• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусветнае мастацтва XX - пачатку XXI стагоддзя  Ягор Сурскі

    Сусветнае мастацтва

    XX - пачатку XXI стагоддзя
    Ягор Сурскі

    Памер: 90с.
    2014
    Ягор Сурскі
    Сусветнае мастацтва
    /	'7	.
    • XX пачатку XXI стагоддзя
    Ягор Сурскі
    СУСВЕТНАЕ
    МАСТАЦТВА
    XX пачатку XXI стагоддзя
    Ягор Сурскі
    СУСВЕТНАЕ
    МАСТАЦТВА
    XX пачатку XXI стагоддзя
    Санкт-Пецярбург «Неўскі прастор» 2014
    УДК 7.03(476)
    ББК 85(4Бем)
    С90
    Рэцэнзент: Баршчэўскі Лявон Пятровіч, кандыдат філалагічных навук
    Сурскі, Я.
    С90 Сусветнае мастацтва XX пачатку XXI стагоддзя / Ягор Дзмітрыевіч Сурскі. — Санкт-Пецярбург : «Неўскі прастор», 2014.— 90 с.
    ISBN 978-5-94716-257-8
    У дапаможніку сцісла апісаны асноўныя стылі і плыні мастацтва XX стагоддзя, згадваюцца іх асноўныя прадстаўнікі і асаблівасці іх творчасці. У канцы дапаможніка падаецца тэрміналагічны гласарый.
    Дапаможнікам могуць карыстацца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй мастацва.
    ББК 85(4Бем)
    УДК 7.03(476)
    ISBN 978-5-94716-257-8	© Сурскі Я. Дз., 2014.
    © Афармленне. «Неўскі прастор», 2014.
    УСТУП
    Сусветнае мастацтва як дысцыпліна
    Набыццё Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці ў 1991 годзе закранула ўсе бакі жыцця грамадства: ад эканомікі да культуры, выклікала неабходнасць пераасэнсавання некаторых падыходаў як да сусветнай, так і да нацыянальнай кулыурнай спадчыны.
    3 сярэдзіны 1980-х гадоў, з часоў перабудовы, якая пачала праводзіцца ў Савецкім Саюзе, у культурным жыцці Беларусі пачалі шырыцца, а ў канцы 1990-х сталі дамінаваць працэсы нацыянальнакультурнага адраджэння. У той жа час узрастала цікавасць да тых напрамкаў сусветнага мастацтва, доступ да якіх раней па розных, галоўным чынам ідэалагічных прычынах, быў абмежаваны. Гэта датычыць як мадэрнізму, так і постмадэрнізму стыляў у культуры, для якіх асноватворчым прынцыпам было свабоднае спалучэнне выяўленчых сродкаў, плюралізм думак, меркаванняў, пунктаў погляду і да т. п. Вызваленне ад ідэалагізацыі ў сферы мастацтва, ад абавязковага следавання «прынцыпам партыйнасці» і «сацыялістычнага рэалізму» выклікала неабходнасць пераасэнсавання працэсаў, якія адбываліся ў XX пачатку XXI ст. як у сусветным мастацтве, так і ў нацыянальнай культуры.
    Імкненне вывучаць гісторыю беларускага этнасу ў кантэксце су-
    светнай гісторыі і культуры натуральным чынам паставіла ў парадак дня пытанне аб распрацоўцы адпаведных навучальных праграм. 3 пачатку 1990-х гадоў у сярэдніх школах Рэспублікі Беларусь была ўведзеная дысцыпліна «Сусветная мастацкая культура». Гэта давала магчымасць школьнікам не толькі вывучаць сусветную культурную спадчыну, але таксама даследаваць і аналізаваць уласную гісторыю і культуру ў кантэксце сусветнай гісторыі і культуры.
    Такі падыход сапраўдыбыўновы, прагрэсіўны, боў папярэднія часы, у часы супрацьстаяння савецкага рэжыму з захадам, адбывалася не вывучэнне, а толькі крытыка некаторых напрамкаў «заходняй культуры» з абавязковым супрацьпастаўленнем ёй як быццам заўжды апрыёры больш прагрэсіўнай рускай, а потым і савецкай культуры. Разам з тым, вывучэнне асноўных тэндэнцый развіцця выяўленчага мастацтва, літаратуры, музыкі, архітэктуры і інш., высвятленне ў іх беларускай, рускай, еўрапейскай спецыфікі дазволіць выхаваць не толькі ўсебакова развітага і культурнага чалавека, але і патрыёта сваёй Бацькаўшчыны. Веды па сусветнай мастацкай культуры з’яўляюцца, такім чынам, важным складнікам агульнай гуманітарнай адукацыі і адпавядаюць патрабаванням, неабходным для ўсебаковага развіцця асобы.
    На жаль, цяпер курс «Сусветная мастацкая культура» ў вучэбных праграмах сярэдніх школ Беларусі адсутнічае, таму актуальнасць распрацоўкі асобнай дысцыпліны «Мастацтва XX пачатку XXI стагоддзя» для выпускнога класа гуманітарнага ліцэя робіцца яшчэ больш відавочнаю. Неабходнасць такога курса звязана яшчэ і з тым,
    што адпаведнага вывучэння і аналізу патрабуюць мастацкія працэсы, звязаныя з новым разуменнем мастацтва эпохі таталітарызму. Вучню новыя веды патрэбныя дзеля таго, каб арыентавацца ў тых культурных з’явах сучаснасці, якія адлюстроўваюць прынцыпы філасофскакультурніцкай плыні постмадэрнізму. Разуменне сучасных працэсаў у мастацкай культуры таксама патрабуе засяроджанасці на з’явах сумежных сфер культуры і сінтэзу мастацтва, што выяўляецца ў сучасным мастацтве, дызайне, ацэнцы некаторых з’яваў так званай масавай культуры і інш.
    Дысцыпліна «Мастацтва XX пачатку XXI стагоддзя» разлічана таксама на арыентацыю вучняў у асноўных прынцыпах і навыках працы сучаснага аніматара культуры (арт-мэнэджара), дзякуючы чаму з’яўляецца магчымасць практычна прымяняць атрыманыя веды ў сувязі з магчымым выбарам адпаведнай прафесіі.
    Дысцыпліна «Мастацтва XX пачатку XXI стагоддзя» заснавана на вывучэнні выяўленчага мастацтва ў еўрапейскім і сусветным кантэксце. У гэтай кнізе вучню прапаноўваецца агляд асноўных мастацкіх напрамкаў і стыляў XX пачатку XXI стагоддзя ў сусветным культурным кантэксце. Развіццё кінамастацтва і архітэктуры разглядаецца таксама ў рэчышчы агульных сацыяльна-культурных працэсаў і асобных мастацкіх плыняў. Што да асноўных шляхоў станаўлення музычных плыняў, развіцця эксперыментальнага тэатра ў XX пачатку XXI стагоддзя, іх разгляд патрабуе асобнага навучальнага дапаможніка, які, спадзяёмся, яшчэ з’явіцца ў будучыні.
    НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ ПАДЗЕІ ПЕРЫЯДУ XX ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ
    1903 кампанія суфражыстак за права голасу для жанчын.
    1905-1907 першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя.
    1912 катастрофа брытанскага трансатлантычнага лайнера «Тытанік».
    1914 пачатак Першай сусветнай вайны.
    1916 паўстанне ў Дубліне супраць брытанскага панавання.
    1917, люты перамога буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.
    1917, лістапад перамога бальшавіцкага перавароту ў Расіі, Кастрычніцкая рэвалюцыя.
    1918,25 сакавіка абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай рэспублікі.
    1918 эпідэмія грыпу «гішпанка», якая прывяла да смерці блізу 20 мільёнаў чалавек; заканчэнне I сусветнай вайны.
    1919,1 студзеня-утварэннеБеларускайСавецкайСацыялістычнай рэспублікі.
    1919 распад Аўстра-Венгерскай імперыі; заснаванне Веймарскай рэспублікі ў Германіі.
    1919 1921 польска-балынавіцкая вайна.
    1920 з’яўленне першых радыётрансляцый (ЗША).
    1922, 30 снежня утварэнне СССР.
    1922 прыход да ўлады ў Італіі фашыстаў.
    1924 смерць Леніна.
    1924-1929 ажыццяўленне палітыкі Беларусізацыі.
    1927 з’яўленне першага гукавога кіно.
    1928 вынаходніцтва пеніцыліну.
    1928 адкрыццё кінастудыі «Савецкая Беларусь», стварэнне першага беларускага фільма.
    1929 пачатак вялікай дэпрэсіі; усталяванне аднаасобнай улады Сталіна ў СССР.
    1929 рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук.
    1929-1931 першая хваля сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі.
    1933 прыход да ўлады ў Германіі нацыстаў.
    1933-1934 другая хваля сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.
    1935 пачатак італа-эфіопскай вайны.
    1936	пачатак першых рэгулярных тэлетрансляцый
    (Вялікабрытанія); пачатак грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
    1937 пачатак 1941 масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва органамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты пад г. Мінскам.
    1939 пачатак Другой сусветнай вайны; уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
    1945 заканчэнне другой сусветнай вайны; выкарыстанне ядзернай зброі ў Хірасіме і Нагасакі; заснаванне ААН.
    1946 Нюрнбергскі працэс; стварэнне першага кампутара (ЗША).
    1948 забойства Гандзі ў Індыі.
    1949 заснаванне Кітайскай Народнай Рэспублікі.
    1950 макартызм у ЗША.
    1951 з’яўденне першых АЭС (Вялікабрытанія, ЗША).
    1953 смерць Сталіна.
    1956 антыкамуністычныя выступленні ў Польшчы і Венгрыі; увядзенне савецкіх войск у Венгрыю.
    1957 запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (СССР).
    1960 запушчана першая лазерная ўстаноўка (ЗША).
    1961 з’яўленне Берлінскага муру; касмічны палёт Гагарына.
    1962 Карыбскі крызіс.
    1963 забойства Кенэдзі.
    1964 увядзенне амерыканскіх войск у В’етнам.
    1965 расавыя канфлікты ў ЗІПА.
    1967 забойства Чэ Гевары ў Балівіі.
    1968 пратэсты студэнтаў у Францыі; уваход савецкіх войск у Чэхаславаччыну.
    1969 пасадка амерыканскіх касманаўтаў на Месяцы.
    1973 вайсковы пераварот у Чылі і прыход да ўлады Піначэта.
    1974 адстаўка прэзідэнта ЗША Ніксана ў сувязі са справай «уотэргейту».
    1975 заканчэнне вайны ў В’етнаме.
    1978 ісламская рэвалюцыя ў Іране.
    1979 першыя выбары ў Еўрапейскі парламент.
    1981 запуск першага касмічнага чаўнака (ЗША).
    1982 вайна за Фалкленды паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.
    1983 Лех Валэнса ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру.
    1985 распазнаны вірус СНІД; пачатак палітыкі Перабудовы ў СССР.
    1986 аварыя на Чарнобыльскай АЭС.
    1987, чэрвень Пленум ЦК КПСС курс на перабудову грамадства і ўсталяванне дэмакратычнага сацыялізму.
    1989 першыя свабодныя выбары ў Польшчы; падзенне Берлінскага мура.
    1990 уварванне Іраку ў Кувейт; аб’яднанне Германіі; заканчэнне апартэіду ў ПАР.
    1990, 27 ліпеня Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».
    1991 распад СССР; пачатак югаслаўскага крызісу.
    1994 перамога Нэльсана Мандэлы на прэзідэнцкіх выбарах.
    1997 пасадка амерыканскага касмічнага зонду на Марс.
    1998 пілігрымка папы Яна Паўла II на Кубу.
    2000 святкаванне Міленеума; уступленне Польшчы ў НАТО.
    2001 атакі тэрарыстаў у ЗША 11 верасня.
    2002 увядзенне еўра; Гаагскі суд на Мілошавічам.
    2003 вайна ў Іраку.
    2004 уступленне 10 новых краін у Еўрасаюз.
    2005 смерць папы Рымскага Яна Паўла II.
    2008 запуск Вялікага андроннага калайдара.
    2010 пачатак Арабскай вясны.
    2014 антыкарупцыйная нацыяналышя рэвалюцыя ва Украіне («Еўрамайдан»); анексія паўвострава Крым Расіяй; ваенныя дзеянні на Данбасе.
    ПЕРАДУМОВЫ РАЗВІЦЦЯ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА
    XX стагоддзе вызначаецца бурлівым развіццём навукі і тэхнікі. Адкрыццё радыяцыі і атамнай структуры матэрыі, вынаходніцтва радыё, кіно і тэлебачання, распрацоўка тэорыі адноснасці, узнікненне кібернэтыкі, кампутарнай тэхнікі і інтэрнэту карэнным чынам памянялі ўяўленне Чалавецтва аб сусвеце, у якім яно існуе. Глабальныя геапалітычныя перамены, сусветныя войны, разбурэнне імперый і вызваленне шматлікіх краінаў ад каланіяльнага і ідэалагічнага прыгнёту перамянілі мапу свету і паставілі пад сумнеў шмат якія маральныя і сацыяльныя каноны, якія ўспрымаліся да гэтага як бясспрэчныя. Усе гэтыя і шматлікія іншыя з’явы і падзеі, якія адбываліся і адбываюцца на працягу ХХ-га і ў першыя дзесяцігоддзі XXI стагоддзяў, не маглі не паўплываць на развіццё мастацтва.