• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сусветнае мастацтва XX - пачатку XXI стагоддзя  Ягор Сурскі

    Сусветнае мастацтва

    XX - пачатку XXI стагоддзя
    Ягор Сурскі

    Памер: 90с.
    2014
    13.44 МБ
    Па сваёй прыродзе мастацтва выконвае цэлы комплекс функцыяў, у тым ліку эстэтычную, сацыяльную, інфармацыйную, пазнавальную. Аднак, у адрозненні ад навукі, мастацтва не абавязкова аперыруе нейкімі абгрунтаванымі доказамі ці фактамі. Яно апелюе не толькі да розуму, але і да падсвядомасці, пачуццяў і эмоцый. Гэтая незалежнасць, свабода ад абавязковага навуковага абгрунтавання творчых вобразаў і ідэй, «пранікненне ў ісціну» праз творчае натхненне, дазваляе мастацтву не толькі глыбока асэнсоўваць з’явы рэчаіснасці, але і прадба-
    чыць развіццё падзей. Менавіта таму ў мастацтве XX стагоддзя ўзнікалі творы, якія з’явіліся пранізлівым прароцтвам будучых катастрофаў.
    Новыя падыходы, якія вынаходзілі творцы ў XX стагоддзі вынікалі з творчых метадаў мастацтва XIX стагоддзя імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму. Жаданне дыстанцыявацца ад мітуслівага і бяздушнага існавання ў буйных прамысловых гарадах прывяло напачатку XX стагоддзя да захаплення еўрапейскіх і амерыканскіх творцаў падарожжамі ў далёкія экзатычныя краіны. Менавіта яны становяцца альтэрнатыўнай крыніцай новага фармальнага пошуку. Захапленне прастатой і шчырасцю прымітыўнага мастацтва неаднойчы будзе праяўляцца ў авангардных з’явах мастацтва XX XXI стагоддзя. Так, прымітыўнае традыцыйнае мастацтва Афрыкі паўплывала на ўзнікненне абстракцыянізму і іншых відаў фармалістычнага мастацтва, а рытмічная музыка і спевы народаў гэтага кантыненту абумовілі ўзнікненне такіх сучасных музычных плыняў, як джаз і рок-н-рол.
    Новыя адкрыцці ў галіне навукі і тэхнікі ў XX стагоддзі абумовілі адыход мастацтва ад капіявання рэчаіснасці і стымулявалі заглыбленне ва ўнутраны свет Чалавека, развіццё авангардных і канцэптуальных відаў і жанраў.
    Экзістэнцыйны непакой пачатку XX стагоддзя, праявай якога з’яўляліся дэкадэнцкія настроі ў літаратуры і выяўленчым мастацтве, прывёў да рэвалюцыі ў мастацкім успрыманні рэчаіснасці. Новае мастацтва імкнулася адмовіцца ад патрыярхальных поглядаў і сацыяльных стэрэатыпаў.
    Узнікненне інфармацыйнага сеціва і працэсы глабалізацыі ўзмацнілі ўзаемасувязь не толькі паміж дзяржавамі, але і ўсімі людзьмі, што прывяло да ўсведамлення планетарнасці сучаснай цывілізацыі. Разам з тым, у свеце расце разуменне небяспекі разбурэння нацыянальных культур і традыцый, якія сучаснае пакаленне Чалавецтва абавязана захаваць і перадаць сваім нашчадкам, узбагаціўшы іх сваім досведам і новымі творчымі дасягненнямі.
    АСНОЎНЫЯ МАСТАЦКІЯ СТЫЛІ XX ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ
    Фавізм
    З’яўленне мастацкага кірунку фавізм (фр. fauves дзікія) звязана з Восеньскім салонам 1905 г., які праводзіўся ў Парыжы, дзе экспанаваліся творы Анрэ Матыса (1869-1954), Жоржа Руо (1871-1958), Андрэ Дэрэна (1880-1954). Назва належыць французскаму журналісту Луі Ваксэлю (1870-1943), які назваў мастакоў «дзікімі звярамі». Выстава выклікала гучны скандал у сувязі з тым, што новая творчая канцэпцыя вылучалаўякасці інавацыйных выяўленчых сродкаў гвалтоўныя формы і яркія фарбы. Мастакі імкнуліся аддзяліць колер ад прадмету і выявіць усю моц яго экспрэсіі. Творчасць фавістаў інспіравалі некаторыя шэдэўры Вінсэнта ван Гога (1853-1890), Поля Гагена (1848-1903), Анры дэ Тулуз-Латрэка (1864-1901). Эстэтыка фавізму натхняецца прымітыўным мастацтвам Афрыкі і Акіяніі. Адчуваецца яе блізасць да экспрэсіянізму, але без уласцівага яму трагізму. Некаторыя мецэнаты мастацтва падтрымлівалі фавістаў, але крытыка і грамадскасць застаюцца варожымі да гэтага новага напрамку.
    Асноўнымі тэмамі творчасці фавістаў становяцца пейзажы, акты і партрэты застаюцца фігуратыўнымі, але значна спрошчанымі
    па форме. Ствараецца дынамічны і эмацыйны выяўленчы вобраз. Суб’ектыўны творчы позірк аперуе буйнымі плямамі чыстых асветленых колераў, якія ствараюць кантраст паміж сабой.
    Асноўныя прадстаўнікі напрамку:
    Анры Матыс, які разглядаецца як правадыр руху. Матыс выкарыстоўваў чыстыя колеры, супрацьпастаўляючы іх адзін аднаму. Творца ўжываў шырокія буйныя плямы, імкнуўся да спрашчэння формы. Сярод найбольш вядомых твораў: «Радасць жыцця» (1905-1906), «Цыганка» (1906), «Чырвоны пакой» (1908), «Нацюрморт з чырвонымі рыбкамі» (1911), «Мараканскі трыпціх» (1912) і інш.
    Жорж Руо, для творчасці якога характэрны асаблівы драматызм. 3 Альбэрам Марке (1875-1947) і Анры Матысам сустрэўся ў майстэрні свайго настаўніка Гюстава Маро (1826-1898). Адгэтуль пачалося творчае супрацоўніцтва. Сярод найбольш вядомых твораў «Святое аблічча» (1933).
    Анры Шарль Манген (1874-1949), які належаў да «памяркоўных» фавістаў.
    Альбэр Марке, які выкарыстоўваў чыстыя колеры. Пасля 1907 г. Марке эвалюцыянуе ў кірунку спакойнага мастацтва, напоўненага тонкасцямі і дэталямі. Сярод найбольш вядомых твораў «Плакаты ў Трувілі» (1906).
    Творы Марыса дэ Влямінка (1876-1958) выяўляюць непрыняцце аўтарам канфармізму. Мастацкая манера вызначаецца размашыстым
    мазком, набліжана да тэхнікі Вінсэнта ван Гога. Сярод найбольш вядомых твораў: «Чырвоныя дрэвы» (1906), «Баркі на Сене» (1907), «Рака» (1912).
    У сваю чаргу, Рауль Дзюфі (1877-1953) імкнуўся да чыстага малюнку, жывых колераў. У творах Дзюфі выкарыстоўваў кароткія, дынамічныя рухі пэнзля, нагадваючы манеру наіўнага малявання, як бы гэта рабілі дзеці. Сярод найбольш вядомых твораў: «Гавань у Анфлеры» (1905), «Гара Везувій» (1909).
    Кес ван Данген (1877-1968) блізкі экспрэсіянізму і суполцы «Мост». Стварыў галерэю парыжскіх жаночых вобразаў, заўсёдніц начнога жыцця гораду. Сярод найболып вядомых твораў «Партрэт Фэрнанды» (1905).
    Шарль Камуан (1879-1964) актыўна супрацоўнічаў з Мангенам, Марке.
    Андрэ Дэрэн (1880 1954) выкарыстоўваў шырокія квадратныя плямы ў тонах зялёнага, блакітнага і фіялетавага колераў. Сярод найбольш вядомых твораў: «Рыбацкая лодка» (1905), «Порт у Гаўры» (1905-1906), «Жанчына ў кашулі» (1906).
    Жорж Брак (1882 1963) спалучаў розныя прасторавыя кампазіцыі, ужываў кантрастныя колеры. Сярод найбольш вядомых твораў «Новы замак у Ля Рош-Гюён» (1909).
    Экспрэсіянізм
    Экспрэсіянізм развіваецца ў 1900-1925 гг. Асноўная лакалізацыя гэтага кірунку нямецкамоўныя краіны. Суполкі, альбо творчыя аб’яднанні, якія выяўляюць дзейнасць гэтага напрамку: «Мост» (Дрэздэн, 1905-1913), «Сіні вершнік» (Мюнхен, 1911). Назва «экспрэсіянізм» уваходзіць у шырокі ўжытак дзякуючы дзейнасці часопіса «Бура» (ням. der Sturm) і аднайменнай галерэі ў Берліне.
    Мастакі адыходзяць ад фігуратыўных, фармальных рашэнняў. Мастацтва між іншым служыць не адлюстраванню рэчаіснасці, а выяўленню ўнутранага свету мастака, непакою, жахаў у свядомасці творцы, які часта крытычна настаўлены да існуючага сацыяльна-палітычнага ладу, гаспадарчай структуры грамадства. У пратэстнасці мастацтва адчуваецца прадчуванне першай Сусветнай вайны, якая выбухне неўзабаве.
    З’яўленне гэтага кірунку сімвалізавалі яшчэ неўратычныя працы нарвежца Эдварда Мунка і эмацыйны непакой твораў Вінсэнта ван Гога. Мастакі вяртаюцца да архаічных выяўленчых сродкаў, у прымітыўным мастацтве Афрыкі і Акіяніі знаходзяць не скажонае знешнімі грамадскімі чыннікамі, чыстае творчае натхненне.
    Фашысцкія палітычныя колы гвалтоўна згортваюць пачынанні экспрэсіяністаў, ацэньваючы мастацтва як «дэгенератыўнае», у сувязі з гэтым большасць мастакоў эмігруе ў ЗША. Пасля другой Сусветнай
    вайны амерыканская крытыка высока ацэньвае мастацтва экспрэсіянізму, яно набывае калекцыйную каштоўнасць.
    Да асноўных прадстаўнікоў гэтага напрамку можна аднесці наступных творцаў.
    Нямеччына
    Група «Мост»
    Эміль Нольдэ (1867-1956) ствараў кампазіцыі рэлігійнай тэматыцы, пейзажы, нацюрморты ў атмасферы містыцызму. У творах з’яўляюцца маскі, экзатычныя ўзоры тканіны. Сярод найбольш вядомых твораў «Танец вакол залатога цяляці» (1910).
    Ота Мюлер (1874-1930), у творчасці якога пераважалі матывы з цыганскага жыцця.
    Эрнст Людвіг Кірхнер (1880-1936) асноўны прадстаўнік групы, выключны паводле свайго ўплыву на іншых. Шырока выкарыстоўваў тэхніку дрэварыту (ксілаграфіі). Сярод найболын вядомых твораў «Аўтапартрэт з мадэллю» (1910), «Пяць жанчын на вуліцы» (1913)
    Макс Пехштайн (1881-1955) у сваёй творчасці набліжаўся да фавізму.
    Эрых Гекель (1883-1970) быў аўтарам лірычных твораў; выкарыстоўваў гнуткую лінію.
    Карл Шмідт-Ротлюф (1884-1976) у сваёй творчасці натхняўся афрыканскім мастацтвам, працамі Нольдэ, тэхнікай дрэварыту.
    Група «Сіні вершнік»
    Аляксей Яўленскі (1864-1941) разам з Васілём Кандзінскім засноўвае ў 1909 г. у Мюнхене «Новае таварыства мастакоў».
    Васіль Кандзінскі (1866-1944) у сваёй творчасці кіраваўся прынцыпам «унутранай неабходнасці». Ажыццяўляў шматлікія пошукі ў сферы духоўнага і метафізікі. Яго спрошчаныя экспрэсіяністычныя пейзажы насычаны лірызмам. Лірызм у рэшце рэшт прыводзіць яго да абстракцыі. Постаць вершніка, узятая з яго палатна, становіцца эмблемай суполкі. Прынцып аб’яднання групы грунтуецца на вызначэнні агульнай творчай мэты для ўсіх яе ўдзельнікаў, а не на вызначэнні прыналежнасці да аднаго і таго ж стылю. Мастак таксама бярэ ўдзел у выставе групы «Мост» у 1909 годзе.
    Габрыель Мюнтэр (1877-1962) вучаніца Кандзінскага. Яе творчы с гыль набліжаны да манеры Яўленскага.
    Франц Марк (1880-1916) сузіраючы жывёльны свет, істотна спрашчаў кшталт выяваў.
    Аўгуст Маке (1887-1914): у яго працах пераважае жывая і ясная палітра, якая стварае прыязны вобраз навакольнага свету.
    Аўстрыя
    Оскар Какошка (1886-1980): пачуццёвы настрой яго твораў часта мае характар гвалтоўны, што выяўлена з дапамогай стромкіх ліній і размытых формаў. Сярод найбольш вядомых твораў «Нявеста ветру» (1913).
    Эган Шыле (1890-1918) вядучая постаць экспрэсіянізму ў Аўстрыі. Творчасць рэпрэзентуе худыя і сумныя чалавечыя фігуры, якія паўстаюць часта ў сцэнах правакатыўнага характару ў спалучэнні эратызму са смерцю. Сярод найбольш вядомых твораў «Сям’я» (1918).
    Францыя
    Хаім Суцін (1893-1943) мастак габрэйскага паходжання, родам з Беларусі (Смілавічы). У сваіх творах рэпрэзентаваў балючае бачанне жыцця, поўнае няўпэўненасці. Маляваў такім чынам, што фарба нібы сцякае альбо разбрызгана на палотнах. Сярод найбольш вядомых твораў «Бык і галава вала» (1925).
    У Чэхіі прадстаўніком напрамку т. зв. «экспрэсіяністычнага кубізму» з’яўляецца Эміль Філа (1882-1953), у Венгрыі да прадстаўнікоў экспрэсіянізмузалічаны Бэла Чобэл (1883-1976), уПольшчыпрадстаўнік т. зв. «фармізму» Станіслаў Ігнацы Віткевіч (Віткацы; 1885-1939).