Сусветнае мастацтва XX - пачатку XXI стагоддзя  Ягор Сурскі

Сусветнае мастацтва

XX - пачатку XXI стагоддзя
Ягор Сурскі

Выдавец:
Памер: 90с.
2014
13.44 МБ
Да кола мастакоў-экспрэсіяністаў залічваюць Паўля Клее (18791940), які сфарміраваўся пад уплывам мастака Аўгуста Маке. Аднак з прычыны надзвычайнай разнастайнасці яго творы не варта адносіць да аднаго стылю. Мастак развіваўся на памежжы фігуратыўнага і абстрактнага жывапісу, інтэнсіўна эксперыментуючы з колерам. Яго мастацтва выяўляе падабенства да выяўленчасці групы «Сіні вершнік», французскага наіўнага мастацтва, а таксама сюррэалізму. У сваіх творах мастак дапускаў іронію, уласцівую дадаізму. У 1920-1931 гадах выкладаў у школе «Баўхаўз».
Мастак італьянскага паходжання Амедэа Мадыльяні (1884-1920) лрыбыў у Парыж у 1906 годзе. Заставаўся пад уплывам творчасці Сэзана і кубістаў, але здолеў інтэграваць у свой творчы досвед рысы, уласцівыя тасканскаму маньерызму. Яго выцягнутыя постаці перадаюць непакой, героі поўныя смутку.
Творчасць мастака беларускага паходжання Марка Шагала (18871985), які нарадзіўся ўВіцебску, а пачынаючы з 1910 года жыўу ГТарыжы, блізкая да манеры экспрэсіяністаў сваімі смелымі спалучэннямі колераў, але адрозніваецца лагодным настроем кампазіцыі. Вялікія мастакі-эмігранты XX стагоддзя Шагал, Мадыльяні, Суцін (таксама родам з Беларусі) зрабілі важкі ўнёсак у развіццё сусветнага мастацтва.
Экспрэсіянізм выявіўся і ў культуры кіно. Да фільмаў, якія лерадаюць атмасферу, уласцівую экспрэсіянізму, належаць працы Роберта Віне («У кабінеце доктара Калігары», 1919), Фрыца Ланга («Метраполіс», 1926).
Росквіт архітэктуры экспрэсіянізму прыпаў на 20-я гады XX стагоддзя ў Нямеччыне. У архітэктурных формах з’явіліся характэрныя тэатральнасць і манументалізм, выразнае акцэнтаванне архітэктанічных элементаў, за якімі прывязана пэўная функцыя. Сярод прыкладаў прыводзіцца інтэр’ер берлінскага Вялікага тэатра, спраектаванага Хансам Пёльцыгам (1869-1936). ІІамяркоўнай манументальнасцю вызначаецца вежа Эйнштэйна, пабудаваная Эрыхам Мендэльсонам (1887-1953) у 1924 годзе ўПатсдаме.
Кубізм
Пабла Пікаса (1881-1973) у сваёй працы «Авіньёнскія дзяўчаты» (1907) адмовіўся ад прынцыпу перспектывы, што дагэтуль з’яўлялася асноўным і абавязковым метадам адлюстравання рэчаіснасці ў еўрапейскім жывапісе. Разам з тым вобразы карціны (твары жанчын нагадваюць афрыканскія маскі) непасрэдна спасылаюцца на мастацтва і культуру афрыканскага кантынента, які не зведаў сацыяльнай канвенцыі ў адлюстраванні рэчаіснасці ў мастацтве, што існавала ў Еўропе. Праца спалучае экспрэсіяністычны характар з сінтэтычнымі формамі (маскі). Тэарэтыкам новага руху стаў Гіём Апалінэр, які ў 1913 годзе выдаў зборнік эсэ «Мастакі-кубісты». Назва «кубізм» паўстала ў выніку жартаўлівай заўвагі Матыса ў дачыненні да карціны Жоржа Брака (1882-1963). На прыкладзе некаторых творцаў (Пікаса, Брак, Грыс) кубізм прайшоў праз дзве стадыі развіцця: аналітычную і сінтэтычную. Папярэднічала ж кубізму творчасць Поля Сэзана, які паўплываў на станаўленне кубістаў тым, што спрашчаў формы прадметаў да геаметрычных колеравых паверхняў. Аналітычны кубізм прадугледжваў дэманстрацыю жывапісных аб’ектаў з розных пунктаў погляду адначасова, што прыводзіла праз страту кампазіцыйнай цэласнасці да экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці выявы, уласцівай абстрактнаму жывапісу. Сінтэтычная стадыя, у сваю чаргу, вяртала да прадметнасці, у кампазіцыю далучаліся ўрыўкі аб’ектаў, прадметаў. Такая мастацкая тэхніка нагадвала калаж.
Пачатак Першай сусветнай вайны прыпыніў развіццё кубізму, аднак тэндэнцыі гэтага напрамку працягваліся і ў пазнейшы час. Яскравым прадстаўніком пазнейшага кубізму з’яўляецца Фэрнан Лежэ (1881-1955), які адлюстроўваў рэчаіснасць з дапамогай простых геаметрычных формаў і колеравых паверхняў. Рабэр Дэланэ (1885-1941) разам са сваёй жонкай Соняй Тэрк (1885-1979) з’яўляюцца пачынальнікамі кірунку ў жывапісе, які Гіём Апалінэр (18801918) у 1912 годзе акрэсліў як «арфізм». Гэты напрамак вылучае інтэнсіўнасць фарбаў, дынамічнасць выявы; разам з тым прадметнасць не знікае, і аналіз прасторы адбываецца паводле прынцыпаў кубізму.
Да асноўных прадстаўнікоў кубізму адносяць наступных творцаў:
Пабла Пікаса, ранні перыяд творчасці якога (1901-1904) «блакітны» вылучаўся меланхалічным сімвалізмам. Творца маляваў выявы бедных людзей у блакітна-шэрых колерах. У т. зв. «ружовым» перыядзе (1905-1906) у палітры мастака пачаў пераважаць ружовы колер, у працах з’яўляюцца постаці акрабатаў, цыркачоў, а кампазіцыя становіцца больш збалансаванай, лагоднай. У 1907 годзе вышэйзгаданым творам «Авіньёнскія дзяўчаты» мастак, па сутнасці, распачаў новы стыль, які значна паўплываў на развіццё еўрапейскага мастацтва. На працягу кароткага адрэзка часу (падчас побыту Пікаса ў Рыме ў 1917 годзе) яго жывапіс інспіраваны манументальнай італьянскай скульптурай. У далейшым творца працуе ў рэчышчы кубізму. Часам
яго працы дасягаюць выключнага драматызму, як, напрыклад, «Герніка» (1937). Сярод найбольш вядомых твораў: «Стары Бэгар і яго сын» (1903), «Дзяўчына на шары» (1905), «Партрэт Амбруаза Banflpa» (1909-1910), «Чалавек з мандалінай» (1911), «Скрьшка і вінаград» (1912), «Тры музыкі» (1921), «Галава» (1928) і інш.
Жорж Брак, паводле прафесіі муляр, у сваіх іірацах захоўваў сувязь з рамяством. Яму належыць наватарства ў распрацоўцы тэхнікі калажу. У сваіх працах Брак выкарыстоўваў літары, імітаваў фактуру дрэва, мармуру. Сярод найбольш вядомых твораў: «Нацюрморт з талеркай садавіны» (1908-1909), «Гавань у Нармандыі» (1909) і інш.
Людвік Маркус (1878-1941) французскі мастак польскага паходжання. Кубістычная тэматыка ў яго працах спалучаецца з футурыстычным адчуваннем дынамікі і руху.
Фэрнан Лежэ, пачынаючы з 1909 года, малюе ўзаемапранікальныя паверхні, якія ўсё ж захоўваюць агульную кампазіцыйную структуру. Натхняўся творчасцю Сэзана. Яго працам уласцівае характэрнае для футурызму захапленне машынамі. Прадметы вылучаюцца ў цыліндрычныя фрагменты. Тэхналагічны аспект рэчаіснасці ігнараваўся іншымі кубістамі, што акрэслівае яго творы як сінтэз кубізму і футурызму. Сярод найбольш вядомых твораў «Жанчына з букетам» (1924).
Жан Мэтцынгер (1883-1957) адрозніваецца ад творчасці іншых кубістаў больш выразнай формай перадачы прадметаў. Суворая геаметрычная форма ў яго працах выяўляецца з дапамогай гульні
святлаценяў і фарбаў. Сярод найбольш вядомых твораў: «Нацюрморт з бутэлькамі» (1912), «Жанчына з веерам» (1913) і інш.
Рабэр Дэланэ быў тэарэтыкам і творцам «арфізму» напрамку, які грунтуецца на перадачы выявы праз кантраст колераў.
Футурызм
У 1909 г. на старонках французскага часопіса «Le Figaro» быў апублікаваны першы футурыстычны маніфест аўтарства Філіпа Тамаза Марынэці (1876-1944), які з’яўляецца пачынальнікам і ідэйным натхняльнікам гэтага напрамку. Футурысты выступалі супраць традыцыяналізму ў мастацтве, марылі аб знішчэнні бібліятэк, музеяў, услаўлялі хуткасць, знаходзілі захапленне ў вайне, небяспецы, рызыкоўнасці. Іконай сучаснасці для футурыстаў стаў гоначны аўтамабіль. Да групы, створанай пісьменнікам Марынэці, належалі мастакі Умбэрта Бачоні (1882-1916), Карла Кара (1881-1966), Луіджы Русала (1885-1947), Джакама Бала (1871-1958), Джына Сэвэрыні (18831966). У 1910 годзе быў апублікаваны калектыўны твор «Маніфест мастакоў футурыстаў». Праграмная вітальнасць футурыстаў, захапленне дынамізмам сімвалізавалі праслаўленне прагрэсу, развітанне з мінуўшчынай, зварот у будучыню. Захапленне будучыняй магло спалучацца з элементамі агрэсіўнасці, імкненнем да экстрэмізму. Рэчаіснасць разглядалася ў сваёй зменлівасці, трансфармацыі. У нрацы Бачоні «Горад паўстае» (1910-1911) горад выяўлены як глабальная будаўнічая пляцоўка. У карцінах паказваецца рух, дынаміка, якія выцягваюць формы, прадметы, што ўзаемапранікаюць адно ў адно. Прынцып знікнення межаў паміж аб’ектамі на выяве адлюстроўваў ідэалагічны пастулат футурызму знікненне межаў паміж мінулым,
сучасным і будучым. Гэта яскрава адлюстравана ў скульптуры Бачоні «Адзіная форма працягласці ў прасторы» (1913), калі формы скульптуры літаральна размываюцца ў прасторы. Ілюстрацыяй канцэпцыі руху ў футурызме, што адпавядае словам з маніфесту «конь падчас бегу мае не чатыры нагі, а дваццаць», з’яўляецца праца Джакама Бала «Дынамізм сабакі на павадку» (1912). Мастак перадаў рух, шматкротна паўтараючы матыў лап сабакі і ног жанчыны, якая вядзе яе на павадку.
Прынцыпы футурызму распаўсюджваліся і на тэатральнае мастацтва, што мела на ўвазе беспасярэдні кантакт актораў з аўдыторыяй. У музыцы гэта выяўлялася ва ўстаўках гучання сучаснага горада, руху машын, працы рухавікоў. У архітэктуры эскізы, праекты Антоніа Сант’Эліі (1888-1916) прадказалі развіццё будоўлі аб’ектаў, пазбаўленых дэкаратыўных элементаў, з бачнымі звонку ліфтамі, сходамі, што адпавядала тэндэнцыям хай-тэкуў 70-х гадах XX стагоддзя. Арнальда Джына (1890-1982) стварыў фільм пад назвай «Футурыстычнае жыццё», у якім адлюстроўвалася канцэпцыя новага напрамку.
Пачатак першай сусветнай вайны футурысты ўспрынялі з энтузіязмам. Іх погляды ўмацавала з’яўленне чарговага маніфесту «Футурыстычныя рэканструкцыя сусвету» аўтарства Дж. Балы і А. Сант’Эліі ў 1915 годзе. Пасля вайны футурызм губляе свой першапачатковы творчы запал і ўступае ва ўзаемадачыненні з іншымі творчымі напрамкамі.
Пад уплывам італьянскага футурызму Міхаіл Ларыёнаў (18811964) і Наталля Ганчарова (1881-1962) сфармулявалі творчую кан-
цэпцыю т. зв. «лучызму», калі разглядалі выяўленчыя магчымасці адбіткаў святла ад прадметаў, у чым наблізіліся да абстракцыі. Яны практыкавалі гэты творчы прынцып да моманту сваёй эміграцыі з Расіі ў 1914 годзе.
У 1910 годзе футурыстычная канферэнцыя праходзіла ў Лондане. Група англійскіх паэтаў сфармулявала канцэпцыю «вортыцызму». Назва напрамку паходзіць ад слова, блізкага па значэнню слову «вір», што сімвалізуе асаблівы спосаб перадачы эмоцый праз выкарыстоўванне крывых, спантанных ліній у малюнку. Прадстаўнікамі з’яўляюцца Персі Уіндхам Люіс (1882-1957), Дэвід Бумберг (1890-1957) і інш.
У Расіі выразнікам новага падыходу ў мастацтве, які адпавядаў прынцыпам футурызму, стаў сфармуляваны Казімірам Малевічам (1878-1935) супрэматызм. Маніфест супрэматызму быў створаны ў 1915 годзе супольна Казімірам Малевічам і паэтам Уладзімірам Маякоўскім (1893-1930). Супрэматызм выключаў любыя натуралістычныя спасылкі: пошукі выяўленчасці павінны былі грунтавацца выключна на ўласных кампазіцыйных сродках. Пазбяганне натуралістычнага выяўлення прывяло да чыстага геаметрызму ў працах Малевіча, самым поўным выразам чаго стала праца «Белы квадрат на белым фоне» (1918). Дакладна выбудаваная тэарэтычна канцэпцыя творчасці Малевіча адрознівала супрэматызм ад абстрактнага мастацтва, якое звярталася да эмацыйнай сферы. Супрэматызм дэклараваў поўную самастойнасць мастацкай сферы дзейнасці.