Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Даволі хутка, па мерках таго часу, узнімаўся па лесвіцы ўлады: на ваяводскім сойміку, які па традыцыі адбываўся на Грамніцы, 8 лютага 1764 года (9), абраны дэпутагам да аднаго з вядучых палітыкаў дзяржавы —Масальскага, кашгаляна Віленскага, гетмана ВКЛ. На 30 чэрвеня 1764 года Ян Паўлікоўскі дзейнічае ўжо ў якасці суддзі каптуровага Менска- га (10). На ваяводскім сойміку 29 жніўня 1766 года ён абіраецца разам з Антоніем Свентаржэцкм. пісарам земскім Менскім, паслом на экстра- ардынарыйны сойм Рэчы Паспалітай (11).
3	урада лавецгва Менскага сышоў дабраахвотна, саступіўшы яго Феліцыяну Ратынскаму пасля атрымання ўрада чэснікоўства Менска- га (12). У канцы 1784 года. адмовіўшыся ад урада падчашага Менска- га, атрымаў судзейства земскае Менскае. Улічваючы. што Ян Паўлі- коўскі даволі значны час займаў урад суддзі земскага Менскага, аба- гульняючы аповяд пра яго будзе прыведзены ў раздзеле «Суддзі зем- скія Менскага ваяводства».
Крышцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с 183, л. 555.
2.	Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 12, л. 403.
3.	Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 12, л. 444.
4.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с.15, л. 66.
5.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 963; с. 20, л. 203; с. 25, л. 186.
6.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	59,	л.	721.
7.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	14,	л.	176.
8.	Там жа, ф	1769, воп.	1, с	30, л	18.
9.	Там жа, ф	1727, воп.	1, с.	13,	л.	1219.
10.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 3, л. 51.
11.	Там жа, ф 1727, воп 1, с. 14, л. 992
12.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 743.
21.31.	Ратынскі Феліцыян (11.07.1772 — 20.11.1772)
Прывілей на лавецгва Менскае, па адыходзе з гэтага ўрада Яна Паў- лікоўскага на ўрад чэсніка Менскага, Феліцыян Ратынскі, мечны Менскі, атрымаў па прывілеі ад 11 ліпеня 1772 года (1), зразумела, адразу ж адмовіўшыся ад свайго ранейшага ўрада, які займаў з 7 снеж- ня 1757 года (2). Яшчэ ў пачатку 1736 года атрымаў прывілей (3) на ма- стаўніцтва Менскае, але па нейкіх прычынах адмовіўся ад яго.
Феліцыян Ратынскі быў жанаты з Феліцыянай з Бжастоўскіх. Ёсць звесткі, што ён яіігчэ раз усту паў у шлюб. Як нам стала вядома з да- кумента, унесенага ў акты Менскага земскага суда 30 студзеня 1785 года, Феліцьіян Ратынскі, мечны Менскі, і яго жонка Зося з Баржэцкіх купілі ў Казіміра Маліцкага фальварак Ласкаўка (4). Гэты фальварак разам з землямі, пакінутымі памёршым беспатомным братам Тама- шом. быў перададзеныя Феліцыянам Ратынскім у спадчыну сыну Ігнацы, на дату ўнясення дакумента ў акты абознаму Менскаму. Дачка Феліцыяна Ратынскага, Брыгіда. згодна з заўвагай, змешчанай у ча- сопісе «Спадчына» за 1997 год (№ 5, л. 2) была ў шлюбе за Ігнацы Пятровіным Янішэўскім. суддзёй гродскім і потым падстарастам судовым Менскім.
Як нам падаецца, Феліцыян, Францыск і Тамаш Ратынскія былі дзецьмі Антонія Міхала Ратынскага. У маніфесце інстыгатара Вялікага княства Літоўскага і войта Менскага Станіслава з Бужына Бужынска- га ад 8 сакавіка 1739 года ў ліку абвінавачаных у розных злоўжыван- нях жыхароў Менску прыведзена і прозвішча Антонія Міхала Ратын- скага, чэсніка Мельніцкага (5). Аднак трыманне ім урада чэсніка Мель- ніцкага не падцвярджаецца матэрыяламі, надрукаваньімі ў 13 томе збору Віленскай археаграфічнай камісіі, дзе гаворыцца пра абранне Ан- тонія Ратынскага, чэсніка ваяводства Менскага. дэпутатам да караля Аўгуста III (6). I гэта зусім не дзіўна. калі сам гетман Вялікага княства ў сваім прыватным пісьме Антонію Ратынскаму мянуе яго чэснікам Менскім. Святло на сапраўдны свой тьггул пралівае сам Антоні Міхал Ратынскі: звяртаючыся ў Менскі гродскі суд для ўнясення гэтага ж пісьма ў актавыя кнігі, мянуе сябе чэснікам Мельніцкім. Знойдзеныя намі матэрыялы падцвярджаюць трыманне Антоніем Ратынскім ура- да чэсніка Мельніцкага.
Вельмі кепскую характарыстыку даюць Антонію Ратынскаму яго суседзі ў сваёй скарзе ў суд ад 9 студзеня 1725 года. На гэты час Ан- тоні Ратынскі яшчэ не меў прывілея на чэснікоўства, але каб ён і быў, то гэта, роўным лікам нічога б не змяніла. Прывёўшы пімат прыкла- даў пагардлівых адносін Антонія Ратынскага да сябе, суседзі адзначалі, што ён «увесь час нам розныя шкоды і крыўды чыніць...» (7).
Феліцыян Ратынскі да канца жыцця сабраў у свае рукі даволі буй- ныя зямельныя набыткі: яму належала маетнасць Стэцкаўшчына. Пціч, Яцэвічы, Рагынцава, добры пляц з пабудовамі на Юр’еўскай вуліцы ў Менску.
Разам са сваім сынам Ігнацы Ратынскім, Феліцыян Ратынскі, на
гэты час мечны Менскі, быў уключаны ў попіс патрыётаў ваяводства Менскага, складзены 8 кастрычніка 1765 года (8). Яго сын, Ігнацы Ра- тынскі, пазначаны як мечніковец Менскі і ўключаны ў склад ротміст- раўства Волменскай парафіі. Брат Феліцыяна — Францыск, стараста Пернаўскі і суддзя Трыбунальскі. быў уключаны ў склад ротмістраўства Дзеравянскай парафіі.
Адышоў з урада Феліцыян Ратынскі да 20 лістапада 1772 года (9), пратрымаўшы ўрад лоўчага Менскага каля чатырох месяцаў. Яго на- ступніку, Феліцыяну Прашынскаму, прывілей на ўрад лоўчага Менс- кага быў падпісаны і ўнесены ў кнігі Метрыкі Вялікаг «post fata» (пасля смерці) Феліцыяна Ратынскага.
Крыніцы:
1.	НГАБ КМФ 18, воп. 1, с. 184, л. 794.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 181, л. 373.
3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 1699, л. 292.
4.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 16, л. 361
5.	Б. А.,т. 3,л. 289.
6.	АВАК, т. 13, лл. 166—167.
7.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 40, л. 697.
8.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с 4, лл. 85—90.
8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 819.
21.32.	Прашынскі Феліцыян (20.11.1772 — 09.03.1773)
Феліцыян Прашынскі атрымаў прывілей на лавецтва Менскае па прывілеі ад 20 лістапада 1772 года, пасля смерці былога лоўчага Мен- скага Феліцыяна Ратынскага (1). У 70-х гадах XVIII стагоддзя людзі доўга не затрымліваліся на адным і тым жа ўрадзе, таму што звычай- на прывілеі на ўрады атрымлівалі ўжо ў вельмі пачцівым узросце. Праўда, гэта не датычылася Феліцыяна Прашынскага. вельмі ўплы- вовую асобу ў сістэме іерархіі Вялікага княства Літоўскага ў тыя часы. Якраз ён, будучы яшчэ параўнальна маладым, дзякуючы вялікім фінансавым магчымасцям бацькоў (Юзэфа Прашынскага, былога падстарасты судовага Менскага, а на час атрымання сынам урада лоўчага Менскага пакінуўшага свецкае жыццё і атрымаўшага да 1774 года тьтгул біскупа Менітэнскага (2), і Брыгіды з Янішэўскіх), змог
даволі хутка ўзняцца па лесвіцы ўрадаў. Ужо праз тры месяцы, на 9 сакавіка 1773 года, будучы абраным на ваяводскім сойміку змог ат- рымаць каралеўскае зацвярджэнне на пасаду суддзі земскага Менс- кага (3).
Меў братоў: Антонія, на 1771 год, пасля адыходу бацькі з урада падкаморыя Менскага, заняўшага і доўга трымаўшага гэты ўрад, Та- дэуша, падчашага Менскага, Станіслава і Казіміра, менаваўшыхся пад- каморычамі Менскімі. Юзэф Прашынскі ў пачатку 70-х гадоў XVIII стагоддзя нядоўга займаў урад падкаморыя Менскага. Антоні Пра- шынскі, верагодна не пакідаў вайсковую службу і на 28 лістапада 1774 года некаторыя дакументы падпісваў, мянуючыся генерал-ад’ютантам войскаў ВКЛ. Акрамя сыноў, у Юзэфа Прашынскага было яшчэ не- калькі дачок: Ганна пашлюбіла Францыска Аборскага, Францыска — Яна Быхаўца, судзіча земскага Ваўкавыскага павета, Феліцыяна — Яна Іпагорскага Лянкевіча і, нарэшце, Тэрэза (у свеце, а ў законе св. Бене- дыкга — Юстына), прысвяціла сваё жыццё служэнню богу.
Феліцыян Прашынскі быў жанаты з Людвікай з Хельбінгаў, з якой, ужо займаючы ўрад суддзі земскага Менскага, моцна пачысціў кішэні бацьку. У верасні 1783 года Юзэф Прашынскі, біскуп Менітэнскі, унёс у акты ліст, дзе, «не маючы іншага спосабу», вынес смецце з хаты і паведаміў, што яго «незычлівы сын цяпер можа браць пазьікі, але плаціць за іх, як гэта было раней, бацька адмаўляецца» (4).
Больш падрабязныя звесткі пра жыццё Феліцыяна Прашынскага, які займаў некаторы час, адначасова з выкананне.м абавязкаў суддзі земска- га Менскага, пасаду сакрагара пячаткі Вялікага княства Літоўскага, будуць прыведзены ў раздзеле «Суддзі земскія Менскага ваяводства».
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 184, л 819.
2.	Там жа, ф 1769, воп. 1. с. 6, л. 45; с. 7, л. 345.
3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 884.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 22, л. 403.
21.33.	Ясінскі Казімір (? — 18.12.1774 — ?)
У акты Менскага гродскага суда 20 снежня 1774 года ўнесены даку- мент, складзены двума днямі раней, аб продажы дзедзічнай маетнасці Францкевічаў Радзімінскіх Габрыелава, або Новая Ясень, ад Пятра
Францкевіча Радзімінскага. падстарасты судовага гродскага Пінскага павета. Казіміру Ясінскаму, лоўчаму Менскаму (1). Ніякіх іншых згадак пра Казіміра Ясінскага. лоўчага Мснскага. намі не знойдзена. Хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку пісарам гродскага суда пры актыкацыі (унясенні ў актавыя кнігі гродскага суда) даку мента была дапушчана памылка. Калі Казімір Ясінскі і быў лоўчым. то толькі Пінскага павета.
Крыніцы:
1 НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с 16, л. 1462
21.34.	Ваньковіч Тадэуш Казімір (09.03.1773 — 05.02.1777 — да 21.05.1782)
Згодна з матэрыяламі гродскага і земскага судоў Менскага ваявод- ства. Тадэуш Ваньковіч. стараста Шатраўскі, атрымаў прывілей на ла- вецтва Менскае пасля пераходу Феліцыяна Прашынскага на ўрад суддзі земскага Менскага (1). Прывілеі на ўрады і Феліцыяну Прашынскаму, і Тадэушу Ваньковічу былі ўнесены ў акты канцылярыі ВКЛ 9 сакавіка 1773 года. Да моманту атрымання ўрада лоўчага кароткі час займаў урад мечнага Менскага. з якога дабраахвотна адмовіўся пры атрыманні прывілея на лавецтва Менскае. 3 1750 года і па 11 ліпеня 1772 года займаў урад канюшага Менскага.
Каралеўскі прывілей на ўрад лавецтва Менскага. як гэта было пры- нята ў тыя часы. пасля прадстаўлення яго на ваяводскім сойміку адра- зу ж быў унесены ў акгы гродскага суда Менскага ваяводства (2). Толькі пасля актыкацыі. або як гэта цяпер мянуецца — пасля натарыяльнага сведчання. у актавых кнігах ваяводства дакумент атрымліваў прававую моц.
Тадэуш Ваньковіч. стараста Шатраўскі і лоўчы ваяводства Менс- кага, сын Тадэуша Уладзіслава Ваньювіча. які быў у 1737—1748 гг. войскім Менскім і Тэрэзы з Філіповічаў. Меў братоў: Адама, менаваў- шага сябе вайсковічам Менскім і памёршага да 1771 года, і Антонія. старасту Рушаўскага (3).
Да 23 верасня 1776 года ўступіў у шлюб з пані Ганнай Свентаржэц- кай. дачкой Антенія Свентаржэцкага, пісара земскага Менскага, і пані Кацярыны з Багдановічаў. Ёсць меркаванне, што гэта быў яго другі шлюб. Імя яго першай жонкі намі пакуль не ўстаноўлена. На 23 верас- ня Тадэуш Казімір Ваньковіч, лоўчы Менскі. унёс свой рэфармацый- ны ліст бацькам жонкі аб памерах атрыманага пасагу (4).