А. Рахуба прыводзіць звесткі пра Яна Берасневіча, які уступіў у шлюб, пасля 20 мая 1675 года, з пані Канстанцыяй Станкевічаўнай, быўшай Уладзіслававай Калышка, чэснікавай Браслаўскай (3). Аднак, цвердай упэўненнасці. што ў абодвух выпадках размова ідзе пра адных і тых аж асобах, у нас няма. У матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, 21 сакавіка 1654 года ўнесены дакумент аб баніцыі ад Лукаша Берасневіча і Кла- рысы Вадаўны на Тэадора і Юр’я Клакатоўскіх. якія напалі ў чыстым полі на Берасневіча і жонку, збілі іх. У выніку ў цяжарнай жанчыны нарадзілася мёртвас дзіця (4). Яшчэ адзін Берасневіч. Андрэй, у 1707 годзе займаў урад падстолія Мозьгрскага павета. Праверка гістарычных крыніц паказала. шго Берасневічы не пра- жывалі і не мелі ніякіх менняў на тэрыторыі Менскага ваяводства. Найбольш часта гэта прозвішча сустракаецца ў дакументах. што датыч- чацца Ковенскага павета, дзе Берасневічы пражывалі на працягу знач- нага часу. У студзені 1759 года кароль Польскі Аўгуст III надаў кансенс пані Раіне Берасневічавай на адмову ад 2-х валок лясных у Вяржбо- лаўскім лясніцтве ў карысць яе сына Міхала Берасневіча (5). Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1737, воп. 1,с. 25, л. 80. 2. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 392, л. 328. 3. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 3974, л. 517. 4. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 346, л. 279. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 181, л. 532. 21.2. Пажарыскі Ян Павел (? — 30.12.1667 — 05.06.1676 — ?) Дата атрымання ўрада Янам Паўлам Пажарыскім, як і многімі іншымі ўраднікамі ваяводства за другую палову XVII стагоддзя, намі не ўстаноўлена. На жаль, мы неведаем, калі адышоў Ян Павел Пажа- рыскі са свайго ўрада. 3 архіўных крыніц і матэрыялаў Віленскай археаграфічнай камісіі вядома. што Пажарыскія здаўна насялялі абшары ваяводства Менскага. У межах Менскага павета ім належала маетнасць Пажарышча. Верагод- на, таму яе ўладальнікі і сталі менавацца Пажарыскімі. Многія прад- стаўнікі гэтага роду займалі даволі небяспечны ўрад вознага, або гене- рала, ваяводства Менскага. Хаця за возным і стаяў аутарыгэт дзяржавы і ўся яе моц, аднак дастаўка позваў на суд была заўсёды цесна звязана з рызыкай для жыцця вознага. Нездарма пры дастаўцы позваў возны ніколі не рабіў гэта адзін — яго павінны былі суправаджаць некалькі «добрых» шляхцічаўя.Так, Дзмітры Андрэевіч Пажарыскі займаўурад вознага на 4 снежня 1582 года, калі ён, у су праваджэнні шляхцічаў, даставіў позву на суд пані Маруце Юр’еўне Аўлачымскай Мікалаевай Тупальскай, ула- дальніцы Бесядаўскай маетнасці (1). 3 пачатку 1595 і па студзень 1598 года занатавана ў дакументах выкананне абавязкаў вознага Менскага Халімонам Коневічам Пажарыскім (2). У 1597 годзе на ўрадзе вознага Менскага пазначаны Васіль Міхайлавіч Пажарыскі (3). Пажарыскія мелі цвёрды характар і не саступалі нават асобам, якія мелі больш высокі сацыяльны статус, чым самі Пажарыскія. Так. 8 сакавіка 1616 года ў Менскім гродскім судзе разглядалася справа па скарзе Крыштофа Мікалаевіча Станкевіча, сына былога старасты су- довага Менскага, на Пятра Дзянісавага Пажарыскага, які ўчыніў бой- ку ў Менску (4). У сярэдзіне XVII стагоддзя адзначана некаторае павышэнне сацы- яльнага статусу прадстаўнікоў гэтага роду. Пад 7 красавіком 1648 года ў матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоўскага ўнесена справа паміж Даротай Манвід Дарагастайскай Марцінавай Валадковічавай, судзінай земскай Менскай. са спадчыннікамі памёршага Віцебскага ваяводы Крыштофа Кішкі. Нашчадкі ваяводы Віцебскага не дапусцілі каралеўскага двараніна Станіслава Пажарыскага для выканання яго абавязкаў у спрэчнае менне Холхла ў Менскім ваяводстве (5). Узгадваецца Ян Павел Пажарыскі ў актавых дакументах Менскага гродскага суда з 7 кастрычніка 1665 года. У гэты дзень быў унесены ў акты гродскага суда дакумент аб падзеле маетнасці Пярэжыры паміж яе саўладальнікамі Пажарыскімі. Маетнасць дзялілі браты Станіслаў і Базыль. Іх бацькі. Мікалай і Зося Касцюшкоўна Пажарыскія, нядаў- на памёрлі. таму і настаў час палюбоўнага падзелу спадчыны. Гэты дзельчы дакумент. складзены 15 чэрвеня гэтага года, падпісаў і Ян Павел Пажарыскі, але яшчэ не лоўчы Менскі (6). Крэўныя Яна Пажарыскага нядоўга трымалі Пярэжыры. Памёршы беспатомным. Базыль Пажарыскі пакінуў сваю частку маетнасці Пя- рэжыр. мянуемую Баршчэўнікам, і сяло Сідаровічы сваёй пляменніцы — пані Еўфрузыне Пажарыскай. уступіўшай у шлюб з Мікалаем Пра- шэнскім. У 1689 годзе Мікалай Прашэнскі і Еўфрузына Пажарыская прадалі грунты Баршчэўнік. Сідаровічы і Лопаўшчызну Казіміру з Гаян Толкачу і Гелене Багуфалавай за 1000 коп грошай лічбы літоўскай (7). Першае ўпамінанне пра Яна Паўла Пажарыскага, ужо ў якасці лоўчага ваяводства Менскага. датычыцца 1667 года: 30 студзеня ў Менскім гродскім судзе. слухалася справа Паўла Пажарыскага, лоўчага Менскага, з панамі Друцкімі Горскімі: Пятром, суддзёй гродскім Ста- радубаўскім, і Тэадорам. ваяводзічам Мсціслаўскім. Нашчадкі славу- тага роду разам з чэляддзю напалі на маетнасць лоўчага Менскага Івя- нец Монгаўшчызну і разрабавалі ўсю маёмасць Яна Паўла Пажарыс- кага (8). Згодна з рэестрам падымнога ваяводства Менскага. на 1667 год Яну Паўлу Пажарыскаму. лоўчаму Менскаму, належала ў мястэчку Івянец і суседняй з ім Маскалеўшчызне аж 17 дымоў падданых. у Баброўні- ках — 10. Пажарышчы — 2 і адзін пляц з падданым у Менску, Ужо ў той час сяло Пажарышча было падзелена паміж шматлікімі прадстаў- нікамі роду Пажарыскіх. У гэтым сяле пані Раіна Пажарыская Янавая Волкавая мела адзін дым падданых. Крыштоф Пажарыскі — адзін дым. Бенедыкту Пажарыскаму належаў толькі адзін агароднік. Нека- торыя Пажарыскія валодалі падданымі і ў Пярэжырах. Але і там іх уладанні не былі вялікімі: уладанні Бенедыкта і Базыля Пажарыскіх у гэтым сяле ўключалі ў свой склад не болей чым па тры дымы. На 12 красавіка 1668 года Ян Павел Пажарыскі, лоўчьі Менскі, паставіў свой подпіс пад пісьмом пані Гелены Шэметаўны Самуэле- вай Абрамовічавай, старасціны Старадубаўскай, аб прыналежнасці Кухцічаў, спадчыннай маетнасці Кавячынскіх. 3-за гэтай маетнасці, пасля смерці Крыштофа Кавячынскага, падкаморыя Менскага, доў- га цягнуліся судовыя спрэчкі паміж крэдыторамі падкаморыя Менс- кага (9). Упамінаецца Ян Павел Пажарыскі, лоўчы Менскі і, ў судовай спра- ве, якая была ўнесена 5 чэрвеня 1671 года ў акты Менскага гродскага суда. У гэты дзень, з удзелам Андрэя Казіміра на Бакштах Завішы, старасты Менскага і Чачэрскага. праходзіў разгляд скаргі лоўчага Мен- скага і яго жонкі Тэклі Свірскай на менскіх, койданаўскіх, івянецкіх і берасцейскіх яўрэяў, якія. пабраўшы грошы, зусім не падумалі выкон- ваць свае абавязкі па складзенай раней дамове (10). У канцы мая 1672 года была выдана баніцыя «яко праву нашого зверхностн непослушны», на Паўла Пажарыскага, лоўчага Менскага, ад ксяндза мясцовага Волменскага касцёла Мацея Багушэвіча, каноніка Вендэнскага, пробашча Волменскага. Прычынай такой суровай кары было нежаданне Пажарыскага штогод даваць касцёлу на яго ўтрыманне да дзесяці працэнтаў ад гадавых прыбыткаў сваёй маетнасці. што прад- стаўляла непамёрны цяжар для гаспадаркі шляхты. Улічваючы падаткі і некаторыя іншыя абавязковыя выплаты гэта сур’ёзна падрьівала эка- намічную моц сярэдняй і дробнай шляхты і вяло яе да збяднення. Усё было б значна прасцей, калі б толькі адзін Павел Пажарыскі не раз- лічыўся з касцёлам, але такія ж позвы былі накіраваны і да Гедройца і Нарніцкага, гаспадароў суседніх маетнасцяў. Аналагічныя выпадкі нам вядомы і па іншых паветах ВКЛ. У Ашмянскім павеце ішлі доў- гія судовыя спрэчкі з неплацельшчыкамі ў 70-ыя гады XVII стагоддзя. сярод якіх выдзяляецца такая асоба, як Андрэй Косакоўскі, былы стольнік Менскі, падсудак Віленскі. Крыху пазней, а менавіта 5 чэрвеня 1673 года, у матэрыялах Мет- рыкі Вялікага княства Літоўскага мы сустракаем паведамленне пра стрыечнага брата Яна Паўла Пажарыскага, лоўчага Менскага, — Яна Пажарыскага, чэсніка Мсціслаўскага. Гэтым днём пазначана атрыман- не пані Леанорай Францкевічаўнай Радзімінскай Гіеронімавай Зянові- чавай, падкаморынай Мсціслаўскай, у канцылярыі княства баніцыі на Яна Пажарыскага. чэсніка Мсціслаўскага. і яго жонку Канстанцыю Зяновічаўну. верагодна. дачку пані падкаморыны Мсціслаўскай. Ба- ніцыя была выдана за напад на маетнасць пані Леаноры Францкевіча- вай Радзімінскай Гіеронімавай Зяновічавай, падкаморыны Мсціслаў- скай, і вываз усёй маёмасці. уключаючы збожжа, быдла, вопратку і грошы (11) . Ян Пажарыскі жыў яшчэ ў 1680 годзе, але займаў ужо ўрад харужага Мсціслаўскага ваяводства (12). Апошні раз мы знаходзім звесткі пра Яна Паўла Пажарыскага, лоў- чага Менскага, у судовых справах гродскага суда пад 1676 годам (13). Верагодна. яго сынамі былі Даніел Пажарыскі, уладальнік мает- насці Кіявецкай. пазваны ў лютым 1677 года ў Менскі гродскі суд Юр'ем Яноўскім (14). за ўчыненыя пахвалкі (пагрозы на жыццё і зда- роў’е); Стэфан, лоўчы Менскі да слудзеня 1684 года і. нарэшце, Адам. Акрамя сыноў у пана лоўчага Менскага мелася і дачка Крыстына. Па нейкіх прьгчынах Кацярына ў шлюб не ўступіла і ўсё сваё жыццё зас- тавалася ў апецы братоў. Паміраючы. бацька запісаў ёй частку мает- насці Пажарышча і перадаў дачку ў апеку спачагку свайму стрыечна- му брату Яну Пажарыскаму, харужаму Мсціслаўскаму. Значны час апеку над сястрой меў старэйшы яе брат — Стэфан Пажарыскі, лоў- чы Менскі. Дарэчы. яе частку Пажарышча дзеці Яна Пажарыскага, харужага Мсціслаўскага. так і не вярнулі (15). Несумненна, што пра- мое дачыненне да Яна Паўла Пажарыскага мела Ганна Пажарыская, лаўчынянка Менская Казіміравая Хвалібогавая Васілеўская. столыгіка- вая Менская. якая пазваўла ў Галаўны Трыбунал ВКЛ пана Крышто- фа Камароўскага, кухмістра ВКЛ. Разгляд справы праходзіў на пасед- жанні Трыбунала ў Вільні 10 ліпеня 1693 года. У выніку Крыштоф Ка- мароўскі. кухмістр ВКЛ, атрымаў за свае неправавыя ўчынкі баніцыю і вываланне ад пані стольнікавай Менскай (16). Сам пан Казімір Хва- лібог Васілеўскі на гэты час ужо не жыў. Што ж датычыцца ўрада стольніка Менскага, то тут, несумненна, пісарам Трыбунала была да- пушчана памылка: нам падаецца, што Казімір Васілеўскі меў урад стольніка Віцебскага. а не Менскага ваяводства. бо ўсе прадстаўнікі гэтага роду мелі пастаянную аселасць у межах Віцебскага ваяводства і, найчасцей, трымалі ўрады гэтага ж ваяводства.