• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 350с.
    Мінск 1990
    60 МБ
    И реченый чернец Лаврыш, по литовскии зовемый Лаврымонт, а по рускии Василей, и жалуючы смерти великого князя Троиденя, отца своего, и оставившы чын чернеческий, и прышол до панов. И собравшыся со всякими силами своими литовскими, и потягнул противко Довмонта, хотечы помстити кров отца своего. И направившыся с полъки своими, и потъкалися з Довмонтом над озером. И коли зышлися полки с обу сторон, и был межы ними бой и сѣча великая,
    117
    с поранку оли ж до вечера. И поможет бог Лаврышу, и все войско дядка своего Довмонта на голову поразил и самого его убил, и город Полтэск взял. И вернувшыся назад к стольцу отца своего до Кернова. И рек паном: «Коли мнѣ бог дал помстити кров отца своего, я свѣта того отрекаюся. Взял есмп на себе чорную рызу, а господарства я не хочу. Возмите собѣ господарем, кого воля ваша будетъ. А вед же я ражу вам ачъколвек ест братя моя Гольшын сын Олькимонт, а Кгедрусов сын Кгинвил, ино еще они малы суть, не годиться на панство, бо дядко мой Нарымонт, коли сѣл на великом князстве Литовском, гэрб свой Китаврус зоставил брати своей, а собѣ вдѣлал герб человека на кони з мечом. А то знаменуючы через тот герб пана дорослого лѣт, хто бы мог боронити мечом отчызны своее. А про то оберыте собѣ господара доброго, хто бы мѣл боронити того панства великого князства Литовского. И так ми ся видить, иж бы и к тому был годный Витеня, который был маршалъком у в отца моего».
    И панове не хотели переступити рады а воли господара своего, прырожоного сына великого князя Троиденева. Вчынили так, видечы мужа мудрого а годного Витеня, который был з рожаю а с поколенья с Колюмнов, з ымѣня деръжачого в Жомоити, реченого Аиракгола. Взяли его собе великим князем литовским и жомоитским, бо князь великий Троидень, будучы в Жомоити, ехал через имѣнье его Аиракголу и узрел оного Витеню еще малым младенцом, и вбачыл оное дитя обличем велми хорошо и възросту цудного, играючы з дѣтми малыми, и взял его к собѣ. И был у него коморником. И будучы в него в каморе, кождую реч цудне а радне панскую ховал и справовал. А так он, бачечы цноту его и доброе заховане, вчынил его в себе маршалъком. И был в него, милосником и всяким справцою. А за тым, по смерти его, взяли его на великое князство Литовъское. Тут ся доконал род с Китаврусов, а начало великое княжэнье Витенево, род великих князей литовских с поколеня а з роду с Колюмнов.
    О великом князя Витене
    Будучы великому князю Витеню на великом князстве Литовском, Жомоитском и Руском, и пановал много лѣт оли ж до старости своее во в покою. И родился ему сын Кгидимин. А потом умер князь великий Витеня. А после его сѣл на великом княжени Литовском, Жомоитском и Руском вышереченый сын его Кгидимин.
    118
    МІКОЛА ГУСОУСКІ
    (Каля 1480— пасля 1533)
    ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА
    САКРАТАРУ
    ЯЕ КАРАЛЕЎСКАЙ ВЯЛІКАСЩ
    ЯСНАВЯЛЬМОЖНАМУ ЛЮДОВІКУ АЛЬФІЮ*
    О, Людавік, гэту сціплую кніжку табе давяраю
    3	просьбай пранікнуць у сутнасць і глыб яе зместу, А на выпадак, калі ў ёй нічога не ўгледзіш,
    Што далікатнейшы слых Каралевы магло б улагодзіць, Хай яна сыдзе за сціплы табе мой дарунак.
    Гэта не я, а твой розум і талент цябе прызначаюі'ь Справу такую зрабіць; астаюся тваім даўжніком.
    ДА НАЙЯСНЕЙШАЙ УЛАДАРКІ
    I ПАНІ БОНЫ*
    3 ЛАСКІ БОЖАЙ КАРАЛЕВЫ ПОЛЬШЧЫ, ВЯЛІКАЙ КНЯПНІ ЛІТВЫ, РУСІ, ПРУСІІ I ІНШ. ПАНІ
    МІКОЛА 3 ГУСАВА
    Калі я быў у Рыме, яснавяльможная каралева, папа Леў X*, прыгадваючы аднойчы паляванні на Поўначы і велічыню звяроў, пераканаў красамоўнымі словамі надзвычай шаноўнага пана плоцкага біскупа Эразма*, пасла вашай Высокасці тады пры ім, каб чучала бізона, якога мы называем зубрам, яго набітая сенам шкура была дастаўлена ў Рым.
    Калі біскуп плоцкі паабяцаў гэту просьбу выканаць, ён адаслаў лісты Радзівілу*, ваяводу віленскаму, просячы падшукаць шкуру найвялікшага звера гэтай пароды, а мне, у той час свайму дарадчыку, загадаў напісаць штонебудзь аб прыродзе і паляванні на звера, жадаючы паказаць папу постаць зубра не толькі ў рэчах, але і ў словах.
    Аднак зза нечаканай смерці Льва ўсё гэта не здзеснілася. Застаецца толькі невялікі твор, напісаны тады мною спехам (мне не ставала ні часу, ні здольнасці), твор гэты я рашыў выдаць у свет у гонар тваёй Вялікасці. Гэтае пісан
    119
    не хачу я паднесці табе замест сціплага падарунка, спадзеючыся, иіто надарыцца выпадак, калі яго Каралеўская Вялікасцъ па сваім звычаі адправіцца на паляванне, і гэтая кніжка, што змяіичае лясныя прыгоды, цябе зацікавіць і ты яе прачытаеш. Гэтым самым жадаю я не так палепшыць сваё становішча, як пракласці шлях вучоным мужам, каб і яны табе свае творы паднеслі. I каб ты, найвучонейшая княгіня, узважыла іх здолънасці і нараіла свайму яснавяльможнаму мужу, які абавязаны больш мецъ часу для вядзення войнаў, чым для чытання кніг, тых, каго палічыш найболъш таленавітымі. Во бачу я з найвялікшым для сябе жалем і, зразумела, з пэўнай стратай для дзяржавы, іито славуцейшыя сэрцы зусім не паважаюцца. Яны зза матэрыяльнай нястачы і беднасці цалкам не могуць сябе праявіць. Бачу я таксами, іито ёсць нямала людзей, якія валодаюць і багаццем і талентам. Але калі яны заўважаюць, іито вучоных, мастакоў і паэтаў так мала іиануюць і паважаюць, то імкнуцца болыи узбагачацца, чым ахарошваць душу. Зза такой нікчэмнай справы ахвяруюць яны самым высакародным прызначэннем сваіх асоб. А калі возъмеш ты на сябе агульнае апякунства над гэтымі захапленнямі, тады ўзбуйнеюць таленты і прынясуць карысць Каралеўскай Вялікасці ў яе значнай працы, так што дзяржава будзе зберагацца ў сваім стане ў гэты злавесны час.
    Дзяржава абапіраецца больш на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасцъ квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі. А як толькі пачалі нікнуць таленты, сілы іх згаслі, а з заняпадам апошніх абрушылася іх дзяржава і ўсталявалася рабства. Таксама і ў нас. Тыя ж, хто вядзе войны паводле звычаяў старажытных, што адлюстраваны ў кнігах, няхай узнімуць ваенныя подзвігі і кінуць тое, што замінае грамадскай дзейнасці, ды падумаюць, дакуль нам баяцца турка! Няхай жа разважаць тыя, хто добра ведае з чытання старых кніг, што і грэкі і рымляне ў найвышэйшым росквіце сіл сваіх разгарнулі калісъці ваенныя дзеянні ў кірунку гэтых краін свету, пакуль не ўпэўняцца, што для рымскай зброі Германія, а для грэкаў Дунай былі амаль вечнымі межамі і рубяжамі на гэтым шляху. Так што і Вялікі Аляксандр, які думаў панаваць над усім светам, застращаны мужнасцю таго народа, не адважыўся перайсці Дунай, на беразе якога спыніўся, і, як добра вядома, павёў войскі супраць неваяўнічых народаў Азіі.
    Хоцъ нам не ўласцівыя ні норавы, ні звычаі старажытных, аднак вечная сіла неба і мужнасць нашага воіна
    120
    ратніка не падвядуць, як справа дойдзе да зброі, калі толькі мы, бяззбройныя, не будзем раздушаны нейкім наканаваным няшчасцем, ці, ясней кажучы, спрытным круцельствам некаторых і сваёй бяздзейнасцю — і гэта, як мне здаецца, нас і звязвае.
    Мне добра вядома, найсвятлейшая пані, якога вялікага шчасця ты зычыій гэтаму каралеўству і як шмат разважаеш і дбаеш аб паляпшэнні ягонага становішча. Але я сапраўды не ўяўляю, чым ты можаш яму дзейсна дапамагчы. Калі ж ты праявіш сябе добразычлівай, схільнай да апякунства навукі і мастацтва, тады ад іх будзе і дзяржаве вялікая карысць, а высокая слава імя твайго распаўсюдзіцца такім чынам яшчэ выйіэй з ухвалай тваіх (выхаванцаў). Бо што можа быць больш цудоўным і вартым тваіх продкаў і тваёй найславуцейшай з арагонскага дома сям'і, болый дасканалым з усіх форм дабрачыннасці, калі на іх грунтоўна глядзець і ў мірны час, і ў вайну, і ў справе рэлігіі? Але і яны ніколі не напоўнілі б землі свету гэткай агромністай славай жыцця і подзвігаў з прыязню ўсяго пакалення і не паказалі б сябе ў такім дзівосным святле ў розных выпрабаваннях лёсу перад нашчадкамі, калі б іх уласная вучонасцъ і ўласцівая гэтаму роду асаблівая прыхільнасць да вучоных мужоў не ўзнеслі б іх на такую вышыню, што яны былі ўслаўлены звонкай лірай вялікіх талентаў; таму мне застаецца заслужана маўчаць пра іх, асабліва тут, дзе я падпарадкаваны непазбежнаму закону выказвацца сціпла.
    Жадаю здароўя і быць вартай свайго славутага роду.
    Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай Сведкам відовішча быў я — бою быкоў на арэне.
    Люд пацяшаўся, гудзелі, як вулей, трыбуны,
    Стрэлы ж і коп’і ўпіваліся ў цела жывёлін.
    Боль прычыняючы ім невыносны. Пакуль мы глядзелі, Як вар’яцеюць быкі і як бліскае ярасць
    3 позіркаў раненых, гул выклікаючы ў цырку,— Хтосьці сказаў: «Як у нас на зубрынай аблаве».
    Я пагадзіўся і там жа ў сваім асяроддзі
    Ўсё расказаў, што і ў нас у змаганні зацятым Гэткім жа чынам адольваюць дужага звера.
    Як і гаворыцца ў прыказцы мудрай, язык мой Мой жа быў вораг. Праслухаўшы ўсё ў захапленні, Мне загадалі адразу ж узяцца за працу, Каб успаміны свае, пераліўшы ў памер вершаваны, Песняй зрабіць і пра нас, і пра нашы аблавы.
    121
    Бачыце, я, між паэтаў часовы абраннік,
    Вымушан скласці свой спеў аб краіне з багаццем
    Свету жывёльнага ў ёй, бо і звер гэты цудам
    Толькі шчэ ў нас захаваўся пад зоркай Палярнай.
    Славай нядобрай ахрышчаны — дзікі забойца,
    Ен і ва мне выклікаў неаднойчы пачуцці
    Страху і жудасці. Сорамна нават прызнацца —
    Часта пускаўся наўцёкі. Плявалі з пагардай
    Простыя людзі: у нас баязлівых не любяць.
    Тут, удастоены гонару большага — і небяспекі,
    Мабыць, не меншай,— я прыхапкамі авалодаць
    Мушу нязвычнаю зброяй: той самай рукою,
    Што налаўчылася лукам распісвацца, трэба
    Ўмельства сваё праявіць і ў пісьменстве прыгожым.
    3 бояззю нейкай, прызнацца, са страхам душэўным
    Пёрка нязвыклае ўзяў, адчуваю: пад ношай
    Гэтай бязважкасці ніц упаду, бесталанны,
    Бо, не адолеўшы страху, не здзейсню і волі
    Мужа вялікага,— я ж яму ўсім абавязан*.
    3 гэтым сумненнем буджу я крыніцу натхнення:
    О, праявіся зпад раскі вадой жыватворнай
    I ўскаласі маё першае семя на добрае племя!
    Тут, на зямлі апенінскай, якую ніколі
    Бачыць не бачыў, прашу цябе, Муза, аб гэтым.
    Гаспадары пажадалі пачуць гэту песню,
    Ну, а калі атрымаў даручэнне — старайся!
    Так што тут спроба мая, а рашэнне — чужое,
    Здольны ці не, а выконвай, бярыся за справу.