Сусветнае мастацтва XX - пачатку XXI стагоддзя  Ягор Сурскі

Сусветнае мастацтва

XX - пачатку XXI стагоддзя
Ягор Сурскі

Выдавец:
Памер: 90с.
2014
13.44 МБ
Паводле сваёй фармальнай прыналежнасці стыль мексіканскіх муралістаў эклектычны, утрымлівае элементы і цытаты еўрапейскага класіцызму, маньерызму, экспрэсіянізму, футурызму.
Рух мексіканскага муралізму актыўна развіваўся да 40-х гадоў XX стагоддзя, распаўсюдзіўся і на Злучаныя Штаты. Шмат фармальных запазычанасцяў ад муралізму можна знайсці ў савецкім манументальным мастацтве другой паловы XX стагоддзя (Міхаіл Савіцкі, 1922-2010).
Асноўнымі прадстаўнікамі муралізму з’яўляюцца наспгупныя мексіканскія мастакі:
Хасэ Клементэ Ароска (1883-1949), які далучыўся да руху мураліс-
таўу 1922 годзе. Яго экспрэсіўныя роспісы вялікага памеру ўтрымліваюць цытаты з італьянскага маньерызму, барока.
Дыега Рывера (1886-1957), які выконваў панарамныя насценныя роспісы. У некаторых яго творах выяўляецца стылістыка наіўнага мастацтва. Яго творчыя пошукі развіваліся ў рэчышчы кубізму, фавізму, фігуратыўнага мастацтва. Рывера быў актыўным дзеячам камуністычнага руху.
Сацыялістычны рэалізм
Сацрэалізм доўгі час быў фактычна адзіным узаконеным напрамкам мастацтва ў Савецкім Саюзе і краінах, якія знаходзіліся пад яго палітычным уплывам. За фармальны ўзор для гэтага напрамку прызнавалася творчасць «перадзвіжнікаў» і ўласцівы ім акадэмічны рэалізм. Новы напрамак, які служыў у першую чаргу палітычным мэтам, павінен быў усхваляць працоўны люд і савецкі дзяржаўны лад. У 1934 годзе дактрына сацыялістычнага рэалізму была сфармуляваная і акрэсленая савецкім палітыкам і ідэолагам Андрэем Жданавым (1896-1948). У выглядзе палітычна заангажаванага акадэмізму гэты напрамак праіснаваў аж да 1988 года, калі ў СССР адкрыта і актыўна пачало заяўляць пра сябе неангажаванае, нефармальнае мастацтва.
У сацыялістычным рэалізме ў канцы 50-х пачатку 60-х гадоў змяніўся змест палотнаў, калі на першы сюжэтны план твораў пачалі выходзіць звычайныя людзі, прадстаўнікі працоўнага класа, якія ўпарадкоўваюць новае жыццё. Напрамак атрымаў назву «суворы стыль». Для яго характэрны энергічнасць, дынамізм формы, лаканічныя выяўленчыя рашэнні. У беларускім мастацтве стылістыка «суворага стылю» асабліва яскрава ў вышэйзгаданы перыяд выявілася ўтворчасці Мая Данцыга (нар. 1930).
Да знакавых постацяў сацрэалізму звычайна залічваюцца наступныя мастакі:
Ісак Бродскі (1884-1939), які стварыў галерэю партыйных дзеячаў, рэвалюцыйных правадыроў. Асаблівае месца ў яго творчасці займала постаць Уладзіміра Леніна («Ленін у Смольным», 1930, і інш.).
У сваю чаргу, Аляксандр Герасімаў (1881-1963) ствараў кампазіцыі гістарычнай сацыялістычнай тэматыкі такія, як «Сталін і Варашылаў у Крамлі» (1938).
Аляксандр Дэйнэка (1899-1969) быў першапачаткова звязаны з расійскім авангардным мастацтвам пачатку XX стагоддзя. Тэмай яго суворых і, у значнай ступені, стылізаваных твораў з’яўляецца сацыяльная і ваенна-рэвалюцыйная тэматыка («Абарона Севастопаля», 1942, іінш.).
Валянцін Волкаў (1881-1964) прадстаўнік сацыялістычнага рэалізму ў жывапісе Беларусі. Ствараў партрэты, пейзажы, тэматычныя карціны. Шырока вядомы яго твор «Мінск. 3 ліпеня 1944 года» (1945-1955).
Ар-дэко
У 1925 годзе ў Парыжы адбылася Міжнародная выстаўка дэкаратыўнага мастацтва, якая спрычынілася да пашырэння новага стылю ар-дэко. Першапачаткова стыль прысутнічаў выключна ў творах дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, мэблі, графіцы, кніжнай ілюстрацыі, адзенні, мастацкім шкле, ювелірных вырабах, кераміцы. Пазней гэты стыль распаўсюдзіўся на архітэктуру. Стыль адыходзіў ад плаўных, гнуткіх ліній сэцэсіі, імкнуўся ў архітэктуры да сіметрыі, простых вуглоў. У дызайне інтэр’еру сталі распаўюджанымі мармур, дрэва. Архітэктура ар-дэко найбольш распаўсюджаная ў ЗІПА.
Стыль у значнай ступені адмаўляўся ад авангардных дасягненняў у мастацтве і развіваўся ў рэчышчы сацыяльнага канфармізму, дзякуючы чаму хутка стаў модным і атрымаў падтрымку заможных мецэнатаў. У жывапісе назіралася вяртанне да класіцызму, нягледзячы на значную стылізацыю выявы, спрашчэнне прасторы. Новы стыль чэрпае натхненне таксама ў сінтэтычным кубізме, футурызме. У міжваенны час ар-дэко ахапіў сферы дызайну інтэр’еру і мастацтва плаката.
Тэматыка ар-дэко вяртаецца да традыцыйных сюжэтаў, што праяўляецца ў пашырэнні партрэту, сцэн пейзажу, нацюрморта. Новымі тэмамі ў жывапісе робяцца гарадскі і прамысловы пейзаж, спорт.
Тамара Лемпіцка (1898-1980) самая вядомая прадстаўніца ар-дэко; мастачка польскага паходжання, якая пасялілася ў Францыі. Дачыненне да свету моды паўплывала на сюжэты яе партрэтаў, выкананых з адценнем дэкадансу, сярод персанажаў якіх фігуры, што займалі высокае сацыяльнае становішча ў 20-30-х гадах XX стагоддзя. Сярод найбольш вядомых твораў: «Польшча» (1933), «Партрэт Сюзі Салідор» (1935).
Прэцызіянізм
У адрозненне ад еўрапейскага мастацтва, якое вельмі часта дэманстравала альбо палітычную заангажаванасць, альбо выразную сацыяльную крытыку, амерыканскае мастацтва захоўвала пэўную дыстанцыю да гэтых з’яваў. Пачынаючы з 20-х гадоў XX стагоддзя ў амерыканскім выяўленчым мастацтве дамінуе рэалістычны стыль, які атрымаў назву прэцызіянізм. Выяўленчай манеры рэалістычнага напрамку ўласцівыя падрабязная дакладнасць, увага да дэталяў. Фокусам зацікаўленасці амерыканскіх мастакоў сталі рысы сучаснасці, што выяўлялася ў магутных прамысловых аб’ектах, хмарачосах, неонавым асвятленні, жалезных мастах. Для амерыканцаў тэхналагічны прагрэс з’яўляўся сведчаннем таго, што краіна дасягнула цывілізацыйнага росту нароўні з Еўропай, што з’яўлялася прадметам гонару для амерыканцаў. На выявах прамысловых аб’ектаў амаль не сустракаюцца чалавечыя постаці. Толькі з часам фігура чалавека з’явіцца і будзе выяўляць самотнасць, смутак індывіда ў тэхнагенную эру.
Асноўнымі прадстаўнікамі гэтага кірунку лічацца наступныя творцы:
Чарльз Шэлер (1883-1965) маляваў гарадскія пейзажы («Гарадскі пейзаж», 1931).
У творчасці Чарльза Дэмута (1883-1935) пераважаюць выявы аўтамабіляў і фабрык («Будынкі ў Ланкастары», 1930).
Эдвард Хопер (1882-1967) вылучаўся ў сваёй творчасці глыбокім псіхалагізмам. На яго карцінах мы бачым самотных, адчужаных людзей у гарадскіх закутках ці на перыферыі вялікіх гарадоў. Мастак перадаваў напружанасць, звязаную з вялікім гаспадарчым крызісам 1929 года, што адлюстроўвалася праз непакой у яго працах («Аўтамат», 1927, і інш.).
Мадэрнізм у архітэктуры
Калі ў жывапісе фармальныя эксперыменты шмат каму падаваліся спрэчнымі, што пацвярджала вяртанне рэалістычнай манеры і традыцыйных выяўленчых метадаў, архітэктура ўспрыняла авангардныя пошукі з большай зацікаўленасцю і паслядоўна іх выкарыстоўвала. Вялікі ўплыў на развіццё архітэктуры аказаў галандскі неагіластыцызм, прынцыпы якога былі сфармуляваны на старонках вышэйзгаданага часопіса «De Stijl». Улічваючы простыя геаметрычныя формы, архітэкгура імкнулася адмовіцца ад дэкаратыўнасці, стаць болып функцыянальнай, простай, даступнай.
Выбітнымі прадстаўнікамі архітэктуры мадэрнізму сталі Адольф Лос (1870-1933), ФрэнкЛлойд Райт (1869-1959), Вальтэр Гропіус (18831969), Людвіг Міс ван дэр Роэ (1886-1969), Рудольф Шындлер (1887-1953).
3 часам, аднак, выявіліся і пэўныя недахопы, звязаныя з новай архітэктурай. Адкрытыя паверхні і прастораўскладнялі сістэму ацяплення і рабілі яе неэфектыўнай. Металічныя дэталі падвяргаліся з часам карозіі, шырока ўжываны белы тынк мусіў часта абнаўляцца. Аднак дасягненнем архітэктуры мадэрнізму стала яе даступнасць праз болын рацыянальны і функцыянальны падыход. Адмова ад дарагіх дэкаратыўных элементаў дазволіла выкарыстоўваць пры будаўніцтве больш даступныя матэрыялы прамысловай вытворчасці. Адным з дасягненняў архітэктуры мадэрнізму сталі новыя прасторавыя і кампазіцыйныя рашэнні, дапасаванасць да прыроднага краявіду.
Неарэалізм
Пасля заканчэння другой сусветнай вайны мастацкія колы ў Італіі лічылі неабходным больш актыўна ўдзельнічаць у сацыяльна-палітычным жыцці краіны. Творцы імкнуліся выкарыстоўваць простую выяўленчую мову, якая была б зразумелая шырокай грамадскасці. У 1947 годзе ў Венецыі была створана група «Новы фронт мастацтва», якая аб’яднала мастакоў з папярэднім мінулым экспрэсіяністычнай і абстракцыянісцкай прыроды. «Новы фронт мастацтва» праіснаваў нядоўга, бо камуністычная партыя, да якой належалі прадстаўнікі суполкі, выступіла з рэзкай крытыкай абстрактнага мастацтва. Мастакі пачалі рухацца ў выбраным імі самімі кірунку, вяртаючыся да нефармальнага спосабу мастацкага выказвання альбо, наадварот, да рэалістычнай манеры, як гэта зрабіў Рэната Гутуза (1912-1987).
У кінематографе назіраўся большы ўплыў суворай пасляваеннай рэчаіснасці, калі фільмы сталі бліжэйшымі да звычайнага штодзённага жыцця. Яны пачалі рэпрэзентаваць жыццё простых людзей, як у выпадку з фільмамі «Рым адкрыты горад» (1945), «Страмболі, зямля Бога» (1949) Раберта Раселіні (1906-1977). Апроч яго да напрамку неарэалізму ў кіно належалі Віторыа Дэ Сіка (1901-1974), Чэзарэ Дзаваціні (1902-1989), Лукіна Вісконці (1906-1976). Італьянскі неарэалізм паўплываў на ўзнікненне ў Францыі кіно «Новай хвалі», яскравымі прадстаўнікамі якой сталі Андрэ Базэн (1918-1958), Жан-
Люк Гадар (нар. 1930), Франсуа Труфо (1932-1984), Эрык Ромэр (1920-2010). Фільмам «Новай хвалі» ўласцівыя адначасова і рэалізм, і выразны суб’ектывізм. Галоўныя героі апавядаюць у фільмах ад першай асобы, як бы ладзячы дыялог з гледачом. Некаторыя творы прадстаўляюць такі дыялог у форме ўспамінаў, калі яны тычацца, напрыклад, падзей мінулай вайны як у фільме «Хірасіма маё каханне» (1959) Алена Рэнэ (1922-2014).
Асноўныя творцы:
Рэната Гутуза яго выяўленчай манеры ўласцівыя рысы рэалізму. Імкнуўся адначасова да творчай свабоды і палітычнай заангажаванасці. Пасля Другой сусветнай вайны ў працах пераважалі сюжэты з жыцця і працы простага люду. Сярод найбольш вядомых твораў «Захоп пустак у Сіцыліі» (1949-1950).
Абстрактны экспрэсіянізм
Тэрмін «абстрактны экспрэсіянізм» упершыню выкарыстаў амерыканскі крытык Гаральд Розэнберг (1906-1978) у 1952 годзе. Гэтым акрэсленнем перадусім характарызавалася творчасць Джэксана Полака (1912-1956), Уільяма дэ Кунінга (1904-1997), Франца Клайна (1910-1962). Гэты напрамак вызначыў творчую незалежнасць амерыканцаў, калі ў папярэднія часы мастацтва было сцісла звязана з еўрапейскай традыцыяй. Найбольш выразнай творчай манерай абстрактнага экспрэсіянізму з’яўляецца метад Джэксана Полака, які мастак канчаткова пачаў выкарыстоўваць пасля 1947 года. Творца распырсквае фарбу на вялікім фармаце, затым расцірае яе з дапамогай палкі. Гэты творчы метад, які атрымаў таксама назву «дрыптынг», паводле мастака дае магчымасць выяўлення псіхічнага і фізічнага стану мастака, свядомага і падсвядомага. Тое, што з’яўляецца, не ёсць выявай а творчым актам, дзеяннем. Мастацтва акту альбо дзеяння «action painting», як яно акрэсліваецца, мела істотны ўплыў на развіццё еўрапейскага мастацтва.