Найбольш часта даводзілася сустракаць прозвішчы Ліхадзіеўскіх у дакументах, датычных Навагародскага ваяводства. Так, у матэрыя- лах Метрыкі пад датай 8 кастрычніка 1642 года з.мешчаны звесткі пра Івана Ліхадзіеўскага, вознага Навагародскага ваяводства, які ўнёс свой рэляцыйны квіт па маетнасці Макраны (6). Пачынаючы з кастрычніка 1773 года, у земскіх і гродскіх актавых кнігах Менскага ваяводства пачынаюць сустракацца дакуменгы з імем Крыштофа Ліхадзіеўскага або яго крэўных. Якраз у гэтым годзе. па адыходзе з урада стражніка Менскага свайго дзядзькі. пана Казіміра Шаблавінскага. Ліхадзіеўскі атрымаў прывілей на гэты ўрад (7). Зна- ходзіўся на гэтым урадзе да 1777 года, калі ў дакументах пачынае су- стракацца імя Мікалая Свентаржэцкага. які падпісваў актавыя даку- менты ў якасці стражніка ваяводства Менскага (8). 3 1774 года пачынае падпісвацца ўжо і ў якасці ротмістра ваяводства Навагародскага. У красавіку 1774 года Ігнацы Еўстахі Нарніцкі. краў- чыц Ашмянскі. выклікае ў суд Крыштофа Ліхадзіеўскага. ротмістра На- вагародскага. Лявона. старасціча Рудніцкага, Францыска. чэснікавіча Вількамірскага. Міцкевічаў а таксама Тэадора і Андрэя Ліхадзіеўскіх, верагодна братоў. з-за розных крыўд. нанесеных яму (9). У гэтым жа 1774 годзе яшчэ адзін Ліхадзісўскі. Тадэуш. ротмістр ваяводства Менскага. родны брат Крыштофа. купляе маетнасць Навасёлкі ў Менскім ваявод- ствс і ўносіць у Менскія земскія акты адпаведны дакумент (10). На 23 красавіка 1789 года ў дакументах Менскага земскага суда ротмістрам ваяводства Менскага пазначаны Павел Ліхадзіеўскі (11). Пачынаючы з 1777 года і аж да 1789 года. Крыштоф Ліхадзіеўскі займае ўрад гараднічага Менскага (12). Якраз у гэты перыяд адзнача- ецца пастаянны ўдзел Крыштофа Ліхадзіеўскага. верагодна. маючага добрую юрыдычную адукацыю. у розных судовых справах у якасці су- довага даверанага па вырашэнні маёмасных спрэчак. У канцы 1780 года адбыўся выступ Крыштофа Ліхадзіеўскага на паседжанні Галаўнога Трыбунала з прашэннем аб пацвярджэнні пра- воў места Ліпск у Гарадзенскім павеце на магдэбургскас права. г. зн. на права лічыцца горадам. з усімі, немалымі, прывілемі для яго жы- хароў, устаноўленымі з даўніх часоў (13). Бацька Крыштофа Ліхадзіеўскага — Антоні Ліхадзіеўскі. мечны Навагародскі. акрамя брата Станіслава. меў сястру Даміцэлю, уступі- ўшую ў шлюб з Ежы Навадворскім (14). Маці — Вікторыя з Шаб- лавінскіх — была сястрой Казіміра Шаблавінскага. стражніка Менс- кага. Дарэчы, у сваім тэстаменце. складзеным 20 студзеня 1767 года і ўнесеным у актавыя кнігі Менскага гродскага суда 7 ліпеня 1769 года, Антоні Ліхадзіеўскі мянуе сябе «Антоні з Глінскіх князь Ліхадзіеўскі» (15). Сам Крыштоф Ліхадзіеўскі ні ў адным дакуменце, вядомым нам, не менаваў сябе князем з Глінскіх. У сваім даследаванні генеалогі нашчадкаў князёў Глінскіх, адыг- раўшых значную ролю ў гісторыі не толькі Вялікага княства Літоўскага. але і Расійскай дзяржавы. Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта прыводзіць звесткі аб вытоках роду Ліхадзіеўскіх. Па яго думцы. Глінскія атрымалі вёску Ліхадзеі ў Навагародскім ваяводствс і з моманту яе атрымання сталі менавацца князямі Ліхадзіеўскімі з Глінскіх (16). Значныя. але небеспаспяховыя высілкі ўкладваў Крыштоф Ліха- дзіеўскі ў павелічэнне памераў сваіх багаццяў, выкупляючы ў збядне- лых суседзяў іх маетнасці. Дабіўся ад караля на правядзенне дахаджэн- ня законнасці трымання ленных добраў Юхнавічы, Дамашэвічы і Бух- навічы, размешчаных ў ваяводстве Менскім і прылеглых да Гаенска- га староства. Што датычыцца Бухнавіч і Юхнавіч, то тут было ўсё зра- зумела: яны сапраўды былі здаўна леннымі. і ў іх прыналежнасці, на дадзены момант, не ўсё было законным. Але ж Дамашэвічы. або Да- машы, здаўна знаходзіліся ў асабістым валоданні Песлякоў Ванько- вічаў. Залівакаў і падлягалі выключна земскаму праву. У выпадку з Да- машэвічамі. Крыштофу Ліхадзіеўскаму не пашанцавала атрымаць іх у свае рукі. але Бухнавічы нейкі час трымаў у сваіх руках (17). У гэ- тым жа годзе выкупіў маетнасць у Тадэуша Кернажыцкага (18). У кан- цы 80-х гадоў XVIII стагоддзя доўга судзіўся з ксяндзом Жэброўскім з-за правоў на Рубяжэвічы (19). Валодаў таксама і маетнасцю Грані- чы, але ў 1787 годзе прадаў яе Глушынскаму, суддзі земскаму Стара- дубаўскаму (20). У канцы XIX стагоддзя ў межах Менскай губерніі сустракаліся Ліхадзіеўскія, якія, магчыма. і не мелі ніякіх роднасных повязей з Крыштофам Ліхадзіеўскім. стольнікам ваяводства Менскага. У 1898 годзе скончыў вучобу ў Менскай духоўнай семінарыі Павел Ліхадзі- еўскі, прызначаны псаломшчыкам у Гарадоцкую царкву. размешчаную ў межах Менскай губерніі (21). У 70-х гадах XX стагоддзя вядомы былі імёны спартоўцаў, братоў Ліхадзіеўскіх, якія аказаліся не ў ладах з за- конам і забітых пры затрыманні. Даведаўшыся аб гэтым. памёр і іх бацька, жыхар Чэрвеня. Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 21, л. 34. 2. Там жа, ф 686, воп. 1, с. 4, л. 109. 3. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 619. 4. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 952. 5. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 14, л. 365. 6. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 14, л. 403. 7. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 500, л. 3. 8. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 1092. 9. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 20, л. 301. 10. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 8, л. 791; с. 36, л. 1307. 11. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 325, л. 518. 12. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 9, л. 1332. 13. АВАК, т. 13, л. 38. 14. НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с.4, л. 569—570. 15. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 15, л. 705. 16. Владнслав Веревкнн Шелюта. Белорусскне князья: 35 поколеннй за 1000 лет. // «Беларуская газета». 1996. № 13 (27), л. 29. 17. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 185, л. 738. 18. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 7, л. 434. 19. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 19, л. 43. 20. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 18, л. 421 21. Там жа, ф 136, воп. 1, т. 1, л. 412. ІМЯННЫ ПАКАЗНІК Абрынская Янавая Каралёвая, маці Хрызастома Абрынскага, падкаморыя Парнаўскага, 11.21. Абрынскі Хрызастом, падкаморы Парнаўскі, 11.21. Абуховічавая Тэрэза Уладзіслававая Літавор Храбтовічавая, 11.26. Агінец Ян Даўгяла, 11.18. Агінскі з Казельска Тадэуш, ваявода Троцкі, 11.8. Апнскі з Казельска Багдан. падчашы Браслаўскі, а потым харужы надворны ВКЛ, 11.8. Аддяніцкі Пачобут Ян, аўтар «Pami^tnika Іапа Wladyslawa (1640—1684), 11.19. Аколаў Міхал, 11.20. Акуліч Сямён, генерал ваяводства Менскага, 11.15. Акуліч Аляксандр, ксёндз, 11.15. Алендзьскі Тэафіл, падкаморы Ваўкавыскі, маршалак ГТЛ ВКЛ, прадмова, 11.16. Аліевіч, 11.6. Аляксей Міхайлавіч, цар Маскоўскі. 11.15. Анфаровіч Міхал, 11.2. Анфаровіч Мікалай Міхайлавіч, стольнік Менскі, каралеўскі сакратар, 11.1; 11.2. Анфаровічавая Мікалаевая пані Ядвіга Францаўна Умястоўская, стольнікавая Менская, 11.2. Анфаровіч Андрэй, харужы Рэчыцкі. 11.2. Анфаровічавая Ева Сымонавая Навашэўская, 11.2. Анфаровіч Ян Паўлавіч, каралеўскі дваранін, 11.2. Анфаровічаўна Багдана Паўлаўна, 11.2 Анфаровіч Уладзіслаў, стольнік Мсціслаўскі, 11.2; 11.11. Анфаровічавая Уладзіслававая пані Барбара Косакоўна, стольнікавая Мсціслаўская, 11.2; 11.11. Анфаровіч Крыштоф, падчашы Смаленскі, 11.2. Анфаровіч Станіслаў, стольюк Мсціслаўскі, 11.2. Анфаровіч Самуэл, каралеўскі сакратар, 11.2. Анфаровіч Мікалай, дэпутат у ГТЛ ад Менскага ваяводства, 11.2. Анфаровіч Пётр, 11.2. Анфаровіч Адам, 11.2. Арахоўскі Мікалай, 11.19. Арахоўская Мікалаевая пані Зося Ліпніцкая, 11.19. Ардзянка Ганна Станіслававая Дэмбоўская, 11.13 Ардынцоўна Гелена Янавая Вільбутовічавая Паплонская, 11.21. Астахаў Сяргей, прадмова Аўгуст II. кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 11.23; 11.29. Аўгуст Ш, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 11.29. Аўгуст Станіслаў Панятоўскі, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі. прадмова Багдановіч Дварэцкі Фёдар, крайчы Аршанскі, 11.23. Багдановіч Дварэцкі Ян, 11.23. Багушэвіч Мікалай, стражнік Полацкі. 11.24. Банецкі Адам, польскі гісторык, прадмова, 11.2. Бандынэлі, падкаморы Дэрпцкі, 11.25. Бандынэлевая пані Пётранэла з Вільчкоўскіх, падкаморына Дэрпцкая, у другім шлюбе Фларыянавая Станіслававая Быкоўская, стольнікавая Менская, 11.25. Барташэвіч Адам. ротмістр Аршанскі, 11.24. Баратынскі Казімір, 11.24. Бародзіч Самуэл, 11.2. Бародзічавая Самуэлевая пані Тэадора Валадковічаўна, 11.2. Баторы Стэфан, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 11.9. Багуфал Апяксандр, 11.7. Багуфалавая Аляксандравая пані Крыстына Вяжэвічавая, 11.7. Багуфал Рафал Самуэл, 11.7. Бекер, оберстлейтенант войскаў ВКЛ, 11.10. Берасневіч, намеснік Крошынскі, 11.1. Біроеў Ежы, оберстлейтэнант войскаў ВКЛ. 11.22. Біроева Ежына пані Пётранэла з Янішэўскіх, у першым шлюбе Багуслававая Прэрадоўская, скарбнікавая Навагародская, 11.22. Бранец Рэпна (у некаторых дакументах — Марыя) Юзэфавая Валадковічавая, 11.26. Брэгер Герман, беларускі псторык, прадмова Булгак Мікалай Дамінік, падсудак земскі Менскі, 11.20. Бужынскі з Бужына Станіслаў інстыгатар ВКЛ, стараста Цывільскі, войт Менскі, 11.22. 11.23. Бухавецкі Ігнацы, крайчы Навагародскі, 11.26. Бухавецкая Іаанна Юзэфовая Валадковічавая, гараднічыня Менская, 11.26. Бучынская Янавая пані Рэпна Дэмбоўская, стольнікаўна Менская, 11.13. Быкоўскі Івак Фёдаравіч, войскі і войт Менскі, 11.24. Быкоўскі з Яксаў Стэфан, стольнік Менскі, 11.23; 11.24, 11.25. Быкоўская Стэфанавая з Яксаў пані Канстанцыя Станкевічаўна, чэснікаўна Менская, судзіна гродская Менская. 11.24. Быкоўскі з Яксаў Фларыян Станіслаў, стольнік Менскі, прадмова; 11.24; 11.25; 11.26; 11.29. Быкоўская з Яксаў Фларыянавая Станіслававая пані Тэадора з Яцэвічаў. першая жонка Фларыяна Быкоўскага. на той час пісара гродскага Менскага. 11.25. Быкоўская з Яксаў Фларыянавая Станіслававая пані Пётранэла з Вшьчкоўскіх, у перпіым іплюбе Бандынэлевая, падкаморына Дэрпцкая. стольнікавая Менская, друтая жонка Фларыяна Быкоўскага, стольніка Менскага, 11.25. Быкоўскі з Яксаў Стэфан, харужы Менскі. 11.24; 11.25. Быкоўскі з Яксаў Антоні, генерал-лейтенант войскаў ВКЛ, 11.25. Быкоўскі з Яксаў Ян. 11.24. Быкоўскі з Яксаў Самуэл, 11.24. Быкоўскі з Яксаў Тамаіп, 11 24 Быкоўскі з Яксаў Аляксандр, войскі Менскі, 11.24; 11.27; 11.28.