Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пасля смерці Даніеля Карнелія Аўлачымскага яго ўдаве, пані Ка- цярыне Алендзьскай, прыйшлося вытрымаць зацятутю барацьбу з крэ- дьггорамі мужа. Некаторыя маетнасці пані Алендзьская страціла. Як бачна з дакумента, унесенага ў Менскія гродскія актавыя кнігі 4 сака- віка 1706 года, Андрэю Бенедыкту Карніцкаму, лоўчаму Менскаму, была перададзеная ў заставу маетнасць Белае, атрыманая Кацярынай Алендзьскай яшчэ ад першага мужа Адама Жыжэмскага, падкаморыя Мозырскага (11).
Крыніцы:
1.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 29, л. 334.
2.	Там жа, Ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 173.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 550.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 39, л. 367.
5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 457.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 4, л. 69.
7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 91.
8.	Там жа, кмф 18. воп. 1, с. 147, л. 323.
9.	Там жа, ф 1727, воп. 1. с. 5, л. 103.
10.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 98.
11.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 390.
21.17.	Карніцкі Андрэй Бенедыкт (01.12.1705 — 13.04.1726)
Як нам падаецца на аснове вывучэння архіўных матэрыялаў, А. Банецкі памыляецца, даводзячы. што прывілей на ўрад лавецтва Менскага Андрэй Бенедыкт Карніцкі атрымаў у 1707 годзе. Прыві-
лей на ўрад лоўчага Менскага Андрэю Бенедыкту Карніцкаму, толькі нядаўна. пасля пераходу брата Казіміра Міхала Карніцкага на ўрад войскага Чарнігаўскага. атрымаўшаму ўрад мечнага Менскага. быў падпісаны 1 снежня 1705 года (1), прыкладна праз 8 месяцаў пасля смерці Даніеля Аўлачымскага. Ужо 12 снежня гэтага ж года прыві- лей быў унесены ў акты Менскага гродскага суда (2). Як гэта было і раней, наданне ўрада зямяніну ВКЛ выкарыстоўвалася не толькі для папаўнення княскага скарбу, але і для вьгразнення сярод многіх тых людзей. якія ўнеслі значны ўклад у абарону сваёй радзімы. Так было і ў выпадку з Андрэем Бенедыктам Карніцкім: у прывілеі наданне яму ўрада лоўчага Менскага, тлумачылася яго ўдзелам у многіх ваенных экспедыцыях літоўскіх войскаў. накіраваных на абарону Радзімы.
Як піша Банецкі. Карніцкія паходзілі з сяла Карніц, размешчана- га ў Сахачэўскай зямлі (3). Бацьку Андрэя Бенедыкта Карніцкага — Станіславу Карніцкаму за актыўны ўдзел у вайне з Маскоўскімі і ка- зацкімі войскамі ў сярэдзіне XVII стагоддзя Янам Казімірам былі нададзены грунты ў Менскім ваяводстве. канфіскаваныя ў «здрай- цаў», шляхцічаў праваслаўнага веравызнання. якія перайшлі на бок захопнікаў.
Вядомыя імёны двух братоў Андрэя Бенедыкта Карніцкага: Міха- ла Казіміра, былога мечнага Менскага, а потым войскага Чарнігаў- скага. дарадчыка Крыштофа Станіслава Завішы. ваяводы Менскага і Стэфана, які таксама ўваходзіў у блізкае акружэнне ваяводы Менска- га, і быў яго дваранінам з 16-гадовага ўзросту і да часу ўступлення ў шлюб. Сястра Кацярына была ў шлюбе за Самуэлем Умецкім (4). Ёсць звесткі пра яшчэ адну сястру Андрэя Бенедыкта Карніцкага, лоўчага Менскага, — Ганну Элеанору.
Андрэй Бенедыкт Карніцкі. лоўчы Менскі, быў двойчы жанаты. Першай яго жонкай была Ганна Разалія Друцкая Сакалінская, былая Ежыная Сапрыкавая, чэсніковая Слонімская. з якой меў сына Анто- нія Казіміра. якому ў 1726 годзе з каралеўскага дазволу і перадаў урад лоўчага Менскага. Ганна Друцкая Сакалінская памёрла да 1715 года, і Андрэй Карніцкі. лоўчы і ўжо і падстараста судовы Менскі. у 1717 годзе паўторна ўсіуігіў у шлюб з удавой па Пятру Пратасовічу, войскім Менскім, пані Марыянай з Бялінскіх Для Марыяны з Бялінскіх гэта быў ужо трэці шлюб: у першы раз яна выйшла замуж за Міхала Ба- гуфала, але пражыла з ім вельмі мала. У шлюбе з Марыянай з Бялінскіх у Андрэя Бенедыкта Карніцкага нарадзілася двое сыноў: Ігнацы, будучы суддзя земскі. а потым і падкаморы Менскі. Юзэф і
дачка Канстанцыя Марыяна.
Пасля атрымання ўрада лоўчага Менскага пачаў актыўна дабівац- ца ўрада падстарасты судовага Менскага. нягледзячы на тое, што на гэтым урадзе даўно і моцна сядзеў Антоні Тэадор Ваньковіч, стольнік ваяводства Менскага. У 1709 годзе мара Андрэя Карніцкага на ня- доўгі час спраўдзілася: стараста судовы Менскі Крыштоф Завіша перадаў яму кіраванне судовымі справамі ў Менскім гродскім судзе (5). Аднак шчасце Андрэя Бенедыкта Карніцкага. лоўчага Менскага, было нядоўгім, літаральна праз месяц Антоні Тэадор Ваньковіч вяр- нуў сабе страчаны ўрад падстарасты судовага Менскага. Магчыма, тут праглядвае нейкая сувязь са спробамі Ваньковіча атрымаць урад каш- таляна Менскага, і тады выходзіць, ніякай сваркі паміж двумя палі- тыкамі і не было. але прамых доказаў верагоднасці такой гіпотэзы, на жаль. у нас няма.
Андрэй Бенедыкт Карніцкі стаў падстарастам Менскім пасля смерці Антонія Тэадора Ваньковіча. Першае судовае паседжанне з яго ўдзелам у якасці падстарасты адбылося 8 жніўня 1716 года. праз год і восем месяцаў пасля пасяджэння Менскага гродскага суда. якое ў апошні раз праводзіў падстараста судовы Менскі Антоні Тэадор Ваньковіч (6), пгго памёр пасля доўгай і цяжкай хваробы 15 ліпеня 1716 года (7).
Ад бацькоў у спадчыну братам Карніцкім засталіся неблагія мает- насці: Смілавічы з фальваркам Слабада, Станевічы і застаўныя пра- вы ад Эмануэля Тышкевіча. падстолія Берасцейскага, на Хацяноў (8). Сам Андрэй Бенедыкт Карніцкі трымаў у заставе ад пані Кацярыны з Алендзьскіх Даніелевай Аўлачымскай, лоўчыні Менскай. маетнасць Белае за пазыку ў 2000 польскіх злотых (9).
У 1726 годзе адмовіўся ад урада лоўчага Менскага ў карысць свайго старэйшага сына ад Ганны Друцкай Сакалінскай Антонія Казіміра Карніцкага.
Абагульняючы аповяд пра жыццё і дзейнасць Андрэя Бенедыкга Карніцкага будзе дадзены ў раздзеле «Падстарасты судовы гродскія Менскага ваяводства».
Крыніцы:	і
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 154, л. 145.
2.	Там жа, ф 1727, воп 1, с. 5, л. 239.
3.	Банецкі Адам.‘«Гербоўнік Польскі...», т. IX, л. 260.
4.	НГАБ. ф 1727, воп. 1, с. 5, лл. 644—645.
5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 6, л. 361.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 38, лл. 801, 953, 1103
7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 38, л. 1077.
8.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 361.
9.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 361.
21.18.	Карніцкі Антоні Казімір (11.04.1726 — да 18.07.1736)
Сын Андрэя Бенедыкта Карніцкага. лоўчага і падстарасты ваявод- ства Менскага, і пані Ганны Друцкай Сакалінскай Антоні Казімір Карніцкі атрымаў прывілей на лавецтва Менскае. падпісаны 11 краса- віка 1726 года (1). па пратэкцыі бацькі і пасля яго адмовы ад гэтага ўрада.
Жанаты з Кацярынай Тэрэзай з Юрэвічаў (2). дачкой Станіслава і Бенедыкты з Прэцлоўскіх Юрэвічаў. падстоліяў Чарнігаўскіх (3), з якой меў сына Уладзіслава.
Трымаў урад на працягу амаль дзесяці гадоў, і за ўвесь гэты час нічым не вызначыўся. Верагодна, быў ціхім і памяркоўным чалавекам і добрым суседам. бо ў матэрыялах акгавых кніг Менскага гродскага і земскага судоў не знойдзена ніводнай справы з яго ўдзелам. На грам- нічным сойміку Менскага ваяводства 12 лютага 1734 года быў абраны, разам са сваім сынам Уладзіслава.м. паслом ад ваяводства на элекцый- ны сойм у Варшаве (4). Пасля смерці Ангонія Казіміра Карніцкага ўрад перайшоў да яго сына Уладзіслава Карніцкага.
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 165, л. 386.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, л. 1642.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, л. 1642
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, л. 143.
21.19.	Карніцкі Уладзіслаў (18.07.1736. — 30.05.1738)
Уладзіслаў Карніцкі, сын Антонія Карніцкага і Тэрэзы з Юрэвічаў, агрымаў прывілей на лавецтва Менскае пасля адыходу з гэтага ўрада Антонія Казіміра Карніцкага па прывілеі ад 18 ліпеня 1736 года (1). 3 урада лавеіітва адышоў да 30 мая 1738 года (2).
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 169, л. 499.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 171. л. 239.
21.20.	Быкоўскі з Яксаў Марцін (30.05.1738 — да 25.10.1748)
Каралеўскім прывілеем ад 30 мая 1738 года (1) урад быў нададзе- ны аднаму з прадстаўнікоў роду Быкоўскіх з Яксаў пану Марціну. Зве- стак пра гэтага прадстаўніка ўплывовага на Меншчыне роду Быкоўскіх сабрана намі вельмі мала.
Верагодна, што меў юрыдычную адукацыю. бо неаднаразова за- мяшчаў падстарасту судовага гродскага Менскага Андрэя Бенедыкга Карніцкага ў час яго адсутнасці (2).
Нам падаецца, што Марцін Быкоўскі трымаў урад лоўчага Менска- га. паралельна з Ігнацы Карніцкім, атрымаўшым прывілей на гэты ўрад да 25 красавіка 1746 года (3). Можна зрабіць дапушчэнне, што прывілеі на ўрад лавецтва рыхтавалі і дабіваліся яго дзве паралельныя ўладныя структуры ВКЛ. Марцін Быкоўскі. лоўчы Менскі. уступіў урад лоўча- га Менскага, па прывілеі ад 25 кастрычніка 1748 года (4), — Казіміру з Яксаў Быкоўскаму. У гэтым дакуменце Ігнацы Карніцкі не ўпаміна- ецца. Пасля ж адыходу Ігнацы Карніцкага на ўрад падчаства Менска- га прывілей на лавецтва Менскае быў выданы 28 лістапада 1748 года Адаму Міхалу Хмару, будучаму ваяводу Менскаму (5), з прыпіскай па адыходзе Карніцкага.
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 171, л. 1092.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, л. 1124.
3.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 86.
4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 177, л. 215.
5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 236.
21.21.	Хмара Адам Міхал (28.11.1748 — ?)
Адам Міхал Хмара. спачатку віцэ-інстыгатар, а потым і інстыгатар ВКЛ, у канцы свайго жыцця займаў урад ваяводы Менскага. У сарака- выя гады XVIII стагоддзя ён яшчэ толькі пачынаў сваю імклівую палі- тычную карьеру: літаральна з нікога вырас да ўплывовага палітычнага
дзеяча апошняга перыяда існавання ВКЛ. Прывілеі на лавецгва Менс- кае атрымліваў двойчы: першы раз пасля адыходу з гэтага ўрада Ігна- цы Карніцкага: 28 лістапада 1748 года (1), а другі — 7 чэрвеня 1752 года (2). Па нейкіх прычынах першы прывілей так і не быў реалізаваны.
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 176, л. 236.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 987.
21.22.	Карніцкі Ігнацы (? — да 09.02.1744 — 25.04.1746 —да 211.8.1748)
Прывілей на атрыманне ўрада лавецтва Менскага ваяводства Ігнацы Карніцкім у матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, на жаль, намі не знойдзены. Маецца некалькі згадак пра трыманне Ігнацы Карніцкім гэтага ўрада. Найбольш значным з іх з’яўляецца каралеўскі прывілей ад 28 лістапада 1748 года на атрыманне Ігнацы Карніцкім падчаства Менскага (1), дзе сказана, што прывілей даевда Ігнацы Кар- ніцкаму, лоўчаму Менскаму. Зусім верагодна, пгго Ігнацы Карніцкі ат- рымаў прывілей на лавептва Менскае да лютага 1744 года, бо якраз у гэтым месяцы на грамнічным ваяводскім сойміі^, які адбываўся заўсё- ды да 9 лютага, было праведзена абранне Ігнацы Карніцкага, лоўчага Менскага, дэпутатам Галаўнога Трыбунала ад Менскага ваяводства (2). Адзначана трыманне Ігнацы Карніцкім урада лоўчага Менскага і 25 красавіка 1746 года. Якраз гэтай датай пазначана правядзенне інтрамісіі на сёлы: Краснае, Навасады і Міласцы Менскага павета, і пераходзілі за 6000 польскіх злотых з трымання Самуэла з Нясетыч Карліка (Кар- лінга), столыгіка Інфлянцкага. да Ігнацы Карніцкага, мянованага ў гэтым дакуменце лоўчым Менскім (3). Цікава, што ў прывілеі на лавецгва Менскае ад 25 кастрычніка гэтага ж года (4) Казіміру Быкоўскаму, як гэта бывае заўсёды ў такіх дакументах. названа і імя папярэдніка Казіміра, менавіта імя Марціна Быкоўскага. хаця, па ўсіх правілах, павінна было быць пазначана імя Карніцкага. Каралеўскі прывілей на падчаства Мен- скае Ігнацы Карніцкі ўнёс, як гэта патрабавалася па законах таго часу, у матэрыялы грамнічнага ваяводскага сойміка 4 лютага 1749 года адна- часова з прывілеем на лавецтва Менскае, атрыманым Казімірам Бы- кэўскім (5).