і яго нельга цалкам аб’яўляць летапіснай легендай, як гэта назіраецца ў некаторых даследаваннях. Тое, што асоба Рагнеды з цягам часу аздобілася легендамі, толькі падкрэслівае яе незвычайнасць, а не адмаўляе яе сапраўднасці.
Кожнае летапіснае апавяданне раскрывае паасобныя рысы характару Рагнеды, і ўсе яны даюць цэласнае ўяўленне пра яе. У запісе 980 г. мы бачым Рагнеду гордай князёўнай, што не пажадала выйсці замуж за сына рабыні (маці Уладзіміра была ключніцай), сказаўшы пры гэтым: «Не хачу разуць рабычыча». Мы ўжо гаварылі, што не гэтыя словы з’явіліся прычынай нападу Уладзіміра на Полацк. Магчыма, яна іх не гаварыла і яны прыпісаны ёй паданнем. Думаем, што гэтыя словы былі хутчэй за ўсё сказаны Уладзіміру пасля захопу Полацка, калі ён самохаць захацеў узяць яе за жонку. Яны і былі прычынай жорсткай расправы з яе баць-
кам, маці і братамі. У адным з летапісаў ёсць такія словы Рагнеды, звернутыя да Уладзіміра: «Ты, озлобясь за одно моё слово, отца моего убнл, землёю его овладел, меня, яко пленннцу, в жёны взял...»219 Можна думаць, што ў пазнейшы час зняважлівыя словы Рагнеды пра Уладзіміра, згодна з фальклорнымі традыцыямі, былі ўспрыняты як галоўная прычына нападу апошняга на Полацк.
У гістарычнай літаратуры словы Рагнеды «хачу за Яраполка», сказаныя ёю пасля адмовы Уладзіміру, тлумачацца як паказчык таго, што Рагвалод быў у саюзе з Кіевам, дзе княжыў Яраполк. Зразумела, што Полацк, знаходзячыся паміж Кіевам і Ноўгарадам, якія супернічалі між сабою, і будучы пакуль што слабейшым за кожны з іх, павінен быў весці вельмі складаную і тонкую дыпламатыю, якая заключалася галоўным чынам у выкарыстанні супярэчнасцяў паміж імі і перацягненні на свой бок то Кіева для барацьбы з Ноўгарадам, то Ноўгарада для барацьбы з Кіевам. Таму цалкам магчыма, што Рагвалод, збіраючыся нападаць на Ноўгарад, мог увайсці ў саюз з Яраполкам, замацаваўшы гэта ў звычаях таго часу шлюбнымі адносінамі. I ўсё ж ёсць падставы лічыць гэтыя словы за пазнейшую ўстаўку ў летапісе. Па-першае, добра вядома, што Яраполк быў ужо жанаты з палоннай грэчаскай манашкай. Праўда, Яраполк быў язычнікам і таму мог мець некалькі жонак. Але трэба ўлічваць, што ён выхоўваўся яго бабкай хрысціянкай Вольгай. У адным летапісе сказана, што Яраполк «любіў хрысціян і калі сам не ахрысціўся, баючыся народа, то,прынамсі, другім не перашкаджаў»220. Некаторыя гісторыкі (В. Тацішчаў, С. Салаўёў) схільны былі бачыць яго паражэнне ў барацьбе з Уладзімірам яго прыязнасцю да хрысціянства. Але нават калі б Яраполк і пасватаўся да Рагнеды, то гэта гордая князёўна наўрад ці задаволілася б роляю другой жонкі. 3 усяго гэтага можна зрабіць дапушчэнне, што словы «Яраполка хачу» з’яўляюцца тэндэнцыйнай устаўкай летапісца-кіяўляніна, каб гэтым самым падкрэсліць прыхільнасць Полацка да Кіева. Увядзенне Яраполка ў гэта летапіснае апавяданне стварыла асабісты трохкутнік, у якім нельга не бачыць увасабленне палітычнага трохкутніка. Наогул, у легендарнай гісторыі сватання наўгародскага і кіеўскага князёў да дачкі полацкага князя летапісцам асэнсаваны тагачасныя палітычныя ўзаемаадносіны, і ў першую чаргу барацьба Ноўгарада і Кіева за ўплыў у Полацку.
Запіс 1128 г. высвятляе нам новыя выдатныя якасці Рагнеды: яе бязмежную адданасць айчыне і пякучую нянавісць да яе ворагаў, высокі жаночы гонар і мужную мацярынскую любоў. Усё гэта і штурхае яе на гераічны ўчынак —
помсту Уладзіміру. I калі ёй не ўдаецца забіць яго, яна бясстрашна чакае смерці, ад якой выратоўвае яе сын Ізяслаў. Што гэта: легенда, якая ўспрымаецца як праўда, ці праўда, якая з цягам часу стала легендай? Хутчэй за ўсё адно і другое тут знітаваліся ў арганічнае цэлае, каб не толькі праўдзіва перадаць, але і ўзвялічыць высакародную непаўторную постаць Рагнеды. Цвярскі і Густынскі летапісы таксама пацвердзілі ў традыцыях свайго часу яе духоўнае хараство і яе маральную перавагу над Уладзімірам.