• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусветнае мастацтва XX - пачатку XXI стагоддзя  Ягор Сурскі

    Сусветнае мастацтва

    XX - пачатку XXI стагоддзя
    Ягор Сурскі

    Памер: 90с.
    2014
    13.44 МБ
    Амаль адначасова з адраджэннем традыцыйных мастацкіх метадаў адбываецца ўспрыманне мастацтвам новых тэхналагічных змен, звязаных з узнікненнем відэа і кампутарных тэхналогій. Новыя тэхнічныя сродкі, якімі пачалі актыўна карыстацца мастакі, спалучылі
    ў сабе элементы кіно, тэлебачання, музыкі. Новыя спосабы мантажу, з’яўленне лічбавай тэхнікі дазволілі паскорыць гэтыя працэсы.
    Адначасовая даступнасць новых тэхналогій для звычайных людзей азначала магчымасць дачынення да твораў мастацтва неабмежаванай аўдыторыі. Гэтаму спрыяе з’яўленне мультымедыйнага мастацтва, папярэднікам якога лічыцца вышэйзгаданы Нам Джун Пайк, які шырока выкарыстоўваў відэа ў сваёй творчасці.
    Прадстаўніком беларускага мастацтва, які плённа працуе ў рэчышчы мультымедыйнага творчага метаду, з’яўляецца Максім Тымінька (нар. 1972).
    У 70-я і 80-я гады XX стагоддзя шырокае распаўсюджванне атрымлівае тэндэнцыя хай-тэк у архітэктуры. Яе асноўным прынцыпам з’яўляецца тэхналагічная адкрытасць і празрыстасць канструкцыі (адсутнасць закрытых знешніх сцен), калі звонку можна бачыць асноўныя структурныя элементы пабудовы, камунікацыі, ліфты. Узорам такой архітэктуры з’яўляецца будынак Цэнтра імя Жоржа Пампіду ў Парыжы (1971-1977), пабудаваны архітэктарамі Рэнца П’яна (нар. 1937) і Рычардам Роджэрсам (нар. 1933).
    На змену тэндэнцыі хай-тэк прыйшла архітэктура постмадэрнізму. Асноўнай рысай новай тэндэнцыі было спалучэнне класічнай архітэктуры з іранічнай інтэрпрэтацыяй. Даміноўным прынцыпам стаў эклектызм, часамі вельмі набліжаны да кітчу. Кпіна ці жарт у архітэктуры з часам увасобіліся ў напрамку пад назвай дэканструктывізм, які прапаноўваў яшчэ больш смелыя рашэнні. Так, будынкі,
    выкананыя ў стылі дэканструктывізму, пакідаюць уражанне нестабільнасці, няўстойлівасці, што карэнным чынам мяняе агульнапрыняты вобраз і значэнне архітэктуры ў свядомасці людзей.
    Культурныя працэсы канца XX стагоддзя прывялі да сінтэзу мастацтва, калі, напрыклад, мастацтва і мода пачалі ўзаемапранікаць адно ў адно. Межы паміж рознымі сферамі мастацтва зрабіліся невыразнымі. Гэта адпавядала ідэі татальнага мастацтва ў разуменні нямецкага кампазітара Рыхарда Вагнера (1813-1870). Падобная сітуацыя існуе і ў дачыненнях паміж мастацтвам і рэкламай, архітэктурай і прамысловым дызайнам.
    XX стагоддзе было неверагодна плённым для мастацкіх працэсаў, у рэчышчы якіх вынаходзілі наватарскія падыходы, ажыццяўлялі смелыя эксперыменты, правакавалі гледача, выкарыстоўвалі тэхналагічныя дасягненні, а таксама чарговы раз вярталіся да традыцыі. Мастацтва адлюстроўвала ўсё, што ўласціва жыццю: яго светлыя і цёмныя бакі. Рабіліся шматлікія спробы адмовіцца ад катэгорыі прыгожага, мастацкага твора, але такі нігілізм чарговы раз адраджаў традьшыйныя падыходы. Інтэнсіўнае развіццё мастацтва ў XX стагоддзі і да сённяпіняга дня адлюстроўвае дынаміку развіцця чалавецтва, якая ўвабрала ў сябе як відавочныя перамогі, так і паразы. Мастацтва спадарожнічала і актыўна ўплывала на гэтыя працэсы. Такім чынам быў назапашаны багаты матэрыял, які дае магчымасць для рэфлексій і інтэрпрэтацый у будучыні.
    Дадатак
    ПЕРАЛІК ТВОРАЎ ДЛЯ АБАВЯЗКОВАГА ВЫВУЧЭННЯ I АНАЛІЗУ
    Э.	Мунк. «Крык»
    В.	ван Гог. «Пакой мастака ў Арлі»
    А. Маціс. «Радасць жыцця»
    Э.	Мэндэльсон. «Вежа Эйнштэйна»
    X. Суцін. «Ялавічыная туша»
    М. Шагал. «Партрэт яўрэя на ружовым фоне»
    П. Пікаса. «Авіньёнскія дзяўчаты»
    П. Пікаса. «Герніка»
    Дж. Бала. «Дынамізм сабакі на павадку»
    У Бачоні. «Атака ўланаў»
    К. Малевіч. «Чорны квадрат»
    Дж. Полак. «Адно»
    М. Дзюшан. «Фантан»
    Р. Магрыт. «Спроба немагчымага»
    С.	Далі. «Пастаянства памяці»
    Р. Гутуза. «Захоп пустуючых земляў у Сіцыліі»
    Э.	Уорхал. «200 банак супу»
    Э.	Уорхал. «Мэрылін»
    У. Татлін. «Помнік III Інтэрнацыяналу»
    У. ван Ален. «Будынак Крайслера»
    Ф. Ллойд Райт. «Будынак Кауфмана»
    Ё. Утзан. «Будынак оперы»
    Лё Карбюзье. «Капліца Нотр дам дэ Хат»
    М. Ротка. «Зямліста-чырвонае і зялёнае»
    I. Міторай. «Цэнтурыён I»
    Карла Марыя Марыяні. «Красавік»
    Рэнца ГГяна, Рычард Роджэрс. «Цэнтр імя Жоржа Пампіду»
    Чарлз Мур. «Плошча Італіі»
    ПЫТАННІI ЗАДАННІ ДА КУРСА
    1.	Пералічыце вядомыя Вам напрамкі ў мастацтве XX пачатку XXI стагоддзя.
    2.	Якія напрамкі ў мастацтве XX пачатку XXI стагоддзя, на вашу думку, выявілі найбольшую палітычную заангажаванасць творцаў?
    3.	Пералічыце мастакоў, творчасць якіх можна аднесці да розных стылістычных напрамкаў.
    4.	Запоўніце табліцу «Мастацкія напрамкі XX пачатку XXI стагоддзя»
    Напрамак
    Сутнасць мастацкай канцэпцыі
    Асноўныя творцы
    Фавізм
    
    
    Экспрэсіянізм
    
    
    Кубізм
    
    
    Дадаізм
    
    
    Сюррэалізм
    
    
    Мінімалізм
    
    
    Поп-арт
    
    
    Ап-арт
    
    
    Канцэптуальнае мастацтва
    
    
    5.	Запоўніце пададзеную ніжэй табліцу. Паводле адной з характарыстык вызначце, для якога напрамку ў мастацтве XX пачатку XXI стагоддзя характэрна адпаведная рыса.
    Фігуратыўнае мастацтва
    Абстрактнае мастацтва
    
    
    6.	Назавіце напрамкі ў гісторыі мастацтва XX пачатку XXI стагоддзя, якія маюць агульныя рысы з дадаізмам ці выводзіліся з яго.
    7.	Назавіце прозвішчы мастакоў, якія, на вашу думку, вылучаліся актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і адыгрывалі палітычную ролю.
    8.	Прывядзіце прыклады ўплыву мастацтва, створанага па-за Еўропай, на еўрапейскае мастацтва.
    9.	Ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі ў развіцці архітэктуры ў XX стагоддзі. У чым, на вашу думку, палягае яе прынцыповае адрозненне ў параўнанні з папярэднімі перыядамі?
    10.	Якая гістарычная падзея, на Ваш погляд, больш за ўсё паўплывала на развіццё мастацтва ў XX пачатку XXI стагоддзя.
    11.	Вызначце адпаведнасць мастака і яго мастацкага твора.
    П. Пікаса
    
    «Лебедзі з адбіткамі сланоў»
    У. Татлін
    
    «Мэрылін»
    М. Шагал
    
    «Партрэт яўрэя на ружовым фоне»
    Э. Мунк
    
    «Дынамізм сабакі на павадку»
    С. Далі
    
    «Захоп пустуючых земляў у Сіцыліі»
    К. Малевіч
    
    «Крык»
    Дж. Бала
    
    «Помнік III Інтэрнацыяналу»
    Р. Гутуза
    
    «Фантан»
    Э. Уорхал
    
    «Авіньёнскія дзяўчаты»
    М. Дзюшан
    
    «Белы квадрат на белым фоне»
    СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ
    Абстракцыя адыход ад нейкіх канкрэтных рысаў альбо формаў, уласцівых пэўнаму прадмету. У жывапісе выяўляецца ў значным спрашчэнні форм, стылізацыі. У мастацтве XX стагоддзя рэалізуецца ў прынцыпе дыстанцыі ад звычайнай паўсядзённасці, якая традыцыйна адлюстроўвалася ў мастацтве. Гэтым самым робіцца спроба рэпрэзентацыі мастацтва ідэй, а не мастацтва твораў.
    Авангардызм эксперыментальнае, незвычайнае, мадэрнісцкае ў мастацтве. На розных этапах гісторыі мастацтва авангардызм выяўляецца ў стылі, што замяняе папярэдні.
    Агітацыйнае мастацтва ідэалагічна-палітычнае ўздзеянне на шырокія грамадскія масы з дапамогай мастацкіх метадаў.
    Акадэмізм мастацкі прынцып, які захоўвае традыцыю, стыль, узор, устойлівасць культурнай рэпрэзентацыі, што фарміруюцца на працягу доўгага перыяду ў межах існавання спецыялізаваных мастацкіх устаноў у асноўным, акадэмій мастацтва.
    Артэфакт мастацкі аб’ект, які быў зроблены і знаходзіцца ў апазіцыі да т. зв. твораў прыроды.
    Дрэварыт гравюра на дрэве.
    Дывізіянізм мастацкі метад, які прадугледжвае маляванне асобнымі мазкамі пэўнай формы (кола) чыстымі колерамі. Уся выява
    раскладаецца такім чынам на чыстыя колеры. Уласцівы неаімпрэсіянізму і пуантылізму.
    Дызайн метад праектавання аб’ектаў і прадметаў, які зыходзіць з эстэтычных прынцыпаў, функцыянальнасці і мэтазгоднасці, камфорту для карыстальніка.
    Дэкаратыўнае мастацтва сфера пластычнага мастацтва, якая фарміруе прадметна-прасторавае асяроддзе чалавека.
    Іканаграфія найбольш рэпрэзентатыўныя выявы асобнага гістарычнага персанажа.
    Імпрэсіянізм кірунак у мастацтва канца XIX пачатку XX стагоддзя, з дапамогай якога мастакі імкнуліся адлюстраваць навакольны свет у яго зменлівасці, рухомасці, мімалётнасці.
    Інсталяцыя прасторавая кампазіцыя, якая можа выкарыстоўваць розныя выяўленчыя аб’екты, як візуальнай так і прадметнай прыроды.
    Інтэрнацыянальны стыль агульныя мастацкія рысы, характэрныя для архітэктуры авангардных напрамкаў 20-х гадоўХХ стагоддзя.
    Калаж тэхніка стварэння выявы з дапамогай накладання розных тэкстыльных, графічных і іншых фрагментаў. Распаўсюджаны мастацкі прынцып у XX стагоддзі.
    Каліграфія мастацтва выразнага і прыгожага пісьма.
    Кампазіцыя праектаванне пабудовы мастацкага твору з улікам спецыфікі віду мастацтва, яго зместу, прызначэння і аўтарскай канцэпцыі.
    Канцэптуалізм адзін з напрамкаў авангарднага мастацтва XX стагоддзя, які з’явіўся ў 60-я гады XX стагоддзя. Асноўным творчым метадам была рэпрэзентацыя не твора мастацтва, а яго ідэі.
    Кінетычнае мастацтва напрамак сучаснага мастацтва, які прадугледжвае рэалізацыю прынцыпу руху, перасоўвання мастацкага аб’екта альбо іншага спосабу (напр., аптычны) перадачы дынамікі.
    Кітч танная, прымітыўная рэпліка прыгожага.
    Ксілаграфія від гравюры (на дрэве).
    Мадэрнізм сукупнасць, нерэалістычных, авангардных напрамкаў у мастацтве XX стагоддзя.
    Манументальнасць рыса мастацкага твору, якая дасягаецца абагульненнем, велічнасцю, асаблівай выразнасцю мастацкага гучання.
    Метафізічнае мастацтва напрамак у італьянскім мастацтве, які з’явіўся як рэакцыя на антытрадыцыйныя падыходы. Прадугледжваў вяртанне да нацыянальнай мастацкай традыцыі.
    Наіўнае мастацтва творчасць мастакоў-самавукаў, від народнага мастацтва ў 18-20 стагоддзях.
    Наратыў абагульненае, комплекснае апавяданне, адлюстраванне пэўнай з’явы.
    Натуралізм напрамак у літаратуры і мастацтве ў канцы XIX стагоддзя, які імкнуўся да поўнай гарманізацыі навуковага і мастацкага пазнаваўчага метаду.
    Постімпрэсіянізм распаўсюджаная тэндэнцыя ў французскім ма-
    стацтве, якая супрацьпастаўляла сябе эстэтыцы імпрэсіянізму. Напрамак, які выяўляе сімвалічны мост паміж мастацтвам XIX стагоддзя і шматлікімі накірункамі мастацтва XX стагоддзя.
    Постмадэрнізм сукупнасць з’яваў, уласцівых для культуры і грамадскага жыцця ў развітых прамысловых краінах.
    Прымітывізм свядомая і мэтанакіраваная арыентацыя на формы прымітыву, наіўнага мастацтва ў выяўленчым мастацтве канца XIX пачатку XX стагоддзя.
    Сімвалізм напрамак у літаратуры і мастацтве Еўропы канца XIX пачатку XX стагоддзя. Сімвалізму ўласцівае шырокае выкарыстанне метафар і асацыятыўнасці ў данясенні сэнсу да гледача/чытача.