Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

Фёдар Чарняўскі
Выдавец: БелАніГал
Памер: 256с.
Баранавічы 2007
65.65 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Прывілей на атрыманне Стэфанам Пажарыскім лавецтва Менска- га намі не знойдзены. Вядома, што на 19 снежня 1677 года яшчэ не быў лоўчым. У справе па баніцыі ад Уладзіслава Ваньковіча, на той час яшчэ чэсніка Вількамірскага, на Стэфана Пажарыскага і Міхала Ка- лантая. Пажарыскі ў дэкрэце асэсарскага суда пазначаны без якога-не- будзь урада. Уладзіслаў Ваньювіч, будучы войскі Менскі. абвінавач- ваў Пажарыскага і Калантая ў пераняцці на «дабравольнай» дарозе і збіцці на горкі яблык свайго слугі Тэадора Паплаўскага (2)
Жанаты быў Стэфан Пажарыскі з Ганнай Галімскай. Дарэчы, у многіх дакументах XVII стагоддзя ўжывалася яшчэ і такая форма гэ- тага прозвішча, як Галінскі. Часта абедзве формы прозвішча сустра- каліся нават у адным і тым жа дакуменце. Г анна Галімская пасля смерці мужа паўторна, да 5 сакавіка 1688 года, выйшла замуж за Канстанты Свалынскага, будучага суддзю гродскага Менскага. У дакуменце пад 1704 годам Ганна Галімская, былая Стэфанавая Пажарыская, лоўчы- ня Менская а цяпер судзіна гродская Менская, скардзілася на «брата
малодшага, на Рафала Багуфала і на Гардзялкоўскага, абвіначваючы іх у тым. што яны ў 1684 годзе давялі фартуну мужа яе і ўвесь яго на- бытак да зруйнавання» (3). Вядома. што ад памёршага мужа да Ганны Галімскай і яе сыноў перайшлі маетнасці Баброўнікі і Маскалеўшчыз- на. размешчаныя ў Менскім павеце.
Справу аб збіцці свайго слугі Тэадора Паплаўскага Уладзіслаў Тадэуш Ваньковіч. войскі Менскі. працягваў і пасля смерці Стэфана Пажарыскага, лоўчага Менскага. Верагодна. судовыя рашэнні цяжка прымаліся, але выконваліся з яшчэ большымі перашкодамі. Так, 5 сакавіка 1688 года ў Гародні. асэсарскі суд разглядаў у каторы раз гэ- тую ж справу і выдаў дазвол Уладзіславу Ваньювічу, войскаму Менс- каму, на далейшы пераслед Адама Пажарыскага і Канстанты Свалын- скага і яго жонкі Ганны Галімскай, былой Стэфанавай Пажарыскай, лоўчыні Менскай (4). Спагнанне шкодаў, панесеных Ваньковічам, і су- довых накладаў было ўскладзена на тыя ж маетнасці Баброўнікі і Мас- калеўшчыну.
Наогул, Уладзіслаў Тадэуш Ваньковіч. войскі Менскі, адчуваў асаб- лівыя пачуцці да прадстаўнікоў гэтага роду. На 7 лютага 1688 года каралеўскі асэсарскі суд выдаў войскаму Менскаму яшчэ адзін дазвол на працяг судовага пераследу Даніела Пажарыскага і яго жонкі Мары- яны Высоцкай (5).
Стэфан Пажарыскі памёр у канцы 1683 г. — пачатку 1684 года (рэ- естр рэчаў памёршага лоўчага Менскага быў унесены яго братам Ада- мам ў Менскія гродскія акты 25 студзеня 1684 года (6). У судовых спра- вах асэсарскага задворнага суда ВКЛ сустракаецца яшчэ і імя Даніела Пажарыскага.
У пачатку XVIII стагоддзя ў акты Менскага гродскага і земскага судоў уносяцца даку менты яшчэ ад аднаго прадстаўніка гэтага роду — Яна Пажарыскага, які менаваў сябе лоўчыцам Менскім. Яго тэстаменг быў складзены 24 сакавіка 1747 года, а, 31 сакавіка 1758 года жонка Яна Пажарыскага, Ганна з Мінчыкаў, былая Залеская, а цяпер Янавая Пажарыская, лоўчыцавая Менская. правяла інтрамісію па сваёй мает- насці: фальварку Буславічы з вёскамі Загор’е і Заельнікі недалёка ад Лагойска. якія некалі ўваходзілі ў склад вялікай Сялецкай латыфундыі Тамковічаў Сялецкіх. Маетнасці былі перададзеныя ёй у валоданне сыну Станіславу Пажарыскаму (7).
Крыніцы:
1.	НГАБ. Ф 1926, воп. 5, с. 4, л. 110.
2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 368, л. 498.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 4, л. 761.
4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 380, л. 85.
5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 380, л. 313.
6.	Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 4, л. 97.
7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 13, л. 65.
21.7.	Пажарыскі Адам (? — 26.12.1692 — ?)
Адам Пажарыскі, брат Стэфана. былога лоўчага Менскага, такса- ма менаваўся лоўчым Менскім, як і яго бацька Ян Павел і брат. Са спра- вы, разгледжанай у каралеўскім задворным асэсарскім судзе 26 снеж- ня 1692 года, вынікае, што Адам Пажарыскі дабіўся баніцыі і вывалан- ня на Тамаша Яна Даўгірда, падчашага Ашмянскага. Вынікі разгляду справы былі прадказальнымі і для Тамаша Яна Даўгірда, бо той нават і на суд не станавіўся (1). На нашу думку Адам Пажарыскі быў толькі лоўчыцам Менскім, с ынам сапраўднага лоўчага.
Яшчэ раз нам сутракаецца імя Адама Пажарыскага ў актах Менс- кага гродскага суда ў студзені 1699 года. У сваёй скарзе ў суд Адам Пажарыскі ўжо не ўпамінае аб трыманні ім урада лоўчага Менскага. Яго скарга датьгчыцца ўчынкаў яго крэўных — сыноў Яна Пажарыс- кага, харужага Мсціслаўскага. Стрыечныя браты Адама — Бенедьікт і Міхал, харужыцы Мсціслаўскія. захапілі частку Пажарышча, пакіну- тую памёршым Янам Паўлам Пажарыскім, лоўчым Менскім, сваёй дачцэ Крыстыне (2). Асабліва нязносныя крыўды чыніў лоўчыцу Мен- скаму пан Геліяш Пажарыскі.
Незадоўга да смерці Адам Пажарьіскі атрымаў урад падчашага Рэчыцкага. Адам Пажарыскі, лоўчыц Менскі, падчашы Рэчыцкі, па- мёр да 1718 года. Ягожонка, паніГанназВойнаў Ясенецкіх, падчашы- на Рэчыцкая, уступіла ў другі шлюб з Францыскам Прысецкім, будаў- нічыцам Полацкім, падстоліем Плоцкім (3).
Пад 1693 годам у акгах Метрыкі ўпамінаецца пані Ганна Пажарыс- кая Казіміравая Хвалібогавая Васілеўская, лаўчынянка Менская. Ад- нак імёны яе бацькоў намі пакуль што, не ўстаноўлены.
Крыніцы:
1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 394, л. 892.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 50, л. 245.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 40, лл. 600, 881.
21.8.	Война Юр’я Ян (27.06.1684 —?)
Юр?я (Ежы) Война атрымаў прывілей на ўрад лавеіітва Менскага 27 чэрвеня 1684 года (1). Звычайна ва ўсіх прывілеях прыводзіцца імя і прозвішча папярэдніка з паведамленнем па якой прычыне пасля смерці або дабраахвотна ён адышоў з гэтага ўрада. Аднак на гэты раз трады- цыя была парушана, і нам застаецца толькі рабіць дапушчэнне, што гэты прывілей Война атрымаў пасля смерці Стэфана Пажарыскага.
Вядома, што меў дзвюх сясцёр: адна з іх была ў шлюбе з Антоніем Зайгеркоўскім, а другая з адным з Галімскіх. Пляменнік, Крыштоф Галімскі, пасля смерці дзядзькі, меўшай месца ў канцы гэтага ж 1684 года, атрымаў каралеўскі прывілей на вакуячы ўрад лоўчага Менска- га (2).
Пасля сваёй смерці Юр’я Война пакінуў двух сыноў, адзін з якіх, Ян Война, атрымаў у спадчыну маетнасці Ваўчкі, Скібачэўшчыну (у нека- торых крыніцах — Сабалакаўшчына) і Пятроўшчыну (3). Звесткі аб гэтым атрыманы намі з тэстаменту Яна Войны, складзенага 13 сакавіка 1708 года і ўнесенага ў гродскія Менскія акгавыя кнігі 2 мая гэтага ж года (4). Пасля смерці Яна Войны некаторыя яго маетнасці трапілі ў рукі яго- ных цётачных (сыноў цёткі, сястры бацькі) братоў Зайгеркоўскіх (5).
Род Войнаў быў даволі шырока вядомы ў ВКЛ і меў адгалінаванні амаль ва ўсіх ваяводствах і паветах княства. У 1638 годзе адзін з Вой- наў, Абрагам Война, сын Сямёна Войны , займаў пасаду біскупа Віленскага і разам з Аляксандрам Войнам, старастам Паюрскім, веў судовую справу з Пятром Драбышэўскім, чэснікам і падстарастам су- довым Менскім, з-за нявернутай своечасова пазыкі (6). Крыху пазней, 9 снежня 1653 года, яшчэ адзін прадстаўнік гэтага роду, Крыштоф Война, засядаў часова ў Менскім гродскім судзе на месцы падстара- сты судовага Пятра Капашчэўскага (7). У ліпені 1661 года яшчэ адзін прадстаўнік гэтага роду, пан Казімір Война, пісар земскі Пінскі і паборца падымнога пабору, прызначанага на ўтрыманне войска, быў падвергнуты баніцыі па дэкрэце Галаўнога Трыбунала па скарзе пані Зосі Алыпэўскай Янавай Адахоўскай, абвінаваціўшай паборцу Пінскага павета ў зборы падатку з яе вёскі Даўкговічы ў значна боль- шых памерах, чым гэта было прадугледжана соймам Рэчы Паспалі- тай (8).
У Пінскім павеце пражываў і меў пастаянную аселасць (г. зн. уладаў зямельнымі добрамі) Казімір Война, суддзя земскі Пінскі, які за нейкія грахі быў падвергнуты баніцыі і вываланню за межы краіны па скарзе
Севярына Радзевіча. падстолія Пінскага. Нягледзячы ні на што, Казімір Война, суддзя земскі Пінскі, на суд у Вільні так і не станавіўся (9).
Крыніцы:
1.	НГАБ. Ф 1926, воп. 5, с. 4,л. 101.
2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 671.
3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 6, л. 308.
4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, л. 671.
5.	Там жа, ф 1727, воп 1, с. 37, л. 1045
6.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 314, л. 406.
7.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 1459.
8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 348, л. 298.
9.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 388, л. 155.
21.9.	Галімскі Крыштоф (1684 — ?)
Крыштоф Галімскі, пляменнік Юря Война. лоўчага Менскага, згод- на з А. Рахубам, атрымаў прывілей на ўрад, таксама як і дзядзька, у 1684 годзе (1). Гэта магло быць у двух выпадках: або Юр’я Война з нейкіх прычын сам адмовіўся ад урада, або, што больш верагодна ў даным выпадку, памёр. Брак дакладных звестак вымушае нас пага- дзіцца з А. Рахубам аб даце атрымання ўрада Крыштофам Галімскім. Памёр у 1710 годзе і, верагодна, яшчэ да 1690 года адмовіўся ад ура- да, бо ўжо на 1691 год гэты ўрад знаходзіўся ў трыманні Даніеля Аў- лачымскага. Жанаты з Кацярынай Мікалаеўскай, якая сьшіла з гэтага свету праз год пасля смерці свайго мужа (2).
Крыштоф Галімскі трымаў у Навагародскім ваяводстве менні, пгго складаліся агулам з 15 службаў. Асноўная ж яго маетнасць Вікшмяны, нададзеная яму ленным правам яшчэ каралём Янам III, знаходзілася ў Аршанскім павеце. Па тэстаменце, складзеным 17 сакавіка 1710 года і ўнесеным у акгавыя кнігі Менскага гродскага суда 7 жніўня 1710 года, Вікшмяны перайшлі ў спадчыну яго сынам: Аляксандру і Дамініку (3).
На 14 сакавіка 1703 года ўрад войскага Аршанскага павета займаў яшчэ адзін прадстаўнік гэтага роду — Мікалай Галімскі, які на гэты час веў судовую справу ў гродскім судзе з Сангушкам, старастам Па- дусвяцкім (4).
Крыніцы:
1.	«Рэестр падымнога Навагародскага ваяводства...», л. 86.
2.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 7, л. 272.
3.	«Рэестр падымнога Навагародскага ваяводства...», л. 157.
4.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 37, л. 755.
21.10.	Булгак Бенедыкт (? —26.03.1688 — 22.02.1699)
3	архіўных матэрыялаў вядома. што Бенедыкг Булгак займаў урад лоўчага Менскага ваяводства на 26 сакавіка 1688 года, калі падпісаў- ся пад лістом аб уступцы сваёй маетнасці Беліца ў Лідскім павеце княгіні Людвіцы Караліне Радзівілавай, маркграфіні Брандэнбургскай (1). Здаты падпісаннягэтагадакумента вынікае, што мог трымаць урад лавецтва Менскага адначасова з Крыштофам Галімскім.