• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная Беларусь Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне Мікола Ермаловіч

    Старажытная Беларусь

    Полацкі і Новагародскі перыяды. 2-е выданне
    Мікола Ермаловіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 2001
    120.71 МБ
    Пасля смерці Ізяслава ніхто з яго братоў не сеў у Полацку, і таму не адбылося чарговага перамяшчэння іх з месца на месца, як гэта, напрыклад, было пасля смерці Вышаслава ў Ноўгарадзе, калі ў гэты горад быў прысланы Яраслаў, што да таго сядзеў у Растове, а ў апошні быў пасланы Барыс237. У Полацку стаў княжыць хутчэй за ўсё сын Ізяслава Усяслаў. Праўда, у адным з тацішчаўскіх тэкстаў сказана, што па Ізяславу «наследаваў яго сын Брачыслаў» . Але наўрад ці паведаміў бы летапісец пад 1003 г. пра смерць Усяслава, калі б ён не быў князем. Дарэчы, той жа тацішчаўскі тэкст прыпісвае Усяславу амаль усё тое239, што гаварыў ніканаўскі летапісец пра Ізяслава. Аднак гэта яўнае непаразуменне: Усяслаў для гэтага быў зусім малалетні. Такім жа, трэба думаць, быў і яго брат Брачыслаў, калі заняў полацкі пасад пасля Усяслава.
    Усё гэта выяўляе бясспрэчны факт аднаўлення полацкай княскай дынастыі. Такім чынам, Полаччына канчаткова аформілася як самастойная. I гэта было галоўным вынікам нашага гістарычнага развіцця ў другой палове X ст. Таксама важна і тое, што ўжо ў час Тура Дрыгавіцкая зямля, стаўшы Тураўскім княствам, набыла значэнне палітычнага ўтварэння. Такой жа яна засталася і пры Святаполку.
    БЕЛАРУСЬ уХІ СТАГОДДЗІ
    СТАРАЖЫТНАЯ ЛІТВА
    У пачатку XI ст. з’яўляецца першае датаванае паведамленне пра Літву. Да гэтага яна двойчы ўпаміналася ў недатаванай частцы «Аповесці мінулых гадоў»: першы раз — у пераліку народаў, якія адносіліся да роду Яфета, другі раз — у пераліку тых плямёнаў, што не адносіліся да Русі і давалі ёй даніну240. На жаль, ніякіх геаграфічных каардынатаў Літвы тут не было ўказана, што ў далейшым прывяло да вялікай блытаніны ў гэтым пытанні. I вось у 1009 г. у выніку адной трагічнай падзеі Літва трапіла на старонкі Кведлінбургскіх аналаў. Пад гэтай датай паведамлялася пра смерць біскупа Брунона, які ў змове з польскім каралём Баляславам Храбрым пайшоў у край не то прусаў, не то яцвягаў, каб схіліць іх да прыняцця хрысціянства, але быў забіты са сваімі васемнаццаццю спадарожнікамі 9 сакавіка 1009 г. «in confinio Rusciae et Lituae», г. зн. «на сумежжы Русі і Літвы». Гэта вельмі красамоўнае сведчанне. Паказваючы, што Літва межавалася з Руссю, яно пацвярджае нашу думку, што Старажытная Літва не знаходзілася там, дзе сучасная Літва, правільней, яе ўсходняя частка, бо ў адваротным выпадку яна, адгароджаная яцвягамі, не магла б мець агульнай мяжы з Руссю. Толькі знаходзячыся ў Верхнім Панямонні, яна магла быць сумежнай («in confinio») з Руссю. Праўда, Е. Ахманьскі, а за ім і У. Пашута лічылі, што забойства Брунона адбылося на тэрыторыі яцвягаў241.1 гэта зразумела. Прымаючы тэрыторыю Старажытнай Літвы за тэрыторыю сучаснай, яны бачылі, што ўваходзяць у супярэчнасць з першакрыніцай, і знайшлі выхад у падстаноўцы замест Літвы яцвягаў. Аднак гэта яўная нацяжка, бо ў такім выпадку было б сказана, што Брунон быў забіты на сумежжы Яцвязі і Русі. Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў адзначанай крыніцы напісанне назвы Літвы па-лацінску супадае са славянскім яе гучаннем як «Літва». А гэта яшчэ раз пацвярджае сумежнасць Літвы з Руссю, што і вызначыла форму яе назвы ў першым яе ўпамінанні ў лацінскім дакуменце.
    Было нямала спроб растлумачыць назву «Літва». Адзначым некаторыя з іх. У «Хроніцы Быхаўца» яна выводзіцца з «літус» (бераг) і «луба» (труба). 3 іх як быццам утварылася Лістубанія, якая ў вуснах простага народа гучала як Літабанія. Гэта імя нібы выйшла ад таго, што ў часы легендарнага князя Кернуса літоўцы ўпершыню пакрылі берагі Вяллі гукамі ваенных труб. Вядома, гэта фантастыка. Літва ніколі не называлася ні Літабаніяй, ні Лістубаніяй. Як быццам болей пераканаўчым з’яўляецца вывад назвы «Літва» ад літоўскага слова «летува», ці «летувіс», што значыць дождж, вільгаць. Аднак гэта таксама нацяжка, бо дождж па-літоўску «летус»242. I. Шафарык лічыў, што ў старажытнанямецкай мове «літус» і «летус» азначалі асобае саслоўе рабоў, якое, магчыма, паходзіла ад заняволенасці літаў, што жылі ў Sa­xo дняй Галіі за Рэйнам243. Гэта як бы сведчыць, што назва «Літва» — кельцкага паходжання ці нават што і само племя было кельцкім, тым болей што Тацыт указваў на падабенства мовы літаў з мовай брытанскай, г. зн. мовай венетаў, якія насялялі Брытанію244 .
    У апошні час таксама звернута ўвага на тое, што «Літва» і «Латвія» маюць яскравыя паралелі ў варыянтах уэльскай назвы Брэтані: Litao, Latio, што значыць «зямля»2 . 3 гэтага выцякае, што назва «Літва» і «Латвія» нібыта кельцкага паходжання. Але мы не можам пагадзіцца з такім меркаваннем А. Г. Кузьміна. Ен сцвярджае, што гэтыя назвы маглі быць дадзены кельцкімі ці кельцкамоўнымі насельнікамі балтыйскіх астравоў, для якіх пабярэжжа Літвы і Латвіі было «зямлёй». Аднак у тыя часы назвы «Літва» і «Латвія» не пашыраліся на балтыйскае ўзбярэжжа. Тады гэту тэрыторыю займалі прусы, жамойты, куроны, лівы. I ўсё ж меркаванне пра кельцкае паходжанне назвы «Літва» нельга скідаць з рахунку. Нямецкі гісторык XVIII ст. Л. А. Гебгардзі (1735—1802) прыводзіў пісьмовыя дакументы, з якіх відаць, што яшчэ ў XII ст. н. э. на левым беразе Дуная і ўздоўж ракі Ольты існавала мясцовасць Літва246. Тут жа мы знаходзім і раку Літаву. У свой час I. Барычэўскі зазначыў, што прарадзіму Літвы трэба шукаць у Фракіі247 . Прыведзеныя Гебгардзі факты як бы пацвярджаюць гэту думку. Мы ўжо гаварылі, што назва «севяране» таксама кельцкага паходжання. Літва, якая была тут жа, дзе, бясспрэчна, пражывалі рэшткі кельцкіх плямёнаў, таксама магла атрымаць назву ад іх. Паколькі літва жыла на левым беразе Дуная, то для насельнікаў правага берага яе тэрыторыя сапраўды магла быць «зямлёй».
    Літва, паводле «Аповесці мінулых гадоў», адносіцца не да славянскіх плямёнаў. Праўда, у Хлебнікаўскім і Цвярскім
    Старажытны Тураў (рэканструкцыя П. Лысенкі, мастак Я. Каробушкін)
    летапісах мы яе знаходзім у пераліку славянскіх плямёнаў, дзе яна пастаўлена ўслед за люцічамі248. Аднак гэтыя звесткі мы не можам лічыць аб’ектыўнымі. Справа ў тым, што асновай Цвярскога летапісу з’яўляецца беларускі летапіс пачатку XVII ст.249. У сваю чаргу Хлебнікаўскі спіе увабраў у сябе шмат з Цвярскога. А к гэтаму часу Літва канчаткова аславянілася, і таму аўтары гэтых крыніц, улічыўшы такую акалічнасць, ужо ў пералік славянскіх плямёнаў унеслі і яе.
    ТУРАЎСКІЯ ПАДЗЕІ
    Вельмі паказальныя падзеі адбыліся каля 1013 г. у Тураве. Праўда, яны чамусьці не знайшлі свайго адбіцця ў кіеўскім летапісанні, і звесткі пра іх дайшлі да нас з чужаземных крыніц, а менавіта з «Хронікі» Дзітмара, біскупа мерзебургскага.
    Нам ужо вядома, што князем у Тураве быў пастаўлены Святаполк, адзін з сыноў Уладзіміра Святаславіча, хоць, паводле некаторых крыніц, ён мог быць і сынам Яраполка, з жонкай якога пасля перамогі над апошнім ажаніўся Уладзімір. Лічыцца, што Святаполк мог нарадзіцца ў 978— 980 гг.250. Калі ён стаў тураўскім князем, як ужо адзначалася вышэй, дакладна невядома. Дзесьці ў прамежку 1008—
    Манета тураўскага князя Святаполка
    1013 гг. ён ажаніўся з дачкою польскага караля Баляслава. Даследчыкі бачаць у гэтым, з аднаго боку, імкненне Уладзіміра замацаваць за сабою заваяванае ў палякаў (у такім выпадку маюць большую рацыю тыя, хто адносіць гэты шлюб да 992 г., бо тады Уладзімір заваяваў Чэрвенскія гарады251), а з другога боку — імкненне Баляслава з дапамогай зяця ўзмацніць свой уплыў на ўсходзе252.
    Паводле Дзітмара, разам з жонкай Святаполка ў Тураў прыехаў і яе духоўнік, калабражскі біскуп Рэйнберг, задачай якога хутчэй за ўсё і было садзейнічаць пранікненню і пашырэнню інтарэсаў Баляслава. Ен нібыта зблізіўся з Святаполкам і з ведама Баляслава пачаў падбухторваць тураўскага князя да прыняцця лацінства і выступлення супроць бацькі. Але апошні даведаўся пра гэта і пасадзіў Святаполка ў цямніцу разам з жонкай і Рэйнбергам. Баляслаў у адказ на гэта збіраўся ісці супроць Уладзіміра, але з-за разладу з печанегамі паход прыпыніўся, магчыма, прычынай гэтага была і згода Уладзіміра на патрабаванне Баляслава вызваліць Святаполка.
    Старая гістарыяграфія гэтыя падзеі разглядала толькі ў святле кіеўска-польскай барацьбы. Але ніяк нельга забывацца і пра інтарэсы Турава. Калі Полацку належала вырашальная роля ў барацьбе Кіева і Ноўгарада, то Тураў займаў такое ж месца ў барацьбе Кіева з Польшчай. Але як Полацк меў свае ўласныя інтарэсы і вёў сваю ўласную палітыку, выкарыстоўваючы супярэчнасці Кіева і Ноўгарада, так і Ту-
    л^інсмьдсь^йц Н « НМ ЦМ КІТІL TH Н Д f Т L t RC t ТI? пкхпндеть НН^ПДІТЬ НП4ЖНТ4
    обрдіуеть	_	„
    шатіііі йе ш
    „ w.HAANA’ ГЛАВА 7 f •kVfb кчп|«шйдгшнпмгкгнн ”моуНКМШг«Г^АДПйМі}кЛК)8 Гк МКААуіПШГАіЖДШАміГЖ ДАПА кгіпвмнмвуі* ннкгтбжйіт^м тькмшменг НДД’^’ЬПОЛАГАіЖОсАБ'к OKAAtTbBOtiMAlUT П«Л«ЖНТН|Ж но КлАстьнМАМгпдк-ып^нт>тніж с wjanes-kAbnpHtATiOnAMOHre рАСП^АЖСПАКгівгіСТЬ ВІНПДСН дг ^аСлшсаін глдА^лжемкв 1HVUH ПУгЕІіСЬНМІАТЬ NHfHCTA
    Старонка Тураўскага евангелля XI ст.
    раў, нягледзячы на сваю залежнасць ад Кіева, таксама ніколі не забываўся пра свае інтарэсы і дзеля задавальнення іх мог іграць на супярэчнасцях Кіева і Польшчы і найперш уздзейнічаць на палітычныя паводзіны Святаполка. Пацверджаннем гэтаму можа быць і тое, што Святаполк і пасля, як быў выведзены з Турава, па-ранейшаму заставаўся яго князем, і, што самае важнае, ён падтрымліваў зносіны са сваімі прыхільнікамі тут. У час барацьбы з Яраславам ён збіраў, паводле Суздальскага летапісу, «вояў» у Тураўскай зямлі («в Пнньску»). У Дзітмара ёсць паведамленне, што Яраслаў, ваюючы з Святаполкам, заняў нейкі горад, пад якім, як мяркуюць некаторыя даследчыкі, трэба бачыць Тураў , што як быццам можа даказваць падтрымку гэтым
    горадам Святаполка. Хаця ўсё гэта не мае цвёрдага грунту, аднак магчымасць такога таксама нельга поўнасцю адмаўляць. Ва ўмовах гвалтоўнага далучэння паасобных гістарычных земляў пад уладу Кіева і назначаныя туды сыны вялікага князя маглі лёгка пранікацца мясцовымі інтарэсамі і станавіцца іх праваднікамі. Нават Яраслаў (стаўшы вялікім князем кіеўскім, ён жорстка караў за сепаратызм), седзячы ў Ноўгарадзе, рыхтаваў аддзяленне апошняга ад Кіева. Што ўжо тады гаварыць пра Святаполка, які сядзеў хоць і ў блізкай да Кіева зямлі, але вельмі ізаляванай ад яго