Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 350с.
Мінск 1990
Бачыш, асела. Цяпер між вушэй — булавою,
Вось і гатоў \ бывалі яшчэ і другія
Слаўныя забаўкі — конныя гонкі, напрыклад.
Князь паважаў іх, як школу для мужных і смелых.
Цэль вызначалі за сотняю стадый*, і кожны
Ўдзельнік суперніцтва рваўся н? сівым мустангу
Першым адолець дыстанцыю. Цэлыя вёскі
Гналіся ў скачках, бо лепшы праявіцца / масе.
Вось па чарзе табунамі галопам узялі,
Лётам лятуць — толькі тупат ды грывы па ветры.
Чуйны скакун гаспадарскі намёк разумее
3 першага знаку, і бачыш, як ёк вокамгненна
Спіну падставіў. Ты вокам зміргнуць не паспееш —
Скочыў сусед на суседа: змяніліся хоньмі.
Толькі і згледзіш, як стрэл апярэнні з калчанаў
Накрыж жахнуліся; хоннікі ж з гіканнем зніклі.
Гонкі такія наладжвалі ў цёмныя ночы
Гуртам, каб мужны ахвоты паддаў баязліўцу, Л баязлівец, не бачачы страху, раўняўся.
Ўсім пераможцам давалі прызы, а з няўдалых
Кпілі гуртом і падносілі браціну з рэдзькі.
Многа цяжэйшай была закладная, хто першы
Ўброд на кані пераедзе раку без абходу
Плыні падводнай, віроў і трыснёгаў на тонях.
Ветраным днём, калі ў повень вялікія воды
Хвалямі коцяць на бераг, з’язджаліся к рэкам
Коннікі з вёсак вакольных, ушчунуць стыхію.
Звычаем конных было: і калчаны, і лук свой
Звязваць у вузел з адзеннем, каб, недзе на грызе
Сіўкі свайго ці буланага добра ўмасціўшы, Самы быстрак пераплыць і сухімі даставіць.
Боская воля! Нібы на вадохрышчы колісь
Рынулі з берага голыя людзі на конях.
Бачыш — плывуць, пахаваўшыся ў плыні па шыі, Толькі чутно, як пафыркваюць коні, а хлопцы
Боўтаюць нараўні з коньмі. Угледзішся — праўда:
Правай рукой учапіліся ў грыву, а левай
Горнуць, грабуць пад сябе белагрывыя хвалі.
Плёсу ж канца не відно, і з паўмілі да мелі.
Гэтым таксама былі ўзнагароды, і першы
143
Першую дачу асушваў са срэбнага кубка, Кубак жа браў на ўспамін. Не міналі нікога.
Зведаўшы смакі нягод на зямлі і на водах, Воін брадоў і мастоў не шукаў, а звычайна
3 ходу пускаўся з канём у раку, беражліва Зброю трымаючы ў вузле, гатовы да бою.
Войны прадбачачы ўслед за малой перадышкай, Князь рыхтаваў да вайны сваё войска і княства.
Мудрая справа — у часе самой падрыхтоўкі Вытравіць боязь і страх са свядомасці вояў
I прывучыць іх зараней да ўсякай нягоды.
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе большага шчасця, Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай
Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах
Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы, Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.
Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе, Лёс незайздросны ў такога — пагарда дружыны.
Строга і крута судзіў, і прытым — справядліва.
Сам справядлівы ва ўсім, ён па гэтай жа мерцы Кожнаму мераў і нейкім сваім адчуваннем
Мог здагадацца адразу, дзе праўда, дзе крыўда.
Хлус перад ім не аднекваўся доўга: збялеўшы, Змяк, затрымцеў, як асінавы ліст, і прызнаўся.
Сам і прысуд вінаватым выносіў, а тыя, Цяжкасць віны ўсведамляючы, з ціхай пакорай
Самі прыспешвалі час непазбежнае смерці.
Ведалі добра: на літасць дарэмна разлічваць. Круцікімуцікі ў сведчаннях і крывадушнасць
Болей за ўсё не любіў і, як сведчаць паданні, Клятваадступнікаўсведак судзіў, як забойцаў.
Кат распраўляўся з такімі, і ўсё ў навучанне
Чорнаму люду: вучыцеся, як небяспечна
Княжы абходзіць закон і вярхоўную ўладу!
Позіркам жорсткім, што гляне — аж зробіцца млосна, Ён, як вядзьмак, абяззбройваў усіх ашуканцаў:
«Хлусіш!» — і хлус прызнаваўся, што сведчьщь ілжыва, Кара была неадкладнай, чакала пры замку:
Іх, закруціўшы ў звярыную шкуру, спіхалі
3 вала на пляц сабакарні, дзе псываўкадавы Клычылі ў шмацце асуджаных — ведама ж, псярня.
Так жа бязлітасна, строга караў ён і суддзяў
144
Княжацкіх вотчын за подкупы, хабар, ліхвярства.
Выпадак быў, ды не ведаю дзе. Спакусіўся
Нейкі суддзя на багаты дарунак, і справу
Выйграў адказчык насуперак княскаму ўказу.
Скарга да князя дайшла; вінаваты прызнаўся.
Кат перабіў яму рукі і ногі, а потым —
Зноў жа ў навуку другім! — і суддзю пры народзе, К конскім хвастам прывязаўшы, пуспілі на волю.
Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона, Сквапнасць — загрэбці кавалак у бліжняга з рота —
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў, Што на вякі нават завад іх вывеўся ў княстве.
Кім бы і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах, Нават за тэта адно я пяю яму славу.
Густа ён справамі век насяліў свой, і водгук
Спраў тых вячыстых патрапіў і ў гэтую песню.
Клопат аратага быў і астаўся аддаўна —
Сошка ды ніва, а сэрца яго і адвагу
Князь гартаваў на аблавах, у высачках звера.
Звер здабываўся парознаму; лепшай здабычай
Тую лічылі, якую жыўцом дастаўлялі —
Поцягам ці на плячах — на дзядзінец у лагер.
Высач, злаві, прывядзі, не скалечыўшы, зубра —
Гэта ўжо мужнасць, і доблесць, і нават геройства!
Ну і, вядома, была ўзнагарода адважным, А з маладушных маглі і спагнаць, безумоўна.
Варта адзначыць, што ўсе земляробы ахвотна
Тое рабілі, што вёскам ад імені князя
Ставіў цівун у павіннасць,— рабілі без страху.
Нават і звера жыўцом валаклі да палаца
Князю ў дарунак. Хоць сам я, прызнацца, не веру, Людзі ж старыя сцвярджаюць: «Бывала — і часта».
Вось што аб здатнасці нашай да выдумак розных
Тут без сумнення скажу вам па прыказцы нашай:
Хіцер на выдумкі Зміцер — мастак самавіты!
Хоць бы і тая збудова пад назваю «сценка».
Вам у навінку такое, і я падрабязна
Ўсё апішу. Уявіце, што зрублены ў лесе
Клін велізарны з бярвеннякалодаў яловых;
3 фронту — шырокія клешчы, далей паступова
Звужаны, быццам прагон, і прарэзы па сценах — Вокныпазы для завалак з цясовага брусу,
Дбала прыкрытыя свежымі лапкамі, голлем. (Трэба, каб звер не спасціг ні падману, ні пасткі).
Вось падышоў ён да кліна. Цікавасць забрала:
145
Шго за арагон гут? Абнюхаў, ступіў, азірнуўся. Раптам чаперадзе штось мільганула ў чырвоным.
(Гэта лавецзавадар у барвовай накідцы
Выбег знарок зпад укрыцця, каб звера раз’ятрыць.
Зубр, як вядома, ніякай прыстрашкі не любіць).
Ах, у чырвоным, ды шчэ і бліскучаю шабляй
Грозна размахвае! Звер гэта бачыць, і ўмомант
Вочы крывёй наліліся, ён з месца падскокам
Рушыў за лоўчым, а той як растаў, бо па сценах Зроблены спуды — у іх і схаваўся адважны.
Бык жа тым часам, прабегшы прагон, апынуўся Ў пастцы, бо ззаду і спераду завалкі ўмомант
Шлях адступлення адрэзалі — стой і здавайся!
Зараз жа — дзе толькі браліся! — лоўчыя ў пастку, Зверху пятлю накідаюць: першнаперш — на повад.
Путы на ногі, каб, голаў прыгнуўшы, стрыножыць.
Крэпяць абапал вяроўкі, а заднія ногі
Вяжуць з пярэднімі, каб не брыкаўся, не скочыў.
Сілаю зброі вялікага гурту не ўзяты, Тут ён здрадлівасцю лёсу прададзены. Злоўлен!
Ну, закілзалі, нарэшце, і ў пысу прадзелі
Колца стальное, за колца — шматжыльны пастронак — Можна і весці пад гулкія воклічы: «Ўзялі!» —
Цягнуць здабычу з прагону. Палонны асілак, Пену пускаючы з пашчы — аж бурбаляць храпы,—
Пнецца назад, але ўсётакі крочыць наперад.
Жахам ахоплены, ярасць у позірку — як жа Вольніцу пушчы змяняць на людскія астрогі?
Лесам вядуць, цераз ляды, па вуліцах вёсак, Дзе праз шпалеры цікаўных зусім не героем
Мусіць палонны прайсці, і, нарэшце,— у лагер.
Тут, развязаўшы вяроўкі, з пастронкам у пысе
Ў чыстае поле пускаюць — бяжы, спатыкайся
I паслужы ездакам бегавою мішэнню.
А ездакі з кавалерыі княскай тым часам, Лукі і коп’і прыўзняўшы, чакаюць атакі.
Гучна ражок затрубіў — і пайшла адшліфоўка Трапнай стральбы і бяспромашных закідаў коп’яў.
3 вуснаў у вусны даходзяць легенды, што кожны Коннік стралу сваю значыў асобнай зарубкай.
Як і капейшчык — дзяржанне кап’я або дзіды.
Звера ж таксама пярэсцілі, як рабаціннем,
Так што капейшчык ці лучнік, пацэліўшы ў кропку, Мог апазнаць свой удар па зарубцы на зброі
I атрымаць, адпаведна, сваю ўзнагароду.
146
Самай высокай адзнакай таго адзначалі, Хто, шыбануўшы кап’ё або дроцік, смяротна
Р ніў жывёліну. Драпін у бойцы не лічаць.
Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю, I называюць той век залатым. Разбяромся:
Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
Ён быў набожны, і першы з народамі княства
Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай
Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры
Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы
Богу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы
Служкам духоўным адвальваў з угодцзяў не скупа.
Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я
Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля
Ратныя справы яго абышоў. Адчуваю:
Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры
Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку, а трэба ж Брацца па сцежцы на поўнач, да свойскага лесу, Ды і пара б мне дапець сваю песню пра зубра.
Ёсць паляўнічая прымаўка ў нашым народзе: «Звера яшчэ не забіў, а набіліцы збіў»,— прабачайце Гэтую вольнасць. Дык вернемся зноў на аблаву.
3 рыкам напуджаны, доўгай пагоняй загнаны, Звер абнямог канчаткова. I ярасць не тая,
I не ранейшы запал. Адчувае, як быццам,—
Хутка канец. Прабягаюць па скуры разпораз
Дрыжыкі зябкія, дыхае з хрыпам, і пара
Верне клубамі — відаць, што стамілася сэрца.
Мерыцца скочыць — не можа: не слухаюць ногі.
Вяла брыдзе, галаву апусціўшы, і целам
Ледзьве валодае — так аслабеў, што, здаецца, Ступіць — і рынецца потырч, дыхне — і сканае.
Злосць аж іскрылася з позірку, зараз, як плёнкай, Бочы сцінае; усё ўжо ўнутры адгарэла.
Верхнікі — з сёдлаў; загоншчыкі коней адводзяць.
Вось па даўнейшаму звычаю два маладзёны
Поступам смелым да звера бліжэй падступаюць;
Быняты з ножнаў клінкі, каб ударамі ў сэрца Справа і злева на дол абваліць недабітка.
Дражняць, клінкамі махаючы: ну, нападай жа!
147
Бліскае сталь, ад узмахаў аж свішча паветра.
Звер абыякавы. Раптам, сабраўшы ўсю рэшту Моцы былой, страпянуўся і рынуў на хлопца.
Той адступіўся за дрэва. А зубр павярнуўся, Згледзеў крыўдзіцеля, цела спружыніў і скочыў.
Глуха зароў, гваздануўшы рагамі ў асіну.
Толькі шчапа ды сукі затрашчалі, а дрэва Ўсё скаланулася, быццам маланка скасіла.