Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18,	воп.	1, с. 551, л. 324.
2.	Там жа,	ф 1727,	воп.	1, с. 22, л.	354.
3.	Там жа,	ф 1816,	воп.	1, с. 19, л.	10.
4.	Там жа,	ф 1727,	воп	1, с. 15, л.	604.
5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 73, л. 97.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 73, л. 312.
7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 66, л. 312.
8.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 410.
9.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 13, л. 149.
10.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 14, л. 709.
11.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 17, л. 130.
12.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 853.
13.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 17, л. 360.
14.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 16, л. 323.
15.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 7, л. 617
16.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 551, л. 1277.
17.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 31, л. 74.
21.40.	Багдановіч Тадэуш (01.06.1786 — 24.03.1789)
Тадэуш Багдановіч атрымаў каралеўскі прывілей на ўрад лавец- тва Менскага, падпісаны 1 чэрвеня 1786 года (1). Урад лоўчага зай- маў нядоўга, бо ўжо 21 кастрычніка 1786 года атрымаў прывілей на чарговы ўрад скарбніка Менскага (2). Аднак па нейкіх прычынах пра- цягваў і далей менаваць сябе лоўчым Менскім. Зусім верагодна, што атрыманне ўрада лоўчага Менскага не зусім задаволіла амбіцый Та- дэуша Багдановіча. На грамнічным (лютаўскім) ваяводскім сойміку 1787 года пасля смерці былога суддзі земскага Менскага Тадэуша Ва- ладковіча спрабаваў, заручыўшыся падтрымкай многіх уплывовых палітыкаў, атрымаць рашэнне сойміка аб сваім прызначэнні на пасаду суддзі земскага Менскага. але беспаспяхова (3). Яшчэ да 1772 года Тадэуш Багдановіч уступіў у шлюб з Кацярынай Янкоўскай (4).
Тадэуш Багдановіч, стараста Самніцкі, прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці ваяводства, верагодна, маючы юрыдычную адука- цыю, займаўся афармленнем лаўдумаў соймікаў і ўносіў іх у актавыя кнігі ваяводскіх судоў. У 1776 годзе на грамшчным ваяводскім сойміку быў абраны шляхтай дэпутатам, або, як часта ігісалі, суддзёю Трыбу- нальскім, у склад Галаўнога Трыбунала ВКЛ на рускую рэпартыцыю (5).
19	кастрычніка 1786 года Тадэуш Багдановіч падпісвае з братамі Марціноўскімі, Базылём, каморнікам Менскага ваяводства, Дамінікам, Янам і Аляксандрам, дакумент аб прыналежнасці земляў урочышча Міцеўшчына, дзе Тадэуш Багдановіч мянуе сябе лоўчым Менскім (6).
Ужо ў наступным годзе на грамнічным сойміку ваяводства Мен- скага зноў атрымаў пацвярджэнне шляхты на ўрад лоўчага Менска- га (7). Займаў урад лоўчага Менскага і на 1789 год. калі падпісаўся пад ухвалай грамнічнага. ад 9 лютага, ваяводскага сойміка (8) Ве- рагодна, неўзабаве памёр, бо ўжо ў 1791 годзе яго другая жонка пані Людвіка з Вышынскіх Тадэушовая Багдановічавая, лоўчыня Менская, самастойна вяла справы з пані Марыянай з Прэрадоўскіх, удавой па Іахіму Хмару, войскім Менскім, і атрымала ад яе карабарацыйны ліст (9). Пані лоўчыня Менская жыла яшчэ і ў кастрычніку 1792 года: гэта відаць з прыватнага ліста пана Дваржэцкага да пані Людвікі з Вы- шьінскіх Багдановічавай. лоўчыні Менскай, аб вывазе тавараў з Кру- ляўца (10).
Вядома. што ў гэтай сямі была дачка Юдыта, якая ўступіла ў шлюб з Вінцэнты Валадковічам, вайсковічам Менскім. Як Юдыта, так і сам Вінцэнты Валадковіч памерлі параўнальна маладымі. пакінуўшы ня- летніх дзяцей.
Крыніцы:
І.НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 551, л. 1277.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 551, л. 1311.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 25, л. 59.
4.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 682.
5.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697 — 1794 гг)...», л. 330.
6.	НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 17, л. 572.
7.	Там жа, ф 1769,	воп.	1, с.	18, л.	87.
8.	Там жа, ф 1727,	воп.	1, с.	28, л.	74.
9.	Там жа, ф 1769,	воп.	1, с.	22, л.	75.
10.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 25, л. 440.
21.41.	Варанец Тадэуш (24.03.1789 — 10.02.1790 — ?)
Тадэуш Варанец атрымаў каралеўскі прывілей на ўрад лавецтва Менскага, падпісаны 24.03.1789 года (1). На 10 мая 1791 года Тадэ- уш Варанец, лоўчы і каморнік Менскі, скончыў разлікі па пасагу са сваім шваграм Ануфры Дваржэцкім, ротмістрам і камісарам цывіль- на-вайсковай і парадкавай камісіі Менскага ваяводства. які ўступіў у шлюб з сястрой Тадэуша Варанца — пані Іааннай Варанцоўнай. Ма- ладыя атрымалі пасаг, прадугледжаны тэстаментам памёршага нядаў-
на бацькі — Антонія Варанца, скарбніка Менскага, у суме 17 000 зло- тых (2).
Калі Тадэуш Варанец атрымаў прывілей і быў зацверджаны вая- водскім соймікам лоўчым Менскага ваяводства, нам не давялося ўста- навіць. Вядома, што займаў гэты ўрад якраз у пачатку 1790 года, таму што 10 лютага гэтага года падпісаў лаўдум, або рашэнне, ваяводска- га сойміка. мянуючы сябе лоўчым Менскім (3). Тадэуш Варанец, сын Антонія Варанца і Анэлі з Паўлікоўскіх, мянуемых у некаторых да- кументах скарбнікамі Менскага ваяводства, жыў яшчэ ў 1795 годзе, калі імя яго было ўнесена ў матэрыялы пералісу землеўладальнікаў, праведзенага ўладамі Расейскай імперыі (4). Згодна з імі, Тадэушу Ва- ранпу ў межах Менскага ваяводства належала да 32 двароў падданых у сёлах: Бузукаве — 17, Ардоўшчызне — 4, Лёцкаўшчызне — 1 і ў Залессі — 10.
Імя Антоні Варанца, бацькі Тадэуша, было унесена ў попіс патры- ётаў Менскага ваяводства. складзены 8 кастрычніка 1765 года (5) па Ра- каўскай парафіі. Верагодна. што калі і быў скарбнікам Менскага вая- водства, то ўрад атрымаў ужо пасля складання попісу. У гэтым жа попісе пазначаны яшчэ і Крыштоф Варанец. крайчы Смаленскі. Неўза- баве пасля смерці Крыштофа Варанца яго жонка, перадаўшы ўсю спад- чыну дзецям, пайшла ў адзін з Менскіх жаночых кляштараў.
У другой палове XVIII стагоддзя ў актах Менскага ваяводства ча- ста сустракаецца прозвішча Юзэфа Данбова Варанца, сына Крышто- фа, крайчага Смаленскага. Юзэф Варанец займаў па чарзе ўрады бу- даўнічага і мастаўнічага Менскага ваяводства. Як вынікае з архіўных матэрыялаў, Юзэф Данбова Варанец паходзіў са шляхты Ашмянскага павета і ўсе яго маетнасці размяшчаліся там жа. Тым не меней, і для Менскага павета Варанцы не былі чужымі, верагодна, значныя зямель- ныя ўладанні ў межах павета яшчэ з даўніх часоў належалі Варанцам. Так, яшчэ ў 1714 годзе Міхал Варанец пазваў у Менскі гродскі суд Кра- соўскага для вырашэння памежных спрэчак (6).
Крыніцы:
1.	НГАБ, КМФ 18, воп. 1,с. 555, л. 440.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 30, л. 396.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 29, лл. 76—78.
4.	Там жа, ф 333, воп. 9, с. 3, лл. 307, 317.
5.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 86.
6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 38, л. 800.
21.42.	Каралько Баброўскі Францыск Мікалай (? — 15.02.1792 — ?)
Верагодней за ўсе паходзіў са шляхгы. што мала маетнасці ў межах Навагародскага ваяводства. У нашы рукі трапіў дакуменг ад 14 чэрве- ня 1774 года, дзе паведамляецца аб скарзе, унесенай у актавыя кнігі Менскага земскага суда Юзэфам Прашынскім, біскупам Менітэнскім, былым падстарастам судовым Менскім. Справа датьгчылася добраў Прылукі, Каралішчавічы, Лошыца. Трасцянец і Новы Двор. а, такса- ма, некалькіх пляцаў і дамоў у самім Менску, якія раней былі ў тры- манні Марціна Каралька. харужага Навагародскага (1). Пра самога Францыска Мікалая Каралькя Баброўскага ў нашым распараджэнні ёсць вельмі мала звестак. Вядома, што, маючы добрую юрыдычную адукацыю. паспяхова вёў судовыя справы ва ўсіх судах Вялікага кня- ства Літоўскага. Так. 2 сакавіка 1789 года Мікалаю Каралько, тады яшчэ скарбніку Браслаўскага павета. была нададзена пленімпатэнцыя (даверанасць) ад Віктара Панятоўскага, прафесара матэматыкі публі- чных школ Варшавы (2).
Цікава, што з Панятоўскімі Міхал Баброўскі Каралько ў залах па- сяджэнняў судоў ВКЛ сустракаўся не адзінраз. Яшчэ ў 1776 годзе Міка- лай Каралько, яшчэ без ніякага ўрада, атрымаў падцвярджэнне ад Людвіка і Канстанцыі з князёў Панятоўскіх Тышкевічаў, пісараў ВКЛ. аб завяршэнні ўстаноўленых судамі княства грашовых выплат. Некалі Мікалай Каралько ўчыніў напад на маетнасць Тышкевічаў, разграбіў яе і збіў падданых (3).
У адзіным вядомым нам запісе, дзе Мікалай Баброўскі Каралько мянуецца лоўчым Менскім, складзеным 15 лютага 1792 года (4), ён вядзе судовую справу з Базылём Замойскім, паручнікам Навага- родскім. і яго жонкай Ганнай з Пшэздзецкіх, былой Вайдзевічавай, судзінай гродскай Менскай. Звесткі аб даце надання ўрада лоўчага Францыску Каралько Баброўскаму ў нашым распараджэнні адсутні- чаюць.
Крыніцы:
1	НГАБ Ф 1769, воп. 1, с. 30, л. 268.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 28, л. 252.
3.	Там жа, ф 1769, воп 1, с. 9, л. 555.
2.	Там жа, ф 1769, вап 1, с. 24, л. 303.
21.43.	Багушэвіч Мінькоўскі Станіслаў (21.10.1786 — ?)
Станіслаў Багушэвіч Мінькоўскі. капітан войскаў ВКЛ, стражні- кавіч Полацкі, будучы суддая гродскі Менскі, атрымаў прывілей на ўрад 21 кастрычніка 1786 года (1). Але па нейкіх прычынах ніколі не мена- ваў сябе лоўчым. Неаднаразова выбіраўся шляхтай Менскага павета паслом на соймы Рэчы Паспалітай, дзе праявіў сябе сапраўдным пат- рыётам Вялікага княства Літоўскага. Больш падрабязнае жыццеапісан- не Станіслава Багушэвіча Мінькоўскага будзе прыведзена ў раздзеле «Суддзі гродскія Менскага ваяводства».
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 551. л. 1311.
ІМЯННЫ ПАКАЗНІК
Аборскі з Абор Францыск, лоўчы Менскі, 21.32; 21.39.
Аборская Францыскавая пані Ганна з Прашынскіх, падстарасцянка судовая
гродская Менская, лоўчыня Менская, 21.32; 21.39.
Аборскі з Абор Тамаш, лоўчыц Менскі, 21.39.
Аборская Брыгіда Станіслававая Карафа Есманавая, падчашына Смаленская, 21.39.
Аборскі з Абор Бернгард, харужы петыгорыі войскаў ВКЛ, 21.39.
Аборскі з Абор Стэфан, падкаморы Дэрпцкі, 21.39.
Аборская Барбара Казіміравая Паморская, мечная Менская, 21.39.
Аборскі з Абор Юзэф, ротмістр Кораньскай харугвы Менскага павета, 21.39.
Аборскі з Абор Рыгор Андрэй, стараста Горбаўскі, 215, 21.39.
Аборскі з Абор Рафал, стараста Горбаўскі, 21.39.
Аборская Рафалавая пані Ганна Мацкевічавая, старасціна Горбаўская, 21.39.
Абрамовічавая Самуэлевая пані Гелена Шэметаўна, старасціна Старадубаўская,
21.2.
Абрынская Мартынаўна Бенедыктавая Булгакавая, лоўчыня Менская, 21.10.
Агінскі Лявон, стараста Мсціслаўскі, 21.4.
Адахоўскі Яраш, 21.28.
Адахоўскі Казімір, лоўчы Лідскі, 21.28
Адахоўскі Ян, чэснік Лідскі, 21.28
Адахоўскі Юзэф, чэснік Лідскі, 21.28