Сусветнае мастацтва
XX - пачатку XXI стагоддзя
Ягор Сурскі
Выдавец:
Памер: 90с.
2014
Канцэптуальнае мастацтва не схіліла на свой бок вялікай колькасці прыхільнікаў, якія жадалі трымацца традыцыйнага спосабу прэзентацыі мастацтва. Тым не менш, яно паўплывала на развіццё творчасці шмат якіх мастакоў.
У Беларускім мастацтве канцэптуалізм вызначае творчасць Людмілы Русавай (1954-2010), Вольгі Сазыкінай (нар. 1955), Ігара Цішына (нар. 1958).
Візуальная паэзія
Pyx т. зв. візуальнай паэзіі распачаўся ў Італіі ў 60-х 70-х гадах XX стагоддзя. Словы і выразы пачалі адыгрываць ролю пабудовы кампазіцыі, калі іх кампанавалі на палатне адпаведным чынам. Спалучэнне тэксту і выявы альбо фота (калаж) выконвала не толькі выяўленчую функцыю, але і канцэптуальную. Тэкст у творах мастацтва дагэтуль шырока выкарыстоўваўся футурыстамі, калі словы ў выявах страчвалі сваю інфармацыйную функцыю на карысць кампазіцыйнай і выяўленчай.
У сваіх творах аўтары не заўсёды адмаўляліся ад змястоўнай ролі тэксту. Гульня, месцазнаходжанне словаў, парадак фармавання выразаў маглі таксама прыхоўваць дадатковы сэнс, які вынікаў ці акцэнтаваўся ў выяўленчай частцы твора.
Яркімі прадстаўнікамі візуальнай паэзіі з’яўляюцца італьянскія мастакі і паэты Мірэла Бентыволья (нар. 1922), Эміліа Ізгро (нар. 1937), Уга Карэга (1935-2014), Ламбэрта Піньёці (нар. 1926).
У беларускай паэзіі спалучэнне выявы і тэкстаў уласціва наватарскай паэзіі Алеся Разанава (нар. 1947).
Мінімалізм
Мінімалізм імкнуўся да максімальнага спрашчэння формы і колераў, што падкрэслівае агульныя рысы, уласцівыя таксама неапластыцызму. Так, мінімалісты стваралі кампазіцыі вялізных памераў, выкарыстоўваючы простыя чыстыя колеры. Гледачы маглі знайсці ў такім мастацтве выразныя паралелі з архітэктурай. Аб’екты таксама выглядалі часам як архітэктурныя мадэлі, калі наведнікі выставак маглі заходзіць ім усярэдзіну.
З’яўленне мінімалізму звязанае з выставай «Першасныя структуры», якая ладзілася ў Нью-Йорку ў 1966 годзе. Там упершыню паказалі свае творы Дональд Джад (1928-1994), Карл Андрэ (нар. 1935), Сол Левіт (1928-2007).
Творчасць мінімалістаў пазбаўленая сюжэтаў, руху, выявы фігур альбо постацяў.
Да найболый яскравых постацяў мінімалізму можна аднесці наступных творцаў:
Фрэнк Стэла (нар. 1936): яго творы вялікага фармату маюць рэгулярныя аб’ёмныя выпукласці, што спалучае жывапіс і скульптуру. Стварае палотны ў форме літар, а таксама паўкруглыя, прамавугольныя. Вядомасць набыў яго цыкл прац «Чорныя малюнкі» (1959-1960).
Элсуарт Кэлі (нар. 1923), які стварае карціны з выразнымі абрысамі, што падпарадкоўваюцца метаду накладання аднаго палатна на другое. Палотны звычайна маюць велізарныя памеры. Некаторыя выявы нагадваюць прадметы, што існуюць у прыродзе як, напрыклад, лісце або дахі дамоў.
Хэпенінг і Body art
Гэты тэрмін упершыню ў 1959 годзе выкарыстаў амерыканскі мастак Алан Капраў (1927-2006). Так ён акрэсліваў мастацкія акцыі, мэтай якіх не было з’яўленне пэўнага аб’екта, твора мастацтва ў традыцыйным разуменні, але ўзаемадзеянне з публікай. Падчас такіх мастацкіх акцый у публічнай прасторы творца рэалізоўваў загадзя падрыхтаваны сцэнар. Дзеянні падобнага кшталту праводзілі і італьянскія футурысты на тэатральнай сцэне, а таксама дадаісты ў Цюрыху падчас спатканняў у кавярні «Вальтэр». Выступы мастакоў заўсёды правакавалі жывую рэакцыю публікі, якія не раз абураліся тым, што адбываецца, і выяўлялі свой гнеў, напрыклад, закідваннем мастакоў рознай агароднінай. Аўтары насамрэч разлічвалі на такую рэакцыю гледачоў і імкнуліся правакаваць іх на адпаведныя дзеянні і ўчынкі. Так, перад пачаткам акцыі, крэслы гледачоў маглі быць намазаныя клеем, на выставу запрашалі дзіўных персанажаў, якія маглі сварыцца з наведвальнікамі.
3 часам хэпенінгі пачалі суправаджацца эксперыментальнай музыкай, а таксама мультымедыямі. Апошняе датычыць дзейнасці творчай суполкі «Флуксус», якая паўстала на пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя ў ЗІПА. Да суполкі належалі творцы відэа-арту Нам Джун Пайк (1932-2006), Вольф Фостэл (1932-1998), прыхільнікі канцэптуалізму Ёка Она (нар. 1933) і Ёзэф Бойс (1921-1986).
Набліжаным да прынцыпаў хэпенінгу з’яўляецца мастацтва body art. Мастакі накіравалі ўвагу з імавернага аб’екта мастацтва да свайго ўласнага цела. Сцэнары такіх акцый маглі развівацца ў кірунку розных метамарфоз, пераўтварэнняў, акцый жывых скульптур (творчы дуэт англічан Гілберта і Джорджа). Больш радыкальны шлях прадугледжваў розныя дзеянні, якія ўтрымлівалі элементы садамазахізму, парушэння маральных і этычных нормаў (Джына Панэ, 1939-1990; Гюнтэр Брус, нар. 1938; Рудольф Шварцкольгер, 1940-1969).
У беларускім сучасным мастацтве хэпенінг пачынае займаць прыкметнае становішча з канца 80-х гадоў XX стагоддзя. Курс палітычнай лібералізацыі «Перабудова» разнявольвае і мастацтва, дае магчымасці выразу нефармальным з’явам, такім як перформанс, хэпенінг. Сярод пачынальнікаў гэтага руху ў беларускім мастацтве адметны аўтар Ігар Кашкурэвіч (нар. 1957). У 90-я гады мастак Алесь Пушкін (нар. 1965) разгортвае серыю акцый, якія маюць між іншым выразную палітычную акрэсленасць, манера выканання якіх таксама ўтрымлівае элементы body art. За свае хэпенінгі творца не аднаразова быў арыштаваны.
Лэнд арт
Выхад мастацтва ў 60-я гады XX стагоддзя з галерэй у публічную прастору суправаджаўся ў тым ліку ізаляцыяй мастакоў, уцёкамі ад цывілізацыі. У пошуках новай творчай прасторы мастакі разглядаюць некранутыя прыродныя ландшафты. Гэта дазваляе рэалізаваць творы мастацтва ў вялікіх маштабах, выкарыстоўваючы натуральныя матэрыялы. Найбольш вядомай працай, якая ілюструе гэты прыклад, з’яўляецца «Спіральная грэбля» амерыканскага мастака Роберта Смітсана (1938-1973). Мастак рэалізаваў сваю творчую задуму ў 1970 годзе на Вялікім салёным возеры ў штаце Юта. Мастацкі аб’ект было магчыма цалкам разгледзець толькі з самалёта настолькі значныя былі яго памеры. Самі мясціны не былі даступныя для шматлікіх наведнікаў. Прастата матэрыялаў і формы набліжае лэнд арт да мінімалізму. Засяроджанасць на наваколлі гэтага напрамку падкрэслівае экалагічную занепакоенасць творцы. Дыялог з прыродай, натуральнымі матэрыяламі выяўляе тэндэнцыі неарамантызму.
Постмадэрнізм і сучаснае мастацтва
У 80-я гады з пашырэннем магчымасцяў мастацтва, якое ўвабрала ў сябе рысы канцэптуальнага мастацтва і новых авангардных напрамкаў, назіраецца тэндэнцыя пашырэння інтэрдысцыплінарных прынцыпаў у вырашэнні творчых задач.
ГІачынаючы з 70-х гадоў па ўсім свеце распаўсюджваецца новая мастацкая з’ява графіці, якая бярэ пачатак у незаможных кварталах Нью-Йорка. Праз пэўны час з вуліцы графіці трапляюць і ў вядучыя галерэі. У канцы першага 10-годдзя 2000-х вялікую папулярнасць набывае мастак пад псеўданімам Бэнксі, які застаецца невядомай асобай для шырокай грамадскасці. Ягоныя графіці, што ўпершыню з’явіліся ў Лондане, маюць выразны сацыяльны характар і іранічны падтэкст.
Эксперыменты і пошукі ў мастацтве XX стагоддзя не заўсёды сустракалі адназначнае ўхваленне і прыманне новых практык сярод мастакоў. Пастаяннай рэакцыяй на авангардызм было вяртанне да традыцыйнага жывапісу, рэалістычнага малюнку. Першай такой з’явай лічыцца італьянскае метафізічнае мастацтва, якое з’явілася ў адказ на рэвалюцыйныя змены, прапанаваныя футурызмам. Але зваротнай тэндэнцыяй быў і працяг эксперыментаў, адраджэнне новых напрамкаў, што выявілася, у прыватнасці, у пераемнасці традыцый дадаізму (неададаізм) у ЗША, пачынаючы з 60-х гадоў XX стагоддзя. У 70-я
гады другі імпульс атрымала мастацтва экспрэсіянізму (неаэкспрэсіянізм), калі нямецкія і амерыканскія мастакі звярнуліся да традыцый пачатку XX стагоддзя ў жывапісе. Балетныя спектаклі нямецкага харэографа Піны Баўш (1940-2009) былі акрэсленыя як з’ява неаэкспрэсіяністычнага выразу ў тэатральным мастацтве, што адпавядала сінтэзу розных відаў пластычнага мастацтва і ўласціваму гэтаму перыяду інтэрдысцыплінарнаму падыходу.
Чарговай рэакцыяй на авангардызм стала з’яўленне ў Італіі напрамку трансавангарду, які абвяшчаў вяртанне да фігуратыўнага мастацтва, аднак пры гэтым імкнуўся ўлічваць свабоду выбару кожным мастаком адпаведнага гістарычнага стылю ці формы выяўленчага падыходу. Шэраг аўтараў гэтага напрамку (Баніта Аліва, нар. 1939) выводзіць сваю мастацкую манеру яшчэ з досведу канцэптуальнага мастацтва, да якога звярталіся ў 60-я гады. У суполку таксама ўваходзяць паэты, пісьменнікі (Умберта Эка, нар. 1932).
На пачатку 80-х гадоў вяртанне да фігуратыўнага мастацтва назіраецца яшчэ больш выразна ў прадстаўнікоў т. зв. анахранізму, да якога належалі альбо належаць італьянскія мастакі Карла Марыя Марыяні (нар. 1931), Альберта Абатэ (1946-2012), Стэфана Дзі Стазіа (нар. 1948). Адметнай рысай іх твораў, выкананых у рэалістычнай манеры, сталі шматлікія цытаты з вядомых твораў гісторыі мастацтва. Некаторыя працы маглі падавацца за дакладныя копіі ранейшых, гістарычных палотнаў, калі б не ўтрымлівалі пэўныя элементы іроніі, а таксама алегорыі, асацыятыўныя шэрагі, уласцівыя сімвалізму.
Скульптуры мастака польскага паходжання Ігара Міторая (19442014) у прыватнасці адсылаюць гледача да антычных узораў, але спосаб рэпрэзентацыі твораў (адкрытая прастора, паркі), альбо іх характар (фрагментарныя формы, расколіны, навязаныя бінты) сведчаць аб немагчымасці суіснавання мінуўшчыны і сучаснасці, падкрэсліваюць, што твор мастацтва перадусім з’яўляецца плёнам фантазіі мастака.
У беларускім выяўленчым мастацтве фігуратыўны рэалістычны метад трымаецца на моцных пазіцыях. Творчы метад трансцэндэтальнага рэалізму, які заснаваны на рэалізме старых фотаздымкаў, дакументаў, кніг і іншых артэфактаў культуры, прапанаваў мастак Барыс Забораў (нар. 1935), які з пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя жыве ў Парыжы. Творчасці пейзажыста Валерыя Шкарубы (нар. 1957) уласцівы дакладны, фотарэалістычны метад адлюстравання рэчаіснасці. Мастак Руслан Вашкевіч (нар. 1966), у сваю чаргу, выкарыстоўвае іронію, ілюзіяністычныя прыёмы ў інтэрпрэтацыі вядомых твораў сусветнага мастацтва. Рэалістычная манера з выразным рамантычным настроем вылучае жывапіс Андрэя Задорына (нар. 1960). 3 пазіцый нацыянальнага адраджэння падыходзіць да выяўленчага мастацтва Аляксей Марачкін (нар. 1940), які ў рэалістычнай манеры выканаў шэраг эпічных твораў.