Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 176, л. 236.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 987.
3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 182, л. 36.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, л. 1044.
5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, л. 827.
6.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 949.
7.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 181, л. 148.
8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 179, л. 683.
21.27.	Баржэцкі Антоні з Косаржэва (23.01.1756 — ?)
У пачатку 1756 года, 23 снежня. быў падпісаны каралеўскі прыві- лей на лавецтва Менскае Антонію Баржэцкаму, старасту Казіміраўс- каму (1). Хутчэй за ўсё ўрад не быў прыняты Баржэцкім, бо ў прыві- леі на атрыманне лавецтва Менскага Янам Паўлікоўскім ад 14 ліста- пада 1761 года запісана, што ўрад перадаецца Паўлікоўскаму пасля добраахвотнага адыходу з гэтага ўрада Адама Міхала Хмары, віцэ- інстыгатара ВКЛ (2).
Як падаюць дакументы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, 9 жніўня 1750 года пану Антонію з Косаржэва Баржэцкаму быў нада- дзены прывілей на мечнікоўства Менскае, вакантнае пасля смерці бы- лога мечнага пана Яна Свентаржэцкага (3).
Што ж датычыцца самога Антонія з Косаржэва Баржэцкага, то за гады свайго жыцця ён зрабіў неблагую кар’еру. У 1775 годзе Антоні Баржэцкі быў ужо інстыгатарам ВКЛ (4). Верагодна, у 1777 годзе ўступіў у паўторны шлюб з пані Жэголай. Як пацвярджаюць актавыя кнігі Менскага гродскага суда, 20 ліпеня гэтага года Антоніем Бар- жэцкім, інстыгатарам ВКЛ, быў складзены рэфармацыйны запіс сва- ёй жонцы, з пералікам сум грошай, перадаваемых ёй (5).
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 181, л. 249.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 183, л. 555.
3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 554.
4.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 7, л. 676.
5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 20, л. 569.
21.28.	Адахоўскі Станіслаў (? — ?)
Калі Станіслаў Адахоўскі, на кастрычнік 1765 года канюшы Менскі, атрымаў урад лоўчага Менскага, нам не ўдалося ўстанавіць. Ёсць толькі дзве згадкі пра трыманне ім гэтага ўрада, знойдзеныя намі ў акгавых кнігах Менскага земскага суда. Першая — пра яго сына Яна Адахоўскага, лоўчыца Менскага. Ян Адахоўскі ўнёс 25 жніўня 1767
года вячысты квітацыйны запіс Каралю і Еве з Мянчынскіх Дубяле- вічам. бацькам сваёй жонкі, аб атрыманні пасаговых сум (1). У другім паведамленні. ужо ад 22 жніўня 1780 года, упамінаецца другі сын Ста- ніслава Адахоўскага — Ежы Адахоўскі, лоўчыц Менскі, які паставіў свой подпіс пад дакументам (2). Аднак дакумент. унесены братамі ў земскія актавыя кнігі Менскага ваяводства 27 мая 1780 года, аб падзе- ле спадчыны, што засталася пасля смерці бацькі, маетнасцяў Бялова і Лахаўшчызна. прымушаюць нас засумнявацца ў трыманні іх бацькам урада лоўчага Менскага. Свой дакумент яны пачынаюць сцвярджэн- нем. што яны лоўчыцы Менскага ваяводства, а вось у канцы дакумен- та, перад пералікам асобаў сцвердзіўшых падзел спадчыны, мянуюць сябе ўжо лоўчыцамі Лідскімі (3).
У больш ранейшых дакументах Менскага гродскага суда ад 23 кра- савіка 1742 года, унесеных у акгы 9 сакавіка 1759 года, захоўваецца інфармацыя пра правядзенне інтрамісіі па маетнасцях Белеў і Пяров- ічы для Казіміра і Цэцыліі са Свентаржэцкіх Адахоўскіх, лоўчых Лідскіх. Гэтыя маетнасці былі ім ўступленыя за добрую цану Антоні- ем і Тэафіліяй з Вярбіцкіх Ульяшэвічамі (4).
У асноўным прадстаўнікі роду Адахоўскіх жылі ў межах Лідскага павета і, адпаведна, у большасці выпадкаў трымалі ўрады гэтага ж павета. Так, у 1684 годзе Ян Міхал Адахоўскі трымаў урад чэсніка гэтага павета, а Юзэф Адахоўскі на — 1724 год. На 1764 год пазнача- на ў А. Рахубы трыманне ўрада лоўчага Лідскага Казімірам Ада- хоўскім. Адзначана іх пражыванне і ў межах Віленскага ваяводства: на 1684 год Павел Адахоўскі быў гараднічым Ашмянскім, а Уладзіс- лаў Ян Стэфан Адахоўскі на гэты ж год трымаў урад падстолія Вілен- скага (5).
Гістарычныя крыніцы захоўваюць звесткі пра пражыванне і ў ме- жах Менскага павета Адахоўскіх і за ранейшы час. Так, 9 красавіка 1655 года ў Галаўным Трыбунале ВКЛ была праведзена акгыкацыя (на- тарьіяльнае сведчанне) атрымання ў пазыку буйной сумы грошай па- нам Войцэхам Горскім, харужыцам Віленскім. Пазыку яму выдаў Яраш Адахоўскі (6).
Крыніцы:
1.	НЕАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 841.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 19, л. 318.
3.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 10, л. 470.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 202.
5.	«Ураднікі Віленскага ваяводства...», л. 699.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, л. 88.
21.29.	Кастравіцкі Казімір (? — 16.03.1769 — ?)
Намі знойдзены толькі дзве згадкі пра трыманне ўрада лавептва Менскага Казімірам Кастравіцкім: першая з іх — у матэрыяле, змеш- чаным у акгавай кнізе Менскага гродскага суда 3 красавіка 1761 года, і другая — 16 сакавіка 1769 года (1), дзе ўпамінаецца Казімір Каст- равіцкі, лоўчы Менскі, сын былога войта Менскага Антонія Кастра- віцкага. Як вынікае з дакумента, змешчанага ў актавых кніг Менскага гродскага суда 3 красавіка 1761 года, Казімір Кастравіцкі, лоўчы Менскі, атрымаў ад сваёй жонкі Петранэлы з Кубліцкіх, у першым шлюбе Гадэбскай, стольнікавай Мозырскай, пры ўступленні ў шлюб данацыйны ліст на значную суму. Петранэла з Кубліцкіх, лоўчыня Менская, запісала свайму мужу «золата, срэбра і гатовай манеты, роз- ную маёмасць, а таксама шмат збожжа і быдла». Ад свайго бацькі Кубліцкага, войскага Полацкага, Петранэла з Кубліцкіх Казіміравая Кастравіцкая, лоўчыня Менская, атрымала рознай маёмасці і грошай на агульную суму да 1000 бітых талераў. Сам дакумент аб атрыманні пасаговых сум быў складзены яшчэ 19 сакавіка 1761 года, і пры яго ўнясенні ў актавыя кнігі Казімір Кастравіцкі паведамляе, што яго жонка Пётранэла з Кубліцкіх Казіміравая Кастравіцкая, лоўчыня Менская, памёрла (1).
У другі раз упамінаецца Казімір Кастравіцкі, лоўчы Менскі, у 1769 годзе. Якраз 16 сакавіка гэтага года правіянтавыя камісары Менскага ваяводства Марцін Ваньковіч і Марцін Азямблоўскі выдалі яму квіт на 1238 расейскіх рублёў за фураж і правіянт, атрыманы ад лоўчага Мен- скага камандзірам расійскага гарнізона, размешчанага ў межах ваявод- ства (2). Ужо ў гэты час на тэрыторыі Менскага ваяводства на паста- яннай аснове размяшчаліся расійскія вайсковыя адзінкі. Сярэдняя шляхта была зацікаўлена ў добрых адносінах з камандаваннем расійскіх войскаў, бо іх прысутнасць прыносіла несумненныя выгоды: можна было збываць дровы, лішкі фуражу і сельскагаспадарчыя пра- дукгы. Існавала сур’езная канкурэнцыя паміж землеўласнікамі за права атрымання кантракгаў на пастаўку дроў, фуражу і прадуктаў харчаван- ня. Камандзіры расійскіх войскаў плацілі добра, вядома, не забываю- чы і пра свой асабісты інтарэс. Адбывалася паступовае прывыканне да
пастаянай прысутнасці замежных войскаў у краіне. У межах ваявод- ства вядзенне спраў з расійскімі войскамі была пастаўлена на адпавед- ную прававую аснову. Ваяводскі соймік прызначаў двух правіянтавых камісараў якія адказвалі за ўлік атрыманых расійскімі войскамі дроў, фуражу і прадукгаў харчавання. Расейскія войскі праводзілі рэквізіцьй ў мясцовай шляхты з пазначэннем памераў узятага. Правіянтавыя камісары, у сваю чаргу. прымалі квіткі і выдавалі свае квіты на апла- ту расейскімі грашыма. Каб пазбегнуць злоўжыванняў сярод правіян- тавых камісараў іх мянялі штогод. Праз тры гады, у 1772 годзе, і сам Казімір Кастравіцкі на ваяводскім сойміку зробіць справаздачу аб вы- ніках сваёй працы ў якасці правіянтавага камісара (3).
Вядома, што ў другой палове XVIII стагоддзя Казімір Кастравіцкі і яго сын Багдан займалі па чарзе ўрад будаўнічага Менскага.
Крыніцы:
1.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 531.
2.	Там жа, ф 1727, воп 1, с. 15, л. 491.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 16, л. 324.
21.30.	Паўлікоўскі Ян (14.11.1761 — 11.07.1772)
Прывілей на лавецтва Менскае Янам Паўлікоўскім атрыманы 14 лістапада 1761 года (1), пасля адыходу з гэтага ўрада Адама Хмары. Свой прывілей на падчаства Менскае Адам Міхал Хмара атрымаў яшчэ 23 снежня 1756 года, пасля адыходу з гэтага ўрада Ігнацы Карніцкага. Відаць, што ўрад быў вакантны амаль пяць гадоў. Цікава, што ў акты Менскай магдэбургіі былі ўнесены дакументы, складзеныя яшчэ ў сту- дзені і сакавіку 1761 года, дзе Ян Паўлікоўскі ўжо мянуецца лоўчым Менскім. Так, 28 студзеня 1761 года ўнесены рэфармацыйны запіс ад Яна Паўлікоўскага. лоўчага Менскага, і Ганны з Азямблоўскіх, чэсн- ікоўны Сахачэўскай, да бацькоў жонкі Мікалая і Апалоніі з Шышкаў Азямблоўскіх аб атрыманні маладымі пасагу ў памеры 16 000 польскіх злотых (2).
Ужо 21 сакавіка 1761 года Ян Паўлікоўскі, мянуючыся лоўчым Менскім, і яго жонка прымаюць удзел у судовай справе з панамі Кас- травіцкімі і Азямблоўскімі па справе сумеснага валодання маетнасцю Шытамержыцы (3). Вядома, што Ганна з Азямблоўскіх Янавая Паў- лікоўская, лоўчыня Менская, памёрла пасля 1774 года. На 5 лютага
1784 года ў акгавыя кнігі Менскага земскага суда ўнесены карабара- цыйны і пажыццёвы запіс на сваю маёмасць новай жонцы — пані Брыгідзе з Пііігчалаў, дачцэ Дамініка Пішчалы, оберстлейтэнанта вой- скаў ВКЛ (4). Пан Пішчала жыў яшчэ на 1795 год, меў сыноў Антонія і Міхала.
Ян Паўлікоўскі, лоўчы Менскі, належаў да роду вядомага ў межах ваяводства з пачатку XVIII стагоддзя. Сапраўдны ўздым заможнасці роду адбыўся ў другой палове XVIII стагоддзя, калі браты Паўлікоўс- кія Ян і Пётр змаглі дабіцца значнага ўзмацнення асабістага ўплыву сярод Менскай шляхты і нават выбіцца ў першыя яе шэрагі. Разам з Прашынскімі, Быкоўскімі, Валадковічамі, Хмарам і Уніхоўскімі ўва- ходзілі ў склад групоўкі менскай шляхты, якая вызначала палітыку ва- яводства. Акрамя Пятра, у будучым гараднічага Менскага, вядомы імены яіпчэ трох братоў Яна Паўлікоўскага: ксяндза Тадэуша, коад’- ютара Радашковіцкага пробства на!784 год, Ігнацы, шамбеляна кара- леўскага двара на 1786 год, і Фелікса, памёршага ў 1775 годзе. Былі яшчэ і сёстры: пані Барбара. у шлюбе за Антоніем Слатвінскім, чэсн- ікам Лідскім, Кацярына за Рыльскім, лоўчым Парнаўскім, Ганна за Ва- лянцінам Тэрчынскім, падстоліем ваяводства Смаленскага, і, нарэш- це, Анжэла (5).
Аснову іх багацця і ўплыву заклаў япічэ ў першай палове XVIII сга- годдзя іх бацька Антоні Паўлікоўскі, стараста Хельміцкі, жанаты з Іаанне з Свентаржэцкіх, стражнікаўнай Віленскай, у першым шлюбе Рыбінскай (6). Але значны ўклад у павелічэнне заможнасці роду ўклалі і браты Паўлікоўскія. Да найбольшага поспеху іх у гэтым напрамку можна залічыць выкуп у нашчадкаў некалі магутных Тамковічаў Ся- лецкіх большай часткі латыфундыі Сялецкай: Лагазу, Мядухава, За- елыгік. У рукі Паўлікоўскіх перайшлі і Вялікія Бесяды, або, як іх pa- Heft менавалі, Кухмісцерскія Бесяды. Карыстаючыся цяжкім матэры- яльным становішчам гараднічага Менскага Антоні Ануфры Жыжэм- скага, Ян Паўлікоўскі атрымаў у 1765 годзе ў сваю ўласнасць яго ма- етнасць Дворышча (7). Пасля ж наступіўпіай неўзабаве смерці гарад- нічага Менскага маетнасць так і засталася ў валоданні Яна Паўліюў- скага, лоўчага Менскага, бо ў нашчадкаў памёршага было шмат пазык, што засталіся пасля бацькі і вельмі мала было надзеі на вяртанне баць- кавай спадчыны. Яну Паўлікоўскаму належала багатае сяло Пашков- ічы. Пазычыўшы, на 19 сакавіка 1762 года, самому Альбрыхту Радзі- вілу, старасту Рэчыцкаму, 40 000 лольскіх злотых, Ян Паўлікоўскі, лоўчы Менскі, атрымаў сяло Сенніца пад Менскам (8).