Вялікае сяброўства меў з Мікалаем Азямблоўскім, падстоліем Га- радзенскім. Супольна купілі сенажаць у Казіміра Толкача. стольніка Мозырскага, дзядзькі Міхала і, відаць. доўгі час карысталіся ёю. Ад- нак дзеці іх нс мелі паміж сабой такіх прыязных адносінаў. як у баць- коў і таму яшчэ ў 1720 годзе нашчадкі сяброў працягвалі судовую спрэчку па падзсле гэтай сенажаці. пачатую пасля смсрці Міхала Тол- кача і Мікалая Азямблоўскага. Міхал Толкач з Гаян. стольнік Мозырскі. сын Пятра Толкача і пані Крыстыны Лучыновічаўны Пятровай Толкачавай. быў жанаты з Каця- рынай з Скаржэвай Скаржэўскай. з якой меў сыноў: Барталамея, Ка- зіміра. Антонія. Тэадора. Аляксандра і Францыска. Аляксандр і Фран- цыск яшчэ былі жывыя ў 1719 годзе. калі былі пазваны ў Менскі гродскі суд Антонісм Азямблоўскім. станаўнічым войск ВКЛ. сынам Мікалая Азямблоўскага. падстолія Гарадзенскага. па падзеле, згаданай вышэй сенажаці (6). 3 паноў Толкачаў вядомы браты Міхала Толкача. стольніка Мозыр- скага. Фларыян і Ян Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 146, л. 698. 2. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 145, л. 9. 3. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 7, л. 1643. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 8, л. 1415. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 145, л. 399. 6. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 7, л. 1643; с. 39, л. 387. 12.16. Ваньковіч Ян Стэфанавіч (? — ?) Звестак пра Яна Ваньковіча ў земскіх і гродскіх актавых кнігах Менскага ваяводства. як і ў матэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, намі знойдзена вельмі мала. Зусім адсутнічаюць паведам- ленні аб трыманні ім урада падстолія Менскага. Аднак многія даслед- чыкі ўпэўнена пішуць пра трыманне ім урада падстольства Менскага. Можна меркаваць. што калі Ян Ваньковіч і атрымаў прывілей на ўрад падстолія Менскага, то гэта магло быць толькі пасля адмовы ад гэтага ўрада Міхала Толкача з Гаян. ды і сам Ян Ваньковіч хутка адмовіўся адурада. Цікава. што А. Рахуба. старанна даследаваўшы гэтае пытан- не. лічыць. што Ян Ваньковіч яшчэ на 4 лістапада 1692 года сапраўды займаў урад падстолія. але нс Менскага, а Всндэнскага ваяводства. Ме- наваўся падстоліем Вендэнскім да 22 лютага 1702 года, калі атрымаў прывілей на харуства Вендэнскае (1). Тэадор Жыхлінскі паведамляе. што жонкай Яна Ваньковіча. які жыў у апошняй чвэрці XVII стагоддзя, была Зося Храпавіцкая — дачка Та- маша Храпавіцкага (2). А. Рахуба, не прыводзячы даты, мянуе жонкай Яна Стэфанавіча Ваньковіча, падчашага Вількамірскага на 29 верас- ня 1677 года, пані Тэклю Толкачаўну (3). А. П. Грыцкевіч, аўтар апі- сання генеалогіі Ваньковічаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (т. 2, л. 219). мянуючы Яна Ваньковіча падстолісм Менскім, прыводзіць яго прозвішча перад Уладзіславам Ваньковічам, суддзёй земскім, a потым войскім Менскім, памёршым да 1695 года. Згодна са знойдзенымі намі матэрыяламі, Ян Ваньковіч быў сынам Стэфана Ваньковіча. вайсковіча Менскага. і ўнукам Адама Ванькові- ча. войскага Менскага. Па жаночай лініі быў у радстве з Валадковічамі: яго прабабка. Настасся Валадковічаўна Станіслававая Дуброўская была дачкой самога Марціна Валадковіча. які з 1570 і да 1593 года трымаў урад суддзі земскага Менскага. Звяртаючыся да асобы бацькі Яна Ваньковіча — Стэфана Адама- віча. вайсковіча Менскага. не можам пагадзіцца са сцвярджэннем А. Рахубы аб тым, што Стэфан Ваньковіч. на 10 ліпеня 1659 года суддзя гродскі Вількамірскі, а на 20 жніўня 1660 і падстараста судовы гэта- га ж павета. жыў яшчэ ў 1670 годзе. Згодна з А. Рахубам, Стэфан Ваньковіч на 14 студзеня 1670 года быўужо войскім Менскім і памёр у 1676 годзе (4). Згодна ж з нашымі звесткамі, Стэфан Ваньковіч памёр да 1664 года, а яго жонка да гэтага 1664 года ўступіла ў паў- торны шлюб са Станіславам Пузакевічам і, якраз у гэтым годзе ра- зам з новым мужам і сваімі дочкамі ўдзельнічала ў судовым працэ- се. Улічваючы гэтыя абставіны, наўрад ці трымаў Стэфан Адамавіч Ваньковіч і ўрад падстарасты Вількамірскага павета, не гаворачы ўжо аб трыманні ўрада войскага Менскага. Пачынаючы з канца 1664 года Станіслаў Пузакевіч са сваёй жонкай і Ян Ваньковіч ад імя сваіх сясцёр. Элеаноры Міхалавай з Багдана Тавянскай, чэснікавай Вілька- мірскай, і Ефрузыны Якубавай Канстантавай Памарнацкай, канюшы- най Вількамірскай, праз суды дабіваліся вяртання даволі вялікай пазыкі, зробленнай Вацлавам Горскім, харужыцам Віленскім, у Стэ- фана Ваньковіча яшчэ ў 1654 годзе. Усе магчымыя тэрміны вяртан- ня пазыкі даўно прайшлі, нарэшце памёрлі і Стэфан Ваньковіч і Вацлаў Горскі. Сама пазыка была забяспечана коштам маетнасці Новы Двор, які знаходзіўся ў трыманні спадчыннікаў памёршага Вацлава Горскага: яго жонкі Крыстыны Тышкевічаўны, ваевадзянкі Менскай Вацлававай Горскай, харужыцавай Віленскай, і яе дачок і зяцёў. Старэйшая яё дачка Гелена ўступіла ў шлюб з Якубам Афрэм- бушам, Юстына пашлюбіла Самуэла Забускага, скарбніка Троцкага, самая малодшая, Леанора, яшчэ не была замужам. Гады судовых працэсаў прынеслі толькі выдаткі. але не далі поспеху. Адчуваючы, што прыйдзецца расквітацца з маетнасцю Новы Двор, пані Крысты- на Тышкевічаўна Вацлававая Горская, харужыцавая Віленская, у 1668 годзе прадае яе Марціну Казіміру Валадковічу, гараднічаму і падста- расцу судоваму Менскаму. Цвяроза ацэнваючы сітуацыю і ўлічваючы немагчымасць далейшага змагання за вяртанне бацькавых грошай, Ян Ванковіч перадае 29 снежня 1672 года ўсе правы па вяртанні грошай мужу сваёй сястры Элеанорьі, пану Міхалу з Багдана Тавянскаму, яшчэ на гэты час — чэсніку Вількамірскаму (5). Як паведамляе А. Рахуба, Ян Жыгмунт Стэфанавіч Ваньковіч, якраз у гэты перыяд падчашы Вількамірскі. на 16 ліпеня 1678 года ляжаў цяжка паранены. Магчы- ма, што гэтае раненне было вынікам, як цяпер кажуць. крымінальных разборак з-за правоў уладання Новым Дваром (6). Вядома, што Элеанора Ваньковічоўна Міхалавая Тавянская, чэс- нікавая Вількамірская, памёрла да 1688 года. бо якраз у гэтым годзе Міхал з Багдана Тавянскі. ужо войскі Вількамірскі, у судовых працэ- сах выступае з новай жонкай пані Ганнай Зосяй Рыхтэраўнай (у пер- шым шлюбе Марцінавая Капггэлавая, у другім -— Ежыная Бенетавая, у трэцім — Войцэхавая Качынская. стольнікавая Драгіцкая) (7). Крыніцы: 1. «Ураднікі Інфлянцкія », № 922. 2. Жыхлінскі Тэадор, штогоднік 5, л. 28. 3. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 3374. л. 450. 4. Там жа. № 3504, л. 464. 5. НГАБ. Ф 1727, воп. 1. с. 12, лл. 87-90. 6. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 3374, л. 450. 7. Тамжа, №3910, л. 510. 12.17. Ваўрэцкі Уладзіслаў Казімір з Скрэтушава (? — 13.07.1673 — 04.06.1694 — ?) Уладзіслаў Казімір Ваўрэцкі. на ліпснь 1673 года пісар гродскі Браслаўскі. а потым. на 9 жніўня 1694 год. суддзя гродскі Браслаўскі (1). пачынаючы з 1673 года мянуецца і падстоліем Менскім. Псршае ўпамінанне Уладзіслава Ваўрэцкага. пісара гродскага Браслаўскага. у якасці падстолія Менскага датычыцца яго судовай справы з Фслік- сам Пацам. падкаморыем ВКЛ. і яго жонкай Ганнаіі Іааннай Жыбер- каўнай Феліксавай Пацавай. падкаморынай ВКЛ. Фелікс Пац. падка- моры ВКЛ. атрымаўшы ў пажыццсвае трыманне староства Даўгялі- шскае. пачаў вяртаць да староства землі, якія раней уваходзілі ў склад староства. але. па розных прычынах. аказаліся ў розных гаспадароў. Карыстаючыся інвснтарамі староства часоў Стэфана Баторыя. Фелікс Пац. падкаморы ВКЛ. пазваў у суд усіх памежных зямян. Справа нарэшце дайшла да Уладзіслава і Яраша Ваўрэцкіх. Псршапачатко- ва ваенныя дзеянні паміж бакамі, уцягнутымі ў судовую справу. ішлі вяла: Ваўрэцкі.м возныя дастаўлялі позвы ў суды. а яны. як правіла, у суд не з'яўляліся. Але. як толькі Фслікс Пац. атрымаўшы ў асэ- сарскім задворным судзе адпаведныя лісты. псрайшоў да правядзення новых межаў. сітуацыя змянілася. Варэцкія пачалі рыхтавацца да вядзення сапраўднай лакальнай вайны. Былі ўзброены косамі і віламі падданыя сялянс. прывсдзена ў стан вайсковай гатоўнасці наяўная чэлядзь. нарэшцс. да справы была прыцягнута і вайсковая харугва пад началам Залескага. Як толькі каралеўскія камісары. разам з Ежы Здановічам, каморнікам Браслаўскага павета, 14 ліпсня 1673 года выйшлі ў поле Для правядзення новых межаў значна памяншаючых уладанні Ваўрэцкіх. загадзя падрыхтаваныя сяляне. чэлядзь і вайс- ковая харугва Залескага прыступілі да іх разгону. Самога каморніка збілі на горкі яблык. паламалі ўсё начыннс Яраш Ваўрэцкі збіў аса- біста канчукамі зямяніна Даўгялішскага Якуба Гарошыча і слугу са- мога Фелікса Паца Крыштофа Тварыяновіча. Пазваныя ў суд Ваўрэц- кія змаглі. з дапамогай захаваўшыхся дакументаў, растлумачыць бес- падстаўнасць дамаганняў Фелікса Паца. У выніку каралеўскі суд даў дазвол на правядзеннс палюбоўнага суда. дзе ўдзельнікі судовай спра- вы былі прадстаўлены роўным лікам давераных асобаў (2). Звесткі аб намінацыі на ўрад падстолія Менскага ў матэрыялах Мстрыкі Вялікага княства адсутнічаюць. Уладзіслаў Ваўрэцкі. падстолі Менскі, нарадзіўся ў сям і Аўгустына Ваўрэцкага. падчашага Мснскага і Гслсны Нарушэвічаўны. жывых яшчэ на 28 жніўня 1666 года (3). Акрамя Уладзіслава ў Аўгустына і Гелены Ваўрэцкіх. падчашых Менскіх. быў яшчэ адзін сын Яраш Аляк- сандр Ваўрэцкі. які займаў урад. спачатку пісара земскага Браслаў- скага. а на 1691 год і суддзі земскага гэтага ж павста (4). Уладзіслаў Ваўрэцкі. падстолі Мснскі. пісар гродскі Браслаўскі. уступіўу шлюб з Марыянай з Кастравіцкіх. мечнікаўнай Лідскай, дач- кой Даніела Кастравіцкага. мечнага Лідскага на 1666—1675 гады. і Аўдоцці Сафроновічоўны (5). Адносіны Уладзіслава Ваўрэцкага і яго жонкі да радні былі нс самымі прыязнымі. Як вынікае з дэкрэта зад- ворнага асэсарскага суда ад 15 сакавіка 1688 года. Уладзіслаў Ваўрэцкі. падстолі Мснскі. суддзя гродскі Браслаўскі. і Марыяна Кастравіцкая Уладзіслававая Ваўрэцкая. судзіна гродская Браслаўская. дабіваліся вынясення баніцыі на пані Марыяну Канстанцыю Бжэзінскую. удаву па Габрыелю Кастравіцкім. мечным Лідскім, з-за маетнасці Вавсрка ў Лідскім павсце (6). Вядомы імёны сына і дачкі Учадзіслава Казіміра Ваўрэцкага. падсто- лія Менскага. Ян Юзэф Ваўрэцкі. судзіч гродскі Браслаўскі, атрымаў 13 чэрвеня 1708 года прывілей на крайчага Браслаўскага. А.Рахуба да- водзіць. што хутчэй за ўсё Ян Юзэф Ваўрэцкі. крайчы Браслаўскі. зай- маў гэты ж урад яшчэ ў 1742 годзе (7). Дачка Уладзіслава Ваўрэцкага. суддзі гродскага Браслаўскага. — пані Марцыбела Ваўрэцкая. падста- лянка Менская. усіупіла ў шлюб з панам Паўлам Антоніем з Самсонаў Падбярэзскім. падстоліем Браслаўскім на 15 красавіка 1710 года (8).