Сусветнае мастацтва XX - пачатку XXI стагоддзя  Ягор Сурскі

Сусветнае мастацтва

XX - пачатку XXI стагоддзя
Ягор Сурскі

Выдавец:
Памер: 90с.
2014
13.44 МБ
Асноўныя творцы:
Джэксан Полак, які шмат падарожнічаў па Паўночнай Амерыцы. На яго творчасць паўплывалі еўрапейскі сюррэалізм а таксама архаічнае мастацтва амерыканскіх індзейцаў, якое яны стваралі падчас pa-
лігійных рытуалаў. Сярод найбольш вядомых твораў: «Кампазіцыя» (1950), «Адно (№ 31, 1950)» (1950).
Уільям дэ Кунінг, які выкарыстоўваў тэхніку, падобную да тэхнікі Джэксана Полака, але ў яго выявах прысутнічаюць і фігуратыўныя матывы. Сярод найболын вядомых твораў: «Дзве жанчыны і нацюрморт» (1952), «Жанчына 2» (1952).
Франц Клайн, які наносіў фарбу малярскім пэндзлем, праз што на карцінах выяўлены шырокія каляровыя лініі. Сярод найбольш вядомых твораў: «Абстракцыя» (1950-1951), «Восьмая фігура» (1952).
Марк Ротка (1903-1970), які належыць да т. зв. храматычнай абстракцыі. У яго творах выяўленыя шырокія каляровыя лініі, размешчаныя рэгулярна. Працы Ротка звычайна вялікага фармату («Зямліста-чырвонае і зялёнае», 1955).
Жорж Мацьё (1921-2012), які прадстаўляе французскую версію жывапісу дзеяння альбо гэсту. Мастак выціскаў фарбу на палатно, праз што стваралася больш лагодная, ураўнаважаная камгіазіцыя, паўставаў своеасаблівы рэльеф («Паўсюль Капетынгі», 1954).
Марк Тобі (1890-1976), які вывучаў усходнюю рэлігію, каліграфію. У яго працах творчы гэст не з’яўляецца выключна інстынктыўнай з’явай. У творах сустракаюцца знакі, графемы, якія аднак не рэпрэзентуюць нейкага пэўнага сэнсу. Творчасць Тобі стварае атмасферу, набліжаную да медытацыі, засяроджанасці, што дасягаецца каліграфічным метадам.
Поп-арт
У амерыканскім мастацтве на змену абстрактнаму экспрэсіянізму, які згасае ў 60-х гадах XX стагоддзя, прыходзіць стыль поп-арт. На палотнах мастакоў з’яўляюцца выявы і аб’екты са штодзённага жыцця. Мастацтва спасылаецца і цытуе папулярныя з’явы сучаснага жыцця, такія як коміксы, спажывецкія тавары і рэкламу. Банальныя прадметы не падлягаюць інтэрпрэтацыі, а выключна паўтарэнню, у чым мастацкі твор становіцца пазбаўленым эмоцый творцы. Без эмацыйнага складніка мастак Эндзі Уорхал (1928-1987) рэпрэзентуе ў якасці твораў выявы поп-зорак, спажывецкія тавары сярэднестатыстычнага амерыканца. У адрозненні ад дадаістаў, якія кпілі з густаў грамадства, Уорхал вывучае спажывецкія пажаданні і густы. Мастакі Рой Ліхтэнштэйн (1923-1997) і Клас Ольдэнбург (нар. 1929) павялічваюць шараговыя выявы коміксаў, ствараюць аб’екты, якія ўяўляюць шматкроць павялічаныя гамбургеры ці выключальнікі святла.
Упершыню мастацтва прысвяціла сябе з’явам масавай культуры, што выключала прынцып узнёсласці, выключнасці, традыцыйна яму ўласцівы. У галерэі трапілі прадметы з супермаркетаў альбо іх выявы. Ад гледача не патрабавалася асаблівай рэфлексіі, а толькі распазнавання аб’ектаў штодзённага жыцця. 3 іншага боку мастацтва поп-арту выяўляе пэўную іронію ў сваім стаўленні да спажывецкага грамадства.
Стыль поп-арту мае сваіх лідэраў:
Эндзі Уорхал сваю творчую кар’еру распачынаў у Нью-Йорку. Першапачаткова працаваў графічным дызайнерам у часопісах моды. Свет бізнесу заўсёды натхняў яго на творчасць. У сваіх творах Уорхал рабіў паўторы павялічаных спажывецкіх тавараў і прамысловых вырабаў. У 1962 годзе ён стварае творчую майстэрню «Factory». Вакол яго гуртаваліся эксцэнтрычныя асобы, блізкія да свету мастацтва. У 1964 годзе адна з наведвальніц прастрэльвае партрэт Мэрылін Манро, выкананы Уорхалам. А ў 1968 годзе цяжка параненым апынуўся сам мастак, у выніку такога ж учынку. З’яўляецца галоўным прадстаўніком амерыканскага поп-арту. Сярод найбольш вядомых твораў: «200 бляшанак супу» (1962), «Мэрылін» (1962), «Аўтапартрэт з ценем» (1981).
Рой Ліхтэнштэйн маляваў фрагменты коміксаў, у шмат разоў павялічваючы выяву, якая раскладалася на малога памеру кругі, што падкрэслівала яе асаблівасць як друкаванай прадукцыі. Сцэны з надпісамі былі абсалютна выпадковыя, адарваныя ад кантэксту. Творчасць мастака выяўляла крытыку сродкаў масавай інфармацыі, інтэлектуальную беднасць распаўсюджваных матэрыялаў. Да такіх твораў належыць, прыкладам, «М-Магчыма» (1965).
У працах Класа Ольдэнбурга шматкроць павялічаныя копіі прадметаў штодзённасці ў выглядзе аб’ектаў адрозніваюцца тонкай іроніяй у параўнанні з суворымі працамі Уорхала («Агромністы шведскі мяккі выключальнік святла», 1966).
Джордж Сігел (1924-2000) у адліваных гіпсавых постацях падкрэсліваў ананімнасць чалавека ў сучасным грамадстве. Знешняе падабенства яго фігур выказвала адсутнасць індывідуальнасці а таксама адчужанасць, адзіноту («Чалавек, які ідзе», 1968).
Ален Джонс (нар. 1937) прадстаўнік англійскага поп-арту. Ства-
раў іранічныя скульптуры абсурднага зместу («Вяшак пад капелюшы», 1969).
У беларускім мастацтве разнастайныя іранічныя цытаты з выкарыстоўваннем вядомых сусветных брэндаў, лагатыпаў, устойлівых культурных вобразаў прапануе дызайнер і мастак Уладзімір Цэслер (нар. 1951). Яго працы вылучаюцца шырокім фармальным дыяпазонам: ад скульптуры, аб’екту да жывапісу і фотавыявы. Аўтар шырока інтэрпрэтуе вядомыя творы сусветнага мастацтва, іранізуе над масавай культурай, савецкай ментальнасцю.
Кінетычнае мастацтва і Ап-арт
Слова «кінетычны» паходзіць ад старагрэцкага кораня, які абазначае рух. Рух у мастацтве літаральна можна было перадаць праз праектаванне скульптур ці аб’ектаў, якія рухаюцца, а таксама аптычным спосабам графічнай альбо жывапіснай выявы.
Ап-арт скарачэнне ад «аптычнае мастацтва». Ап-артаўскія працы выяўляюць аптычны эфект руху. Сярод з’яў-папярэднікаў ап-арту знаходзіцца яшчэ даваенная творчасць мастака венгерскага паходжання Ласла Махай-Надзя (1895-1946).
Кінетычныя скульптуры былі прыдуманыя яшчэ скульптараміканструктывістамі Навумам Габо (1890-1977) і Антонам Пеўзнерам (1886-1962) у міжваенны перыяд.
Віктар Вазарэлі (1906-1997), які з’яўляецца ідэолагам і асноўным прадстаўніком руху кінетычнага мастацтва ў Францыі, выдаў у 1955 годзе «Жоўты маніфест», у якім замяняў панятак прыроднай прыгажосці штучнай, адной з праяваў якой, паводле аўтара, павінна было стаць кінетычнае мастацтва.
60-я гады XX стагоддзя, калі распаўсюдзіліся ап-арт і кінетычнае мастацтва, былі адметныя тэхналагічным прарывам, выхадам чалавека ў касмічную прастору. У гэты час пашыраецца фестывальны мастацкі рух. Вядучымі цэнтрамі сучаснага мастацтва становяцца біенале ў Венецыі (праводзіцца з 1895 г.), Сан Паўла (з 1951), Парыжы (з 1959).
У 1960 годзе ў Парыжы была створаная «Даследніцкая група візуальнага мастацтва», у склад якой уваходзілі Арасье Гарсія-Росі (1929-2012), Хуліа Ле Парк (нар. 1928), Франсуа Марэле (нар. 1926), Франсіска Сабрына (1932-2014), Джоэл Штайн (1926-2012), ЖанП’ер Вазарэлі (1934-2002). У сваім маніфесце мастакі прапануюць скасаваць паняцце «твор мастацтва», паколькі імкнуцца да таго, каб аб’екты мастацтва сталі болып распаўсюджанымі і наблізіліся да катэгорыі звычайнага тавару, які можа выпускацца пэўным накладам. Гэтая група адыгрывае вядучую ролю ў пашырэнні кінетычнага мастацтва, арганізоўваючы выставы (такія, як «Рух» у Парыжы і «Адказнае вока» у Нью-Йорку ў 1965 годзе). Мастакі часта ладзяць акцыі рэпрэзентацыі сваіх твораў на вуліцы.
Асноўныя творцы:
Віктар Вазарэлі французскі мастак венгерскага паходжання, заснавальнік кінетычнага мастацтва. У геаметрычных фігурах на сваіх выявах ствараў аптычныя эфекты хвалі, заглыблення, рэльефнасці. У сваіх кампазіцыях у якасці матэрыялу выкарыстоўваў таксама шкло. Сярод найбольш вядомых твораў «Двузначнасць» (1969).
Гіперрэалізм
Напрамак пад назвай гіперрэалізм (іначай: фотарэалізм альбо суперрэалізм) узнік у ЗША ў сярэдзіне 60-х гадоў XX стагоддзя. Вытокі гіперрэалізму назіраюцца ў амерыканскім прэцызіянізме, але першы, у параўнанні з апошнім, пазбаўлены захаплення ад тэхналагічнага і прамысловага развіцця. У гіперрэлізме больш крытыкі ў дачыненні да спажывецкага грамадства, адлюстравання самотнасці чалавека ў сучасным свеце. Прызнанне гіперрэалізм атрымаў на выставе «Дакумента» у Касэле (Германія) у 1972 годзе, якая стала адным з найбольш уплывовых і прадстаўнічых форумаў сучаснага мастацтва ў свеце.
Прынцып гіперрэалізму пабудаваны на адлюстраванні рэчаіснасці ў павялічаным маштабе, калі за асновы выявы бярэцца фотаздымак. Праглядаецца сувязь гіперралізму з поп-артам, бо і гэты напрамак набліжаецца да адлюстравання рэчаіснасці без эмоцый; аб’ектамі часта робяцца прадметы штодзённага ўжытку, увага частасканцэнтраваная на спажывецкім грамадстве. Распаўсюджаныя сюжэты твораў гіперрэалізму гарадскія пейзажы, неонавае асвятленне, кавярні і супермаркеты, машыны, матацыклы ды інш. Дакладнасць выявы, аднак, можа падвяргацца розным ілюзіяністычным эфектам (выцягвацца, дэфармавацца, мяняць рэзкасць). Асноўныя мастацкія тэхнікі алейны і акрылавы жывапіс, жывапіс аэрографам.
Гіперрэалізм атрымаў шырокае прызнанне і вя лікую зацікаўленасць у колах калекцыянераў і шырокай грамадскасці.
Асноўнымі прадстаўнікамі гэтага напрамку з’яўляюцца наступныя творцы:
Ральф Гоінгс (нар. 1928), які з дапамогай аэрографа вынайшаў ілюзіяністычны эфект празрыстасці. Сярод найбольш вядомых твораў: «Амерыканская салата» (1966), «Залаты Додж» (1971).
Чак Клоўз (нар. 1940), які стварае чорна-белыя і каляровыя партрэты вялікага фармату, што нагадваюць пашпартныя фотаздымкі («Лінда», 1967).
У беларускім выяўленчым мастацтве рысы гіперрэалізму ўласцівыя творчасці Сяргея Грыневіча (нар. 1960), Аляксандра Некрашэвіча (нар. 1973). Творы вылучаюцца вялікімі памерамі, нечаканымі ракурсамі, дадатковымі дэкаратыўнымі прыёмамі (Некрашэвіч).
Канцэптуальнае мастацтва
Вытокі канцэптуальнага мастацтва знаходзяцца ў дадаізме, перадусім у творчасці Марселя Дзюшана, калі першаснае значэнне пачынае мець не сам твор мастацтва, а яго задума. Адным з першых пачынальнікаў канцэптуальнага мастацтва з’яўляецца Іў Кляйн, які запрасіў наведвальнікаў на выставу «Пустка», на якой экспанаваліся пустыя сцены галерэі.
Канцэптуальнае мастацтва выяўляе працу з сэнсавымі паняццямі, тэкстамі, кнігамі, фотаздымкамі, якія прыводзяць да інтэлектуальнай рэфлексіі, разважанняў над самой прыродай мастацтва. Канцэптуальнаму мастацтву ўласцівая іронія.
Італьянскі мастак П’ера Манцоні (1934-1963) у 1960 годзе прэзентаваў твор, які ўяўляў сабою бляшанку з надпісам «Утрымлівае лінію бясконцай даўжыні».