• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Што ж датычыцца самога Казіміра Пухальскага. то патрэбна прызнаць, што прывілей на ўрад падстолія Менскага ён атрымаў зусім не выпадкова. прычым. верагодна. і не прымаўу вайне з захопнікамі ніякага ўдзелу. У каралеўскім прывілсі ад 15 сакавіка 1658 года на ленныя добры Залескаўшчызна, размешчаныя ў Троцкім ваяводстве і нададзеныя Казіміру Пухальскаму пасля смерці Ксршніцкага, зап- ісана. што Казімір Пухальскі, «з маладых гадоў бавіў пры кара- леўскім двары» (3). гэта значыць уваходзіў у карадеўскае акружэнне, займаючы вельмі адказную і ўплывовую пасаду — сакратара самога караля. У гэтым прывілеі Казімір Пухальскі яшчэ не мянуецца ні пісарам дэкрэтовым ВКЛ. ні падстоліям Мснскім. Зразумела, што гэтыя ўрады Казімір Пухальскі атрымаў крыху пазнсй. У чэрвені 1664 года ў судзе асэсарскім разглядалася справа, узбуджаная Казімірам Пухальскім, сакратаром яго каралеўскай міласці Яна Казіміра са Станіславам Ліпніцкім, старастам Сейвенскім, з-за маетнасцяў По- цель і Таўрусы ў Гарадзенскім павсце. аддзеленых ад Сейвснскага староства (4), дзе ён мянуецца ўжо падстоліем Менскім. Такім чынам,
    у Менскім ваяводствс на працягу значнага часу трымалі адзін і той жа ўрад два шляхціча. Патрэбна адзначыць. ш го для Вялікага княства гэта было звычайнай з’явай. Аднак. на гэты раз адначасовае трыман- не ўрада Пятром Капашчэўскім і Казімірам Пухальскім не выкліка- ла ніякіх судовых спрэчак паміж іх трымальнікамі. Вядома, што амаль адначасовае наданне каралеўскімі прывілеямі Давіду Міцке- вічу і Станіславу Свірскаму падсудкоўства земскага Менскага пры- вяло да двухгадовага судовага працэсу паміж двума ўладальнікамі надзвычай даходнага ўрада.
    Да 28 сакавіка 1665 года Казімір Пухальскі атрымаў урад пісара дэкрэтовага ВКЛ. і ўжо ў гэтай якасці ў 1670 годзе вядзс Сўдовую справу з Янам Зверам. падчашым Берасцейскім, аб правс ўладання леннай маетнасцю каля Кобрына (5). Пачынаючы з лютага 1673 года зрэдку падпісвас дэкрэты каралеўскага суда ў якасці войскага Гарадзенскага павета. Цікава. штораней. у 1669—1670 гг., ніколі не ўжываў пры под- пісах пад дэкрэтамі, свайго былога ўрада — падстолія ваяводства Мен- скага. У поўным аб’ёме менаваўся і пісарам дэкрэтовым ВКЛ і падсто- ліем Менскім, толькі ў судовых дакументах. датычных яго маёмасных праў. Наогул, да урадаў. відаць. не адчуваў вялікай павагі. бо і войскім Гарадзенскім менаваў сябе разы ў гады. Трымаў, на 1678 год. войтаў- ства Шаўдоўскае. з якога меў някепскі прыбытак. Яго гаспадаранне ў войтаўстве часта выклікала скаргі жыхароў войтаўства на празмерныя павіннасці, накладзеныя на іх. нягледзячы. на старадаўнія прывілеі. якія абмяжоўвалі памёры павіннасцей.
    Пачынаючы з 1676 года перастае падпісваць кожны дэкрэт асэсар- скага суда. Замест яго дакументы, усё часцей і часцей, падпісваюць падканцлср ВКЛ або сакратар караля. Апошняя судовая справа. датыч- ная Казіміра Пухальскага. пісара дэкрэтовага ВКЛ і войскага Гарад- зенскага. разглядалася ў асэсарскім каралеўскім судзе 3 сакавіка 1679 года. У розныя інстанцыі ВКЛ трапіла некалькі скаргаў падданых лен- ных уладанняў Каменка і Струсы ў Гарадзенскім павеце, знаходзіліся ў трыманні Казіміра Пухальскага (6). He сцярпеўшы цяжар новых па- віннасцей і пабораў. уведзеных пісарам дэкрэтовым ВКЛ. падданыя. спасылаючыся на рансйшыя каралеўскія прывілеі. патрабавалі вярнлць адбыванне павіннасцсй да ранейшых памераў. У выніку рашэнчя суда на падданых гэтых вёсак былў накладзены значны грашовы штраф. за нсвыкананне ўстаноўленных Пухальскім новых павіннасцей.
    Верагодна, быў двойчы жанаты. Так. на 7 сакавіка 1659 года Казімір Пухальскі разам са сваёй жонкай Крыстынай Колычаўнай вядзе судо-
    вую справу з Марцінам Якубавічам з Чэрні Чэрніцкім і Барбарай Сла- вагораўнай. падстоліямі Падляскімі, за невяртанне ў тэрмін.раней ат- рыманай пазыкі (7). Пасля 1670 года Казімір Пухальскі ўсе судовыя справы вядзе ўжо разам з другой жонкай Тэадорай Юроўскай. якая жыла яшчэ ў 1698 годзе. калі яна змагла дабіцца баніцыі і вывалання на Антонія з Дзедзіч Гроўскага (8). У сваіх скаргах красамоўна апіс- вае злосныя ўчынкі Гроўскага. накіраваныя на згубу яго жыцця і зда- роў'я. Але калі паглядзець на гэтую справу з боку Гроўскага, усё выг- лядае, мякка кажучы. інакш. Як піша ў сваёй скарзе сам Антоні з Дзедзіч Гроўскі, Казімір Пухальскі. падстолі Менскі. учыніў жорсткі напад на яго сядзібу. літаральна знішчыўшы ўсе набыткі Гроўскага. У дадатак да ўсяго збіў жонку Антонія пані Барбару Сабанеўскую, «не шануючы яе шляхецкай і жаночай годнасці...» (9).
    У дакументах Метрыкі. на 12 верасня 1668 года. упамінаюцца Пухальскія: Ганна. ў шлюбе за Уладзіславам Корсакам. стольнікам Вендэнскім. Ефрузына за Багданам Друцкім Сакалінскім і Леанора за Феліцыянам Ельскім. У асэсарскім судзе яны вялі і выйгралі судовы працэс з Казімірам і Стэфанам Валканоўскімі, спадчыннікамі ўсіх добраў. памёршага Аляксандра Караля Кунцэвіча (10).
    У матэрыялах Метрыкі. за перыяд з 1683 і па 1689 год, сустрака- юцца яшчэ рэдкія подпісы пад дэкрэтамі суда асэсарскага пісара дэкрэ- товага ВКЛ Казіміра Пухальскага. аднак у подпісе амаль поўнасцю ад- сутнічае ўпамінанне аб трыманні Казімірам Пухальскім урада войска- га Гарадзенскага. Апошняе ўпамінанне аб Казіміру Пухальскім дае дэк- рэт каралеўскага асэсарскага суда ад 20 кастрычніка 1689 года. У гэтым дакуменце паведамляецца аб атрыманні Казімірам Пухальскім, войскім Гарадзенскім, пісарам дэкрэтовым ВКЛ, адпаведнага ліста з баніцыяй на Стэфана Граткоўскага. слугі якога напалі на маетнасці Пухальскага, збілі падданых. а некатарььх і звезлі ў невядомым кірунку (11).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 348, л. 418.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 1639.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 131, л. 252.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 350, л. 302.
    5.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с 360, л. 590.
    6.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 364, л. 597.
    7.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 347, л. 125.
    8.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 149, л. 520.
    9.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 533, л. 29
    10.	Там жа жа, кмф 18, воп. 1, с. 355, л. 623
    11.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 391, л. 468.
    11.12.	Свірскі Станіслаў (? — 05.01.1665 -?)
    Станіслаў Свірскі, былы пісар гродскі Менскі, потым падсудак земскі і, нарэшце, суддзя земскі Менскі, упамінаецца як падстолі Менскі ў дэкрэце каралеўскага асэсарскага суда 5 студзеня 1665 года (1). У гэтым дакуменце паведамляецца «ўсім, каму аб гэтым належыць ведаць...», аб наданні Тышкевічу сублевацыі (адгэрміноўкі) на баніцыю ад Станіслава Свірскага, падстолія Менскага, і яго жонкі Ганны Вой- шнараўны. На нашу думку, у гэтым дакуменце дапушчана пісарамі Тры- бунала яўна памылка: толькі-толькі скончыўся працяглы судовы пра- цэс паміж Станіславам Свірскім і Давыдам Міцкевічам з-за падсудкоў- ства земскага Менскага. Станіслаў Свірскі выйграў гэты працэс і на- ўрад ці мог менавацца падстоліем Менскім. Аднак, улічваючы абста- віны надання ўрадаў у ВКЛ, мы не ставім кропку ў даследаванні гэта- га пытання.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 133, л. 512.
    12.12.	Забускі Самуэл (? — 1664 — ?)
    У нашым распараджэнні маецца толькі адна згадка пра трыманне Самуэлем Забускім урада падстолія Менскага. Знойдзена гэтае паве- дамленне ў Яна Пачобута Адляніцкага (1), вядомага ўдзельніка вайны 1648—1666 гадоў. У матэрыялах Менскага гродскага суда знаходзіц- ца дакумент, унесены ў акты праз паўстагоддзе пасля яго складання. Уладальнік 2-х дымоў у Новым Двары Менскага ваяводства Самуэл За- бускі, скарбнік Троцкі, атрымаў квіт аб аплаце падымнога з гэтых дымоў (2). Сёння цяжка ўстанавіць. якая частка ранейшай маетнасці Пятра Дарагастайскага, ваяводы Смаленскага, аказалася ў руках Вац- лава Горскага і яго жонкі. Аднак з пасаговых дакументаў вынікае, што Забускаму была запісана палова .маетнасці Новы Двор — уласнасці Горскіх, харужыцаў Віленскіх. Так, 25 чэрвеня 1663 года па маетнасці Новы Двор праводзіцца інтамісія ад Самуэла Забускага па атрыманні паловы маетнасці па запісе ад Вацлава Горскага, харужыца Віленска-
    га (3). Праз 13 год Крыстына Тышкевічаўна Вацлававая Горская. ха- ружыцавая Віленская. пацвяржае правы Забускага на гэтую ж палову Новага Двара (4).
    Для Менскага ваяводства Самуэл Забускі, чалавек не чужы: да 1668 года ён уступіў у шлюб з пані Юстынай Горскай. дачкой Вацла- ва Горскага. харужыца Вілснскага. і пані Крыстыны Тышкевічаўны. васвадзянкі Менскай (5). Разам з Якубам Афрэмбушам. жанатым з пані Геленай Горскай. старэйшай дачкой Вацлава Горскага. дапама- гаў удавс абараняцца ад хцівых суседзяў. убачыўшых пасля смсрці ха- ружыца Віленскага магчы.масць атрымаць легкую здабычу. На мает- насць Горскіх Новы Двор, некалі належаўшую Пятру Дарагастайска- му. ваяводу Смаленскаму. а ад яго потым перайшоўшую ў рукі Мар- ціна Валадковіча. суддзі земскага Менскага. рабілі набегі і Станіслаў Свірскі. падсудак Менскі. і прадстаўнікі сям’і Бародзічаў. урэшце. і Марцін Казімір Валадковіч. на той час гараднічы і падстараста судо- вы Менскі.
    У рэестры дакументаў. датычных правоў уладання маетнасцю Новы Двор. унесеных у акты Менскага гродскага суда Тэрэзай з Булгарынаў Янавай Валадковічавай. падсудковічавай Менскай. у 1752 годзе. про- звішчы людзей, удзельнікаў падзей, не заўсёды прыводзяцца з пазна- чэннем урадаў. якія знаходзіліся ў іх трыманні. Толькі адзін раз, у за- галоўку дакумента аб выніках судовага працэса ў Галаўным Трыбуна- ле, узбуджанага Самуэлем Забускім супраць Станіслава Свірскага, пад- судка земскага Менскага. за яго напад на Новы Двор 8 лютага 1668 года. пазначаны ўрад Забускага, на той час ён яшчэ трымаў урад скарбніка Троцкага (6). Дарэчы. патрабаванні Станіслава Свірскага былі прыз- наны судом зусім справядлівымі, і Самуэлу Забускаму. скарбніку Троц- каму. прыйшлося выплаціць падсудку земскаму Менскага ваяводства даволі значную суму
    Крыніцы:
    1 Paczobut Odlanicki Ian. «Pametmk lana Wladyslawa (1640—1684)». Warszawa. 1877, s. 90.
    2.	НГАБ. Ф 1727, воп l,c. 11,л. 1275.
    3.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, лл. 88—89
    4.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, л. 90.
    5.	Там жа, ф 319, воп. 2, с. 524, ч.І, лл.103—106.
    6.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 12, л. 89.
    12.13.	Кенсоўскі Ян