Вялікія сацыяльна-эканамічныя ўзрушэнні. якія ахапілі тэррыто- рыю Вялікага княства Літоўскага ў канцы XVII — пачатку XVIII ста- годдзя і былі вынікам грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі чужых вой- скаўу межы княства. прынеслі жыхарам княства смерць і разбурэнне, аднак для самога Дамініка Валадковіча гэты час аказаўся перыядам росту асабістага багацця. Карыстаючыся сваімі сувязямі з рознымі кіраўнічымі кланамі ВКЛ і прыязнымі стасункамі з кіраўніцтвам вой- скаў Пятра I ў Беларусі, Дамінік Валадковіч атрымліваў буйныя кан- тракты на пастаўку правіянта і фуражу расейскім войскам. маючы ад гэтага вялікі прыбытак. На 1710—1711 гады займаў урад адміністра- тара Менскага ваяводства і з гэтай пасады адказваў за збор падаткаў (пабораў на войска. устаноўленых соймам РП) у межах Менскага па- вета. Справа даходзіла да таго, што многія ўладальнікі маетнасцяў у сваіх скаргах адкрыта абвінавачвалі Дамініка Валадковіча ў празмер- ных паборах з іх маетнасцяў (2). У той жа час маетнасці Дамініка Ва- ладковіча мелі ахоўныя граматы ад гетмана ВКЛ. і войскі княства не рабілі, у адрозненне ад маетнасцяў іншых уладальнікаў, у яго ўладан- нях прымусовых рэквізіцый на свае патрэбы. Памёр Дамінік Валад- ковіч у жніўні 1731 года. Літаральна праз месяц памёр яго сын Ян Станіслаў Валадковіч. крайчы Менскі. яшчэ праз два месяцы і жонка Яна Станіслава — пані Барбара з Ліндэманаў Янавая Станіслававая Ва- ладковічавая. крайчыня Менская. Праз некалькі гадоў памёр і ўнук Дамініка Валадковіча — Міхал. крайчыч Менскі. не дасягнуўшы яшчэ сталасці. Больш дакладны аповяд пра жыццё Дамініка Валадковіча глядзіце ў раздзеле «Стольнікі ваяводства Менскага». Крыніцы: 1. НГАБ . КМФ 18, воп. 1,с. 149, л. 121. 2. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 6, л. 769. 12.23. Кастравіцкі Міхал (07.01.1717 — ?) Пасля псра.ходу Дамініка Валадковіча, па прывілеі ад 21 лістапа- да 1716 года (1), на стольнікаўства Менскае. вакантны ўрад падсто- лія Менскага быў нададзены Міхалу Кастравіцкаму, нашчадаку ба- гатага купецкага дома Кастравіцкіх, прадстаўнікі якога, пры пачат- ку паўстання Хмяльніцкага і інтэрвенцыі ў межы краіны маскоўскіх войскаў, разам з Філіповічамі, далі вялізныя сумы грошай. пад зак- лад радзівілаўскіх менняў на набор іншаземнага войска. У друтой палове XVII стагоддзя многія прадстаўнікі гэтага дома атрымалі каралеўскія прывілеі на розныя ўрады Менскага і Мсціслаўскага ваяводстваў. Лідскага павета. Прывілей на падстольства Менскае Міхалу Кастравіцкаму быў пад- шсаны 7 снежня 1717 года і ўнссены ў 157 кнігу Метрыкі Вялікага кня- ства Літоўскага (1). Па нейкіх прычынах урад не быў прыняты Міха- лам Кастравіцкім. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 157, л. 92. 12.24. Рдултоўскі Ян (03.03.1717 — ?) Падстольства Менскае. па пераходзе Дамініка Валадковіча. было- га падстолія Менскага. на стольнікаўства Менскае. прапаноўвалася. на- пэўна, многім прадстаўнікам эліты ваяводства. Услед за адмовай ад гэ- тага ўрада Міхала Кастравіцкага, урад быў прапанаваны і асаблівым прывілеем ад 3 сакавіка 1717 года нададзены (1) Яну Рдултоўскаму, скарбніку Менскаму, Аднак, як і Кастравіцкім, урад падстолія Менс- кага ваяводства не быў прыняты Янам Рдултоўскім. Пасля 1720 года Ян Рдултоўскі заняў урад суддзі земскага Навагародскага ваяводства, а на 1737 год ужо быў кашталянам Віцебскага ваяводства (2). Праўда, у некаторых дакументах Ян Рдултоўскі мянуецца кашталянам Навага- родскага ваяводства. Так, у канцы 1-й паловы XVII стагоддзя, Навага- родская магдэбургія. пазываючы яго ў суд задворны асэсарскі за неза- коннае трыманне гродскіх дамоў крам і грунтоў таксама. мянуе Яна Рдултоўскага кашталянам Навагародскага ваяводства. Вядома, што Ян Рдултоўскі быў жанаты з Геленай. дачкой Антонія Тэадора Ванькові- ча, стольніка і падстарасты судовага Менскага. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 157, л. 102. 2. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, л. 1202. 12.25. Карызна Юзэф Антоні (7-02.1719 — 10.04.1734 — ? ) Паведамленне аб трыманні Юзэфам Антоні Карызнам урада пад- столія Менскага прыведзена А. Рахубам. Згодна з яго звесткамі. атры- манымі з матэрыялаў Літоўскага гістарычнага архіва, Антоні Карыз- на двойчы ў лаўдумах сойміка Жмудзьскага быў мянованы падстолі- ем Менскім. Першы раз гэта было ў 1719 годзе: на сойміку праводзілася абранне дэпутатаў у Галаўны Трыбунал княства. Адным з дэпутатаў у гэты высокі суд быў абраны Юзэф Антоні Карызна. ротмістр Велюн- скага павета. У некаторых дакументах ён названы падстоліям Жмудзьскім, аднаку лаўдуме сойміка ён мянуецца падстоліем Менскім. Яшчэ раз успамінаюць гістарычныя крыніцы Юзэфа Антоні Карызну, падстолія Менскага, у 1734 годзе. У лаўдуме 10 красавіка гэтага ж года сойміка Жмудзі Юзэф Антоні Карызна. абраны, дарэчы. дырэкгарам гэтага сойміка, мянуецца ізноў падстоліем Менскім (1). 3 матэрыялаў каралеўскага асэсарскага суда вядома пра Карызнаў, якія жылі ў заходніх паветах ВКЛ у канцы XVII стагоддзя. Яшчэ 19 кастрычніка 1684 года Мікалай і Міхал Карызны. як сказана ў дакумен- це «вечнікі» (спадчынныя ўладальнікі маетнасцяў Кандрон і Іадканы, ў межах Упіцкага павета), Бетлср. застаўнік (трымаючы гэтую мает- насць да вяртання пазыкі) і арандатар гэтых маетнасцяў Ян Андэрсан пазвалі на каралеўскі задворны суд арандатара чопавага Панявежыс- кага Ізаака Якубовіча, пры зборы падатку звыш усялякае меры спага- няўшага паборы чопавыя (2). Праз некалькі год Міхал Казімір Карыз- на, ужо лоўчы Старадубаўскі, пазваў свайго крэўнага пана Яна Карызну ў гродскі Лідскі суд, абвінавачваючы яго ў няпраўных прэтэнзіях на сваю маетнасць. Аднак Ян Карызна не стаў не толькі перад судом гродскім Лідскага павета, але не з'явіўся і 10 студзеня 1691 года па по- зве ў каралеўскі задворны асэсарскі суд (3). Крыніцы: 1. «Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697 — 1794 гг.)...», лл. 108, 162. 2. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 390, л. 681. 3. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 389, л. 1161. 12.26. Кастравіцкі Антоні з Кастравіц (да 08.04.1718 — да 07.09.1744) Антоні з Кастравіц Кастравіцкі, сын падсудка Менскага, а раней і пісара гродскага Менскага, Яна Рафала Кастравіцкага і Іаанны Лу- комскай, судзянкі земскай Віцебскай, атрымаўу 1700 годзе прывілей на немалазначны ў іерархіі ваяводскіх урадаў таго часу ўрад войта Менскага і трымаў яго аж да 1720 года. пакуль, па нейкіх прычынах, не перадаў яго судоваму старасту Менскаму Крыштофу Завішы, згодна з каралеўскім дазволам ад 2 сакавіка 1720 года (1). Сам Антоні Ка- стравіцкі не застаўся ў праліку пасля гэтай аперацыі; Крыштоф на Бакштах Завішу. стараста судовы Менскі. выплаціў Антонію Кастра- віцкаму «пэўную суму ў бітых талерах». Меў братоў: Марціна. які жыў яшчэ ў 1731 годзе і Ваўрынца. чэс- ніка Рэчыцкага павета. Вядома, пгто меў яшчэ і сястру Элеанору. быў- шую ў шлюбе з Мікалаем Давойнам, стольнікам Троцкім. На 22 чэр- веня 1718 года Антоні Кастравіцкі ўступіў Давойнам. стольнікам ва- яводства Троцкага, Мікалаю і Элеаноры з Кастравіцкіх, сваю мает- насць Белічаны. атрыманую Янам Рафалам Кастравіцкім у 1693 годзе за нявернутыя пазыкі ад Дамініка Палубінскага (2). Да 12 чэрвеня 1700 года ўступіў у шлюб з Марыянай Рамейкаў- най Гуркоўнай, дачкой ужо памёршага на гэты час Рыгора Гурко Ра- мейкі і пані Кацярыны Скопаўны Рыгоравай Гурковай. Ад сваёй жонкі, па запісе, складзеным 11 мая 1700 года, Антоні Кастравіцкі атрымаў пажыццёвы запіс на маетнасці Хаценкі. Дабрынева і Высо- кае. размешчаныя ў межах Віцебскага ваяводства (3). Ад сябе Антоні Кастравіцкі запісаў маладой жонцы свае дзедзічныя маетнасці Драч- кова, Белічаны і Лошыцу (4). Шлюб па нейкіх прычынах быў вельмі кароткі, да 1710 года уступіў у шлюб з Марыянай з Франскевічаў Радзімінскіх, ад якой меў дзяцей: Стэфана. Багдана, Аляксандра. Казіміра і, нарэшце. Валерыяна, які на схіле жыцця дабіўся з нема- лымі высілкамі ўрада падстолія Менскага, каб пратрымаць яго каля месяца і затым памерці Урад падстолія Менскага Антоні Кастравіцкі атрымаў пасля ад- мовы ад гэтага ўрада Яна Рдултоўскага. прычым на 18 мая 1717 года мянованы ў дакументах яшчэ толькі войтам Менскім (5), а, толькі на 8 красавіка 1718 года імя было ўнесена ў акгавыя кнігі Менскага грод- скага суда з пазначэннем не толькі як войта Менскага, але і падсто- лія Менскага ваяводства (6). Патрэбна заўважыць, што прывілей на ўрад падстолія Антоні Кастравіцкі атрымліваў яшчэ ў 1695 годзе (7). Як запісана ў каралеўскім прывілеі ад 9 ліпеня 1695 года на падстоль- ства Менскае, Антонію Кастравіцкаму быў нададзены «post fata» Яна Кенсоўскага, «калі ўрад да дыспазыцыі нашай трапіў». Па нейкіх прычынах урад не быў прыняты Антоніем Кастравіцкім. і ўрад пад- столія Менскага быў вакантны яшчэ два гады. Пасля адыходу з ўрада войта Менскага працягваў карыстацца аўтарытэтам сярод Менскай шляхты. У жніўні 1735 года быў выбраны дырэктарам антэкаміцы- яльнага сойміка (8). На 5 чэрвсня 1733 года засядаў у складзе капту- ровага суда Менскага ваяводства (9). Памёр да 7 верасня 1744 года. бо якраз гэтай датай пазначаны пры- вілей на падстольства Менскае. атрыманы Стэфанам з Яксаў Бы- коўскім, суддзёю гродскім Менскім (10). Тэстамент Антоні Каст- равіцкі склаў яшчэ 14 мая 1740 года (11). Крыніцы: 1. Б.А.,т. 3,л. 266. 2. АВАК, т. 11, лл. 405, 464—466. 3. НГАБ. Ф 1926, воп. 5, с. 4, л. 135. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 5, лл. 904—905. 5. Там жа, ф 1816, воп. 1, с. 2, л. 100. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 53, л. 65. 7. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 145, л. 373. 8. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 10, л. 480. 9. Там жа, ф 1872, воп. 1, с. 2, л. 1. 10. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 173, л. 163. 11. Там жа,ф 1727, воп. 1,с. 10, л. 1040. 12.27. Давыд Міцкевіч (16.02.1730 — ?) Прывілей на падстольства Менскае Давыду Міцкевічу. пісару дэк- рэтоваму Вялікага княства Літоўскага. сыну былога пісара гродска- га Мснскага Траяна Міцксвіча. быў унесены ў кнігі Метрыкі 16 лю- тага 1730 года (1). Верагодна. што Антоні з Кастравіц Кастравіцкі. займаўшы на гэты час урад падстолія, мог спрабаваць перайсці на іншы, больш высокі ўрад, але па нейкіх прычынах гэтая справа не мела поспеху, і Антоні Кастравіцкі. былы войт Менскі, працягваў і далей. да часу сваёй смерці. трымаць урад падстолія Менскага. Зусім всрагодна, што наданне ўрада падстолія Мснскага Давыду Міцкеві- чу, як гэта звычайна і было. ніякім чынам нс было звязана з трыман- нем урада Антоніем Кастравіцкім. Што ж датычыцца самога пісара дэкрэтовага ВКЛ пана Давыда Міцкевіча то, неўзабаве ён пакінуў гэты свет. 122 лютага 1738 года яго дзеці: Павсл. рот.містр ваяводства Менскага, які меў маетнасці і аселасць у Краснасельскай парафіі, Пётр. Канстанцыя і Францыска былі пазваны ў Менскі гродскі суд