Па каралеўскім прывілеі ад 21 мая 1782 года пасля пераходу бы- лога чэсніка Менскага ваяводства Яна Паўлікоўскага на падчаства Менскае Тадэуш Ваньковіч атрымаў урад чэсніка Менскага (5). На 24 красавіка 1784 года ў актавыя кнігі Менскага гродскага суда ўнесе- ны дакумент аб продажы маетнасці Відагошчы ад Яна Караля Заві- шы, палкоўніка войскаў ВКЛ і яго жонкі Тэрэзы з Свентаржэцкіх, пісараўны земскай Менскай. Тадэушу і Ганне са Свентаржэцкіх Вань- ковічам (6). У гэтым дакуменце Тадэуш Казімір Ваньковіч мянуец- ца ўжо чэснікам Менскім. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 184, л. 885. 2. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 16, л. 1072. 3. Там жа, ф 1727, воп. 1, с 12, л.1016. 4. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 8, л. 532. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 551, л. 323. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 23, л. 175. 21.35. Булгак Станіслаў (? — 14.01.1774 — ?) Дакументы аб наданні Станіславу Булгаку ўрада лоўчага Менска- га нам у рукі не трапілі. На 11 студзеня 1774 года веў працэс па вяр- танні пазыкі ў Галаўным Трыбунале ВКЛ (1) і менаваў сябе лоўчым Менскім. У попісе патрыётаў Менскага ваяводства. складзеным 8 кастрыч- ніка 1765 года, пазначаны як маючыя аселасць і маетнасці ў межах Менскага ваяводства дзве асобы з такім прозвішчам: Лукаш, падстолі Мозырскі, і Бенедыкт, падсудковіч Навагародскі, Булгакі (2). Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 501, л. 54. 2. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 87. 21.36. Дваржэцкі Юзэф (? — 30.12.1775 — 27.12.1785 — ?) Знойдзена толькі тры згадкі пра лоўчага Менскага Юзэфа Дваржэц- кага. Першая з іх атрымана намі з акта на арэнду маетнасці Замосце ад Лу каша Зароскага. унесенага ў акгавыя кнігі Менскага земскага суда 30 снежня 1775 года (1). Другая згадкамае адносіны да гэтайжаарэн- ды, але ўзята намі з дакумента, унесенага ў земскія менскія акты ўжо праз дзесяць гадоў пасля папярэдняга дакумента — 27 снежня 1785 года (2). Апошняе ўпамінанне пра Юзэфа Дваржэцкага ўзята намі з пры- ватнага ліста. унесенага ў земскія менскія акгавыя кнігі 10 кастрыч- ніка 1792 года (3), да пані Багдановічавай. лоўчыні Менскай, і даты- чацца абставін вывазу тавару з Круляўца. Праўда. у апошнім дакуменце Юзэф Дваржэцкі ўжо не мянуе сябе лоўчым Менскім. Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1769, воп. 1,7,л. 949. 2. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 16, л. 561. 3. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 25, л. 440. 21.37. Шыманоўскі Мальхер (? — 16.10.1782 — ?) Толькі адзін раз нам сустрэлася ўпамінанне пра Мальхера Шыма- ноўскага, нібыта лоўчага Менскага, у матэрыялах Менскага земскага суда. Сам дакумент быў складзены ў Навагародскім ваяводстве шлях- тай гэтага ж ваяводства і паўторна быў актыкаваны ў актавых кнігах Менскага земскага суда. Верагодней за ўсё Шыманоўскі не быў лоўчым Менскім, але свядома або. магчыма, па віне ггісара, быў мянованы ўрад- нікам Менскім. На 16 кастрычніка 1782 года Сымон Вароўскі прадаў фальварак Забалацце, размешчаны ў тым жа Навагародскім ваяводстве, Ігнацы Туганоўскаму. рэгенту земскаму гэтага ж ваяводства (1). Сам Мальхер Шыманоўскі быў запрошаны Вароўскім і Туганоўскім для сведчання гэтага ж дакумента. Крыніцы: І .НГАБ.Ф 1769, воп. 1, с. 11, л. 116. 21.38. Мысліцкі Амброжы (? — 27.12.1785 — ?) Як і ў выпадку з Шыманоўскім Мальхерам, Амброжы Мысліцкі, мянуючы сябе таксама лоўчым Менскім, разам з Антоніем Вела- моўскім пасведчыў дакумент аб продажны, верагодна. таго ж фальварка Забалацце, які крыху раней прадаваў Сымон Вароўскі пану Ігнацы Ту- ганоўскаму. Як і ў першым выпадку. Забалацце знаходзілася ўсё ў тым жа Навагародскім ваяводстве. Але ў дакуменце, унесеным у акгавыя кнігі Менскага земскага суда, на гэты раз выступаюць браты Нядзвец- кія: Францыск, Адам і Юзэф. стольнікавічы Мсціслаўскага ваяводства. За 8 000 польскіх злотых яны прадавалі Юзэфу Заусцінскаму свой дзе- дзічны фальварак. агрыманы ад памёршага бацькі Сымона Нядзвец- кага, столыгіка Мсціслаўскага (1). Недавер да гэтых дакументаў вык- лікаецца тым, пгго яны былі змешчаны ў адным і тым жа томе даку- ментаў земскага суда за 1785 год. Крыніцы: І.НГАБ. Ф 1769, воп. 1,с. 11, л. 171. 21.39. Аборскі Францыск з Абор (21.05.1782 — 24.07.1783 —да 21.10.1786) Францыск з Абор Аборскі, бьілы мечны ваяводства Менскага, ат- рымаў урад лоўчага Менскага ўжо на сконе свайго жыцця па кара- леўскім прывілеі ад 21 мая 1782 года пасля пераходу былога лоўчага Тадэуша Ваньковіча на чэснікоўстваМенскае (1). У дакуменце, унесе- ным у гродскія акгавыя кнігі Менскага ваяводства ў 1783 годзе, гаво- рыцца аб пазыках. узятых лоўчым Менскім Францыскам Аборскім у свайго зяця Казіміра Паморскага, ротмістра ваяводства Менскага (2). Верагодна, атрыманне новага ўрада каштавала яму вялікіх грошай і таму прыйшлося рабіць займы пад заклад у заставу (часовае трыман- не) маетнасці да выплаты пазыкі. Францыск Аборскі паходзіў з роду патомных ваяроў, якія перася- ліліся з Польшчы на Літву яшчэ ў пачатку XVI стагоддзя. Бацькамі Францыска Аборскага былі: Рафал з Абор Аборскі, стараста Горбаўскі, і Ганна з Мацкевічаў. Да 1755 года ўступіў у шлюб з Ганнай з Пра- шынскіх, дачкой Юзэфа Прашьшскага. падстарасты судовага Менскага. і Брыгіды з Янішэўскіх (3). Да атрымання ўрада мечнага па чарзе зай- маў урады крайчага і абознага ваяводства Менскага. На 1772 год у дадагак займаў урад ротмістра адной з харугваў ваяводскага шляхец- кага апалчэння. У дакументах таго часу звычайна не падавалася, у якой харугве і якой парафіі Менскага павета быў азначаны ротмістр, таму мы можам рабіць толькі прыблізныя меркаванні. Улічваючы, што да гэтага часу памёр брат Францыска — Юзэф Аборскі, на 1765 год ротмістр харугвы парафій Кораньскай, Гаенскай і Лагойскай, ды і ас- ноўныя маетнасці Аборскіх знаходзіліся ў гэтых жа парафіях, то і рот- містроўства Францыска Аборскага ўключала шляхту гэтых жа парафій і было атрымана пасля смерці брата Юзэфа. Аснову багацця Аборскіх былі закладзены яшчэ дзедам Францыс- ка Рыгорам Аборскім, які разам са Станіславам Незабытоўскім, аўта- рам слынных «Памятнікаў...», належаў да ліку адміністратараў Ра- дзівілаўу канцы XVII стагоддзя. Менавіта пры Рыгоры Аборскім былі набыты такія вялікія маетнасці, як Кухмісцерскія Бесяды ад Заліўскіх, Далькевічы ад нашчадкаў Тэадора Валадковіча, пісара земскага Мен- скага, Прусевічы, Семянкевічы і Сліжына ад нашчадкаў Вінклера, га- раднічага Інфлянцкага. Аднак, ужо пры Францыску Аборскім і, асабліва пры яго сыну Та- машы, справы сям’і пайшлі кепска, і з многімі набыткамі дзеда прый- шлося развітацца. Адчуваючы вострую патрэбу ў грошах, у 1769 годзе аддаў «за пэўную суму», як тады пісалі, Бесяды, Баяры і Авенішкі на тры гады свайму цесцю Юзэфу Прашынскаму (4). He трэба, аднак, ду- маць, што адносіны паміж зяцем і цесцем заўсёды заставаліся добра- зычлівымі. Ужо 27 чэрвеня гэтага ж года, праз два месяцы пасля пе- радачы Бесядаў у заставу. у Менскім гродскім судзе разглядалася скарга Францыска Аборскага на пана Юзэфа Прашынскага (5) Наоіул, у тыя часы судзіліся часта і падоўіу. На 27 чэрвеня 1769 года ў Менскім гродскім судзе разглядалася справа з Ратынскім (6). На 26 красавіка 1770 года Францыск Аборскі, крайчы ваяводства Менскага, вядзе су- довы працэс з Тадэушам Вяжэвічам, канюшычам Менскім, з-за пару- шэння сваіх правоў на памежныя грунты (7). У 1772 годзе Францыск Аборскі прадае пані Кацярыне з Радзеві- чаў пажыццёвыя правы на Прусевічы (8). У 1782 годзе, 28 сакавіка, у акгы Менскага земскага суда ўносіцца дакумент аб продажы Антоні Дышлевічу, скарбніку Менскаму, часткі Гаян за 2140 польскіх злотых (9). Відаць, што Гаяны былі даўно разабраны на невялікія кавалкі, самы большы з якіх не ўключаў больш дзесяці служб падданых. Будучы вельмі хворым і нямоглым, вымушаны быў 24 кастрычні- ка 1783 года ўнесці ў земскія актавыя кнігі Менскага ваяводства даку- мент аб перадачы сыну Тамашу частак сваіх маетнасцяў Беларучы, Гаяны, Далькевічы, Ганцавічы, якія самому Францыску Аборскаму засталіся пасля смерці беспатомных братоў: Юзэфа Аборскага, рот- містра ваяводства Менскага, і Бернарда, харужага пятыгорскага вой- скаў ВКЛ (10). Ужо 20 сакавіка 1786 года Тамаш Аборскі, лоўчыц Менскі, прадаў маетнасці Далькевічы, Семянкевічы і Прусевічы пану Няверскаму, скарбніку Віцебскаму (11). Акрамя сына Тамаша, меў яшчэ дзвюх дачок: Барбару, якая да 1769 года ўступіла ў шлюб з Казімірам Паморскім, мечным ваяводства Менскага. і Брыгіду, да 1773 года ўступіўшую ў шлюб са Станіславам Карафа Есманам, падчашым Смаленскім. На 13 студзеня 1773 года Станіслаў Есман і Брыгіда з Аборскіх дамаўляліся з бацькамі маладой аб атрыманні ў 1774 годзе пасагу памерам у 10 000 злотых (12). Запіс ад Казіміра Паморскага і Барбары з Аборскіх аб атрыманні ад баць- коў пасаговых сум, прадугледжаных шлюбным кантрактам, быў уне- сены ў актавыя кнігі Менскага гродскага суда 28 верасня 1769 года(ІЗ). Пры нараджэнні сына пані Барбара з Аборскіх Казіміравая Паморская, мечная і ротмістравая Менская. памерла каля 1775 года. У 1785 годзе Францыск Аборскі. лоўчы Менскі, увязаўся ў склада- ны судовы працэс з Ратынскімі з-за Пярэжыр (14). Гэтая маетнасць у нейкай частцы яшчэ з даўніх часоў належала дзядзьку Францыска пану Стэфану Аборскаму, падкамораму Дэрпцкаму, ды і сам Францыск Аборскі нейкі час трымаў гэтую маетнасць ад свайго дзядзькі. Некалі пры падзеле спадчыны, што засталася пасля смерці падкаморыі Дэр- пцкага гэтая маетнасць перайшла ў валоданне Юзэфа Аборскага, рот- містра харугвы Кораньскай і Гаенскай. На 22 сакавіка 1775 года ён пе- радае Пярэжыры за 1268 залатых «галандэрскіх» (галандскіх) манет у заставу на тры гады Адаму і Гіполіту Ратынскім, чэсніковічам Менскім (15). Зразумела, што праз некаторы час вярнуць грошы часо- вым трымальнікам маетнасці аказалася немагчымым. Будучы вельмі хворым,Францыск Аборскі прыбыць на суд не змог, і ў судовай справе ўдзельнічаў толькі сын Тамаш Аборскі. У дадатак аказалася, што ў Аборскіх на Пярэжыры не захавалася ніякіх дакументаў, справа была прайграна і прынесла лоўчаму Менскаму вялікія страты грошай. Памёр Францыск з Абор Аборскі да 1 чэрвеня 1786 года. Гэтай да- тай пазначаны каралеўскі прывілей на ўрад лавецтва Менскага Тадэ- ушу Багдановічу (16). Жонка лоўчага Менскага пані Ганна з Пра- шынскіх жыла яіпчэ ў 1793 годзе (17).