Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 350с.
Мінск 1990
Тыя ж паданні сцвярджаюць, што трон верхавода Дарма і ў іх не даецца, а вока — за вока.
Выдумка, мабыць; мана для вушэй — асалода.
Можа, пагэтаму шэпты народных паданняў
Не заціхаюць у нас ні па ўзлесках шумлівых, Hi па квяцістых лугах, ні пад стрэхамі хатаў.
Я ж разумею, што тым, для каго я спяваю,
Праўда за ўсё даражэй, і пагэтаму стаўлю
Кропку над «і»: невядомае мне невядома.
Нашы лясы, лугавіны — прыволле для статкаў звярыных, Там у іх выручка: гуртам — за кожнага ў статку,
Кожны ж — за гурт і за ўсіх, беспарадкаў — ніякіх. Дужы са слабый уладай дзяліцца не стане;
127
Права царова ў чародах на пашы і ў спрэчках Даў яму вопыт, набыты магутнаю сілай.
Бой разгарыцца смяротны, і ў ім пераможа
Той, хто мацнейшы. Пад сонцам ніводнай хвіліны
Без барацьбы не было на зямлі і не будзе.
Прага ўзяць зверхнасць над слабым распальвае ярасць, Вынік жа бойняў крывавых — калецтва ці згуба.
Зой, хто суперніка збіў і знявечыў, тым самым
Сілу на выпасах сцвердзіў за ўласнаю сілай.
Хто ж не ўстаяў і паддаўся, той сам ад чародаў, Як ад пагарды, панура пускаецца ўпрочкі.
3 гурту адбіўшыся, ён, адзінец, палахліва
Стане цурацца не толькі сваіх, а часамі
Нават саступіць лаўцу, бо заўсёды слабее
Стадны інстынкт у жывёліны ў доўгім выгнанні.
Зрэшты, другія народы — другія парадкі.
Недзе прылучыцца к іншаму статку і ў прымах Зменіць свой спрыт забіяцкі на статут прымацкі.
Вернасць у парах зубрыных адной толькі смерцю Можа парушьщца: скажам, самца забадалі —
I аўдавелая матка вяртаецца ў статак.
Княжацкі ўказ* пад пагрозай адказнасці строгай
Не дазваляе знішчаць ні зубрыцаў, ні моладзь
I ашчаджае тым самым багацці лясныя.
Скарбы свае нашы людзі на золата нават
Не прамяняюць. Здаўна іх жыццё навучыла:
Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця Невычарпальны калодзеж; з яго напаўняем
Лайбы і стругі заморскіх купцоў, што прывозяць Недзе зза свету да нас на таргі свой набытак.
Шчодрая вільгаць з бяздоннай зялёнай крыніцы Спорным дажджом выпадае на тлустыя глебы.
Рэкі ад самых вытокаў да вусцяў шырокіх
Поўны плытоў, а плыты на шляхах нашых водных —
Гэта маеты паміж рознымі землямі княства.
Поле ўрадлівае працы не шмат патрабуе.
Толькі ў жніво ды ў касьбу і на ніве, і ў лузе Бела ад хустак, намітак, кашуль і бравэрак.
Па сенажацях, гаях і па ялавых гонях
Коні пасуцца, а скрозь на прыволлі, на ўзлессі — Статак скарбовы брыдзе, патанаючы ў травах.
Плён сваіх ніў і дары сваіх пушчаў бязмежных
Мы прадаем і мяняем — тавар за тавары.
Можа, мы дома дастаткам няроўныя з некім, А на таргах прыбядняцца — не ў нашай натуры.
128
Край наш багаты драўнінай, нічога не скажаш, Ды не адно хараство ў ім — лясы, нібы хмара.
Нашы лясы — гэта наша скарбонка і свіран,
Наша камора жывіцы, і дзёгцю, і ягад,
Мёду і воску, куніцы і рознай дзічыны.
Так што купец чужаземны, тугой калітою
Не паскупіўшыся, можа раскінуцца шчодра
I на таргах, і на менах — тавараў удосталь.
Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, Дуб на шалёўкі — купляй і будуйся, бязлесны.
Толькі за нашу гатоўку — гатоўкай на бочку!
Сосны ў нас гоніць у ствол, як трыснёг — у сцябліну;
Хмаркі, здаецца, павіслі на макаўках кронаў.
Водарам кветак з вясны і да позняга лета
Пушча напоена, нетры яе і прылескі — Месцы ігрышчаў і гульбішчаў моладзі сельскай.
Бортнікі нашы на стаўках — разлапістых соснах — Ставяць вуллі, а часамі і ў дрэве пад верхам
Выдзеўбуць долатам борці і лётвы прыладзяць — Вось і стаяккаранёк для залётнага рою.
Так прыручаем пчалу і частуемся мёдам.
Безліч у пушчах і звера, і птушкі, а тыя
Дзікія пеўні, якіх апісаў яшчэ Пліній,
Плодзяцца ў нас, як вароны, пры кожнай імшары.
Мы іх глушцамі завём — самавітая птаха, Што ж да вагі, то, бывае, і гусь пераважыць.
Пах асаблівы ўласцівы глушцоваму мясу*.
Радасць і смутак спазнаў не адзін паляўнічы
Тою хвілінай, калі ён з падседкі на золку Трапна падцэліць — і певень, залопаўшы крыллем, Чмякнецца вобземлю, так і не скончыўшы песні.
3 токаў шчаслівец прыносіць двайную спажыву:
Страўніку — ежу, а глузду — і кемнасць, і мудрасць*.
Дзе ты ні пойдзеш — майструюць то пасткі, то сілы: Пасткай не зловінца — сіллямі недзе засіліць.
Перад законам і правам лясным на здабытак
Роўныя ўсе там — палюй, здабывай колькі можаш.
Край наш прырода такім надзяліла багаццем,
Што незлічонасць у пушчах дзічыны і звера
Волю дае не лічыцца з памерам здабычы.
Безгаспадарнік, абшарнікскупеча — у гэтых
Гінуць і рыба і звер занішто. Неаднойчы
Я назіраў, як у нераст на іхніх валоках Рыба кішэла не толькі ў азерцах і рэчках, Нават у лужынах — проста прасілася ў венцер
5—1909
129
I захлыналася. Вось чым адплачвае скупасць!
Дзе недагляд, там сады перародзяода ў дзічку, Поле радзіць перастане, бур’янам заглухне.
Край наш — дзівосны прыстанак загадак і цудаў:
Ці то так бог пажадаў, каб усё ў ім на волі
I вырастала, і гінула, ці чараўнічай Воляю нечай усё занядбана — не знаю.
Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць
Сілу, што ў нас надаецца замовам і травам, Песні і магіі слова? Адказу не знойдзеш
I мімаволі згаджаешся: мы яшчэ дзеці Ў свеце хрышчоных і верым у казкі Медэі*.
Варта падумаць над гэтым. Мне добра вядома, Як хрысціянская вера сурова карае
Ўсіх ведзьмакоўграхаводнікаў, што патаемна Знаюцца з сілай нячыстай. Іх катуюць люта, Перш чым спаліць ці ўтапіць, як і тых вінаватых, Хто з і.мі знаўся і ведаў аб чарах вядзьмацкіх, Ды не данёс у царкву на нячысцікаў грэшных.
Хопіць таго, каб прайшлі, пракаціліся дзейкі:
Там той вядзьмачыць ці знаецца з д’ябальскай сілай — Зараз жа суд і расправа: няшчаснага схопяць
I, перавіўшы пастронкамі рукі і ногі, Цягнуць к рацэ — і бултых падазронага ў прорву.
Бачаць, што кануў на дно*, нібы камень,— палічаць нявінным, Непатанулага ж будуць лічыць вінаватым.
Сведкам такіх пакаранняў я быў неаднойчы.
Бедны тапельнік, спавіты крыжнакрыж, імкпецца Торчма стаяць, каб пайсні пад ваду з галавою.
3 берага ж хмара народу галёкае, свішча, Плача і стогне і кленічы шле ў паднябессе.
Бачачы гэта ўтрапенне, ты чуеш, як сэрца 3 жаху мярцвее: вада на сябе не падобна.
Дзе яе прагнасць? Ну вось жа грывастая хваля
Голаў лізнула, прайшлася з разбегу па твары — I не ўвабрала, зраклася, як беднага — шчасце.
Больш справядлівы агонь ненажэрны. Той прагна Зліжа і ведзьму і мага ад пятак да цемя,
Як і прапашчых забойцаў дзіцяці ці бацькі.
Некаму, можа, расказ мой здаецца няпраўдай, Верце: у нас, у Літве*, тэта ўсё — рэчаіснасць.
Я прысягаю: заўжды, да апошняга слова
Пець толькі праўду, хоць кожнаму добра вядома, Што і ў дасціпныя выдумкі — байкі і казкі —
130
Вераць і дзеці і, часам, дарослыя людзі.
Спеў аб жахлівым пакуль што пакінем, змяніўшы Тэму размовы і выбраўшы лепшую песню.
Бор паказаць абяцаў я — вось там асалода
Вашаму сэрцу і воку, усё першародства
Скарбаў прыроды, спрадвечнай яе прыгажосці:
Дрэў, не кранутых сякерай, і траў нестаптаных, Безліч дзічыны і звера чароды на пашы.
Путча сваёю красой захапляе і яснавяльможных Ваеначальнікаў нашых, што проста з паходаў
Сталі бівакам у ёй, жаўталістай, на промысел звера.
Тут адпачынак і дзейнасць спалучацца трапна
I паразвеюць навалу з душы. Паляванне — Лепшы бальзам падупаламу целу і духу.
I гартаванне, што старасці бледную немач Не падпускае, трымаючы дзесьці наводдаль.
Вопыт паказвае: ты загасціўся на свеце, Век зажываеш чужы, а здавацца не хочаш:
Ногі шчэ носяць, і сілу не выела праца,
Вуха не глуха — уловіць і шоргат і шолах, Вока не страціла зоркасці — пільна прыкмеціць Нават ачэрнены кончык хваста гарнастая.
Лепшая практика воку, лякарства для вуха — Высачка звера з яе пастаянным дазорам.
Зоркасць і чуйнасць на выручку прыйдуць, калі вас Ён запрыкмеціў, нявідны яшчэ, і злаўчыўся
Кінуцца ў наступ, каб вас забадаць. Па натуры Зубр і адважны, і грозны, і цяміць не блага.
Схібіш з разлікам — паправіцца часу не будзе.
Вырасшы ў лесе і зведаўшы ўсё гэта змалку,
Я ўваскрашаю карціны былога і знаю: Праўдаю гэта палічаць адны, а другія
Скажуць — манюка! Хай кажуць. На суд справядлівы Спеў свой стаўляю; няхай яго судзяць папраўдзе
Тыя, хто, права здабыўшы на ніве пісьменства Творы чужыя судзіць і выносіць прысуды, Самі сваё праслаўляюць больш ярка і стройна, Чым пашчаслівіла мне за скупы адпачынак.
Ветрана стала, і яхканне гончых зпад ветру —
Быццам дзесь побач. О, колькі страсцей і пачуццяў Раптам абудзіць ражок паляўнічы! Як птушка,
Сэрца трапеча ў грудзях, замірае на моманг, Ловячы шум баравы, што наплывамі з кронаў То ніспадае, то зноў уздымаецца ў неба.
Чуеце, як стогалоса вішчыць і мармыча
131
Нетра лясная? Не знаеце, што там такое?
Пэўна, мядзведзя ў бярлозе паднялі на пікі, Дзіка праткнулі кап’ём ці паранілі з лука.
Хто не пабачыў сваімі вачыма — не ўявіць, Як вар’яцее паранены зубр і рыканнем
Пушчу ў трымценне прыводзіць — аж сыплецца шэрань. Ярасць і боль абуджаюць у звера шаленства.
Страшна глядзець, як ён чмыхне і позіркам злосным, Поўным нянавісці, зырыць і ўправа і ўлева.
Хай жа, разявіўшы пашчу, ён выдыхне з хрыпам Рык глухаваты, гартанны і раптам рванеода
3 месца скачкамі насустрач абранай ахвяры — Кроў ледзянее ад жаху. На жаль, і пачуцці
I адчуванні не слухаюць нас у трывозе.
Што я расказваю ўсё тэта? Тым, хто не зведаў
Гэтых эмоцый, расказ мой нямым застанецца.
Цяжкі ты, хлеб наш надзённы, у промысле цяжкім —
Бачыце самі, аднак жа і гора радзімы
Нават цяжэйшае. Дзе нам знайсці тыя лекі, Каб ратаваць яе ў бедах,— і самі не знаем.
Часам за лекавы сродак мы лічым здабытак
Высілкаў нашых у лесе на княжацкіх ловах.
Больш у іх лекаў для цела, чым нават у зеллі, Можа, таму і палюе ў нас кожны з маленства.
Ногі ў хваробе не шкодзяць,
бо ўсё пераходзяць,— жартуюць
Людзі старыя,— і лечаць балеснасць хадзьбою.
Хмарнасць, паўзмрок ад лясоў, адзінота паселішч —•
Толькі разумнай прабежкай і лечаць маркоту.
Ён, зверабой наш, наўсперак усім эскулапам
3 іх асцярогамі, молад, і ў голад ён дужы
I не старэе заўчасна. (Дарэчы сказаўшы, Прымачкі, зёлкі і розныя кроплімікстуры — Не эліксір маладосці, бадзёрасці духу!
П’еш тэта пойла і жлукціш — аж боязна стане:
Як бы не лопнуць, калі, не дай божа, апушыць!)