• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вядома. што на снежань 1671 года быў жанаты з пані Мартынаўнай Абрынскай. ад якой меў сына Ежы, уступіўшага ў шлюб з Ганнай з Макгілыгіцкіх і жыўшага яшчэ ў канцы 1717 годзе, калі ён всў судовы працэс з Ангоні і Юзэфам Прэлоўскімі, падсудковічамі Слонімскімі (2).
    Першае ўпамінанне пра Бенедыкга Булгака сустрэлася нам у магэры- ялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага пад дагай 15 лютага 1672 года. У гэты дзень каралеўскі асэсарскі суд княства прыняў дэкрэт па справе Булгака да пана Габрыела Рудаміна Дусяцкага. капггаляна Навагародс- кага. Яшчэ 29 снежня 1671 года на паседжанні ГТЛ у Менску Бенедыкг Булгак дабіўся баніцыі на Габрыеля Рудаміну Дусяцкага. кашталяна Навагародскага, затое. што той, пасля вынясенні баніцьгі на пані Луцыю Пасацкую Міхалавую Рудамінавую Дусяцкую. сваю братавую, узяў на перахаванне ўсе яе каштоўныя рэчы і грошы, выратаваўшы такім чынам сваю братавуто ад канфіскацьгі маёмасці на карысць Бенедыкта Булгака з-за невяртання некалі ўзятай пазыкі (3). Яшчэ раз нам трапляецца імя Бенедыкга Булгака ў дэкрэце Галаўнога Трыбунала 4 снежня 1693 года, вынесенага па скарзе Траяна Міцкевіча. суддзі гродскага Менскага (4). Некалі Бенедыкг і Ян Булгакі далі яму запіс аб пазыцы некаторай сумы грошай, а разлічыцца. як гэта часта бывае. забыліся: усе ж ведаюць, што пазычаеш чужыя. а аддаеш свае кроўныя. Цікава. што ў гэтым выпадку Бенедыкт Булгак пазначаны без урада.
    Як вынікае з матэрыялаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага. памёр Бенедыкг Булгак у канцы 1698 — пачатку 1699 года, бо якраз ужо 22 лютага 1699 года быў падпісаны прывілей на лавецтва Менскае Францыску Яблонскаму з Самсонаў (5). Праўда, з гэтай датай не ўсё зразумела, бо якраз на гэты час, пачынаючы з 1690 года. урад лавецт-
    ва Менскага трымаў Даніел Карнелі Аўлачымскі. Верагодна, што і ў гэтым выпадку ўрад быў агрыманы па звычайнай для ВКЛ схеме: у кан- цылярыю грошы адтуль каралеўскі прывілей на любы ўрад.
    Род Булгакаў быў даволі шырока прадстаўлены ў межах Менскага ваяводства. Можна назваць некалькі іх прадстаўнікоў, адыгрываўшых значную ролю ў жыцці ваяводства. Так, у 40-х гадах XVII стагоддзя ў Менскім гродскім судзе засядаў Мікалай Дамінік Булгак, суддзя гродскі Менскі, потым да 1658 года — падсудак земскі Менскі. Ці не той гэта быў Мікалай Булгак, які ў 1645 годзе, разам са сваімі крэўнымі Казі- мірам Нарбутам і Тэадорам Булгаком, цяжка параніў у бойцы Пятра Валадковіча, сына Марціна Валадковіча, суддзі земскага Менскага, і яго сваяка Мікалая Богуша, харужага Мозырскага (6). Учынкі прад- стаўнікоў роду Валадковічаў так даліся ў знакі панам Булгакам і іх пры- хільнікам, што яны ўсур’ёз абяцалі заліць крывёю Валадковічаў Менск у час правядзення там грамнічнага (лютаўскага) сойміка.
    У першай палове XVIII стагоддзя ў межах Менскага ваяводства жылі прадстаўнікі роду Булгакоў, якія насілі таксама імя Бенедыкт. Так, на 20 студзеня 1729 года ў гродскія Менскія акгавыя кнігі ўнесены пра- дажны запіс ад Бенедыкга Булгака, падчашага Рэчыцкага свайму бра- ту Лукашу Булгаку, падстолію Мозырскаму, на фальварк Рулоўшчыз- на з сялом Мікуліна. Гэтыя маетнасці засталіся Бенедыкту Булгаку пасля смерці яго бацькі Вінцэнта Казіміра Булгака, мечнага Мозырс- кага (7). У 1766 годзе, паміраючы, Лукаш Лявон Булгак, падстолі Мозырскі, у сваім тэстаменце згадвае свайго сыноўца Бенедыкга Бул- гака, падсудковіча Навагародскага ваяводства (8).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 142, л. 522.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с.51, л. 298.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 149, л. 466.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 393, л. 23.
    5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 359, л. 192.
    6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, лл. 595—603.
    7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, л. 485.
    8.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с.4, л. 490.
    21.11.	Яблонскі Францыск (22.02.1699 — ?)
    Прывілей на лавецтва Менскае Францыск з Самсонаў Яблонскі атрымаў 22 лютага 1699 года пасля смерці Бенедыкта Булгака, як гэта
    было запісана ў прывілеі (1). Згодна з Банецкім (2), Яблонскія, гер- бу Самсон з Яблоні — Самсонаў у зямлі Бельскай, аселі ў Навага- родскім ваяводстве, хутчэй за ўсе ў сярэдзіне XVII стагоддзя, Вінцэнт Яблонскі з Самсонаў каралеўскі шамбелян, меў 4-х сыноў: Антонія, Францыска, будучага лоўчага Менскага. Аляксандра і Гіполіта, у якога нарадзіўся сын Канстанты Францыск. У матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (т. 345) упамінаюцца пад 1652 годам Ян і Паўла Яблонскія. Іх маці. Ева Кгалецкая атрымала сублевацыю на баніцыю ад Крыштофа на Бакштах Завішы і пані Барбары Пукшцянкі за супраціўленне выкананню дэкрэта Галаўнога Трыбунала аб спаг- нанні з яе маетнасці Дзярэўна вялікай сумы грошай (3).
    Згодна з нашымі звесткамі, Францыск з Самсонаў Яблонскі, лоў- чы Менскага ваяводства. жыў яшчэ ў 1703 годзе (3). Якраз у гэтым годзе праходзілі паседжанні Менскага гродскага суда, прысвечаныя разгляду яго скаргі на былога сябра Юр’я Перакопскага і ягонага зяця Яна Кроера (4). Яшчэ дзесяць год таму, у 1692 годзе, Францыск Яб- лонскі пазычыў Юр’ю Перакопскаму значную колькасць рэчаў, сярод якіх бадай ці не самай каштоўнай была турэцкая шабля. багата аздоб- ленная срэбрам. Усяго такіх рэчаў сярод якіх не апошняе месца зай- малі каштоўныя кафтаны і шапкі. налічвалася каля дзесяці. Кошт па- зычаных рэчаў перавышаў суму ў 20 бітых талераў. Калі ж Францыск Яблонскі. не дачакаўшыся вяртання сваіх рэчаў, паехаў да сябра у яго маетнасць Атцэда, то сустрэўся, зусім нечакана для сябе. з вялікай ва- рожасцю да сваёй асобы. Францыска Яблонскага скінулі з каня, па- валілі на зямлю, доўга білі і, нарэшце. напоўжывога ўкінулі ў рэчку, паабяцаўшы забіць насмерць, калі ён яшчэ раз успомніць пра свае рэчы. На 1701 год. Францыск Яблонскі з Самсонаў, лоўчы Менскі, быў у шлюбе з жанчынай з роду Ламбертаў.
    У Менскім ваяводстве Францыску Яблонскаму з Самсонаў, лоў- чаму Менскаму, належала маетнасць Дварэц. Яго сыну Юзэфу з Сам- сонаў Яблонскаму, скарбніку Пінскаму. і жонцы Разаліі Граўскай, у першым шлюбе Міхалавай Бірбашовай, перайшлі ўсе маетнасці бацькі пасля смерці Францыска Яблонскага, меўшай месца да 25 студзеня 1713 года. Ужо 20 лютага гэтага ж года спадчыннікі правялі інтрамісію (увайшлі ў правы гаспадароў маетнасцяў) (5). Унук Фран- цыска Яблонскага. Аляксандр і Францыска з Самуэлаў Яблонскія, ме- наваўшыя сябе лоўчыцамі Менскага ваяводства, на 30 сакавіка 1734 года, вялі працяглы судовы працэс з суседзямі па прыналежнасці па- межных земляў (6). Верагодна. што менавіта сам Аляксандр з Сам-
    сонаў Яблонскі неўзабаве атрымае і будзе трымаць аж да 1758 года ўрад мечнага Менскага.
    Нашчадкі Яблонскіх аселі ў межах Навагародскага ваяводства і займалі там уплывовыя ўрады. Так, Ян з Самсонаў Яблонскі яшчэ на пачатак 1759 года трымаў Навагародскае гарадніцтва, уступіўшы яго па прывілеі ад 20 сакавіка 1759 года свайму сыну Казіміру з Самсо- наўЯблонскаму (7). На 1768—1769гг. шляхта Навагародскага ваявод- ства абрала Францыска з Самсонаў. чэсніка Навагародскага, дэпута- там Галаўнога Трыбунала (8). He парывалі сувязі Яблонскія і з Менскім ваяводствам. Так, у 1771 годзе той жа самы Францыск Яб- лонскі падпісаўся пад застаўным лістом ад Міхала Валадковіча, ста- расты Гаенскага (9).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 149, л. 466.
    2.	Банецкі Адам. «Гербоўнік Польскі...», т. 8, л. 122—123.
    3.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 345, л. 1.
    4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 37, лл. 747, 774.
    5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 7, л. 1131.
    6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, л. 235.
    7.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 181, л. 869.
    8.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697—1794гг.).. », л. 296.
    9.	НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 5, лл. 571—572.
    21.12.	Няміра Рыгор
    (? — 07.10.1694 — 06.03.1714 — ?)
    Дата атрымання прывілея Рыгорам Нямірам намі не ўстаноўлена. Невядома, і гэта галоўнае, хто выдаў гэты прывілей. Час жыцця і ат- рымання прывілея на лавецтва Менскае Рьігорам Немірам быў, ба- дай што, ці не самым складаным у гісторыі існавання Вялікага княства Літоўскага. Краіну ахапіла грамадзянская вайна паміж прыхільнікамі розных палітычных плыняў. Становішча ўскладнілася адкрытай інтэр- венцыяй іншаземных войскаў. якія вялі сябе ў краіне, не маючай дас- таткова сіл, каб даць належны адпор захопнікам. так. нібыта перад імі была пастаўлена задача пераўтварыць некалі квітнеючую краіну ў су- цэльную пустэчу. У краіне меліся ўплывовыя сілы, якія выкарыстоўвалі гэтую сітуацыю для вырашэння асабістых эгаістычных патрэбаў, зусім не дбаючы аб інтарэсах сваёй Радзімы.
    Першая згадка пра Няміраў адносіцца да канца XIV стагоддзя: пачынальнік гэтага роду Ян Няміра (? — пасля 1420 года) упамінаец- ца ў 13 98 годзе як канюшы Вітаўта. Захоўваецца легенда аб паходжанні гэтага прозвішча. Удзельнічаючы ў перамовах з Маскоўскімі пасламі і не давяраючы ім, прапаноўваў вялікамі князю Літоўскаму не даваць Маскве міру, а распачаць вядзенне ваенных дзеянняў (1).
    Упершыню ўпамінаецца Рыгор Няміра ў дакуменце, датаваным 1670 годам. Паміж Людвікам, Рыгорам і Давыдам Нямірамі ў Менскім гродскім судзе вялася судовая справа. Як нам падаецца, толькі што памёр іх бацька, Ян Няміра, гараднічы Навагародскі, і дзеці не маглі прыйсці да згоды аб падзеле спадчыны. Справа ўсклад- нялася яшчэ і па той прычыне. што спадчыну дзялілі дзеці Яна Ням- іры ад двух шлюбаў. Ян Няміра займаў урад гараднічага Навагарод- скага яшчэ на 1654 год, калі ён дабіўся, пасля працяглай судовай справы, баніцыі на Юр’я Пятроўскага з-за невяртання пазычаных грошай (2). Верагодна, што на гэты час ён быў у шлюбе з другой сваёй жонкай пані Ганнай Барэйшанкай. Як ад першай жонкі, так і ад Ган- ны Барэйшанкі нарадзіліся ў асноўным сыны. Верагодна, ад першай жонкі, імя яе нам невядома. нарадзіліся сыны: Людвік. Аляксандр, мечны Навагародскі, Давыд. будучы падчашы Менскі, Юзэф, стольнік Дэрпцкі, Леапольд, канонік Луцкі і Казімір. Ад Ганны Барэйшанкі, нарадзіліся: Рыгор, лоўчы Менскі, Крыштоф, стольнік Навагарод Северскі і, магчыма, Гіеронім (3). У значна пазнейшым дакуменце, складзеным нашчадкамі Гіероніма Няміры, харужага Дэрпцкага. паз- начаецца. што Давыд і Рыгор Няміры былі ад адной маці, першай жонкі Яна Няміры. гараднічага Навагародскага, мянованага тут Храб- товічам (4). У дадзеным выпадку патрэбна лічыцца з тым, што даку- мент складзены амаль праз сто гадоў пасля смерці Яна Няміры, у чэрвені 1777 года і шмат што знікла з памяці яго нашчадкаў. Тым болей, што і сам Давыд Няміра ў адной скарзе ў суд даводзіў, што Рыгор яго брат, але народжаны другой маці.