Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ігнацы Карніцкі быў сынам пана Андрэя Бенедыкта Карніцкага, лоўчага і падстарасты судовага Менскага, і яго жонкі Марыяны Бялі-
нскай, спярша Пятровай Пратасовічавай, войскай Менскай, а потым Андрэявай Карніцкай, падстарасціны Менскай. У гэтым шлюбе, акра- мя Ігнацы, нарадзіўся яшчэ сын Юзэф і дачка Марыяна Канстанцыя, якая ў першай палове 1737 года ўступіла ў шлюб з Андрэем Зара- ноўскім, старастам Зелянкоўскім (6).
Улічваючы. што Ігнацы Карніцкі зрабіў добрую кар’еру, паступова ўзнімаючыся па лесвіцы ўрадаў Менскага ваяводства, і скончыў сваё жыццё. займаючы ўрад падкаморыя Менскага, то абагульняючы ano­Bea пра жыццё Ігнацы Карніцкага будзе ўнесены ў раздзел «Падкамо- рьгі Менскага ваяводства».
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с.176, л. 235.
2.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697-1794 гг)...», л. 202.
3.	НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 86.
4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 177, л. 215.
5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11, л. 722.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11.
21.23.	Быкоўскі з Яксаў Казімір (25.10.1748 — 11.03.1752)
Казімір Быкоўскі атрымаў прывілей, падпісаны 25 кастрычніка 1748 года, на ўрад лоўчага Менскага пасля дабраахвотнага адыходу з гэтага ўрада Марціна Быюўскага (1). 3 дакумента, унесенага ў Вялі- какняскую Метрыку 31 жніўня 1750 года, даведваемся, што кароль дае дазвол Марціну Быкоўскаму на дабраахвотную адмову ад трымання дзяржавы Сморкі, якая размешчана недалёка ад Барысава і ўваходзі- ла тады ў склад Аршанскага павета, у карысць Казіміра Быкоўскага (2), на гэты час ужо займаўшаму ўрад лоўчага Менскага. Прывілей на лавецгва атрымаў законную моц пасля прад’яўлення яго на грамніч- ным ваяводскім сойміку 4 лютага 1749 года (3).
На грамнічным ваяводскім сойміву 1748 года Казіміра Быкоўска- га, тады яшчэ падстоліча Менскага, абіраюць дэпутатам Галаўнога Трыбунала ВКЛ ад Менскага ваяводства (4). Вынікае, што дэпутатства ў Галаўны Трыбунал ВКЛ. якое мела значны аўтарытэт і палітычную вагу ў княстве, Казімір Быкоўскі не змог бы атрымаць без моцнай пад- трымкі бацькі — Стэфана з Яксаў Быкоўскага, падстолія Менскага, і звязаных з ім прадстаўнікоў палітычнай эліты ваяводства. У Галаўным
Трыбунале Казіміру Быкоўскаму дастаецца вельмі ўплывовая пасада: яго абіраюць маршалкам Духоўнага Кола. Г этая судовая інстанцыя кня- ства стваралася з роўнага ліку свецкіх і духоўных асобаў для разгляду судовых спраў, узнікшых паміж свецкімі і духоўнымі асобамі або рэ- лігійнымі арганізацыямі. Свецкія асобы вылучаліся Галаўным Трыбу- налам з ліку зноў абраных дэпутатаў, а духоўныя прызначаліся ў склад Духоўнага Трыбунала Віленскім біскупам.
Патрэбна прызнаць, што Казімір Быкоўскі. лоўчы Менскі, меў знач- ныя сумы грошай, дастагковых для куплі неблагой маетнасці. Так, 17 мая 1749 года Казімір Быкоўскі ўносіць у акгы Менскай магдэбургіі дакумент аб набыцці ў Сымона і Даміцэлі з Тэльшэўскіх, у першым шлюбе Бене- дыкгавай Анганевічавай, Калпакоўскіх часткі Прусінава. Верагодна, Прусінава ў якасці пасагу ўнесла ў дом пані Даміцэля, бо яшчэ адну час- тку зямельных добраў Прусінава Казімір Быкоўскі, лоўчы Менскі, набыў у сястры Даміцэлі пані Элеаноры Тэльшэўскай (5).
Уступіў у шлюб з пані Францыскай з Міцкевічаў, але пражыў з ёю нядоўга: 21 сакавіка 1752 года пані Францыска з Міцкевічаў Казімі- равая Быкоўская, лоўчыня Менская, разам з нашчадкамі. выклікае ге- нерала ваяводства Менскага Яна Бжэзінскага для перадачы маетнасці Прусінава і фальварка Запруддзе, пасля смерці мужа 11 сакавіка гэта- га ж года, у сваю ўласнасць (6).
Крышцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 177, л. 215.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, лл. 676—677.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 11,д. 722.
4.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697—1794 іт.)...», л. 218.
5.	НГАБ. Ф 1816, воп. 1, с. 8, л. 106.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, л. 53.
21.24.	Сулістроўскі Ігнацы (? — 16.07.1751 — ?)
Маецца толькі адно паведамленне аб існаванні яшчэ аднаго лоўчага Менскага — Ігнацы Сулістроўскага, ротмістра ваяводства Навггарод- скага, унесенае ў акгавыя кнігі Менскага гродскага суда 16 ліпеня 1751 года (1). Подпіс Ігнацы Сулістроўскага, лоўчага Менскага, ротмістра ваяводства Навагародскага, быў пастаўлены пад тэстаментам Мацея Быкоўскага, сына Яна Канстанты Быкоўскага. На наш погляд, у гэтым
выпадку, як і ў некаторых іншых. памылкі дапускаліся пісарамі адпа- ведных судовых устаноў пры ўнясенні дакументаў у актавыя кнігі для іх акгыкацыі (натарыяльнага сведчання) або. свядома. і самімі ўрадн- ікамі. Так, Міхал Галіеўскі. чэснік Смаленскі, і Міхал Байкоўскі Рэй- водскі. мечны Смаленскі. вельмі часта менавалі сябе. адпаведна. чэс- нікам і стражнікам Менскімі
Крыніцы:
1.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 13, л. 614.
21.25.	Булгак Ян (? — 02.1750 — ?)
Аб трыманні Янам БулгакаіМ, ротмістрам Навагародскага ваявод- ства, урада лавецтва Менскага згадвае А. Рахуба. На грамнічным сой- міку 1750 года шляхта Менскага ваяводства абрала Яна Булгака, лоў- чага Менскага, ротмістра Навагародскага ваяводства, дэпутатам Г алаў- нога Трыбунала ВКЛ (1). Пра Яна Булгака, лоўчага Менскага. згадвае і Станіслаў Антоні Быкоўскі Лопаг, генерал-ад’ютант войскаў ВКЛ і войт Навагародскі. Разам з усёй Навагародскай магдэбургіяй: бурміст- рамі, райцамі і лаўнікамі Навагародка — Станіслаў Быкоўскі Лопат, войт Навагародскі, 5 сакавіка 1738 года ўносіць у каралеўскі задвор- ны суд скаргу на многіх абывацеляў (шляхцічаў) Навагародка, абвіна- вачваючы іх у незаконным трыманні розных гарадскіх добраў, якія, згодна са Статутам ВКЛ, маглі трымаць толькі месцічы (2). Дык вось, не апошняе месца ў гэтым рэестры асобаў, якія незаконна, ды і без ап- латы падаткаў, трымалі гарадскую маёмасць (ворныя землі, сенажаці, млыны, крамы), займае і лоўчы Менскі пан Ян Булгак.
Акгавыя кнігі Менскага гродскага суда захавалі паведамленне яшчэ пра аднаго прадстаўніка гэтага роду, пана Мікалая Юзэфа Булгака, мя- нуючы яго таксама лоўчым Менскім. Як стала вядома. пані Кацяры- на з Вярыгаў Жэлігоўская і яе дзеці Казімір, Рафал і дачка Канстан- цыя Жэлігоўскія ўнеслі ў акгавыя кнігі Менскага суда баніцыйны ліст на Мікалая Юзэфа. лоўчага Менскага, Станіслава і Марціна Булгакоў і пана Забелу. Патрэбна адзначыць, што і Булгакі часу не трацілі дар- ма. Да моманту ўнясення баніцыйнага ліста яны мелі ад Аўгуста II Ka­pa леўскі глейт на адтэрміноўку выканання прысуду Галаўнога Трыбу- нала на шэсць месяцаў (3).
Праз пяць гадоў, 8 лістапада 1736 года, мы ізноў сустракаем Міка- лая Юзэфа Булгака, але на гэты час ужо на ўрадзе падваяводы Навага-
родскага. Цяпер Мікалай Булгак. падваявода Навагародскі, аб’яднаў- шыся з Міхалам Валадковічам. старастам Гаенскім, займаўся звозам падданых ад Яраша Мацкевіча, падчашага Менскага (4).
Крыніцы:
1.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697—1794 гг)...», л. 226.
2.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 404, лл. 33—44.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, л. 1410.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 41, лл. 1269—1272.
21.26.	Хмара Адам Міхал (07.06.1752—23.01.1756)
Прывілей на лавецтва будучы ваявода Менскі Адам Міхал Хма- ра атрымліваў двойчы: першы раз, як мы гэта ўжо адзначалі раней, лавецтва Менскае Адам Міхал Хмара атрымаў па каралеўскім пры- вілеі ад 28 лістапада 1748 года (1) пасля адыходу з гэтага ўрада Ігна- цы Карніцкага. а ў другі раз — праз чатыры гады, пасля смерці Ка- зіміра Быкоўскага, па прывілеі ад 7 чэрвеня 1752 года (2). Як тады часта пісалі ў такіх выпадках, прывілей Адамам Хмара 1748 годзе быў атрыманы «няведама якім спосабам», праз месяц пасля надан- ня, 25 кастрычніка, урада лавецтва Менскага Казіміру Быкоўскаму. Хаця і тады было зразумела, што справа не абышлася без атрыман- ня нейкай высокай асобай каралеўскай канцылярыі вялікага хабару ад Адама Міхала Хмары.
Уггічваючы, што абагульняючы аповяд пра дзейнасць Адама Хма- ры, заснаваны архіўных матэрыялах, будзе прыведзены ў раздзеле «Ваяводы Менскага ваяводства», у дадзеным выпадку мы абмяжуем- ся апісаннем чатырохгадовага перыяду яго жыцця, з чэрвеня 1752 года і па канец студзеня 1761 года.
Адам Хмара, сын Антонія Хмары, скарбніка ваяводства Менскага на 1750 год (гл. нашу заўвагу да раздзела «Скарбнікі Менскага ваявод- ства»), меў брата Іахіма Хмару, які на працягу значнага часу займаў урад пісара гродскага Менскага. Як даводзяць ігісьмовыя крыніцы таго часу, Адам Хмара быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу і толькі дзякуючы асабіста сабе сваім здольнасцям дабіўся высо- кага становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. Змог літаральна з нічо- га атрымаць значныя зямельныя і грашовыя сродкі і сканцэнтраваць іх у сваіх руках. Частка земляў трапіла ў яго рукі дзякуючы наданню
яму каралеўскіх добраў у пажыццёвае трыманне, а частку выкупіў у сваіх суседзяў, якія мелі вострую патрэбу ў наяўных польскіх злотых. Часта даваў пазыкі і, галоўнае, заўсёды дабіваўся іх своечасовага вяр- тання. Будучы выдатным адміністратарам, аказаўся някепскім і, што галоўнае, ашчадным гаспадаром. Значную колькасць маетнасцяў тры- маў часова, а потым, пры невяртанні ў тэрмін грошай, прыбіраў гэтыя маетнасці да сваіх рук.
Доўгі час знаходзіўся на службе ў Сапегаў, вядучы заўсёды з поспе- хам іх судовыя справы па вырашэнні розных маёмасных спрэчак. Так, у 1754 годзе атрымаў пленімпатэнцыю (даверанасць) ад Альбрыхта Сапегі, падскарбія надворнага Вялікага княства Літоўскага, і яго бра- та Міхала Сапегі, старасты Лу нскага, на вядзенне судовых спраў у судах Слонімскага павета аб урэгуляванні розных прэтэнзій да маёмасці па- мёршага Бенедыкта Сапегі, падскарбія ВКЛ (3). Цікава, што 27 кра- савіка 1756 года згадзіўся заняцца абаронай інтарэсаў Ежы Адама Прысецкага, чэсніка Полацкага (так у тэксце, у сапраўднасці — чэснік Рэчыцкага павета), лентвойта Менскага, у яго спрэчцы з Аляксандрам Сапегам, ваяводам Полацкім (4).
Пасля смерці бацькі да Адама Хмары перайшлі маетнасці: Сёмка- ва Саламярэцкае, Стацкевічоўшчызна, па якіх ён правёў інтрамісію ў 1755 годзе (5). Амаль адначасова з наданнем урада лавецтва Менска- га Адам Хмара атрымаў прывілей на пажыццёвае трыманне Курклен- скай дзяржавы, размешчанай у Вількамірскім павеце (6).
Адышоў са свайго ўрада лоўчага Менскага пасля пераходу было- га падчашага Менскага Ігнацы Карніцкага на ўрад падстолія Менс- кага, атрымаўшы каралеўскі прывілей 23 снежня 1756 года (7). Да- рэчы, свой прывілей на падстольства Менскае Ігнацы Карніцкі атры- маў яшчэ 22 снежня 1752 года (8), і прайшло яшчэ амаль чатыры гады, калі Адам Хмара змог заняць даўно вакантны ўрад падчашага Менскага. Адначасова з урадам лоўчага Менскага займаў і ўрад віцэ- інстыгатара ВКЛ.