• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Мы, са свайго боку, хочам звярнуць увагу на адну акалічнасць. Нам здаецца, што даследчыкі не раскрылі належным чынам змест летапіснага паведамлення: «Бе бо Роговолод прншёл (а ў Лаўрэнцьеўскім і Іпацьеўскім «перешёл».— М. Е.) і — заморья, нмяше свою волость в Полотьске». 3 яго можна зрабіць вывад, што Рагвалод прыйшоў (ці перайшоў, што яшчэ болып паказальна) з-за мора ў Полацк, маючы тут сваю воласць, г. зн. сваё законнае ўладанне. Відаць, у гэты час Полацк застаўся без князя, хутчэй за ўсё з прычыны яго смерці, і яго месца як наследны ўладар і заняў Рагвалод. Хто ж мог быць перад ім у Полацку? У гэтых адносінах нашу ўвагу прыцягвае ўпомненая ў дагаворы кіеўскага князя Ігара з Візантыяй у 945 г. Прадслава, якая ў ліку іншых прадстаўнікоў вышэйшай знаці мела свайго пасла192. Магчыма, што яна і княжыла ў той час у Полацку, a пасля яе смерці сын Рагвалод, які па звычаю таго часу мог княжыць і дзесьці ў замор’і, у тых жа паморскіх славянаў, вярнуўся ў Полацк як у сваю воласць. Зазначым, што імя Прадслава — адно з тых імёнаў, што шырока бытавалі ў
    Полаччыне. Відаць, нездарма ж дачка Рагвалода Рагнеда дала сваёй дачцэ гэта імя, магчыма, у гонар сваёй бабкі. Імя Прадслава насіла да пастрыжэння ў манашкі і вядомая Ефрасіння Полацкая. Як бачым, адзначаны ў летапісе прыход ці, магчыма, пераход, што болып верагодна, «з-за мора» Рагвалода цяжка ўкладваецца ў канцэпцыю пра яго нарманскую прыналежнасць. Хутчэй за ўсё ён паходзіў з мясцовага княскага роду. Аднак, зрэшты, не паходжанне самае важнае. Важней тое, што Рагвалод выступае як гістарычны дзеяч, поўнасцю аддадзены інтарэсам Полацка.
    Калі ж ён з’явіўся у Полацку? На гэтае пытанне дае адказ Маскоўскі летапісны звод канца XV ст.: «...во днн Святослава йгоревнча» '93. Апошні быў вялікім кіеўскім князем з 945 па 972 гг. Ен амаль усё жыццё правёў у ваенных паходах, што адцягвала яго ўвагу ад унутраных спраў дзяржавы. Ен нават меў намер перанесці сталіцу з Кіева на Дунай. Менавіта аслабленне цэнтральнай улады ў гэты час і выкарыстаў Рагвалод у мэтах вызвалення Полацка з-пад улады Кіева. Але як канкрэтна адбылося адасабленне Полацкай зямлі, мы не ведаем, летапіс пра гэта маўчыць. Паколькі момант Рагвалодам быў выбраны ўдала, то не выключана, што ўсё адбылося без крыві.
    Як адзначалася ў літаратуры, Полаччына раней за іншыя землі пачала пашыраць сваю абласную тэрыторыю194. Відаць, першым крокам Рагвалода ў гэтым напрамку і было аднаўленне адзінства Полацкай і Дрыгавіцкай земляў. Летапіс на гэта дае толькі намёк, паставіўшы побач з Рагвалодам тураўскага князя Тура. Болып дэталёва гэта раскрыта ў паданні, запісаным у 70-х гадах XIX ст. Паводле яго, Рагвалод накіраваўся на поўдзень па цячэнні Дняпра і, прыйшоўшы да вусця Прыпяці, выслаў уверх па гэтай рацэ адну з сваіх дружын на чале з Турам, і апошні, выбраўшы выгаднае месца, пасяліўся на ім і збудаваў пасля горад '95. У нас няма падстаў адмаўляць гістарычную праўдзівасць гэтага падання. Рагвалод мог ісці толькі ўздоўж Дняпра, тады іншых дарог, як па рэках і паўз іх, не было. Спыніцца ён мог толькі пры ўпадзенні Прыпяці ў Дняпро, каб гэтым самым, загарадзіўшы дарогу кіеўскаму войску, якое магло толькі тут ісці, даць магчымасць Туру замацавацца ў Дрыгавіцкай зямлі. Падначаліўшы яе і гэтым самым намнога ўмацаваўшыся, Рагвалод перавёў свой позірк на поўнач.
    Мы ўжо ведаем летапісную легенду аб прычыне нападу Уладзіміра на Полацк. Сапраўдная ж прычына гэтага раскрыта ў Іаакімаўскім летапісе, у якім сказана, што Рагвалод напаў на наўгародскія воласці196. Гэта гаворыць пра тое, што
    ўжо ў 70-х гадах X ст. інтарэсы Полацка прыйшлі ў супярэчнасць з інтарэсамі Ноўгарада. На жаль, Іаакімаўскі летапіс не ўказвае, на якія менавіта наўгародскія воласці напаў Рагвалод, і пра гэта мы можам толькі здагадвацца. Наўрад ці правільна, што ўсе валокі ў міжрэччы Дняпра і Дзвіны ў той час належалі Полацку197. Гэта, як мы ўбачым, абвяргаюць падзеі 1021 г. Але яшчэ задоўга да гэтага разбагацелыя полацкія купцы імкнуліся выйсці да Дняпра і гэтым самым мець у сваіх руках ключавыя пазіцыі на водным шляху «з варагаў у грэкі», які ў канцы X ст. набывае асабліва вялікае значэнне 198. А яны былі ў руках Ноўгарада, і таму Рагвалод і напаў хутчэй за ўсё на ўладанне апошняга. Гэта супрацьпастаўленне інтарэсаў Полацка і Ноўгарада асабліва добра выяўлена ў Лаўрэнцьеўскім летапісе: «Рогволоду держаіцю н владеюіцю н княжаіцю Полотьскую землю, а Володнмнру суіцю в Новегороде».
    Аб вялікай сіле Полацка ў гэты час сведчыць тое, што Уладзімір для паходу супроць яго збірае «вон многн» з варагаў, славенаў, чудзі, крывічоў (відаць, ізборскіх і смаленскіх). Фактычна супроць Полацка былі кінуты ўсе сілы Паўночнай Русі. Рагвалод выйшаў насустрач небяспецы, але, пацярпеўшы паражэнне, адступіў у Полацк, за сценамі якога мужна абараняўся са сваім войскам. Узяты ў палон, ён быў забіты разам з жонкай і двума сынамі. У апошнім учынку нельга не бачыць імкненне Уладзіміра знішчыць дынастыю полацкіх князёў, якая, магчыма, ішла яшчэ з роду племянных старэйшын. Сляды пажарышча, якое археолагі датуюць канцом X ст., сведчаць аб разбурэнні Уладзімірам Полацка199.
    Такім чынам, першая спроба Полацка вырвацца па Заходняй Дзвіне да Дняпра аказалася беспаспяховай і трагічнай як для Рагвалода, так і для ўсёй зямлі. Аднак гэта не закрэслівае значэння Рагвалода ў нашай гісторыі. Ен першы ўбачыў і па-сапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобнай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам Кіева, і аднавіў яе самастойнасць. Пачаўшы барацьбу за ўз’яднанне дзвінскіх і дняпроўскіх крывічоў і канчатковае аб’яднанне Полацкай і Дрыгавіцкай земляў, ён аднавіў таксама наступальны характар Полаччыны, часова страчаны ёю ў перыяд залежнасці. Усё гэта выяўляе ў асобе Рагвалода выдатнага гістарычнага дзеяча. Невыпадкова таму, што менавіта ён і быў першы з полацкіх князёў, занесеных у аналы сусветнай гісторыі.
    ТУР
    Калі факт існавання Рагвалода як гістарычнай асобы ўсімі даследчыкамі прызнаецца, то ў адносінах Тура такой адзінай думкі няма. Шэраг гісторыкаў (А. Шахматаў, М. ДоўнарЗапольскі, А. Грушэўскі, Д. Ліхачоў) сцвярджаюць, што Тур — асоба выдуманая. Іншыя (В. Тацішчаў, В. Ключэўскі, У. Завітневіч, М. Ціхаміраў) не адмаўлялі гістарычнай сапраўднасці Тура. Праўда, усе яны лічылі яго нарманам, але гэтага прыняць нельга. He маюць рацыі і тыя, хто сцвярджае, што ў старажытных славянаў адсутнічала імя Тур. Яно зарэгістравана ў рускіх летапісах, было і ў іншых славянскіх народаў 200.
    Прычынай рознагалосіцы даследчыкаў аб Туры з’яўляецца выключна бедная інфармацыя пра яго. Летапісец, паведаміўшы пра Рагвалода, што ён меў воласць у Полацку, дадаў: «...а Туры Турове, от него же н туровцы прозвашася» (ва Усцюжскім летапісе Тур названы братам Рагвалода). I ўсё. Гэта кароткая фраза, сказаная летапісцам пра Тура як бы мімаходзь, дала падставу некаторым гісторыкам лічыць яе пазнейшай штучнай устаўкай. I. Галубоўскі даводзіў, што яна была ўнесена ў летапіс у разгар барацьбы кіеўскіх і полацкіх князёў у 20-х гадах XII ст., якая быццам бы вялася галоўным чынам за Дрыгавіцкую зямлю, і што ў гэты час у Полацку складваецца ўяўленне пра даўнія сувязі Полацка з ёю, і гэта ў традыцыях таго часу падмацоўвалася ўказаннем на дынастычную сувязь Рагвалода і Тура201. Але справа ў тым, што менавіта ў запісе Лаўрэнцьеўскага летапісу пад 1128 г., перад якім ставілася галоўнай задачай абгрунтаванне прычыны варожасці Рагвалодавічаў і Яраславічаў, і адсутнічае паведамленне пра Тура. I таму думка I. Галубоўскага не з’яўляецца пераканаўчай. Мы бачылі, што адзінства Полацкай і Дрыгавіцкай земляў вызначылася ўжо ў даўнія часы, што і адзначана яшчэ ў запісе пад 980 г. Летапісец тут выявіў сапраўды праніклівае бачанне гістарычнай тэндэнцыі.
    Непрымальнае таксама сцверджанне, што імя Тура было прыдумана для таго, каб вытлумачыць назву Турава і тураўцаў. Аднак мы лічым, што сапраўды летапісны Тур быў заснавальнікам горада Турава. Гэтаму не супярэчаць і дадзеныя археалогіі, якія паказваюць, што ніжні культурны пласт тураўскага гарадзішча адносіцца да канца X ст.202, г. зн. да часу, калі, паводле летапісу, пачаў княжыць Тур. Такім чынам, Тураў узнік як палітычны цэнтр княства, і таму ён не мог быць племянным цэнтрам дрыгавічоў. Ім, відаць, быў якісьці іншы горад, які ў адрозненне ад Полацка па нейкіх
    прычынах не змог стаць сталіцаю княства. Тур палічыў патрэбным узвесці новы горад, што па імені заснавальніка і атрымаў сваю назву. У карысць гэтага як праўдзівага гістарычнага факта сведчыць, апроч упомненага вышэй, і народнае паданне, запісанае ў 20-я гады нашага стагоддзя. У ім таксама гаворыцца аб прыходзе Тура сюды з вялікім войскам і збудаванні ім Турава ў дадзеным месцы таму, што тут «былі вялікія выгоды — звяры, рыба і рознае птаства»203. Вядома, побач з гэтым больш важнае значэнне мела геаграфічнае становішча Турава, які быў закладзены ў самым цэнтры Дрыгавіцкай зямлі. Перад ім Прыпяць прымала свае буйнейшыя прытокі Піну, Ясельду, Случ, Гарынь і Убарць, што звязвалі Тураў з басейнамі Нёмана, Заходняга Буга і гэтым самым рабілі яго вузлом важных водных шляхоў204. У свой час лічыўся легендарным і Кій як заснавальнік Кіева. Зараз даказана, што гэта сапраўды так і было205. Зусім верагодна, што і князь Тур — таксама заснавальнік Турава. Усё сказанае можа пацвердзіць слушную думку У. Завітневіча: «Калі гістарычнае існаванне Рагвалода апраўдана пазнейшымі падзеямі, дык, застаючыся паслядоўнымі, мы павінны прызнаць і Тура за сапраўдную гістарычную асобу»206.
    БАРАЦЬБА РАДЗІМІЧАЎ
    Заняцце Полаччыны з’явілася для Ноўгарада трохі пазней важным козырам у барацьбе з Кіевам. Нездарма ж Іаакімаўскі летапіс сведчыць, што пасля нападу наўгародскага Уладзіміра на кіеўскага Яраполка апошні «посла же н воннство во крнвнчн да воспретят Владнмнру воевать»207. Тэкст гэты вельмі цьмяны. Калі прытрымлівацца граматыкі, то крывічы павінны былі перашкодзіць ваяваць Уладзіміру, а калі пры трымлівацца сэнсу, то гэта павінна было зрабіць войска, бо для чаго ж тады яно пасылалася. Але, як бы там ні было, і ў першым і ў другім выпадках падкрэсліваецца вялікае значэнне Крывіцкай зямлі ў барацьбе Кіева і Ноўгарада. Больш за тое, паводле таго ж летапісу, нават вырашальная бітва паміж Уладзімірам і Яраполкам адбылася не каля Кіева, а на р. Дручы (г. зн. Друці) у трох днях ад Смаленска208. Апошняе ўдакладненне выклікае асаблівы давер да гэтага паведамлення. На жаль, гістарычная навука пакуль што не прымае яго пад увагу, гэтак жа як і дакладную дату ўкняжання Уладзіміра ў Кіеве— 11 чэрвеня 978 г., указаную ў «Пахвале» Якава. А дарэмна. Уважлівы разгляд гэтых паведамленняў мог бы праліць святло на вельмі заблытаную