Смерць жа яго старэйшага брата Феліцыяна Філіпа. наогул. зрабіла Марціна Валадковіча. на той час ужо стольніка ваяводства Менскага. адньш з найбольш багатых людзей ваяводства. Памёр Марцін Валадковіч у пачатку 1780 года. на руках сваёй лю- бай дачкі Канстанцыі Міхалавай Гюнтэравай, на той час яшчэ падсто- лінай Навагародскай. Цсла Марціна Валадковіча. стольніка Менскага. па яго жаданні было пахавана на могілках Менскага кляштара свято- га Дамініка, «пры родзічах» яго (20). Тэстамент нябожчыка быў уне- сены 20 красавіка 1780 года ў актавыя кнігі Навагародскага земскага суда. а шостага чэрвеня гэтага ж года, дадаткова. аюгыкаваны ў кнігі Менскага земскага суда. Усе свае добры ў грошах, каштоўнасцях. ру- хомай маёмасці, грунтах Марцін Валадковіч пакінуў свайму адзінаму сыну Францыску Ксавэры Валадковічу. Крыніцы: 1. А.В.,л.7 2. НГАБ. Ф 319, воп. 2, с. 524, л. 77. 3. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 9, л. 88. 4. Там жа, ф 319, воп. 1, с. 524, л. 79. 5. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11, л. 151; с. 13, л. 321. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 422. 7. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 71, л. 249. 8. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 71, л. 243. 9. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 188, лл. 54—55. 10. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 774. 11. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 789. 12. А.В., л. 13. 13. НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с.17, л. 414. 14. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 10, л. 80. 15. А.В., л. 12. 16. НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с 10, л. 520 17. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1624, л. 256. 18. А.В.,л. 12. 19. НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с.8, л. 80. 20. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 15, л. 734. 21. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 573. 22. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 72, 488. 23. Там жа, ф 1769, воп. 1, 9, л. 120. 24. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 59, л. 691. 25. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 8, л. 108. 26. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 41, л. 1612; с. 59, л. 271. 27. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 10, л. 527. 11.29. Хмара Іахім (12.07.1780 — 09.02.1785 — да 09.05.1789) Іахім Хмара паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які, як тады пісалі ў акгах і граматах, «здаўна аселасць у Менскім павеце мае». Сын Антонія Хмары. скарбніка ваяводства Менскага на 1750 год, і Кацяры- ны з Вяжэвічаў (1). Па нашых меркаваннях. маці Іахіма Хмары была дачкой Аляксандра Вяжэвіча. займаўшага ўрад харужага Менскага ў 70-х гадах XVII стагоддзя. Далёкі продак Іахіма Хмары, Вацлаў Хмара (2), на 1597 год знахо- дзіўся на службе ў Радзівілаў. У часы вайны з казакамі Багдана Хмяль- ніцкага і Масквой другі яго продак, Андрэй Хмара, страціў усе свае маетнасці. якія былі канфіскаваны Янам Казімірам. каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім. за пераход на бок маскоўскіх войскаў, за- хапіўшых на той час амаль усю Беларусь. Нямала нязгод трапіла на жыццёвым шляху і дзеду Іахіма Хмары — палкоўніку сапежынскіх войск у канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў Мікалаю Хмары. Мікалай Хмара. палкоўнік войскаў ВКЛ. пад камандай Сапегі ўдзель- нічаў у грамадзянскай вайне, што пачалася на Літве ў часы Паўночнай вайны. Разам з Сапегамі ваяваў на баку шведаў з рускімі войскамі і з войскамі Аўгуста II. У выніку паразы быў вымушаны пакінуць межы краіны і чакаць магчымасці вярнуцца на радзіму ў Круляўцы. Гэтая магчымасць надышла толькі 24 сакавіка 1713 года. калі кароль падпісаў памілаванне Мікалаю Хмары і іншым яго сапежынскім паплечнікам «на фронце праціўным караля шведскім ваяваўшым...» (3). Іахім Хмара, стольнік Менскі. меў брата, вядомага палітыка і дзе- яча ВКЛ канца яе існавання. пана Адама Міхала Хмару, займаўшага па чарзе пасады сакратара пячаткі ВКЛ. віцэ-інстыгатара і інстыгата- ра ВКЛ, а ў канцы свайго жыцця засядаўшага ў сенаце Рэчы Паспа- літай, з пасады ваяводы Менскага. Ёсць звесткі і аб існаванні сястры Феліцыяны, быўшай на 1737 год у шлюбе за Варанцом. Іахім Хмара ўзяў шлюб з Марыянай з Прэрадоўскіх. якая прынесла ў пасагу такія маетнасці. як Прэрадова і Пухавічы. Улічваючы асаблі- васці літоўскага заканадаўства. якое давала жанчынам вялікія правы на валоданне маёмасцю. нават пасля ўступлення ў шлюб, нічога не было дзіўным, што Іахім Хмара быў вымушаны часта пазычаць у сваёй жоню грошы пад заклад сваіх маёнткаў. Мела месца і адваротная справа, калі Марыяна з Прэрадоўскіх. маючы вострую патрэбу ў наяўных грошах. пад заставу сваіх маетнасцяў пазычала іх у свайго мужа. За сорак пяць гадоў. з 1755 года і да 1800 года. прайшоў, не пра- мінаючы амаль ніводнага, усе ўрады Менскага ваяводства. На 7 снеж- ня 1755 года займаў урад скарбніка Менскага. відавочна. атрымаўшы яго пасля смерці бацькі (4). 3 пачатку 60-х гадоў XVIII сіагоддзя, пас- ля адыходу на ўрад стольніка Менскага Фларыяна Быкоўскага, стаў пісарам гродскім Менскім. Першы знойдзены намі запіс Іахіма Хма- ры у якасці пісара гродскага Менскага адносіцца да 25 жніўня 1762 года (5). Паралельна з урадам пісара гродскага Менскага займаў і іншыя ўрады. ганаровага харакгару. Дасакавіка 1765 года займаў урад страж- ніка Менскага. ад якога адмовіўся. атрымаўшы 27 сакавіка. пасля пе- раходу Антонія Свентаржэцкага на ўрад пісара земскага Мснскага. ка- ралеўскі прывілей на ўрад падчашага Менскага (6). У часы чарговага міжкаралеўя, пасля смерці караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III, ува- ходзіў у склад каптуровага суда Менскага ваяводства. Па Статуце Вя- лікага княства Літоўскага. на перыяд пасля смерці караля і да абран- ня новага караля ва ўсіх ваяводствах і павстах прыпынялася дзейнасць судоў. і іх месца займала часовае, выбарнас судовас ўтварэнне, так зва- ны каптуровы суд. Карыстаўся ўрадам падчашага Менскага да 9 мая 1772 года. калі, у выніку смерці Юзэфа Валадковіча. стольніка Менс- кага. адбылося чарговас. всрагодна. даўно чаканае мясцовай шляхгай, перасоўванне ўверх па лесвіцы ўрадаў: Іахім Хмара атрымаў прыві- лей на вакантны урад. пасля пераходу былога гараднічага Марціна Ва- ладковіча на ўрад стольніка Менскага, гарадніцтва Мснскага (7). У ліпені 1772 года адбылося чарговае псрамяшчэннс ўраднікаў уверх па лесвіцы. у выніку чаго Іахім Хмара атрымаў прывілей на больш высокі ўрад падстолія Менскага (8). Па зыходзе з гэтага свету пана Марціна Валадковіча. стольніка Менскага. Іахім Хмара атрымаў каралеўскі прывілей на стольнікаўства Менскае. Прывілей на ўрад Іахіму Хмары ўносіўся ў кніп Метрыкі двойчы; першы раз 10 ліпеня 1780 года. а другі раз — ужо праз два дні — 12 ліпеня (9). 3 тэкста прывілея на ўрад пад- столія Менскага Міхалу Свентаржэцкаму, падстарасце судоваму Мен- скаму, падпісанага каралём 9 ліпеня 1780 года, даведваемся, што сам Іахім Хмара да гэтай даты дабраахвота адмовіўся ад падстольства Менскага ў сувязі з атрыманнсм іншага. больш высокага. тьпу ла (10). Пасля 1782 года ўступіў сваё месца пісара гродскага Менскага Яну Валадковічу. сыну Францыска Валадковіча, крайчага Менскага (11). Займаў урад стольніка на 9 лютага 1785 года (12). калі разам з Ігнацы Дашкевічам, падчашым Гарадзенскага павста. падпісаўся пад крэдэн- сам грамнічнага сойміка на абраннс паслом у ГТЛ свайго брата Ада- ма Міхала Хмару. У апошні раз сустракаецца імя Іахіма Хмары. назва- нага стольнікам Менскім. 17 красавіка 1788 года. На 1800 год займаў урад войскага Менскага і. у дадатак. быў узнагароджаны ордэнамі святога Станіслава і Белага Арла. Меў вайсковае званнс падпаручніка войскаў ВКЛ (13). У маі 1789 года. пасля дабраахвотнага адыходу Яна Юзэфа Клакоцкага з урада войскага Менскага. атрымаў каралеўскі прывілей на гэты даволі высокі ўрад (14). Іахім Хмара, войскі Мснскі. жыў яшчэ ў 1795 годзе. На 19 ліпеня гэтага года ,ён падпісвае тэстамент Базыля Замойскага, паручніка На- вагародскага ваяводства (15). Крыніцы: І .НГАБ. Ф 1727,воп. 1,с. 64,л. 1072. 2. Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 4, л. 18. 3. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 159, лл. 161, 165. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 181. 5. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 718. 6. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 188. л. 33. 7. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 775. 8. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184. л. 790 9. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 543, л. 820; с. 546, л. 239. 10. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 20, л. 36. 11 Там жа, ф 1769. воп. 1, с. 16, л. 487. 12. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 24, л. 77. 13. Там жа, ф 1324. воп. 1, с. 11. л. 6. 14. Там жа. кмф 18, воп. 1, с. 546, л. 625. 15. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 32, л. 332. 11.30. Ліхадзіеўскі з Глінскіх Крыштоф (09.05.1789—06.04.1791. — ?) Былы гараднічы Менскі Крыштоф Ліхадзіеўскі атрымаў урад стольніка Менскага перад самым апошнім падзелам Вялікага княства Літоўскага. Прывілей на стольнікаўства Менскае быў унесены ім у гродскія. Менскага ваяводства. акты ў 1790 годзе. праз некаторы час па яго атрыманні (1). Яшчэ ў 1801 годзе ён карыстаўся гэтым тытулам, падпісваючы дакументы. у часе вядзення судовай справы з Апалоніяй з Ратынскіх Францыскавай Валадковічавай. мечнай Менскай, і яе сы- намі Іахімам і Адамам (2). Цікавым, між іншым, з'яўляецца дакумент ад 1761 года. унесены ў Мснскія гродскія актавыя кнігі ў наступным 1762 годзе 20 студзеня (3). У гэтым дакуменце гаворыцца аб продажы Атаназіем Хадзіцкім Крыштофу Ліхадзіеўскаму часткі маетнасці Крыштофава. Хаця ў дакуменце ўсюды ідзе гаворка аб знаходжанні фальварка Крыштофава ў Менскім ваяводстве. зразумела, што гавор- ка магла ісці толькі аб Менскім павеце. Усё было б проста і зразумела, калі б у дакуменце Крыштоф Ліхадзіеўскі нс мснаваўся стольнікам Менскім. У дадзеным выпадку ніякай пісарскай памылкі не магло быць: такія дакументы. пасля падпісання. старанна прачытваюцца асобамі, унёсшымі іх у акты. За актыкацыю плацілі дастаткова знач- ныя сумы грошай. ды і ўплыў гэтых дакументаў на будучыню скала- дальнікаў і іх нашчадкаў людзям адукаваным не трэба было тлума- чыць. У нас няма адказу на пытанне, чаму Крыштоф Ліхадзіеўскі за шмат гадоў да атрымання прывілея на стольнікаўста ўжо менаваўся стольнікам Менскага ваяводства. Наогул, да другой паловы XVIII стагоддзя ў дакументах Менскіх ваяводскіх судоў Ліхадзіеўскія сустракаліся даволі рэдка. Так. тэста- мент Станіслава Пуцяты. падчашага Мозырскага. ад 6 лістапада 1723 года падпісаў Габрыел з Глінскіх князь Ліхадзіеўскі, мсчны Навага- родскі. Вядома. што ён на 10 верасня 1698 года служыў у Гіероніма Кла- коцкага. старасты Рэчыцкага. За нейкія ўчынкі. разам з гаспадаром, быў аб’яўлены вечным банітам і вываланцам (4). Тэстамент Габрые- ля князя з Глінскіх Ліхадзіеўскага. мечнага Навагародскага, дзеда Крыштофа Ліхадзіеўскага. быў складзены 27 лютага 1744 года, а ўне- сены ў актавыя кнігі Менскага гродскага суда толькі 30 мая 1765 года (5). Акрамя Антонія , бацькі Крыштофа, у пана Габрыела меўся яшчэ адзін сын — Станіслаў. 3 матэрыялаў асэсарскага суда вядома імя і брата пана Габрыеля Ліхадзіеўскага — Стэфан Ліхадзіеўскі, падчашы Ліўскі. Пасля с.мерці Габрыел Ліхадзіеўскі пакінуў нашчадкам у спад- чыну маетнасці Баркі, Зарэчча і частку Ушы.