Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 350с.
Мінск 1990
Пільна сачы, маладзён, за намерам асілка:
Друзлае дрэва ў сутычцы такой — не затулак!
Помніцца, раз на аблаве юнакпаляўнічы,
Дужы і храбры, вось так жа ў паветры ўзмахнуўшы, Выпусціў шаблю; бычына ўжо цэліўся ўдарыць
Хлопцу ў жывот, але той захінуўся за хвою.
Хто б не знямеў ад спужання такога? На шчасце, Лёс злітаваўся з хлапца, і дала паратунак
Крона сасны расахатай. На ёй, аблавухай,
3 самых зазімкаў залежаўся снег сшарашэлы, Зверху прысыпаны свежаю пульхнай парошай.
Зубр як ударыў рагамі — затрэслася хвоя, Пругкія лапкі абвіслі, і белая навісь
Шуснула зверху на дол, як туману заслона.
Хлопца на момант як быццам не стала. I раптам — Дзе толькі браліся спрытнасць яго і рухавасць! —
Шмыгнуў наўцёкі за дрэвы праз муць снегавую.
Што пачалося! Усе з бегуна рагаталі,
Быццам ад злыбеды нельга шукаць паратунку, Сорамна смерць абхітрыць, ці, нібыта ў сутычцы,
Мэта якой: што б ні стала здабыць перамогу! — Як на арэне, сыходзяцца роўныя сілы.
Зубр неўтаймоўны, ён зноў ірвануўся ў атаку, Бухнуў у ствол і рагамі абняў, як аберуч,
Тоўсты камель. Перастаркасасна не здалася: Цвёрды падзол утрымаў карані. А, крый божа,
Гэтак бы гахнуў пад дых баравой меднаствольнай — Трэснула б толькі, і вывараць хлопца накрыла б.
Буры наскокі такой хоць бы што, не здалеюць, Ён жа наскочыць, упрэцца — з карэннем абваліць!
Тэты ж, глядзіце, упёрся ў старую асіну, Б’е, як абухам,— аж трэскі ляцяць зпад удараў.
Слепне ад злосці шалёнай, яму ўжо ўсё роўна — Дрэва калечыць ці лоўчага. Варам віруюць
Пара і снег, і абодвух за імі не бачна.
Ярасць зуброў і' ў шаленстве не роўная; часта Вострага зроку і ранены ў помсце не траціць.
148
Мабыць, у памяці многім нядаўні выпадак — Зноўтакі ў нашых лясах — з каралём Аляксандрам*.
Тое няшчасце, калі б не ўсявышняга літасць, Ў горкіх слязах утапіла б усё каралеўства.
Двор выязджаў на аблаву, і ў пушчы зараней
Рубшчыкі ўсё як належыць зрабілі: на палях —
Тоўстых апорах — памост збудавалі ў тры сажні, Лесвіца збоку, чатыры падпоры, як трэба.
Так што пакорліва просім вас, ваша вялікасць, Там і сядайце, глядзіце, як пойдзе аблава.
Першаю села ў кампаніі фрэйлін і знаці
Ў строях сваіх аксамітных сама каралева*.
Побач з памостам на доле, не сейміку шумным
Панства сышлося, а воддаль, як быццам на шпацыр,
Моладзь сабралася. Пеўнікі тыя згаралі
Ад нецярплівасці спрыт праявіць і геройства.
Блазанамур, неразумны бажок заляцання,
Віўся на крылцах між дрэваў і з лука разпораз
Пырскаў страдой у дзявочыя сэрцы. Паслухай, Ты, матылёк бесклапотны: сваволь, забаўляйся
Дзе сабе хочаш, ды толькі не тут, дураслівец!
Пушча — не сад і альтанка. У ёй закаханы
Мілы юнак, што не ведае нораваў звера,
Толькі з жадання каханай прыйсціся пад нораў
Зробіць свой рыцарскі выбрык — і тут жа загіне, Ўсё праз цябе ці праз тую абранніцу сэрца!
Чутна — звяры тупацяць. Прамільгнулі сабакі:
Гоняць зуброў. Анямела, прыўзняўшыся з месца, Світа вяльможная ўнізе і там на памосце.
Сонечны дзень быў. Пярэстасць багатых убораў
Аж зіхацела ў праменні, барвовыя сукні
3 вышыўкай срэбрам і золатам проста сляпілі.
Выскачыў першым важак. Натапырыўся, раптам Аж скалануўся, убачыўшы яркую чырвань.
Голаў панурыў, працяў спадылба узвышэнне — Ахнуў памост і закрыўся рукамі ад жаху.
Я не сказаў бы, што сцэнай такой любавацца
Нам, хто не ўладны над злосцю жывёльнай, прыемна.
Крык заганяты усё набліжаўся, і гэта
Звера прымусіла бегчы, бо побач дубровай
Наўскач ляцелі чароды зубрыц і аблеткаў
Проста на лоўчых, але па такіх не стралялі.
3 рыкам, нібы ашалелы, узбег на паляну
Зубр велізарны, скрываўлены. 3 раны на шыю.
Пырскала кроў — у загрыўку трымаліся коп’і.
149
Ён іх страсаў і, закінуўшы голаў, угледзеў Бальмаскарад на памосце. Суняўся і чмыхнуў, Злосна ўтаропіўся, быццам ён там выпадкова
Ўбачыў знаёмыя твары і сіліўся ўспомніць, Дзе сустракаў іх. Дзень добры, шаноўнае панства!
Смерцю маёй пацяшацца сышліся? Чакайце ж, Я пакажу вам забойства — вякі не забудуць!
3 храпам набраўшы паветра, разявіўшы пашчу, Рыкам усіх аглушыў, скалануў наваколле.
(Рык важака для зубрынага статку — трывога).
Значыць, сваіх папярэдзіў; цяпер — за расправу.
3 месца сарваўся падскокам. 3 разгону рагамі Грымнуў у палю памоста — і збіў з падваліны.
Зверху — прарэзлівы лямант. Памост пахіснуўся, Трэснуў і пудам не ўпаў без чацвёртай апоры.
Бог барані, калі б ён і другі раз ударыў.
Збіў бы памост, і якою б умыўся крывёю
Дол той пушчанскі і рогі крутыя забойцы — Сэрца заходзіцца, дрыжыкі б’юць уяўленне!
Што гаварыць, замясіў бы пірог каралеўству
3 княства й Кароны сваёю мясістаю мордай.
Вернемся ўсё ж на рысталішча ў лес. Паглядзіце: Звер як стаяў, так стаіць асавела, разпораз
Ліжучы раны. Здаецца, шаленства ўляглося.
Ярасць жа ў позірку шчэ не пагасла. Ён грозны:
Хвошча хвастом, ажно свіст у паветры, а з пашчы Вісне язык павілясты, як цела гадзюкі;
3 ноздраў вільготных клубамі папыхвае пара. (Холад для дужага, мабыць, быў колісь лякарствам, Зараз мароз для аслаблага — гэта пагібель:
Кроў усё льецца, з крывёю ж сцякае і сіла).
Ходарам дрыжыкі ходзяць, бакі паўпадалі, Дыхае, стогнучы, булькае зраненым горлам,
Быццам там лютасць брадзіла і ломіцца выйсці.
Пот абварыў усяго, і калі прыглядзецца —
Рухі не тыя ўжо, сэнсу не маецца ў рухах.
Грывы касмыль ад уздыху здрыгнуўся ля вока —
Тут жа зубамі рване яго, выкіне з пашчы;
Лясне нагою пад бруха, бы гіз адганяе;
Жоўты лісток на дубку затрымцеў — апраметна Рынуў на дрэўца, зламаў і знявечыў падлеска;
Цень мільгануў па сумётах: сарока ці сойка 3 сука на сук праляцела — бадае ў сумёты,
Чмыхае мордай у снезе. Агонія блізка.
150
Безліч выпадкаў, прыгод і жывых успамінаў
Хваляй нахлынуцъ, палоняць душу — і здаецца:
Зноў ты вярнуўся ў той край, дзе пачатак пачаткаў
Сэнсу жыцця і пачуцця святога — радзіма.
Я адчуваю: бракуе мне, мабыць, майстэрства
Ў складзе і ладзе паэмы: сяку яе часта
Жычкай — закладкай з разваг ды і з хронікі нашай,
Быццам гуляю ў адклад і староннім шматслоўем Зубы сваім чытачам назнарок замаўляю.
Выбачце і не сярдуйце: развязка ўжо блізка.
Лоўчы схаваўся за елкай, а зубр не спускае
3 вока яліну. Падскочыў да дрэва. Абодва —
Звер з паляўнічым — адзін на адзін. Сцеражыся,
Смелы дзяціна! Жыццём за памылку заплаціш:
Выткнешся бокам зза дрэва — падыме на рогі.
Круцяцца, быццам у скоках, капыты і чобат, Дама ж — дзябёлая елка — стаіць, як княгіня.
Меціць юнакфехтавальшчык парнуць пад лапатку.
Звер языком, нібы шчупальцам, ловіць за рукі.
Я ўжо казаў, што язык у зубра — як гадзюка:
Доўгі, рухавы, і хай толькі кончыкам счэпіць,
Звяжа, як вузлам, падцягне і кончыць рагамі.
Бачачы шчупалец — гэту падступную змейку,
Лоўчы таксама не дурань — мяняе прыёмы:
Коле кароткім ударам, з падскоку на выпад.
Тут у імклівасці ўдара клінок апярэдзіць
Нават стралу быстралётную — як бліскавіца!
«Э,— заўважае юнак,— на цябе, языкасты, Немач находзіць, хістанка ў нагах пачалася.
Ты і размяк і абслініўся. Дзе твая статнасць!»
Толькі падумаў, а звер страпянуўся — і ў наступ.
Лоўчы за дрэва — і чуе, як быццам з парыльні
Парай дыхнула і штось застагнала за дрэвам.
Момант! Клінок мільгануў і адскочыў — пацэліў.
Вось ён, удар сакрушальны! Схіснуўся і пысай
Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся
Шумнай дуброве: «Даруй, мая родная, ўсё мне».
Недзе сябры зараўлі, пракацілася рэха —
Нават і ў пушчы свой звычай, сбой звон памінальны.
Галас падняўся,— патрэбен удар міласэрны.
Тут жа, як бачыш, з’явіліся тыя ж малойцы
Вынялі шаблі і ўмелым ударам пад сэрца Ўсё завяршаюць і тым набліжаюць развязку.
151
Трубяць у рог. Пераможца сярод пабрацімаў.
Жарты, абдымкі. А звер на бялюткай пасцелі
Вотчыны роднай прылёг і нібы спачывае.
Нетры лясныя стаілі ў сваёй таямніцы
Шчэ аднаго, што паранілі,— можа, і сына
Гэтага волата. Хай выжывае, не буду
Гнацца ў пагоні за раненым. Час падганяе.
Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар Ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы,
Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы Супраць разбою! Бясконца купае і губіць
Маре збраяносны людзей у крывавых купальнях.
Свет хрысціянства з яго хрысціянскаю верай
Трэснуў даўно, і расколіна ўглыб пранікае Дома і ў войску, хістаюцца веры асновы!
Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукою
Губяцца сувязі братнія, бурацца храмы?
Вораг знішчае — мы скажам, а трэба ж прызнацца:
I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць і веру Хрыстову.
Кінуўшы здрадліва ворагам лютым на здзекі
Веру дзядоў і бацькоў, нам адно застаецца: Літасці боскай чакаць і прасіць даравання.
Мала надзеі, аднак, што ўсявышні прабачыць Грэшным у веры, злачынным у справах жыццёвых.
Гонар, сумленне зямных уладарцаў, здаецца, Спяць беспрабудна. Усе іх учынкі і справы
Людзям на гора, дзяржаве ж — на шкоду і страты.
Болей за ўсё непакоіць іх сверб панавання:
Вострыць мячы пастаянна сусед на суседа — Ты або я запаную, дваім жа нам цесна.
Братазабойствы, грызня, міжусобныя войны — Іхні занятак фізічны і свет іх духоўны.
Б’юцца князіваяводы, а стогнуць народы:
Воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках,
Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?
Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся
Ў горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна — Значыць, гандлюй і крывёю і лёсам падданых.
Ворагі нашы ўсё бачаць, смяюцца з няшчасных. «Пастырам будзь панад паствай» — гаворыць пісанне.
Будуць — чакайце! Ваўкамі грызуць сваю паству.
Вось да чаго давяла непамысная прагнасць
Славы, багацця і ўлады, і як ачарсцвілі
152
Ўсё іх нутро сябелюбства, раскоша і слава!
Свет абшукайце — ці знойдзецца ў ім заваёўнік, Што заваёўваў і гладзіў рабоў па галоўцы
I не купаўся ў крыві і слязах зваяваных?
Турак агнём і мячом вынішчае ўсе нашы пасады, Паліць мястэчкі і сёлы, руйнуе святыні.
Горад захопіць гандлёвы, дзе маецца прыстань,— Крэпасць будуе, нагоніць сваіх басурманаў
Гвалт і рабункі чыніць, а людзей непакорных Рэжа пад корань — жанок і дзяцей не шкадуе.
Што яму значыць клінком мацярынскае лона Выпусціць разам з маленькім? Усё ж па загаду:
Сродкі — любыя, а мэта адна — вынішчэнне.
Войска разбіўшы, народ абяззброіўшы ўсюды, Ён і не дбае, што голыя рукі адпомсцяць.