Ад шлюба з Канстанцыяй з Цэханавецкіх у Лявона Паўла Валадко- віча засталося чацвёра дзяцей. але толькі лёс дачкі Тэрэзы. уступіўшай у шлюб з Дамінікам Рэйтанам, падкаморым Наваградскім, можна на- зваць шчаслівым. Сам Дамінік Рэйтан памёр у 1760 годзе і пахаваны ў Нясвіжы. Ад шлюбу з ім у Тэрэзы Валадковічавай. стольнікаўны Мен- скай. нарадзілася трос дачок і адзін сын — Тадэуш Рэйтан. народны герой Полыпы. Абраны паслом на сойм РП у 1773 годзе ад Навагарод- скага ваяводства. мужна змагаўся супраць падзелу сваёй Радзімы і паг- лынання яе царскай Расіяй. Па няўдачы сваёй спробы адстаяць непа- дзельнасць краіны. скончыў сваё жыццё самагубствам у 1780 годзе. Акрамя Тэрэзы ў Лявона Паўла і Канстанцыі з Цэханавецкіх было яшчэ трое сыноў: Юзэф займаў урад палкоўніка ваяводства Менскага пасля смерці бацькі і памёр у выгнанні ў Дрэздэне, Міхал (расстраля- ны ва ўзросце 25 гадоў у 1760 годзе за абразу крыжа з выявай Іісуса Хрыста па прысудзе Галаўнога Трыбунала, дэпутатам якога, дарэчы, быў абраны шляхтай Менскага ваяводства) і. нарэшце. Антоні (прыс- вяціў сваё жыццё служэнню богу ў шэрагах ордэна іезуітаў). Канстанцыя з Цэханавецкіх Лявонавая Паўлавая Валадковічавая. войская ваяводства Менскага, памёрла да 1745 года. Адчуўшы сябе моцна хворай, запісала мужу ўсе свае маетнасці і наяўныя грошы, і ён яшчэ 13 снежня 1744 года «прыняў усіх падданых сваёй жонкі» (6). На 1749 год Лявон Павел Валадковіч. войскі Менскі. ужо ў паўторным шлюбе. На гэты раз яго абранніцай была Францыска, дачка Казіміра і Фсліцыяны з Эйсмачтаў Дэ Раесаў скарбнікаў Менскага ваяводства. Цікава. што крыху раней, у пачатку 30-х гадоў XVIII стагоддзя. з Ган- най з Дэ Раесаў скарбніцы Менскай. сястрой Францыскі, ажаніўся ма- лодшы брат Лявона Паўла Валадковіча -Марцін. на той час войсю Ста- радубаўскі. Шлюб Лявона Паўла Валадковіча і Францыскі з Дэ Раесаў быў ня- доўгі: падарванае здароўе Лявона Паўла Валадковіча не перанесла чарговай хваробы. і войскі Менскі памёр. хутчэй за ўсё. у канцы ліста- пада 1752 года, бо ўжо 22 снежня гэтага ж года каралеўскім прыві- леем урад вайскоўства Менскага быў нададзены Міхалу Жыжэмска- му, падстолію Менска.му (7). У Лявона Паўла Валадковіча і Фран- цыскі з Дэ Раесаў нарадзілася трое дзяцей: Ганна. якая была выдана апякунамі за Яна Гурко, гараднічага і пісара земскага Віцебскага. Вінцэнты і Алойзы, памёршы зусім маладым. У 1764 годзе. у часы бескаралеў’я памёрла і Францыска з Дэ Раесаў Лявонавая Паўлавая Валадковічавая. войская Менская. пакінуўшы непаўналетшх дзяцей. Дзякуючы таму. што апекунамі былі прызначаны такія ўплывовыя асобы. як Феліцыян Філіп Валадковіч. мітрапаліт усяе Русі. Марцін Валадковіч. гараднічы Менскі. і Юзэф Дэ Раес. суддзя зсмскі Троц- кага ваяводства (8). нашчадкам Лявона Паўла Валадковіча I Фран- цыскі з Дэ Раесаў пашанцавала захаваць усе спадчынныя землі. няг- ледзячы на тое, што пазыкі бацькі і маці прывялі. па іх смерці, да па- чатку шматлікіх судовых спраў з Хмарамі. Кастравіцкімі і Жы- жэмскімі, якія патрабавалі вярнуць грошы. Мы ўжо пісалі раней, што першым урадам, Лявона Паўла Валад- ковіча быў урад абознага Менскага. які ён трымаў аж да моманту смерці бацькі Дамініка Алойзы Валадковіча ў 1731 годзе. Па кара- леўскім прывілеі ад 24 лістапада 1731 года, вакантны пасля смерці бацыа ўрад стольніка Менскага быў нададзены Лявону Паўлу Валад- ковічу (9). На грамнічным сойміку Менскага ваяводства. у пачатку лютага 1734 года Лявон Павел Валадковіч быў абраны і палкоўнікам Менскага ваяводства. Па сканчэнні выбараў новы палкоўнік прынёс прысягу і выступіў з палымянай прамовай. у якой абяцаў мужна аба- ряняць Айчыну і шляхецкія вольнасці (10). Пасля смерці ў сярэдзіне 1748 года былога войскага Менскага Уладзіслава Ваньковіча адмовіўся на карысць Стэфана з Яксаў Быкоўскага. суддзі гродскага Менскага. ад урада стольніка Менскага і дабіўся прывілея. выданага 28 лістапада 1748 года. на атрыманне вайскоўства Менскага ваяводства. вельмі важкага ў сістэме ваяводскай іерархіі ўрадаў (11). Неаднаразова абіраўся паслом на соймы Рэчы Паспалітай. На вая- водскім сойміку 9 жніўня 1732 года абраны паслом на экстраардына- рыйны сойм Рэчы Паспалітай (12). на нечарговым сойміку 12 лютага 1733 года атрымлівае дэпутатства на элекцыйны (па абранні караля РП) сойм (13) і. нарэшце, 26 чэрвеня 1750 года ізноў абіраецца паслом на экстраардынарыйны сойм Рэчы Паспалітай (14). На працягу свайго жыцця прыкладаў нямала намаганняў. каб не толькі ўтрымаць у сваіх руках спадчынныя землі але і значна павялі- чыць свае багацці. Значныя добры трапілі ў рукі Лявона Паўла Валад- ковіча пасля смерці бацькоў. Дамінік Валадковіч. стольнік ваяводства Менскага, памёр раптоўна. не паспеўшы нават скласці тэстамент. Не- ўзабаве памёр і старэйшы брат Ян Станіслаў Валадковіч. крайчы ва- яводства Менскага. Праз некалькі гадоў памёр і адзіны. нялетні сын Яна Станіслава Міхал. Па тэстаменце маці Тэрэзы з Янішэўскіх Дамінікавай Валадкові- чавай. стольнікавай Менскай. складзеным 30 сакавіка 1735 года. а ўне- сеным у акты Менскага гродскага суда 15 ліпеня гэтага ж года. Лявон Павел і Марцін Валадковічы атрымалі Турын, Буцавічы, Восава. Ка- чын, Лахаўшчызну, Дзегцяроўшчыну. Новы Двор і 30 пляцаў з будын- камі ў Менску (15). Тады тры браты — Феліцыян Філіп. мітрапаліт усяе Русі. Лявон Павел і Марцін Валадковічы падзялілі ўсю спадчыну паміж сабой. не зважаючы на інтарэсы яшчэ двух братоў — Пятра Станісла- ва і Антоні Лявона. уступіўшых у закон святога Дамініка. Гэта вык- лікала доўгія судовыя працэсы. Грунтуючыся толькі на ўскосных зве- стках з-за браку дакладнай інфармацыі, нам падаецца. што пакрыў- джаныя так і не змаглі дабіцца справядлівага падзелу спадчынных ма- етнасцяў. Меліся яшчэ тры сястры: Марцыяна (Эмерцыяна). спярша ў шлюбе за Ратамскім, а на 1735 год ужо ў шлюбе за Сулкоўскім, пад- століем зямлі Драгіцкай. Ганна за Антоніем з Ратна Крукоўскім, пад- чашым Аршанскім, і Францыска. абраўшая служэнне богу ў Менскім жаночым кляштары святога Францыска пад імем Тэафіліі (16). Тэаф- ілія Валадковічоўна на працягу значнага часу была старэйшай жано- чага кляштара францысканак Менскіх. Жыла яшчэ ў 1781 годзе, але абавязкі «маці» (старэйшай усяго жаночага кляпггара) ужо не выкон- вала. Як гэта было звычайным у тыя часы Лявон Павел Валадковіч зай- маўся ліхвярствам — даваў грошы пад заставу маетнасцяў і потым жорстка дабіваўся вяртання асноўнай сумы пазыкі, нягледзячы на тое. што з застаўных маетнасцяў былі выбраны значныя сумы грошай. На 30 сакавіка 1746 года атрымлівае ў заставу за значную суму грошай ад Антонія і Юзэфа Ратамскіх, падчашыцаў Рэчыцкіх. неблагую мает- насць Казекава і дабіваецца. нягледзячы на шматлікія судовыя працэ- сы, яе пераходу ў сваё ўладанне на всчнасць (17). У 1755 годзе Лявон Павел і Францыска з Дэ Раесаў Валадковічы. войскі і палкоўнік вая- водства Менскага. купілі ў Фёдара Дварэцкага Багдановіча. крайчага Аршанскага. і яго пляменніка Яна маетнасць Колдычаў з урочышчамі Бердычоўшчына і Язершчына (17). Даволі частай з'явай для Лявона Паўла Валадковіча быў звычай- ны звод падданых. Так, у красавіку 1746 года ў Менскім гродскім су- дзе разглядалася скарга на Лявона Паўла Валадковіча, войскага Мен- скага, ад Юзэфа Міхала Іваноўскага. старасты судовага гарадавога і га- раднічага Мснскага (18), а ўжо 19 студзеня 1747 года з такой жа пры- чыны праводзілася слуханне скаргі самога ГіеронімаРадзівіла (19). He заўсёды гэта яму сыходзіла з рук. У 1729 годзе Лявон Павел Валадковіч, тады яшчэ абозны ваяводства Менскага. вымушаны быў дабівацца ат- рымання глейта ад караля Аўгуста II на часовае прыпыненне судовай справы. узбуджанай у Аршанскім судзе панам Крыштофам Чэшынскім па невяртанні пазыкі (20). Атрымаўшы рашэнне суда, пан Чэшынскі пачаў захопліваць маетнасці Лявона Паўла Валадковіча і нават дабіў- ся дэкрэта аб яб'яўленні яго банітам і вываланцам, гэта значыць асуд- жаным на выгнанне за межы краіны. Час. прадутледжаны каралеўскім глейтам па забеспячэнні асабістай бяспекі Лявона Паўла Валадковіча і недатыкальнасці яго маёмасці, быў выкарыстаны абозным Менскім спаўна. He ведаем якім чынам, але ўсе супярэчнасці былі ліквідаваны і паўторна ў суд пан Чэшынскі не звяртаўся. Паводзіны не толькі Лявона Паўла Валадковіча. але і іншых яго крэў- ных часта выклікалі супраціў у мясцовых жыхароў горада Менска. Так. у 1739 годзе інстыгатар ВКЛ, стараста Цывільскі і войт Менскі Станіс- лаў з Бужына Бужынскі. па запатрабаванні менскіх месцічаў выступіў з маніфестам, дзе абвінаваціў: Андрэя Валадковіча, каноніка Віленскага. плябана Менскага, Тэклю Валадковічаўну, старэйшую ўсіх менскіх ба- зыліянак. Лявона Валадковіча, стольніка Менскага, Міхала, старасту Гаенскага, і Каспра, старасту Краснасельскага. братоў Валадковічаў, Мікалая Валадковіча. стольніка Вендзенскага, Марціна Валадковіча. войскага Старадубаўскага. і Яна Валадковіча. падсудковіча земскага Мснскага, у тым. што яны не плацілі гарадскіх падаткаў на туто маёмасць, яьую яны мелі ў межах Менска (21). Неабходна адзначыць. што значная частка нерухомай маёмасці Валадковічаў Менску была, мякка кажучы, атрымана не зусім прававымі спосабамі. Крыніцы: 1 НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 162, л. 400. 2 . Там жа, кмф 18, воп. 1,с. 155, л. 863. 3. Тамжа, ф 1727, воп. 1,с. 54, л. 277. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 59, л. 166. 5. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 54, л. 277. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11, л. 737. 7. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 179, л. 682. 8. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 73, лл. 238, 303. 9. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 162, л. 446. 10. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, л. 157. 11. Там жа, кмф 18, воп. 1,с. 176, л. 233. 12. Там жа, ф 1727, воп. 1,с. 9, л. 1710. 13 Там жа, ф 1727, воп. 1,с. 10, лл. 143—144. 14. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11, л. 1031. 15. Там жа, ф 319, воп. 2, с. 524, л. 77. 16. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, лл. 459—461. 17. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 3, л. 412. 18. Там жа, ф 1727, воп. 1. с.42, л. 1211. 19. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 42, л. 940. 20. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, лл. 750—751. 21. «Б А.», т. 3, л. 288—290. 11.24. Быкоўскі Стэфан з Яксаў (28.11.1748 — да 29.05.1762)