• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 184, л. 774.
    2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 184, л. 789.
    12.35.	Хмара Іахім (11.07.1772 — да 10.07.1780)
    Прывілей на падстольства Менскае Іахім Хмара. падчашы і пісар гродскі Менскі, малодшы брат вядомага палітыка ВКЛ ваяводы Мен- скага Адама Міхала Хмары, атрымаў па прывілеі ад 11 ліпеня 1772 года (1). пасля дабраахвотнай адмовы ад урада падстолія ў сувязі з пе- раходам на ўрад стольніка Менскага Марціна Валадковіча.
    У невялічкай заўвазе, змешчанай у даведніку па архіўных зборах. што ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (Путево- діггсль ЦГБІА БССР. Мннск. 1974). і датычнай Іахіма Хмары, паведам- ляецца. што быў стражнікам і пісарам гродскім Менскім з 1762 года па 1765 год. а потым ажда 1780 года быў падчашьш Менскім (2). Аднак пошукі ў архівах высветлілі, што: стражнікам Іахім Хмара быў сапраў- ды з 1762 і па 27 сакавіка П65 года. але падчаства займаў з 27 сака- віка 1765 года і па 9 мая 1772 года, пісарам гродскім стаў пасля пера- ходу Фларыяна Быкоўскага на ўрад стольніка Менскага, што мела месца па каралеўскім прывілеі ад 29 мая 1762 года (3), і займаў гэты ўрад аж да 1784 года, калі адышоў з урада пісара гродскага Менскага. Яшчэ ў
    1780 годзе, у сувязі з атрыманнем тытула стольніка Менскага. адмов- іўся ў ад урада падстолія Менскага
    Жанаты з Марыянай з Прэрадоўскай. ад якой меў сына Хіларыя, маршалка павятовага Менскага ў 1818—1821 гадах. Больш падрабяз- ныя звесткі пра Іахіма Хмару будуць прыведзены ў раздзелах «Стольнікі ваяводства Менскага» і «Войскія ваяводства Менскага».
    Крыніцы:
    1.	НГ'АБ. КМФ 18, воп. 1, с. 184, л. 790.
    2.	«ІІутеводлтель ЦГНА БССР», Мннск: Полымя, 1974.
    12.36.	Свентаржэцкі Міхал (10.07.1780 — 05.07.1782 — да 31.05.1786)
    Прывілей на падстольства падпісаны каралём 10 ліпеня 1780 г. (1). Сведчанне аб атрыманні Міхалам Свентаржэцкім прывілея на ўрад падстольства Менскага знойдзена намі і ў акгах грамнічнага (лютаў- скага) сойміка Менскага ваяводства. што праходзіў 5 лютага 1781 года. Прывілей на падстольства Менскае, вакантнае пасля пераходу Іахіма Хмары на ўрад стольніка Менскага, быў прад'яўлены на сойміку, a паведамленне аб гэтым унесена ў акгы гродскага суда Менскага вая- водства 7 лютага гэтага ж года (2).
    Міхал Свснтаржэцкі. у выніку адыходу Ігнацы Пятровіна Янішэў- скага пасля 1775 года заняў урад падстарасты судовага Менскага, быў палкоўнікам Менскім і. у дадатак, быў абраны шляхтай сваёй Ракаўс- кай парафіі, дзе меў некаторыя маетнасці, ротмістрам парафіяльнай ха- ругвы ваяводскага шляхецкага апалчэння. Прычым звычайна менаваў- ся першым ротмістрам ваяводства.
    На грамнічным сойміку 1777 года спрабаваў дабіцца прэстыжнага ўрада харужага Менскага. але атрьшаў толькі 377 вотаў (галасоў павято- вай шляхты) і прайграў Стэфану з Яксаў Быкоўскаму, сыну Фларыяна Станіслава з Яксаў Быкоўскага. харужага Менскага. 3 1764 года. удзель- нічаў у працы Менскага гродскага суда ў якасці суддзі гродскага (3).
    Урады падстолія. падстарасты і палкоўніка Менскага ваяводства займаў яшчэ-і ў першай палове 1786 года. Памёр да 31 мая 1786 года. a 2 лістапада гэтага года быў нададзены крэдэнс ад Стэфана з Яксаў Быкоўскага, харужага Менскага Тадэушу Мінькоўскаму Багушэвічу прывілея на ротмістроўства ў Ракаўскай парафіі, вакантнае ў сувязі са смерцю Міхала Свентаржэцкага (4).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 543, л. 820.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 20, л. 36.
    3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 14, л. 1428.
    4.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 17, л. 608.
    12.37.	Кастравіцкі Валерыян (каля 11.02.1786 — да 01.12.1786)
    Памяць аб слаўным мінулым продкаў, аб урадах. якія некалі тры- малі яны. свята захоўвалася кожным шляхцічам. Урадаў было. веда- ма, значна менш. чым было ахвочых да іх атрымання. Таму. ужо з канца XVII стагоддзя ў практыку паўсядзённага побыту ўвайшло менаванне шляхты па ўраду бацькоў: падстолічамі. канюшыцамі або канюшанкамі і гэтак далей. He прамінула гэтае агульнае захворван- не і Валерыяна Кастравіцкага. малодшага сына былога падстолія і войта Менскага пана Антонія з Кастравіц Кастравіцкага. На праця- гу амаль усяго свайго жыцця, у розных дакумента.х менаваўся падсто- лічам ваяводства Менскага. пакуль не атрымаў даўно чаканы ўрад. Верагодна. нямала высілкаў і грошай уклаў Валерыян Кастравіцкі ў здзяйсненне сваёй мары. каб ужо на схіле гадоў, незадоўга да сваёй смерці стаць падстоліем Менскага ваяводства. Улічваючы, што яго папярэднік на ўрадзе падстолія Менскага. Міхал Свентаржэцкі, так- сама і ротмістр Менскі, памёр да 2 лістапада 1786 года. бо якраз гэ- тай датай пазначаны прывілей на ротмістоўства Менскага ваяводства пасля смерці Міхала Свентаржэцкага, атрыманы Тадэушам Багушэ- вічам Мінькоўскім (1), то і прывілей на гэты ўрад падстолія Менскага атрымаў Валерыян Кастравіцкі прыкладна адначасова з Тадэушам Багушэвічам Мінькоўскім.
    Пасля смерці Валерыяна Кастравіцкага. падстолія Менскага ваявод- ства. яго тэстамент, ад 1 снежня 1786 года (2), быўунесены сынам Міка- лаем Кастравіцкім у актавыя кніп Менскага земскага суда. Акрамя гэ- тага. у матэрыялах Менскага земскага суда захаваўся прывілей на пад- стольства Менскае, унесены ў земскія Менскія акгы. па абранні на ваяводскім сойміку 8 лютага 1787 году, на гэты ўрад Феліцыяна Руд- ніцкага (3). Вось і выходзіць, што трымаў свой даўно чаканы ўрад пан Валерыян Кастравіцкі недзе крыху болей аднаго месяца.
    Праз пяць гадоў пасля смерці падстолія Менскага яго жонка пані Людвіка, падстоліна Менская. 18 лютага 1791 года ўнесла ў акты Мен-
    скага гродскага суда дакумент аб перадачы маетнасцяу што засталіся ад памершых мужа і брата. Ежы Булгака, біскупа, свайму сыну Ануф- ры Кастравіцкаму. камісару цывільна-вайсковай і парадкавай камісіі Пінскага павета і каралеўскаму шамбеляну (4). Перадача зямельнай уласнасці адбылася ў сувязі з уступленнем Ануфры Кастравіцкага, пад- століча Менскага. у шлюб з Гарбацкай. Акрамя вышэй пералічаных сыноў была яшчэ і дачка Барбара (5).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. Ф 1769, воп. 1. с. 17, л. 608
    2.	Там жа, ф	1769,	воп.	1, с.	17,	л.	38.
    3.	Там жа, ф	1769,	воп.	1, с.	18,	л.	87.
    4.	Там жа, ф	1727,	воп	1, с.	30,	л.	156
    5.	Там жа, ф	1769,	воп.	1, с.	17,	л.	638
    12.38.	Рудніцкі Феліцыян Францыск (31.05.1786 —да 21.10.1786)
    Феліцыян Францыск Рудніцкі, падчашы Менскі, суддзя гродскі Рэ- чыцкага павета. атрымаў прывілей на ўрад падстолія. падпісаны кара- лём 31 мая 1786 года (1) і быў зацверджаны на ўрадзе падстолія Мен- скага на лютаўскім ваяводскім сойміку 8 лютага 1787 года (2). Займаў гэты ўрад вельмі нядоўга. каля 5 месяцаў. Знаходзіўся на вайсковай службе і на 7 лютага 1777 года меў званне капітана каронных войскаў. Яго жонка. пані Францыска з Багушэвічаў, стражнікоўна Полацкая. пасля доўгай і цяжкай хваробы памерла, склаўшы свой тэстамент 13 сакавіка 1780 года (3). Па яго смерці, меўшай месца да 21 кастрычні- ка гэтага ж года. прывілей на ўрад быў нададзены Пятру Паўлікоўска- му, былому скарбніку Менскаму (4).
    На 1765 год жылі яшчэ яго бацька Бенедыкт Рудніцкі. мечны Аш- мянскі, на 1744 год ландвойт Менскі. і старэйшы брат Тадэуш. меўшыя сталае пражыванне ў межах Менскай парафіі Менскага павета (5).
    Крыніцы:
    І .НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 551, л. 1272.
    2.	Там жа, ф 1769, воп. 1,с. 18, л. 87.
    3.	Там жа, ф 1727, воп. 1,с. 19, л. 171.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 551, л. 1309.
    5.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с 4, л. 85.
    12.39.	Пётр Паўлікоўскі (21.10 1786 — ?)
    Пётр Паўлікоўскі, былы скарбнік Менскі, атрьімаў прывілей на ўрад пасля смерці былога падстолія Менскага Феліцыяна Рудніцка- га. падпісаны 21 кастрычніка 1786 года (1). Верагодна. што трымаў гэты ўрад вельмі нядоўгі час. бо ўжо па пераходзе Крыштофа Ліха- дзіеўскага на ўрад стольнікоўства Менскага стаў гараднічым Менскім. Аднак нам невядомы ніводзін дакумент, дзе б Пётр Паў- лікоўскі менаваў сябе падстоліем Менскім. Больш падрабязныя звесткі пра Пятра Паўлікоўскага будуць прыведзены ў раздзеле «Га- раднічыя ваяводства Менскага».
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 551,л 1309.
    ІМЯННЫ ПАКАЗНІК
    Агінскі Рыгор з Казельска, чэснік ВКЛ, 12.14.
    Адляніцкі ПачобутЯн, аўтар «Pamqtnika Jana Wladyslawa (1640 — 1684),
    Warszawa, 1877, 12.12.
    Азямблоўскі Мікалай, падстолі Гарадзенскі, 12.15.
    Азямблоўскі Антоні, станаўнічы войскаў ВКЛ, 12.15.
    Акунеўскі Казімір, возны Ваўкавыскага павета, 12.14.
    Акольскі Казімір, возны Ваўкавыскага павега, 12.14.
    Алендзьскі Даніел, стражнікавіч Ваўкавыскі, 12.14.
    Аляксей Міхайлавіч, цар Маскоўскі, 12.8.
    Афрэмбуш Якуб, 12.12.
    Афрэмбушавая Якубавая пані Гелена Горская, 12.12.
    Аўгуст Станіслаў, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 12. 32.
    Багушэвіч Мінькоўскі Тадэуш, ротмістр ваяводства Менскага,12. 36; 12.37.
    Багушэвічаўна Францыска Феліцыянавая Францыскавая Рудніцкая, стражнікаўна
    Полацкая, падстоліна Менская, 12.38.
    Бака Адам, скарбнік Мсціслаўскі, 12.28.
    Бародзічы, сыны Крыштофа Бародзіча, зямяніна Менскага павета,12.12.
    Баторы Стэфан, кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, 12.17.
    Беганскі Казімір, пісар земскі Браслаўскі, 12.6.
    Беганская Казіміравая пані Паланея Зяновічаўна, 12.6.
    Белазор, канонік Віленскі, 12.31
    Бенетавая Ежыная пані Ганна Зося Рыхгэраўна, у першым шлюбе Марцшавая Каштэлавая, у трэцім — Войцэхавая Качынская, стольнікавая Драпцкая, у чацвёртым — Міхалавая Тавянская, войская Вількамірская, 12.16.
    Бетлер, застаўнік маетнасці Іадканы. 12.25.
    Бжастоўская Канстанцыя, 12.19.
    Бжэзінская Марыяна Канстанцыя Габрыелевая Кастравіцкая, мечная Лідская, 12.17.
    Булгарыноўна Тэрэза Янавая Валадковічавая, падсудковічавая Менская, 12.12.
    Бурба Ян, дваранін скарбовы, 12.10.
    Буры Раман Міхайлавіч. 12.2.
    Быкоўскі з Яксаў Аляксандр, войскі Менскі, 12.34.
    Быкоўскі з Яксаў Фларыян, спачатку будаўнічы і шсар гродскі, потым стольнік і нарэшце харужы Менскі, 12.35; 12.36.
    Быкоўскі з Яксаў Стэфан, спачатку харужыц, а потым харужы Менскі, сын Фларыяна Быкоўскага, харужага Менскага, 12.36.
    Быкоўскі з Яксаў Стэфан, падстолі Менскі, 12.26; 12.27; 12.29; 12.30; 12.31
    Бялінская Марыяна Андрэевая Бенедыктавая Карніцкая. лоўчыня і падстарасціна судовая Менская, раней Пятровая Пратасовічавая, войская Менская, 12.32.