• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старажытная беларуская літаратура

    Старажытная беларуская літаратура


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 350с.
    Мінск 1990
    60 МБ
    Без спадзявання, што будзе мой твор дасканалы,
    Я пачынаю з адзіным намерам: унесці
    Толькі свае ўдакладненні пра нашага звера.
    Як жа мы з вамі згаворымся, лёгкія пёркі?
    Мне, прызнаюся, шчэ змалку ваш голас знаёмы
    Ў звоне стралы, на якой вы бьигі апярэннем,
    А на паперы павінна пачацца размова
    Іншага тону — такая размова лясная,
    Каб зараўлі ў ёй звяры, разгарэліся бойкі
    Не на жывот, а на смерць і раіліся стрэлы.
    Цяжка мне справіцца з вамі, не тое што з тымі.
    Лепш бы ты сам пісанінай, чытач мой, заняўся,
    Я ж бы займаўся работай, мне звычнаю,— лукам,
    Так мы зраўняліся б, мабыць, у розных мастацтвах.
    Права тваё за табой: калі гэтую песню
    Не ўпадабаеш,— бязлітасна выкінь у смецце
    Верш самавукааматара з краю чужога.
    122
    Дзіўнае ўсё ж падабенства: адзінае джала Ў пёраў і стрэл, а напоіш хоць злёганьку ядам Хопіць і драпіны, каб закрануты загінуў.
    Ну, дык пакрочым на поўнач, у нетры лясныя.
    Я, следапыт, павяду вас, бо мне гэта звычна, Там і сустрэнемся з грозным, магутным асілкам.
    Хай ён рыкне, і прарвецца ў радкі мае рэхам
    Тое рыканне — набудзе гармонію песня;
    Хай ён бадне ў мой радок, каб маглі мы разгледзець Гэтае дзіва з абшараў Літоўскага княства.
    Волатным целам сваім ён настолькі вялікі,
    Што, калі раняць смяротна і ранены ўкленчыць, Трох паляўнічых садзіцца ў яго між рагамі.
    Скажам, калі б наўздагад я пачаў падбіраць параўнанні 3 мордай і каркам ягонымі, не падабраў бы.
    Злямчаны клін барады памялом вытыркае зпад сківіц,
    3 позірка зыраць і злосць, і нянавісць, і ярасць;
    Грыва калматая шчыльна да самых лапатак
    Шыю ўкрывае, звісаючы ўніз па калені.
    Можа, магчыма тут наша падаць параўнанне —■
    Часта ж раўняюць малое з вялікім, як быка з індыкам,— Гэта казёл барадаты з нагуленым целам.
    Вось ён — бізон ваш, што ў нас называецца зубрам!* Масці паджарай, як мешанка бурай і чорнай, Быццам з вякоў у вякі пераходзіў праз горны
    I гартаваўся, сабраўшы адценкі стагоддзяў.
    Дзіўна, што ў кнігах апісаны ён недакладна*, Я ж без падставы псаваць не хачу і не буду
    Тое, што ў спадчыну ён атрымаў ад прыроды.
    Дзе яны бачылі — зубр ды з рагатаю пысай?
    3 выгляду ён не надобны на іх апісанне.
    Іменна мордзе звярынай, на іхнюю думку,
    Самая сіла ўласціва. А я ўдакладняю:
    Pori растуць не на пысе, і сіла не ў мордзе Ў нашага слаўнага зубра, лясоў нашых славы.
    Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай.
    Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карыспі
    Ў грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.
    Звычкі і побыт жывёл разнастайнай пароды, Як і падзеі, апісаны ў граматах гэтых.
    Што ж да зуброў, то такога магутнага звера Шчасная доля, як дзіва часоў першабытных,
    123
    Толькі шчэ ў нас захавала, пад зоркай Палярнай. Пліній, напрыклад, пісаў пра зубра і пра тура:
    «Тур і бізон (памясцоваму — зубр) засталіся Толькі ў лясах першабытных. Вучоныя кажуць,—
    Сведчыць гісторык,— што лютасцю, злосцю і сілай Роўнага звера не знойдзеш лясному асілку,
    Што і ў лясах, і на выпасах ляхаў і росаў Быў і застаўся царом над усімі звярамі».
    Значыць, ён ведаў пра тых і другіх, а вось людзі Ў нас на радзіме шчэ лічаць, што свет іх не знае.
    «Дзікі і люты, іх зубр — падабенства бізона, Толькі даўжэйшая грыва»,— заканчвае Пліній.
    Ходъ і не многа, ды праўда. Хто ж болей захоча, Хай пацікавіцца — кнігі і болей раскажуць.
    Я ўжо наперад прадбачу — пярэчанні будуць:
    Байкі дзіцячыя. Ведаем, чулі, чыталі!..
    Хто цаліка не прамераў і нашага звера Ў вочы не бачыў, вядома, такі не паверыць.
    Сутнасць не ў гэтым. Галоўнае, як ты раскажаш. Глупства ўсумняецца, мудрасць разумна сцвярджае.
    Вам пра зуброў паляўнічы ў нас кожны раскажа, Толькі спытай — прагаворыць да ранішніх пеўняў.
    Што да мяне, то сваё паляванне і ловы
    Адпаляваў я. Адзіная ўцеха ў самоце —
    Жыць успамінамі. Думкай ляціш быстракрылай
    Ноччу і днём на радзіму, у памяці сеці
    Вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах Родных лясоў разгубіўся, і кліч — не даклічаш...
    Што ў іх, тых закліках? Час улавіць немагчыма. Гонішся, смертны, за страчаным часам, прыстанеш, Не даганяеш, бо што прамінула — не вернеш.
    Гэты пясокплывунец высьшаецца ў вечнасць*.
    Што ж я маруджу? Пара б за істотнае брацца.
    Боязна ўсётакі: чым ты іх, кніжнікаў, здзівіш?
    Свет ім вядомы — якія чытаюць старонкі!
    Хай і правераць па кнігах, які ён на выгляд,
    Я ж бы прасіў іх уважыць маё ўдакладненне:
    Пушча — загадка, разгадка хаваецца ў лесе.
    Вас я, лясны чалавек, завяду ў яго нетры,
    Каб паказаць таямніцы і пушчаў і тое,
    Што вы не знойдзеце ў кнігах і граматах даўніх.
    Возьмем, напрыклад, трактат «Лангабардскія дзеі»
    Паўла Дыякана. Што ён там піша пра зубра?
    Вельмі нямнога, адзін толькі штрых мімаходам:
    124
    Быццам калісьці пятнаццаць лаўцоў на начлезе Спалі на шкуры забітага волатазубра.
    Я захапляцца ні ім, ні ягонаю шкурай Нават не думаў, калі свежаваў на аблавах.
    Як ты ні кінь, а з маленства мне добра вядомы Ловы, і праца, і хлеб мой, зароблены потам.
    Край мой (цяпер ужо ўласнасць Кароны)* калісьці Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешшу.
    Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых абходах Крокам нячутным ступаць, каб нішто не шурхнула,
    I спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах Нюхам, і вухам, і вокам. Без якасцей гэтых
    Не напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.
    Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжу, Коп’і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!
    Колькі нагледзеўся смерці, наслухаўся енку
    Ў пушчах, пакуль мяне, сына, вучьіў палясоўшчык!
    Рос і засвойваў усё: дзе сям’ёю мядзведзі
    Сусляць маліннік, дзе пасвіцца дзік па дубровах, Як на ласёў асцярожных нябачныя сеці
    Ў лузе расставіць, каб трапіў у пастку сахаты.
    Бачыў і чуў, як пальбой аглушалася пушча, Грузна, мармычучы, ў снег асядала здабыча.
    Жмурыўся перш, калі недзе ў імклівай пагоні
    Ранены верхнік мільгне, і адно толькі згледзіш:
    Кроў на кані і, як гронкі каліны,— на снезе.
    Вось у такіх пераплётах на нашых аблавах Часта і я быў раўнёю сваім пабрацімам.
    Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага строму Пераплываў я з канём у пагоні за зверам.
    Што там таіцца, карцела дзенебудзь і збочьіць;
    Гнаў тую думку: на людзях і смерць не страшная.
    Колькі нягод паспытаў я на тых паляваннях — Каяцца б можна, ды хто ж калі каяўся ў мілым!
    Быў і адважны, а дзе й неразважны, казалі: Як ні было — не забыць сваю школу Міколу.
    Гэтую ж песню — далёкае водгулле пушчаў —
    Слухай душой, мой чытач, і, як плод недаспелы
    3 дзічкі, сарві і смакуй, калі маеш цікавасць Штосьці даведацца з нашых лясоў, і з прыроды
    Нашага краю, і з нораваў рэдкага звера.
    Так што працягваем наша з табой падарожжа
    Ў самыя нетры зубрынае вотчыныпушчы.
    Лютасцю больш небяспечны, чым люты драпежнік, Зубр для людзей не страшны, не чапай — не зачэпіць,
    125
    Будзе стаяць як укопаны — пастыр на варце, Не страпянецца, а позіркам пасціць няспынна
    I чараду, і сям’ю ў чарадзе на папасе.
    Смелы, і ў гэтым няма яму роўнага звера
    Ў свеце жывёльным пушчанскага нашага краю.
    Стрэнеш, бывала, такога дазорцу ў дуброве, Стоішся ў хмызе і дзякуеш богу — не згледзеў.
    Дзе там — не згледзеў! Ты вокам зміргнуў — заўважае.
    Дзесь калчаном шарганеш, на галінку наступіш — Быццам працяты стралой, здрыганецца — і ў наступ. Шчасце, калі пры такой вьшадковай сустрэчы
    Меч твой не бліснуў на сонцы, кап’ё не заззяла: Смела ідзі без аглядкі, як быццам не бачыў
    Гэтага страху. А ён, утаропіўшы вочы, Будзе ўсё зіркаць, пакуль не схаваешся ў нетры.
    Горш, калі часам наткнешся на матку з прыплодам, Схопіш мушкет з перапуду — ох, гэта гарачка! —
    Звер вокамгненна раз’юшыцца, рыкам аглушыць — Знай, што раз’ятраны: хто яго ўздумаў трывожьщь?
    Тут не разгадвай, давай у пяту і, як дужы, Скідвай убок, у гушчар, і пакуль яшчэ цэлы —
    Дай божа ногі: за ўцёкшым ён гнацца не стане.
    Леташкіцёлкі, бычкіаднагодкі ў чародах — Люба глядзець: скакункі, забіякізадзіры.
    То пачынаюць басціся, то, быццам у зыку, Шумна гарцуюць, пужаючы гулямі статак.
    Кемлівы звер па прыродзе. Напрыклад, цяляты
    3 першага ж дня пераймаюць паводзіны матак: Назіркам дыбаюць за чарадой і на пашы
    Нешта ўжо пыскай вышукваюць. А пасталеўшы, Порстка выбрыкваць пачнуць, апрабоўваюць рожкі, Звера сустрэўшы ці пень абымшэлы ў гушчары.
    Так на выгодзе ляспой, у няспынным змаганні
    За кудзярок лугавога кіпрэю, з бычказубраняці Зубр вырастае, магутны прысадзісты волат.
    Дзіву даешся: ні сну ж, ні спачыну не знае,
    А набіраецца сілы, і колькі цярпення
    Трэба такому, каб стрымліваць жыўчыкі руху!
    Ходзіць спакойна і раптам у бегу імклівым Ён, як рысак, пралятае праз гала лясное.
    Проста не верыш вачам, як валодае целам Скрытая сіла. Нібы шыбануты прашчою, 3 месца рванецца і ў момант, закінуўшы перад Недзе да рэпіцы, схопіць на рогі ляпёшкі
    I растрасе, быццам хоча слядоў не пакінуць.
    126
    Многа нагледзішся рознага ў статку зубрыным, Непараўнальнымі ўсё ж астаюцца турніры
    Іх трацякоўкавалераў зза нецеляўсамак,
    Юр тэты ў іх супадае з парой лістападу
    Кожную восень, і недзе мо з тыдзень ці болей Цягнецца свята Венеры, і шалы юнацтва
    3 бою бяруцца. У тэту пару насалоды
    Толькі і чуеш: усюды прывабна і млява
    Мыкае путча, і ў дрыжыках зябкіх дубровы 3 шастаннем сцелюць лістоту на шлюбнае ложа.
    Хто тэта слухаў і бачыў, той скажа, напэўна:
    Музыка нашых лясоў мілагучнасцю строгай
    Вуху і сэрцу мілей за літаўры і ліру.
    Шум у вяршынях, і шолах, і шоргат, і тэты ўладарны Голас крыві неўтаймоўнай — сімфонія пушчы.
    Колькі жыве ён, асілак пушчанскі, не знаю.
    Хто ж дзе лічыў даўгалецце ў нясвойскай жывёлы?
    Ходзяць легенды, што дзесьці ва ўрочышчах сельскіх
    Быў запрыкмечаны зубр, можа, дзвесцегадовы
    3 сівым касмыллем на ўзлобку. Па тым патрыярху
    Статак увесь празывалі «Гурты Сівучовы».
    Што ж, калі верыць паданням, той самы важак іх
    Вока дзесь страціў парою зубрынага юру.
    Гэта магчыма. I ў пушчах, і ўсюды на свеце
    Моцныя гэтага свету за права на ўладу
    Б’юцца на злом галавы, хоць кулачнае права, Як і вяршынства жывёльнаю грубаю сілай,—
    Спрэчная справа; сапраўдныя спрэчак прычыны
    Толькі пасля высвятляюцца; знакамі ж спрэчак Будзе калецтва ці шрам на баку самаўладцы.
    Цяжка сказанъ, што таго сівагрывага зубра Прагнасць улады над гуртам штурхнула на бойку.