• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Хадакоўскі Ян Плаза. 11.16.
    ХадзіцкгАтаназі, месціч Менскі. 11.30.
    Хадкевіч, гетман ВКЛ, 11.9.
    Хадкевіч Крыштоф, ваявода Віленскі, 11.8.
    Халецкая Ганна Альбрыхтавая Радзівілавая, 11.28.
    Хацеевіч Супраноўскі Мацей, 11.7.
    Хацеевіч Супраноўскі Андрэй,11.7.
    Хацеевіч Супраноўскі Іван, 11.7.
    Хацеевіч Супраноўскі Марцш, 11.7.
    Хацеевіч Супраноўскі Павел, 11.7.
    Хацеевіч Супраноўскі Калістрат, 11.7.
    Хмара Вацлаў, 11.29.
    ХмараАндрэй, 11.29.
    Хмара Мікалай, палкоўнік сапегаўскіх войскаў, 11.29.
    Хмара Адам Міхал, віцэ-інстыгатар, інстыгатар ВКЛ, кашталян, а ў канцы жыцця ваявода Менскі, 11.29.
    Хмара Антоні, скарбнік Менскі. 11.29.
    Хмарына Антоніевая пані Кацярына Вяжэвічаўна, скарбнікавая Менская, 11.29.
    Хмара Феліцыяна Варанцовая, 11.29
    Хмара Іахім, стольнік Менскі, 11.29.
    Хмарына Іахімавая пані Марыяна з Прэрадоўскіх, стольнікавая Менская, 11.29.
    Хмяльніцкі Багдан, гетман Запарожскі. 11.18,11.29.
    Храбтовіч Іахім, сакратар ВКЛ, 11.26
    Храбтовіч Літавор Уладзіслаў, 11.26.
    Храбтовічавая Літавор Уладзіслававая пані Тэрэза з Абуховічаў, 11.26.
    Храбтовічоўна Літавор Іаанна Юзэфовая Валадковічавая, 11.26.
    Храпавіцкая Людвіка Крыштофавая Косакоўская, стольнікавая Менская, 11.9.
    Храпавіцкі Ян А.. ваявода Віцебскі, 11.21.
    Хржанстоўская Крыстына Пятровая Дэмбоўская, стольнікавая Менская, 11.13.
    Цэдроўскі Стэфан, чэснік Мсціслаўскі, 11.10.
    Цэханавецкая Канстанцыя Лявонавая Паўлавая Валадковічавая, старасцянка Апеская, стольнікавая Менская, 11.23.
    Цэханавецкі Феліцыян, харужы Браслаўскі, стараста Апескі, 11.23.
    Цэханавецкая паш Феліцыяна з Падбярэзскіх, старасціна Апеская, 11.23.
    Цэханавецкі Марцін, старасціч Хаслаўскі. 11.23.
    Цэханавецкі Антоні. старасціч Хаслаўскі. 11.23.
    Цярпіцкая Канстанцыя, упадальніца маетнасці Заазер’е, 11.23.
    Цярпіцкі Мікалай, 11.24.
    Чаркоўская Рэіна Бяняшаўна Ятшавая Уніхоўская, харужына Менская, 11.15.
    Чарнеўскі Лукаш, 11.1
    Чарняўская Надзея. прадмова
    Чарняўская Наталля, прадмова
    Чарняўскі Вячаслаў прадмова
    Чуліцкі Стэфан, 11.15.
    Чэрніцкая з Чэрніц Ягнешка Крыштофавая Комаравая, 11.8.
    Чэрніцкі з Чэрніц Аляксандр, каралеўскі сакратар. 11.8.
    Чэслаўскія, уладалыгікі маетнасці Ужанка, 11.24.
    Чэшынскі Крыштоф. 11.23.
    Шаблавінскі Казімір, стражііік Менскі. 11.30.
    Шаблавінская Вікторыя Антоніевая Ліхадзіеўская, мечная Навагародская, 11.30.
    Шалуха Аляксандр Рафал, 11.15.
    Шалушына Аляксандравая пані Сузана Уніхоўская, 11.15.
    Шрэдэр Фрыдрых, 1118.
    Шчука Міхал. кашталян Менскі. 111; 11.20.
    Шчэхлейскі ГІётр Павел, плябан Гаенскі, 11.11
    Эйдонаўна Феліцыяна Тэадоравая Антоніевая Ваньковічавая, стольнікавая і падстарасціна судовая гродская Менская, у першым шлюбе Быкава, 11.20.
    Эйсімонт Францыск, 11.7.
    Эйсімонтавая Францыскавая пані Ганна Есманаўна, у першым шлюбе Янавая Жыжэмская. стольнікавая Менская, 11.7.
    Эйсмантавая Феліцыяна Казіміравая Дэ Раесавая, скарбнікавая Менская, 11.23;
    11.28.
    Юшкевіч Самуэл Багдан, падчашы Ковенскі. 11.18.
    Юцэвіч Яўгенія Іванаўна, супрацоўнца НІ'А РБ, прадмова
    Явойшаўна Зося Міхалавая з Індрана Касцялкоўская, столыпкавічавая Менская, 11.16.
    Ямант Станіслаў, 11.16.
    Ямант Аляксандр. 11.16.
    Ян III Сабескі, кароль Польскі; ваялікі князь Літоўскі, 11.13.
    Ян Казімір, кароль Польскі. вялікі князь Літоўскі. 11.29.
    Янішэўскі Адам, шсар гродскі Менскі. 11.22.
    Янішэўская Тэрэза Дамінікавая Валадковічавая. стольнікавая Менская, 11.22;
    11.23.
    Янішэўская Петранэла Багуслававая Прэрадоўская, скарбнікавая Навагародская, у другім шлюбе Ежына Біроева. оберстлейтэнантавая, 11.22.
    Яцэвічавая Тэадора Фларыянавая Станіслававая з Яксаў Быкоўская, 11.25.
    Раздзел 12. Падстоліі Менскага ваяводства
    Падстоліі. Архіўныя звесткі ўпсршыню ўпамінаюць аб існаванні ўрада падстолія пры вялікакняскім двары яшчэ з сярэдзіны XV стагод- дзя. Асноўнай функцыяй падстолія. уведзенага ў якасці памочніка стольніка. было садзейнічаць стольніку ў арганізацыі падачы страў пры правядзенні вялікім князем афіцыйных застолляў. 3 часам функцыі падстолія сталі чыста намінальнымі. 3 атрыманнем урадам чыста тытулярнага характару быў уведзены ў паветах і ваяводствах ВКЛ. У Менскім ваяводстве упершыню быў уведзены. згодна з абяцаннем. дадзеным Жыгімонтам III на каранацыйным сойме, у 1590 годзе. Амаль адначасова ўрад падстолія. надаваемы пажыццёва. быў увсдзе- ны ў большасці ваяводстваў і паветаў ВКЛ. У Вількамірскім павецс першы падстолі Адам Янавіч Каплеўскі атрымаў каралеўскі прывілей ад 25 сакавіка 1590 года, Васіль Воўк Завольскі атрымаў прывілей на ўрад падстолія Ашмянскага павета 16 красавіка гэтага ж года. Толькі 4 мая 1594 года атрымаў прывілей на падстольства Браслаўскае Фёдар Дзмітрыевіч Пуцята, маршалковіч Браслаўскі (1). Урад быў уведзены не толькі для вырознення найбольш заслужаных прадстаўнікоў павя- товай і ваяводскай эліты. але і для атрымання дадатковай крыніцы гра- шовых паступлснняў у вялікакняскую скарбніцу.
    Згодна з традыцыяй, меўшай месца ў ВКЛ. сыны падстолія, да часу атрымання бацькам іншага. больш высокага адзначэння, мелі права менавацца падстолічамі. а яго жонка менавалася пані падстолічавай. Жонка падстолія менавалася падстолінай, дачка — падсталянкай.
    Крыніцы:
    1.	«Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 3519, л. 465; № 1752, л. 270; № 4421, л. 566.
    12.1.	Явойш Трусавіцкі Пётр (20.05.1596 — да 20.03.1599)
    Пстр Явойш Трусавіцкі. як сказана ў прывілеі ад 20 мая 1596 года. «добра ў ваяводстве Менскім аселы». першым ў Менскім ваяводстве. па пратэкцыі самога Льва Сапегі, канцлера Вялікага княства Літоў- скага. атрымаў ад караля Жыгімонта III прывілей на ўрад падстольства
    Мснскага (1). Прайшло каля шасці год з моманту ўвядзення ўрада пад- столія Менскага. і, нарэшце, знайшоўся чалавек годны заняць гэты ўрад. Магчыма. прычына была яшчэ і ў тым. што сярод шляхецтва тады яшчэ не назіраўся той імпэт да заняцця любога ўрада і атрымання хоць якога-нсбудзь адрознсння. як гэта было характэрна для апошняга ста- годдзя існавання ВКЛ.
    Як бачна з прыдомка Трусавіцкі, Пётр Явойш жыў і трымаў ней- кія добры ў ваколіцах вялікага тады паселішча Трусавічы, размешча- нага на паўночны захад ад Менска. у ваколіцах Радашковіч. Прозвішча Явойш болып характэрна для Жмудзі, адкуль, верагодна. і перасяліў- ся яго бацька Войцэх Явойш з братам Станіславам пад Менск. Вера- годна. гэтае перасяленне было звязана з дзейнасцю Г.лябовічаў. некалі валодаўшых значнымі зямельнымі добрамі ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч і перасяляўшых сюды сваю служылую шляхту са Жмудзі.
    Першыя звесткі аб Пятру Явойшу Трусавіцкім датычацца 23 чэр- всня 1592 года. калі ён быў прызначаны падстарастам судовым Менскім Янам Пётрашкевічам на месца шсара гродскага. вакуячас пасля ад- стаўкі былога пісара Стэфана Дастаеўскага (2). Верагодна, гэтае пера- мяшчэнне адбылося не зусім дабраахвотна для Стэфана Дастаеўскага. бо Пётр Явойш унес у суд гродскі Менскі скаргу на пагрозы ў свой адрас ад былога пісара гродскага. Да вызвалення Стэфана Дастасўскага зура- да пісара гродскага Менскага спрычынілася і заняцце ўрада старасты судовага Менскага панам Андрэем Мікалаевічам Станкевічам, вёўшым менавіта са Стэфанам Дастаеўскім працяглы судовы працэс па Есма- наўскай спадчыне сваёй друтой жонкі Паланеі Валадковічаўны. Урад пісара гродскага Пётр Явойш Трусавіцкі займаў нядоўга і, пачынаю- чы з 5 ліпеня 1593 года. пасля пераходу былога суддзі гродскага Сы- мона Мацеевіча на ўрад падстарасты судовага Менскага (3). заняўурад суддзі гродскага Менскага. Аднак і гэты ўрад займаў нядоўга. Памёр да 20 сакавіка 1599 года. бо якраз гэтай датай пазначаны каралеўскі прывілей на ўрад падстольства Менскага. «вакуючы пасля смерці Пят- ра Явойша Трусавіцкага». як гэта запісана ў прывілеі. Станіславу За- харэўскаму (4).
    Верагодна. прадчуваючы блізкі канец свайго жыцця, унёс у гродс- кія акты Менскага ваяводства запіс сваёй жонцы Уршулі на права ва- додання маетнасцю Трусавічы (5). Меў брата Марціна. ад якога. вера- годна пасля падзелу бацькаўскай спадчыны. атрымаў дакумент на права ўладання часткі іх «атчызнага мення» (6). Праз месяц і Пётр Явойш выдаў брату адпаведны дакумент на права валодання сенажаццю (7).
    Прозвішча Явойш. у матэрыялах Мстрыкі ВКЛ. часта сустракаец- ца ў дакументах. датьгчных Троцкага ваяводства. Так, у судах княства 6 лістапада 1603 года разглядалася справа Амбражэя Явойша з Мар- цінам Язэфовічам, зямянінам Троцкага ваяводства, па справе прына- лежнасці Юрэвіцкай маетнасці (8).
    Крыніцы:
    І.НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 83, л. 93; с. 86, л. 58.
    2.	Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 1, л. 188.
    3.	АВАК, т. 31, л. 151.
    4.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 86, л. 21.
    5.	Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 4, л. 64.
    6.	Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 1, л. 4.
    7.	Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 1, л. 4.
    8.	АВАК, т. 30, л. 251.
    12.2.	Захарэўскі Станіслаў Мацеевіч (20.03.1599 — 05.05.1600. — ?)
    Станіслаў Мацеевіч Захарэўскі атрымаў прывілей на падстольства Менскае пасля с.мерці Пятра Явойша Трусавіцкага. былога падстолія і суддзі гродскага Менскага. па прывілеі ад 20 сакавіка 1599 года (1). Аднак па нейкіх прычынах займаў гэты ўрад параўнальна нядоўга і недзе пасля 5 мая 1600 года адышоў з урада. Яго наступнік Ян Вяжэвіч адышоў з урада да 21 жніўня 1607 года, саступіўшы правы на ўрад Мікалаю Вяжэвічу.
    Бацька Станіслава Захарэўскага Мацей на 1572 год быў каралеўскім ротмістрам. У гэтым жа годзе разам з Лукашом Гарабурдам і Раманам Міхайлавічам Бурым засведчыў акт куплі сяла Зорчына ў Любавіцкай воласці Аршанскага павета панам Багданам Стэцкевічам, ротмістрам Кіеўскім (2). Патрэбна адзначыць. што пан Багдан Стэцкевіч роўна праз дзевяць дзен пасля падпісання каралём акта куплі сяла Зорчына атрымаў прывілей на заняцце высокага ўрада маршалкоўства Вяліка- га княства Літоўскага (3). Мацей За.харэўскі, каралеўскі ротмістр. на гэты час быў у шлюбе з пані Ядвігаю Кгавароўнай. Учыніўшы з «яе згоды і намовы гвалтоўнае наеханне на дварэц у Войцсневе», што на- лежаў Мікалаю Войцэхавічу Ясенскаму, дзяржаўцу Любашанскаму, Мацей За.харэўскі на 25 лістапада 1570 года быў пазваны ў каралеўскі задворны суд (4).
    Вядома. што Станіслаў Захарэўскі меў сястру Юстыну, уступіў- шую ў шлюб з Юр'ем Рыгоравічам Кулем. дарэчы. суседам Станіс- лава Захарэўскага, і, магчыма. па гэтай прычыне паміж імі часта адбываліся памежныя спрэчкі Так. 3 мая 1596 года Станіслаў Заха- рэўскі і яго жонка Аляксандра Дамінікоўская Станіслававая Захарэў- ская падалі скаргу на свайго швагра за «бесчестне» (5). Акрамя сяс- тры Юстыны Кулевай у Станіслава Захарэўскага на 1597 год жылі яшчэ два браты— Ян і Жыгімонт. У гэтым годзе братам Захарэўскім давялося вытрымаць цяжкі судовы працэс з Янам Глябовічам, стольнікам Віленскім, дзяржаўцам Ушпольскім і Радашковіцкім. Ян Глябовіч. стольнік Віленскі. патрабаваў вяртання вялізнай сумы ў 1600 коп. якую іх бацька Мацей Захарэўскі нібыта быў вінен за 2 войтаўствы. Ян Глябовіч прызнаваў. што каля 700 коп было заплочана нябожчыкам Мацеем Захарэўскім, яшчэ пры перадачы гэтых вой- таўств (6). Захарэўскія. нягледзячы на прыкладзеныя вялікія высілкі. прайгралі гэты працэс.