• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Як вынікае з матэрыяла. змешчанага ў фондзе 1727 «Менскі гродскі суд» (4). пачынаючы з 1688 года доўга судзіўся з пані хару- жынай Менскай і яе нашчадкамі па прыналежнасці маетнасці Цыку- товічы. Справа пачалася яшчэ ў 24 чэрвеня 1688 года. калі Раіна Тэафілія Мірская Казіміравая Клакоцкая, харужына Менская, пера- дала ў заставу на чатыры гады Станіславу Касцюшкевічу, ужо мена- ваўшаму сябе ў дакументах лоўчым Менскім, і яго жонцы Альжбеце Дэмбоўскай маетнасць Цыкутовічы, аддзеленую ад Станькава. якая
    належала раней Багуславу Радзівілу, канюшаму ВКЛ, і знаходзілася потым ва ўласнасці пані Брандэнбургскай. Перад Станіславам Кас- цюшкевічам. лоўчым Менскім. была пастаўлена ўмова. што ён, па першым жа патрабаванні гаспадыні маетнасці. пані Брандэнбургскай, верне маетнасць пасля атрымання пазьгчаных грошай (5). Пасля смерці пані харужыны Менскага ваяводства, дабіўшыся, верагодна, спрыяльнага для сябе рашэння суда па прыналежнасці маетнасці. стаў актыўна, як гэта сказана ў дакуменце, «прыўлашчваць яе». Як далей падаецца ў даку менце, канчаткова вырашыць усю справу з захопам маетнасці не паспеў, бо памёр да 24 лістапада 1709 года. Патрэбна, аднак, адзначыць. што на гэты час, па каралеўскім прывілеі ад 1 грудня 1705 года ўрад лоўчага Менскага трымаў Андрэй Бенедыкт Карніцкі (6). Яшчэ горшай. на наш погляд, справа з наданнем урада лоўчага была ў 1700 годзе. Тады. па нашых матэрыялах, у Менскім ваяводстве менаваліся лоўчымі: Францыск з Самсонаў Яблонскі, Да- ніель Карнелі Аўлачьшскі і, нарэшце, Станіслаў Касцюшкевіч.
    У матэрыялах Менскага гродскага суда на 1706 год праходзіць месціч Менскі Тэадор Касцюкевіч, бурмістр Менскі. Якраз у гэтым годзе ён выдаў сваю дачку Кацярыну з добрым пасагам за Крыштофа Валіцкага, старасту Бухнавецкага. будучага лентвойта Менскага (7).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 293, л. 56.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 37, лл. 389, 541.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 4, л. 842.
    3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л.1072.
    4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 239.
    5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 7, лл. 151, 153, 157.
    6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 321.
    7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 321.
    21.15.	Міцкевіч Давыд
    (? — 20.08.1704 — 20.10.1704)
    Тэкст прывілея Давыду Міцкевічу, двараніну каралеўскаму, сыну Траяна Міцкевіча, суддзі гродскага Менскага, на лавецтва Менскае нам не ўдалося адшукаць Адзіная згадка пра ўрад знойдзена намі ў кара- леўскім прывілеі ад 20 жніўня 1704 года на атрыманне дзяржавы Руднікі ў Ашмянскім павеце пасля смерці Мікалая Халецкага (1), дзе
    Давыд Міцкевіч названы лоучым Менскім. Інфармацыя пра трыман- не ўрада лавецтва Менскага Давыда.м Міцксвічам знаходзіць пацвяр- джэнне і ў матэрыялах А. Рахубы. Згодна з А. Рахубам. Давыд Міц- кевіч, дваранін каралеўскі, лоўчы Менскі. быў мянованы пісарам скар- бовым Вялікага княства Літоўскага 20 кастрычніка 1704 года пасля Антонія Крыйкоўскага і дабраахвотна адмовіўся ад урада лоўчага Мен- скага. Па прывілеі ад 12 кастрычніка 1722 года быў мянованы і піса- рам дэкрэтовым ВКЛ (2).
    Пасля смерці бацькі, Траяна Міцкевіча. суддзі гродскага Менскага ваяводства. яго дзеці Давыд. Міхал, Ганна і Тэрэза трапілі ў апеку Аляксандра Залескага. падчашага Драгіцкага. жанатага з старэйшай дачкой Траяна Міцкевіча, пані Даротай Міцкевічаўнай, судзянкай грод- скай Менскай. На 10 ліпеня 1698 года Давыд і Міхал, выйшаўшы з апекі, ад сябе і сваіх нялетніх сясцёр пазвалі ў суд свайго швагра. Пас- ля смерці Дароты Міцкевічаўны Аляксандравай Залескай, падчашы- ны Драгіцкай, яе муж Аляксандр Залескі напаў на іх маетнасць і вы- вез адтуль усё дашчэнту: рухомую маёмасць. быдла. коней. не пакінуў- шы сваякам ні капейкі (3).
    Уступіў у шлюб з пані Барбарай Данілевічоўнай. з якой меў двух сыноў — Пятра і Паўла.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 154, л. 122.
    2.	«Ураднікі цэнтральныя і дыгнітары ВКЛ...», т. 11, л. 113.
    3.	НГАБ. Ф 1727. воп. 1, с. 36, л. 1243.
    21.16.	Аўлачымскі Даніел Карнелі (? — да 29.07.1690 — да 21.06.1704)
    3-за кепскай захаванасці кніг Метрыкі Вялікага княства Літоўска- га за другую палову XVII і першае дзесяцігоддзе XVIII стагоддзяў дата надання прывілея на лавецтва Менскае пану Даніелю Карнелію Аўла- чымскаму намі не выяўлена. Аднак вядома. што яшчэ ў 1687 годзе Даніел Аўланымскі падпісаў лаўдум грамнічнага Мснскага ваяводскага (Менскага павета) сойміка 3 лютага, мянуючы сябе лоўчым Менскім (1). I ў 1690 годзе ў судовай справе з Міладоўскім з-за добраў Сухара- ва пазначаны ў актавых кнігах Менскага гродскага суда таксама як лоўчы Менскі. Трымаў урад да самай сваёй смерці, каля 15 год. Адна- часова з ім менаваліся лоўчымі ваяводства Менскага: Рыгор Няміра.
    Бенедыкт Булгак. Францыск Яблонскі. Ежы Паморскі і Станіслаў Кас- цюшкевіч.
    Даніел Аўлачымскі, нашчадак даўняга баярскага роду Гневашаў, парадніліся з Чартарыйскімі. Дачка Сямёна Чартарыйскага ўступіла ў шлюб з Фёдарам Гневашэвічам і прынесла ў пасаг палавіну Лагойска, праўда, потым, пасля смерці Гневашэвіча, усіупленную Васілю Тыш- кевічу, каралеўскаму двараніну. Нашчадкі Фёдара Гневашэвіча ў 1600 годзе. названыя ўжо князямі Аўлачымскімі па маетнасці Аўла- чым у Навагародскім ваяводстве, паспрабавалі вярнуць частку страча- най некалі маетнасці, але беспаспяхова. Род Аўлачымскіх найбольш вядомы ў межах Навагародскага і Менскага ваяводстваў. У Менскім ва- яводстве ўжо ў пачатку XVII стагоддзя ім належала маетнасць Вялікія, або Кухмісцерскія Бесяды з прылягаючымі фальваркамі.
    У першай палове XVII стагоддзя актыўны ўдзел у палітычным жыцці княства прымалі тры браты Аўлачымскія: Павел, архімандрыт Уладзімірскі і Кобрынскі. Юзэф. спачатку суддзя гродскі Менскі, a потым паслядоўна падсудак і судцзя земскі Менскі, і Максіміліян. Як адзначана ў каралеўскіх прывілеях, браты ў маладыя гады «не лілую- чы сваёй крыві і горла», прымалі ўдзел ва ўсіх ваенных экспедыцыях, як тады называлі войны. Бацька Даніеля Аўлачымскага, Максіміліян, па нашых звестках, не займаў ніякіх урадаў. Максіміліян Аўлачымскі, акрамя Даніеля, меў яшчэ аднаго сына, Ваўрынца. які вельмі рана памёр і быў пахаваны ў Хатаевіцкім касцёле.
    Даніел Карнелі Аўлачымскі быў двойчы жанаты. Першая яго жон- ка Зося Валашкоўна жыла яшчэ ў 1667 годзе. На 12 ліпеня гэтага года ў Менскім гродскім судзе слухалася справа, узбуджаная Станіславам Свірскім, на той час яшчэ падсудкам Менскім, супраць Пятра Капаш- чэўскага, падстолія Менскага (2). Аказваецца, у час захопу Менскага ваяводства маскоўскімі войскамі яго сын стварыў даволі буйны, каля дваццаці добра ўзброеных вершнікаў, атрад, з якім рабаваў пакінутыя сядзібы сваіх суседзяў. Уся захопленая рухомасць звозілася ў Медуха- ва каля Лагойска на захаванне пані Зосі Валашювай Даніелевай Аў- лачымскай. 3 дзяцей, народжаных ў гэтым шлюбе. нам дакладна вя- домы толькі адзін сын — Андрэй Аўлачымскі, чэснік Уладзімірскі, які памёр неўзабаве пасля шлюбу з Ядвігай Скарабагацянкай. Ядвіга Ска- рабагацянка жыла яшчэ ў 1704 годзе, калі яна праводзіла судовы пра- цэс з Валерыянам Гнатоўскім, канюшым Менскім (3). У сваім тэста- менце Даніель Аўлачымскі згадвае аб чагырох сынах: Казіміру, Анд- рэю, Антоні і Барталамею, але не паказвае, ад якой маці яны былі на-
    роджаны. 3 больш пазнейшых дакументаў. 1719 і 1722 гадоў, стано- віцца зразумелым, што Барталамей, Казімір і Антоні былі народжаны Даніелем Аўлачымскім у шлюбе з Кацярынай Алендзьскай. Так, 15 лю- тага 1719 года пані Ганна Міхалавая Дзяконская пазвала Тамаша. Тэ- афіла. будучага пісара гродскага Менскага, і Яна. намесніка Менскага замка, Жыжэмскіх і іх зводных братоў, ад адной маці народжаных. Антоні. Барталамея і Казіміра Аўлачымскіх у суд, патрабуючы ад іх вяртання пазыкі, атрыманай іх маш, пані Кацярынай з Алендзьскіх, Да- ніелевай Аўлачымскай, лоўчыняй Менскай, яшчэ 13 снежня 1706 года і дагэтуль не вернутай (4).
    У другі шлюб Даніел Аўлачымскі ўступіў. верагодней за ўсё, да 1690 года. пасля смерці Адама Жыжэмскага, падкаморыя Мозырскага па- вета. з яго ўдавой пані Кацярынай Алендзьскай, дачкой Тэафіла Ален- дзьскага, падкаморыя Ваўкавыскага, у 1686 годзе абранага маршалкам Галаўнога Трыбунала ВКЛ (5). Ад першага мужа ў Кацярыны Ален- дзьскай засталіся сыны: Тамаш, Тэафіл, будучы пісар гродскі Менскі, і Ян. спачатку намеснік Менскага замка, а потым нейкі час скарбнік Менскага ваяводства, Жыжэмскія. Як падае ў сваім тэстаменце сам Даніель Аўлачымскі, у шлюбе з Кацярынай Алендзьскай нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: Зося і Людвіка. якім быў наканаваны шлях у кляштар. He ўсе дзеці Даніеля Аўлачымскага правялі бацьку ў яго апошні шлях. Ён піша ў сваім тэстаменце. «каб яго пахавалі ў Хатаевіцкім касцёле, дзе пахаваны мой брат Ваўрынец і дзе дзеткі мае ляжаць».
    Патрэбна прызнаць. што Даніел Аўлачымскі, лоўчы Менскі, па- міраў далёка не бедным чалавекам. Нешта перайшло ў яго рукі пас- ля смерці дзядзькі Паўла Аўлачымскага, архімандрыта Уладзімірс- кага і Кобрынскага. Кацярына з Алендзьскіх прынесла ў дом добры Сухарава і Белае і нейкую частку вялікай маетнасці Вербкавічы, што была раз.мепічана ў Мозырскім павеце. Праўда, пасля смерці яе пер- шага мужа Адама Жыжэмскага, падкаморыя Мозырскага, засталося шмат нявернутых пазык, і Даніелю Аўлачымскаму прыйшлося шмат часу праводзіць у судах Вялікага княства Літоўскага, адстойваючы свае правы на гэтыя маетнасці. Ад Служкі, ваяводы Полацкага, атры- маў у заставу маетнасць Сялец. якая так і засталася ў Даніеля Аўла- чымскага (6). Ад Яна Іваноўскагаатрымаў Бесяды, Лукавсц. Задарож- жа. Таксама Даніелю Аўлачымскаму належалі грунты і ў Нястана- вічах (7). Як і большасць шляхты таго часу, будучы вельмі набожным, не прамінаў магчымасці пажывіцца за кошт багаццяў. што належалі кляштарам. Так, у канцы 1692 году справа дайшла да таго. што Менскі
    жаночы кляштар бенедыктынак вымушаны быў прасіць аб наданні ім заручнага ліста ад караля Рэчы Паспалітай. які б засцерагаў іх зямель- ныя ўладанні ад рабунку з боку Даніеля Аўлачымскага. лоўчага Мен- скага. Як сказана ў заручным лісце. Даніел Аўлачымскі, «забыўшы- ся боязнь божую», неаднаразова нападаў на селы Пятроўшчына I Гры- нічы, звозячы адтуль не толькі падданых, але і збожжа, сена (8). Памёр Даніель Карнелі Аўлачьімскі хутчэй за ўсё да 21 чэрвеня 1704 года. бо якраз гэтай датай пазначана складанне рэестра рэчаў памёр- шага лоўчага Менскага (9). Чамусьці тэстамент. як і рэестр рэчаў нябожчыка, былі ўнесены ў гродскія актавыя кнігі толькі 20 краса- віка 1705 года (10).