Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Свентаржэцкая Антоніевая пані Ганна Багдановічавая, пісаравая земская Менская,
21.34.
Свентаржэцкая Ганна. пісараўна земская Менская. Тадэушовая Ваньковічавая, 21.34.
Свентаржэцкая Тэрэза Янавая Каралевая Завішына, пісараўна земская Менская, палкоўнікавая войскаў ВКЛ, 21.34.
Свентаржэцкая Іаанна Антоніевая Паўлікоўская, стражнікаўна Віленская, старасціна Хельміцкая, у першым шлюбе Рыбінская, 21.30.
Свентаржэцкая Цэцылія Казіміравая Адахоўская, лоўчыня Лідская, 21.28.
Свентаржэцкі Ян. мечны Мепскі, 21.27.
Свірскі Станіслаў, падсудак земскі Менскі. а потым суддзя земскі Менскі. 21.16.
Свірская Тэкля Янавая Паўлавая Пажарыская, лоўчыня Менская, 21.16.
Свшарскі Мікалай. 21.5.
Скопаўна Элеанора Багуслававая Заліўская, падчашына Ліўская, 21.5.
Скарабагацянка Ядвіга Андрэевая Аўлачымская, чэснікавая Уладзімірская, 21.16.
Слатвінскі Антоні, чэснік Лідскі, 21.30.
Слатвінская Антоніевая пані Барбара Паўлікоўская, чэснікавая Лідская. 21.30.
Служка Дамінік Багуславававіч, стараста Рэчыцкі, ваявода Полацкі, палкоўнік і губернатар ВКЛ, 21.16.
Станкевіч Крыштоф Мікалаевіч, старасціч судовы Менскі, 212.
Станкевічаўна Канстанцыя Янавая Берасневічавая, у першым шлюбе
Уладзіслававая Колышка, чэснікавая Браслаўская, 21.1.
Судаковіч Павел, 21.13.
Судаковічавая Паўлавая пані Марыяна з Сасноўскіх, 21.13.
Сулістроўскі Ігнацы, лоўчы Менскі, ротмістр Навагародскага ваяводства, 21.24.
Сухадольская паш Ганна з Пажарыскіх, у другім шлюбе Янавая Казіміравая Матушэвічавая, чэснікавая Менская, 21.2.
Сухціцкі Мікалай, лоўчы і гараднічы Менскі, 21.3.
Сухціцкая Мікалаевая пані Масальская, лоўчыня і гараднічыня Менская, 21.3.
Сухціцкі Ян, лоўчыц Менскі, 21.3.
Сухціцкі Казімір, лоўчыц Менскі. 21.3
Сушчынская Кацярына Лаўрэнаўна Мікалаевая Заліўская, 21 5.
Сушчынскі Лаўрэн, 215.
Сушчынская Лаўрэнавая пані Альжбета, 21.5.
Тамковічы Сялецкія, нашчадкі Яна Каспра Тамковіча Сялецкага, уладальніка Сялецкай маетнасці, 21.5; 21.6; 21.30.
Таргоня Жыдовіч Якуб, зямянін Менскага ваяводства, 21.13
Твароўскі Бусяцкі Гіеронім, падстолі і падстараста судовы Аршанскі, 21.13.
Толкач з Гаян Казімір, 21.2.
Толкачавая з Гаян Казіміравая пані Гелена Багуфалавая, 21.2.
Туганоўскі Ігнацы, рэгент земскі Навагародскага ваяводства, 21.37.
Тупальская Мікалаевая пані Марута Юр’еўна Аўлачымская, 21.2.
Тышкевіч Васіль, маршалак ВКЛ, 2116.
Тышкевічы на Лагойску, нашчадкі Васіля Тышкевіча, маршалка ВКЛ, старасты судовага Менскага, уладальнікі Лагойска, 21.14
Тышкевіч Эмануел, падстолі Берасцейскі, 21.17.
Тышкевіч Людвік, пісар ВКЛ, 21.41.
Тышкевічавая Людвікавая пані Канстанцыя з князёў Панятоўскіх, шсаравая ВКЛ, 21.39.
Тэльшэўская Элеанора, 21.23.
Тэльшэўская Даміцэля, у першым шлюбе Бенедыктавая Антаневічавая, а ў другім — Сымонавая Калпакоўская. 21.23.
Тэрчынскі Валянцін, падстолі Смаленскі, 21.30.
Тэрчынская Валянцшавая пані Ганна Паўлікоўская, падстоліна Смаленская, 21.30.
Уладзіслаў IV, кароль Польскі. вялікі князь Літоўскі, 21.5.
Умецкі Самуэл, 21.17.
Умецкая Самуэлевая пані Кацярына Карніцкая, 21.17.
Уніхоўскі Казімір Караль, тсар земскі Менскі, 21.12.
Філіповічавая Тэрэза Тадэушавая Уладзіслававая Ваньковічавая, войская Менская, 21.34.
Франскевічавая Радзімінская Леанора Гіеронімавая Зяновічавая, падкаморына Мсціслаўская, 21.2.
Франскевіч Радзімінскі Пётр, падстараста судовы гродскі Пінскі, 21.33.
Хадаркоўскі Кготард Аляксеевіч, сын падстарасты судовага гродскага Менскага
Аляксея Хадаркоўскага, 21.21.
Халецкі Мікалай, 21.15.
Хамянтоўскі Стэфан, лоўчы Сандамірскі, 21.14.
Хмара Адам Міхал, лоўчы Менскі, у будучым ваявода Менскі, 21.20; 21.21;
21.26	; 21.27; 21.30.
Хмара Антоні, скарбнік Менскі, 21.26.
Хмара Іахім, шсар гродскі Менскі, 21.26, 21.40.
Хмарына Іахімавая пані Марыяна з Прэрадоўскіх, пісаравая, а потым і войская Менская, 21.40.
Хельбінг Людвіка Феліцыянавая Прашынская, лоўчыня Менская, 21.32.
Цэханавецкі Дамінік Уладзіслаў стольнік Мсціслаўскі, стараста Гаенскі, 21.5.
Чартарыйскі Сямён, князь, 21.16.
Чыж Мінтаўт Мікалай, 21.5.
Чыж Павел Караль, стольнік Мсціслаўскі, 21.14.
Чыжовая Паўлавая Каралевая пані Гелена Ганна Дэмбоўская, стольнікавая Мсціслаўская, 21.14.
Шыманоўскі Мальхер, мянуючы сябе лоўчым Менскім, 21.37.
Шышкоўна Апалонія Мікалаевая Азямблоўская, чэснікавая Сахачэўская, 21.30.
Шэметаўна Гелена Самуэлевая Абрамовічавая, старасціна Старадубаўская, 21.2.
Юрэвіч Ян Антоні, падстолі Віцебскі, 21.1.
Юрэвічавая пані Крыстына Прэцлоўская, падстоліна Віцебская, у першым шлюбе Юр’евая (Ежына) Берасневічавая, лоўчыня Менская, 211.
Юрэвічавая Тэрэза Антоніевая Карніцкая, лоўчыня Менская, 21.18; 21.19.
Юрэвіч Станіслаў, падстолі Чарнігаўскі, 21.18.
Юрэвічавая Станіслававая пані Бенедыкта з Прэцлоўскіх, падстоліна
Чарнігаўская, 21.18.
Яблонскі Францыск, чэснік Навагародскі, 21.11.
Яблонскі з Самсонаў Казімір, гараднічыц Навагародскі, 21.11.
Яблонскі з Самсонаў Ян, гараднічы Навагародскі, 21.11.
Яблонскі з Самсонаў Аляксандр, лоўчыц Менскі, 21.11.
Яблонская Аляксандравая пані Францыска з Самуэляў, лоўчыцовая Менская, 21.11.
Яблонскі з Самсонаў, Юзэф, лоўчыц Менскі, скарбнік Пінскі, 21.11.
Яблонская Юзэфовая пані Разалія Граўская, скарбнікавая Пінская, у першым пілюбе Міхалавая Бірбашовая, 21.11.
Яблонскі Вінцэнт, шамбелян каралеўскі, 21.11.
Яблонскі Ян, 21.11.
Яблонскі Павел, 21.11.
Яблонскія Антоні Вінцэнтавіч, 21.11.
Яблонскі Аляксандр Вінцэнтавіч, 21.11.
Яблонскі Гіпаліт Вінцэнтавіч, 21.11.
Яблонскі з Самсонаў Францыск, лоўчы ваяводства Менскага, 21.10, 21.11, 21.14;
21.15;21.16.
Яблонская з Самсонаў Францыскавая пані Ламбертаўна, лоўчыня Менская,
21.11	.
Яблонская пані Ева Кгалецкая, 21.11
Яблонскі Канстанты Францыск, 21,11.
Ян III, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 21.9.
Ян Казімір, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 21, 17.
Янішэўскі Ігнацы Пятровін, падстараста судовы Менскі, 21.31.
Янішэўская Ігнацыевая пані Брыпда Ратынская, падстарасціна судовая гродская
Менская. 21.31.
Янішэўская Брыпда Юзэфовая Прашынская, падстарасціна судовая гродская Менская, 21.32; 21.37.
Янкоўская Кацярына Тадэушавая Багдановічавая, 21.40.
Яноўскі Юр’я, 21.2
Ясінскі Казімір, лоўчы Менскі, 21.33
Раздзел 29. Струкцасы Менскага ваяводства
Струкцасы. Выкарыстоўваўся для вырознення шляхты і надаваўся пажыццёва. Вялікага распаўсюджання не атрымаў. Надалося сустрэць толькі два дакументы, дзе ўпамінаецца гэты ўрад. Верагодна. і Ігнацы Трускоўскі. і Андрэй Марыноўскі былі адзінымі ў Менскім ваяводстве, хто дабіваўся і атрымаў гэты ўрад. Цікава. што ў Смаленскім ваявод- стве гэтыя ўрады існавалі і да 1698 года. На 27 снежня 1698 года пад- пісаны прывілей на атрыманнс гэтага ўрада неіснуючага на той час ва- яводства Тэадору Батвіня пасля смерці Бяляцкага (1).
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 149, л. 597.
29.1.	Трускоўскі Ігнацы (? — 31.08 1750)
Калі было нададзена Ігнацы Трускоўскаму струкцаства Менскага ва- яводства, намі не ўстаноўлена. Звесткі пра яго мы знайшлі ў кара- леўскім прывілеі ад 31 жніўня 1750 года аб наданні струкцаства Анд- рэю Марыноўскаму (1). Звычайна такія дакументы. апрача прозвішча асобы. якой надаецца ўрад, прыводзяць звесткі пра асобу. якая раней займала гэты ўрад і па якой прычыне адышла з яго. У дадзеным вы- падку прычынай пераходу ўрада да Марыноўскага з’яўлялася смерць (post fata) Ігнацы Трускоўскага.
Верагодна, што яго сынам быў Ян Трускоўскі. які ўнёс 24 верас- ня 1773 года ў акгавыя кнігі Менскага гродскага суда тэстамент сва- ёй жонкі Антаніны з Аржахоўскіх Трускоўскай. 3 тэстамента відаць. што жылі Трускоўскія ў ваколіцах колішняга Койданава, бо Антані-
на Трускоўская прасіла сябе хаваць на могілках Койданаўскага кас- цёла (2).
У скарзе Іасафата Юзэфа і Антонія Калецкіх, маршалковічаў Мо- зырскіх, унесенай 4 снежня 1722 года ў дэкрэтовыя кнігі Менскага гродскага суда, сярод абвінавачаных у здзяйсненні нападу на мает- насць маршалковічаў Мозырскіх у Менскім павеце, арганізаванага Дамінікам Есманам, кашталянічам Менскім, упамінаецца і Ежы Трускоўскі (3).
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 176, л. 652.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с 15, л. 960.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 39, л. 1315.
29.2.	Марыноўскі Андрэй Антоні (31.08. 1750. — 08.10.1765 — ?)
Андрэй Антоні Марыноўскі атрымаў свой прывілей на струкцаства Менскае пасля смерці Ігнацы Трускоўскага 31 жніўня 1750 года (1). Вядома, што жыў яшчэ ў 1765 годзе, калі імя было ўнссена ў рэестр попісовы патрыётаў Менскага ваяводства ад 8 кастрычніка 1765 года (2). Неабходна адзначыць, што вялікай павагі да гэтага ўрада ў скла- дальнікаў рэестра не назіралася. Калі ўсе іншыя ўраднікі ваяводства Менскага былі ўнесены ў рэестр тройчы — у пачатку, у канцы рэестра ды і разам з суседзямі ў харугву па месцы пражывання. то Андрэй Ма- рыноўскі запісаны толькі адзін раз — у складзе сваёй харугвы, ды і то без імені (2).
У актах Менскага гродскага суда пад 1721 годам упамінаецца яшчэ адзін Марыноўскі — Мікалай. Якраз 27 лютага гэтага года ён уносіць тэстамент сваёй жонкі, пані Юстыны з Шаблоўскіх, складзены ў па- чатку гэтага ж месяца (3).
I ў матэрыялах Метрыкі знойдзена ўпамінанне пра Марыноўскага — Яна Казіміра. У дэкрэце каралеўскага асэсарскага задворнага суда ад 16 снежня 1692 года гаворыцца аб баніцыі. выдадзенай Яну Казі- міру Марыноўскаму і яго жонцы Іаанне Ленкевічоўне на Яна Якубоў- скага, Марціна і Станіслава Ленкевічаў з дакладам Дамініка Капус- цінскага, які трымаў маетнасць Андрушкоўшчызна ў Лідскім павеце. належачую Ленкевічам. Справа ішла зноў аб неадданні пасаговых сум, прадугледжаных шлюбным кантрактам (4).
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 176, л. 652.
2.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 85.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 8, л. 218.
4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 391, л. 418.
ІМЯННЫ ПАКАЗНІК
Аржахоўская Антаніна Янавая Трускоўская, 29.1.
Батвіна Тэадор, струкцасы Смаленскага ваяводства, заўвага, 29.
Бяляцкі, струкцасы Смаленскага ваяводства, заўвага, 29.
Есман Дамінік, капгталяніч Менскі, 29.1.
Калецкі Іасафат Юзэф, маршалковіч Мозырскі, 29.1.
Калецкі Антоні, 29.1