Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году
Памер: 66с.
Нью Йорк 1995
ТУРЭЦКА-БЕЛАРУСКІ
u
РАЗМОУНІК1836 ГОДУ
з збораў Нацыянальнага Музэю Літоўскай Рэспублікі ў Вільні
TURKISH-BELARUSIAN PHRASE-BOOK OF 1836 ♦ TURKQE-BELARUSQA KILAVUZ YIL = 1836
NEW YORK
ТУРЭЦКА-БЕЛАРУСКІ
u
РАЗМ0УШК 1836 ГОДУ з збораў Нацыянальнага Музэю Літоўскай Рэспублікі ў Вільні
TURKISH-BELARUSIAN PHRASE-BOOK OF 1836
TURKQE-BELARUSQA KILAVUZ YIL = 1836
NEW YORK
Прадмова, трансьлітарацыя, падрыхтоўка тэксту, публікацыя й камэнтары:
Галіна Александровіч-Мішкінене Сяргей Шупа
Агульная рэдакцыя:
Сярг&й Шупа
Copyright © 1995 by the Belarusian Institute of Arts and Sciences in the U.S.
ТУРЭЦКА-БЕЛАРУСКІ РАЗМОЎНІК 1836 ГОДУ 3 ФОНДАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА МУЗЭЮ
ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ (№ 42)
Сярод усіх ведамых дагэтуль помнікаў пісьменства беларускіх татараў, створаных у беларускай мове на графічнай аснове арабскага альфабэту, прапанавапы тут увазе шаноўных чытачоў рукапіс вылучаецца сваёй унікальнасьцю. Сярод дзясяткаў кітабаў, тэфсіраў, хамаілаў і зборнікаў іншага роду, ён адзіны прадстаўляе жанр слоўнікаразмоўніка, практычна-дыдактычнага дапаможніка, значэньне якога выходзіць за межы замкнёнай этпарэлігійнай супольнасьці беларускіх татараў. I сапраўды, гэты слоўнік, які налічвае ў сабе каля 1000 лексычных адзінак у кожнай зь дзьвюх частак — беларускай і турэцкай — можна лічыць адною зь першых лексыкаграфічных працаў у гісторыі новай беларускай мовы. Важнасьць ягоная тым болыпая, што ён быў створаны ў часе, калі беларуская мова рэдка ўшаноўвалася пісьмоваю фіксацыяй, дый тыя тэксты, што знаходзілі сабе дарогу на рукапісныя й друкаваныя старонкі, у пераважнай большасьці ўяўлялі сабою запісы фальклёру. I таму ня можа быць абыйдзены ўвагаю помнік, у якім пісанае беларускае слова было пе пасіўным аб’ектам рамантычнага сузіраньпя, а хавала ў сабе зарад функцыянальнае прыдатнасьці й прагматызму, дапамагала чалавеку ў вырашэньні жыцьцёвых праблемаў, a таксама было мастком да ішлых культураў, прыладаю пашырэньня індывідуальпага сусьвету.
Турэцка-беларускі размоўнік (цяпер перахоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Нацыянальнага Музэю Літоўскай Рэспублікі, №42 паводле вопісу Караімскага Музэю, адкуль ён паступіў) быў створаны, на думку А.Антановіча, не раней за 1836 год у Слоніме Мустафой Шагідзевічам (Ант., 90-91). Меркаваньне аб аўтары й месцы напісаньня грунтуецца на супадзеньні почыркаў размоўніка й Кітаба №39 з збораў таго самага
музэю: у Кітабе дакладна зазначаныя аўтар, дата й месца стварэньня. Дата ўзьнікненьня размоўніка была прыблізна вызначаная паводле вадзяных знакаў «18—36» на паперы рукапісу. Прыняўшы да ўвагі гэтую часавую мяжу, пры немагчымасьці болып дакладна датаваць помнік, у гэтай публікацыі дзеля зручнасьці мы ўмоўна называем яго «Турэцка-беларускі размоўнік 1836 году».
Сам жанр турэцкага слоўпіка-размоўніка на нашых землях і ў нашых суседзяў не ўяўляе сабою нешта выключнае для таго часу. Зазначым, што ў Рэчы Паспалітай ужо ў 1615 годзе пабачыла сьвет першая спроба турэцка-полькае практычнае лексыкаграфіі — «Dictionarz Turecki о Bogu і SS. Jego, о niebie і о zywiotacli, о dniach і czasiech wszelakicli, о cztowieku і czlonkach jego, o sprawach i rzeczach potocznych etc. przez Marcina Paszkowskiego» (Zajqczkowski, 5). У Pacei ў канцы XVIII — пачатку XIX стст. зьявіліся дзясяткі рукапісных і друкаваных глясарыяў, вакабулярыяў, слоўнікаў, размоўнікаў і іншых лінгвістычных дапаможнікаў для тых, хто меў патрэбу ў знаёмстве з турэцкай моваю (Кононов, 87-98). Найчасьцей спажыўцамі такой літаратуры былі ўдзельнікі ваенных дзеяньняў Расеі супраць Турцыі, што вызначала яе спэцыфічную прафэсійна-тэрміналягічпую скіраванасьць. Ня дзіва, што адпым з найлепшых лексыкаграфічных выданьняў з гэтага шэрагу былі «Основные правнла турецкаго разговорнаго языка. Карманная кннга для руссквхь вопновь вь турецквхь походахь» О.Сянкоўскага, 4.1-2. СПб.. 1828-1829.
Выразным кантрастам паводле зьместу да расейскай ваенна-лінгвістычнай літаратуры выступае размоўнік М.Шагідзевіча. Першую згадку пра яго падаў Сьцяпан Туган-Мірза-Бараноўскі ў апісаньні збору рукапісаў у Муфціяце ў Вільні (RT, 1, 314-315). Размоўнік быў апісаны А.Антановічам у ягонай манаграфіі, дзе падаецца кароткая характарыстыка рукапісу і ўзоры тэксту (Ант., 90-93).
Тэматыка зьмешчанага ў турэцка-беларускім размоўніку матэрыялу даволі шырокая й разнастайная. Яна можа стацца крыніцаю зьвестак аб сацыяльна-эканамічным статусе беларускіх татараў, міграцыйных працэсах, характары іх дзейнасьці й занятках на тэрыторыі Асманскай імпэрыі. У размоўніку прадстаўленыя гэткія тэматычныя разьдзелы (у дужках — старонкі рукапісу): гандлёвыя кантакты (26, 66, 8а), знаёмства (За), мова й рэлігія (5а), чалавек і часткі цела (5б-6а), будаўніцтва (7а), сельскагаспадарчыя работы (7а-7б, 126), падзённая наёмная праца (8а-8б), наём фурманкі й падарожжа (86-96), жывёльны сьвет і паляваньне (9б-10а), адзеньне (Юа, 136), прыродныя зьявы (106, 12а), харчаваньне, посуд (11а-116, 14а), конь (116), збожжа й харчовыя прадукты (136), ваенная справа (14а-14б), забавы (156), лічэбвікі (166), дні тыдня (17а), прадметы побыту (176), пошукі працы й жытла (18а-
186), прывітаньні (19а), грошы (196), падарожжа праз Малдову (20а206). Асобнае ўвагі заслугоўваюць дзьве апошнія старонкі рукапісу — яны ўяўляюць сабою румынска-беларускі размоўнік з наборам самых патрэбных фразаў, неабходных пры «транзытным» праезьдзе праз Малдову й Валахію.
Цяжка сказаць нешта пэўнае пра паходжаньне й крыніцы размоўніка. Можна пагадзіцца з А.Антаноівічам, што перад намі арыгінальны твор, а ня сыгіс зь іншага (Ант., 91). Пра гэта сьведчаць лякуны як у турэцкай, так і ў беларускай частцы, прычым некаторыя зь іх запоўненыя пазьней іншай рукою. Некаторыя недакладнасьці й адвольнасьці ў перакладзе лексычных і граматычных значэньняў дазваляюць прыпушчаць удзел у стварэньні размоўніка турэцкага інфарманта, які мог недастаткова валодаць беларускай мовай. На старонках 136-Іба і 17а-18а мовы «мяняюцца месцамі», там загалоўнымі словамі выступаюць беларускія лексычныя адзінкі, да якіх падбіраюцца турэцкія эквіваленты. Зварачаюць на сябе ўвагу відавочна архаічныя лексэмы (асабліва ваепнае тэрміналёгіі: дзнда 14а, палаш 14а, лук 14а, стрелка 14а, фузййа 14а, крук 146), іх прысутнасьць не выключае выкарыстаньня аўтарам нейкіх даўнейшых крынідаў.
Палеаграфічныя зьвесткі
Рукапіс напісаны ў сшытку з 22 аркушаў фармату 11,5 х 18 см, сшытым уручную льнянымі ніткамі, безь пераплёту. Папера пажоўклая, на ёй выяўляецца вадзяны знак ў выглядзе герба «Гурко» (Herbarz, I, 220). Абапал герба на аднолькавай адлегласьці пазначана прозьвішча «L.Hurko», а на с. 22а стаіць пячатка зь ініцыяламі «L.H.». Чарніла бурае, месцамі прасочваедца на адваротны бок аркуша. Фаліяцыя аркушаў (ужытая ў гэтай публікацыі для пазначэньня старонак: a пярэдняя, 6 адваротная адпаведнага аркушу) пазьнейшая сінім алоўкам (ад арк. 6 — простым алоўкам). Тым самым сінім алоўкам на вокладцы (1а) напісана: «Прннадлежнть Шегндевнчу», тамсама стаіць пячатка Муфціяту Рэчыпаспалітай Полыпчы: «Mufti na Rzeczpospolita Polsk^». Пячатка стаіць таксама на старонках 36, 46, 17а, 21 а, 236.
Аб’ём размоўніка — 36 старонак, зь якіх 34 (26-206) напісаныя рукою Мустафы Шагідзевіча. Старонкі 4а-4б і 21а-22б пакінутыя пустымі. Старонкі 36, 66, 13a, 16а, 19а, 196, 20а запоўненыя не да канца. На старонцы — ад 4 да 8 здвоеных радкоў, якія складаюцца з паралельнага турэцкага й беларускага тэкстаў, часам паасобныя разьдзелы аддзяляюцца гарызантальнымі лініямі. На с. 96 лініямі выдзелены загаловак терас йнша гатунек мова йест. У ніжнім левым куце адваротных бакоў аркушаў 5-17 запісанае першае слова наступнага аркуша.
Тэкст напісаны старанна й акуратна, чытаецца лёгка.
Старонкі 16 і 2а напісаныя адпаведаа двума іншымі почыркамі. 2гі пісар (16) разьмяшчае матэрыял слупочкамі й аддзяляе паасобныя словы вэртыкальнымі й гарызантальнымі лініямі. На гэтай старонцы зьмешчаныя паасобна выбраныя лексэмы з асноўнага корпусу размоўніка.
3-ці пісар (2а) разьмяшчае турэцкі тэкст роўным радком, пад якім наўскос падаюцца беларускія адпаведнікі. Беларуская мова гэтага пісара вылучаецца значнай колькасьцю русізмаў. Ягонаю рукою зробленыя таксама прыпіскі да тэксту М.Шагідзевіча на сс. За, 36, 76, 176, 196.
Моўныя асаблівасьці помніка
Аналіз асаблівасьцяў мовы беларускага тэксту размоўніка М.Шагідзевіча пацьвярджае меркаваньне аб тым, што ён быў укладзены ў Слоніме на матэрыяле мясцовых гаворак беларускай мовы. Сапраўды, у асноўных сваіх парамэтрах у ім адбіваюцца важнейшыя асаблівасьці гродзенска-баранавіцкай групы гаворак паўдзёнва-заходняга дыялекту. Трэба таксама адзначыць зпачную колькасьць палянізмаў у беларускай частцы размоўніка, якія складаюць да 10% усяго матэрыялу. Ва ўжываньні палянізмаў не заўважаецца ніякай сыстэмнасьці, часта ў іншым месцы ім адпавядаюць паралельныя беларускія формы: бенде 8а і бўду 26, 11а; бендзе 86 і бўдзе 16, 106, 1 За; бчлем 76 і бчв 6а, 12а; велкй Юа і велйкй 16, 106; йензчк 56 і чазчк 5а. У далейшым разглядзе палянізмы не бяруцца пад увагу, бо праблема ўзаемадзеяньня польскай і беларускай моваў у беларускіх тэкстах арабскае графікі патрабуе асобнага разгляду.
Разгледзім найболып характэрныя рэгіянальныя асаблівасьці беларускага тэксту размоўніка.
У галіне фанэтыкі:
а) пасьлядоўнае захаваньне этымалягічнага -о ў пасьлянаціскной пазыцыі ў канцавым адкрытым складзе: балоіпо 12а, блйско 86, вчсехло 176, войско 146, коло 15а, место 146 (ДАБМ, №14);
6) пасьлядоўнае ўжываньне -о на месцы -е у канцавым адкрытым складзе ў форме назоўна-клічнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў ніякага роду зь мяккай асновай: насено 56, поло 136, одзено 66, йедзено 11а, моро 15а, збожо 126, здаровчо 19а (ДАБМ, №17);
в) ужываньне -о ў ненаціскным канчатку назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў ніякага роду: хмурнойо 12а, сухойо 126, тойо 9а (ДАБМ, №115);
г) адсутнасьць падваеньня зычных на месцы старога спалучэньня -Hbj: насено 56, одзено 66, чедзено 11а.
У галіне марфалёгіі:
а) утварэньне 2-ой асобы множнага ліку загаднага ладу дзеясловаў I спражэньня на -еце: не крйчеца 18а, йдзеце 20а (ДАБМ, №170);