У пачатку мая 1600 года падстолі Менскі ўнес у гродскі суд Менс- кага ваяводства ліст дабраахвотны. дзе перадаў сваёй жонцы ўсе пра- вы на сваю маёмасць. рухомую і нерухомую, грунты. золата і шаты. У сваім лісце Станіслаў Захарэўскі запісаў: «маючы яе за сабой у стане мальжэнскім. мальжонку (жонку) сваю мілую», ад якой «міласць маль- жэнскую і працавітыя ўслугі вызнаў. кром сабе дазнаваў і цяпер даз- наваю» (7). Дакумент, акрамя самога Станіслава Захарэўскага. падп- ісаў і яго брат Ян Захарэўскі. Вельмі мала засталося звестак пра маетнасці, належачыя Станіс- лаву Захарэўскаму, хаця зразумела, што быў ён чалавекам не бедным. Пасля смерці Войцэха Дарагастайскага. сына Пятра Дарагастайскага, ваяводы Смаленскага. змог вывупіць у крэдытораў памёршага вялікую маетнасць Халопеніцку ю. Яшчэ на сярэдзіну 1592 года трымаў ад Ада- ма Салагуба маетнасць Кіявец (8). якая межавалася з землямі Яна Паш- коўскага. Як вядома, памежныя спрэчкі. з-за недастатковай акрэслен- насці межаў маетнасцяў. былі бадай што ці не самай важкай прьгчы- най усіх судовых спраў у Рэчы Паспалітай. Так было і ў Станіслава За- харэўскага з Янам Пашкоўскім: 15 чэрвеня 1592 года Захарэўскі па- дае ў суд скаргу на суседа, абвінавачваючы яго ў грабяжы і зводзе ко- ней з маетнасці Кіявец (9). Недзе праз тры месяцы, 2 верасня гэтага ж года, Станіслаў Захарэўскі скардзіцца ў суд, абвінавачваючы суседзяў у збіенні яго самога і слугі (10). He трэба, аднак, лічыць, што Станіс- лаў Захарэўскі быў якімсьці слабым і бездапаможным чалавекам. Калі патрабавалі таго яго інтарэсы. ён мог быць жорсткім і бязлітасным, як і ўсе шляхцічы таго часу. Так, у ліпені 1600 года ўжо Станіслава Заха- рэўскага не бсз ітрычын абвінавачваюць у правядзенні нападу на ма- етнасць суседа Стэфана Стахоўскага, грабеж маёмасці і. што самае галоўнае. цяжкае параненне Стахоўскага (11) Памёр Станіслаў Захарэўскі да 1619 года. Пані Аляксандра Ваўрын- цовая Дамінікоўская пасля смсрці мужа ў пачатку 1620 года ўступіла ў новы шлюб з Крьіштофам Валадковічам. пасля 1633 года пісарам земскім Менскім, а ў канцы жыцця і ваяводам Навагародскім. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 86, л. 21. 2. «Lietuvos Metnka (1566 — 1574)». Knyga № 51. Vilnius. 2000, лл. 327-328. 3. Там жа, л. 329. 4. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 268, л. 339. 5. Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 4, л. 42. 6. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 285, л. 486. 7. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 1, лл. 426, 435. 8. Там жа, ф 1926, воп. 5, с. 1, л. 6. 9. Там жа, с. 1, л. 196. 10. Там жа, с. 1, л. 225. 11. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 1, л. 885. 12.3. Вяжэвіч Ян Рыгоравіч (? — да 21.08.1607) Звестак пра Яна Вяжэвіча. сына Рыгора Шчаснага Вяжэвіча. пад- судка Менскага. знойдзена вельмі мала. Улічваючы. што Станіслаў За- харэўскі займаў урад падстолія Менскага ваяводства яшчэ на 5 мая 1600 года і не адразу адмовіўся ад яго. то зразумела, што Ян Вяжэвіч займаў гэты ўрад вельмі непрацяглы час. Па яго смерці каралеўскім прывілеем ад 21 жніўня 1607 года (1) урад падстольства Менскага быў нададзены яго брату Мікалаю Вяжэвічу. падсудковічу Менскаму, буду- чаму пісару земскаму Менскаму. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 89, л. 55. 12.4. Вяжэвіч Мікалай Рыгоравіч (21.08.1607 — 08.09.1618) Мікалай Вяжэвіч. сын Рыгора Шчасновіча Вяжэвіча. былога пад- судка земскага суда Менскага ваяводства. і Кацярыны Фёдараўны Гра- боўскай. харужанкі Віцебскай. атрымаў урад падстолія Менскага па каралеўскім прывілеі ад 21 жніўня 1607 года (1). Займаў гэты ўрад Мікалай Вяжэвіч аж да адыходу з урада пісара земскага Менскага Стэфана Гладкага. На рыцарскім коле. як тады менавала павятовая шля.хта свае соймікі, быў абраны. адным з 4-х электаў (кандыдатаў). на ўрад пісара земскага Мснскага павета. Хаця ўрад земскага пісара і менаваўся ваяводскім, але па прычыне таго. што ў Мозырскім і ў Рэ- чыцкім павстах меліся свае павятовыя земскія суды. яго юрысдыкцыя распаўсюджвалася толькі на тэррыторыю Мснскага павета. На 1619 год быў жанаты з Марынай Яцынічаўнай. якая пасля смерці свайго мужа шмат маёмасці і грошай уклала ў фундаванне кляштара Менскіх базыліянак. Памёр Мікалай Вяжэвіч да 4 чэрвсня 1633 года (2). 3 нашчадкаў яго найболыпай вядомасцю карыстаецца сын Пётр Казімір Вяжэвіч. спачатку стольнік. потьш падкаморы Мсціслаўскі, a у канцы жыцця ваявода Навагародскі. Болып падрабязна пра жыццё Мікалая Вяжэвіча будзе пададзена ў раздзеле «Пісары земскія Менскага ваяводства». Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 89, л. 55. 12.5. Уніхоўскі Януш Паўлавіч (08.09.1618 — да 1621) Януш Уніхоўскі ў 1618 годзе быў адным з найбольш всрагодных кандыдатаў на вакантны пасля адыходу па стане здароў'я Стэфана Гладкага. урад пісара земскага Менскага ваяводства. Аднак у справу ўмяшаўся Жыгімонт I. які. атрымаўшы ад рыцарскага кола. як тады на- зывалі ваяводскі соймік. што сабраў пад кіраўніцтвам ваяводы Менс- кага. спіс з чатырох электаў (кандыдатаў) на ўрад. свой выбар спыніў на Мікалаю Вяжэвічу. падстолію Менскім, што і зацвердзіў сваім пры- вілеем ад 8 всрасня 1618 года. Каб не пакрыўдзіць уплывовага сярод менскай шляхты Януша Уніхоўскага, у гэты ж дзень быў падпісаны яшчэ адзін прывілей. на гэты раз на наданнс Янушу Уніхоўскаму ўрада падстолія Менскага (1). Урад падстольства Мснскага Януш Уніхоўскі трымаў нядоўга: праз тры гады. пасля адыходу з урада харужага Мснскага Яна Фёдаравіча Гладкага дабіўся атрымання прывідея на гэты ўрад. Быў двойчы жа- наты: першая яго жонка — пані Рэіна Бяняшаўна Чаркоўская. а другая — пані Фларэнцыя Мілеўская. Вядома. што яго дзецьмі, але нсвядома ад якой жонкі. былі: Рэміян. Казімір Караль і дачка Сузана, быўшая ў шлюбе за Аляксандрам Рафалам Шалухам. Болын падрабязна пра Яну- ша Уніхоўскага і яго радавод будзе выкладзена ў раздзеле «Харужыя ваяводства Менскага». Продак Уніхоўскіх — Радагашчанін. паходзіў з усходніх раёнаў Вя- лікага княства Літоўскага. Пасля іх захопу Маскоўскім вялікім кня- ствам атрымаў маетнасць Уніхова ў Навагародскім ваяводстве. дзе род Уніхоўскіх добра ўкараніўся. У пачатку XVII стагоддзя Уніхоўскія вы- купілі вялікую маетнасць Вяпраты каля Калачоўскага староства. Крыніцы: 1 НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 95, л. 118 12.6. Зяновіч Юр’я (? — 30.10.1622 — да 26.09.1651) Юря (Ежы) Зяновіч атрымаў прывілей на ўрад падстолія Менска- га пасля пераходу былога падстолія Мснскага Януша Уніхоўскага на «больш пажыточнейшы» ўрад харужага Менскага ў 1721 годзе і зай- маў гэты ўрад падстолія аж да самай сваёй смерці ў 1651 годзе (1). На нашу думку імя Ежы гэтым прадстаўніком роду Зяновічаў пры жыцці не ўжывалася. а было ўнессна ў загалоўкі дакументаў праз шмат гадоў пасля іх складання. пры правядзенні. пазнейшымі архівістамі, прац па іх сістэматызацыі і апрацоўцы. У саміх дакументах Зяновіч. падстолі Мснскі. мянуецца толькі як Юр'я. За ўвесь перыяд пошукаў нам давялося сустрэць толькі чатыры па- ведамленні пра Юр'я Зяновіча. Псршы даку.мент быў па нейкіх пры- чынах актыкаваны, гэта значыць унссены ў актавыя кнігі Менскага земскага суда ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, хаця і быў складзены 30 ка- стрычніка 1622 года (2). У гэтым дакуменце гаворыцца пра правядзеннс Юр я Зяновіча.м. падстоліем Менскім. інтрамісіі ў маетнасці Стане- вічы. размешчанай у Менскім ваяводстве каля Прусевіч і набытай ім у Яна Кісяля Дарагініцкага і яго жонкі Тамілы Гуркоўны (2). Улічва- ючы. што імя Юр'я было вельмі распаўсюджана сярод Зяновічаў, ча- ста вель.мі цяжка ўстанавіць. менавіта да якога Юр'я Зяновіча даты- чыцца справа. У першай палове XVII стагоддзя. як даводзіць Каяловіч, жылі тры прадстаўнікі дому Зяновічаў. з імем Юр'я. Аднак звесткі Каяловіча настолькі скупыя. што не даюць магчымасці ўстанавіць, хто з іх трымаў урад падстолія Менскага. У наступным дакуменце прывед- зены дэкрэт асэсарскага каралеўскага суда па справе. разгледжанай у гэтым судзе 19 студзеня 1643 года і ўзбуджанай Герардам Дэнгофам. кашталянам Гданскім. старастам Мальборскім. Фелінскім і Лю- цынскім да Ежы Зяновіча. старасты Апескага. з-за нібыта бяспраўна- га трымання леннага сяла Снегі ў Браслаўскім павеце (3). Згодна з Каяловічам. гэты прадстаўнік сям і Зяновічаў быў атруты ў 1648 го- дзе. Як падае Каяловіч. яшчэ адзін Ежы Зяновіч займаў урад суддзі земскага Віленскага і пакінуў трох сыноў. Як даводзіць А. Рахуба, гэты прадстаўнік дому Зяновічаў з урада стольніка Ковенскага павета перай- шоў на падсудкоўства Віленскае па каралеўскай намінацыі ад 27 верас- ня 1623 года. Прывілей на ўрад суддзі земскага атрымаў праз два гады — 3 красавіка 1625 года. Быў жанаты з пані Альжбстай Карвацкай, па- мёршай пасля 1636 года (4). Адзін з яго сыноў — Ежы Ян Дэспат Зя- новіч займаў урад войскага Віленскага з 29 жніўня 1654 і да часу сва- ёй смерці 20 лістапада 1658 года (5). Быў забіты і. як паведамляе Ка- яловіч (6), нс пакінуў нашчадкаў. хаця А. Рахуба і паведамляе, што Ежы Ян Дэспат Зяновіч быў жанаты з Ганнай Калецкай. Дату яго смерці Ка- яловіч, на жаль. не прыводзіць. Зразумела, што і бацька. і сын Зяно- вічы (суддзя земскі і войскі Віленскага ваяводства) не мелі ніякага да- чынення да падстольства Менскага. Значны след у матэрыялах Мстрыкі Вялікага княства Літоўскага пакінула яшчэ адна прадстаўніца роду Зяновічаў — пані Юр’евая Зя- новічавая Канстанцыя Сыцінская. На жаль, у матэрыялах асэсарскага задворнага суда не прывсдзена пры яе прозвішчы ніякага ўрада. Пры наяўнасці ў мужа ўрада і яго жонка, нават па яго смерці. у афіцыйнай і пабытовай перапісцы мянуецца гэтак жа. як і яе муж: войская, лоў- чыня або стольнікавая якога-небудзь ваяводства ці павета. 3 1673 і па 1676 год пані Канстанцыя Сыцінская Юр'евая Зяновічавая правяла не- калькі судовых працэсаў у асэсарскім судзе ВКЛ. У пачатку 1673 года Канстачцыя Сыцінская і яе дочкі са сваімі мужамі Казімірам Беганскім, пісарам земскім Браслаўскага павета. і Ежы Кельпшам змагаліся са спробамі Мальхера Глушынскага, войскага Смаленскага, дабіцца спаг- нання вялікай сумы грошай з маетнасці Зяновічаў — Палоннае ў Аш- мянскім павеце (7). У лютым 1676 года, па дэкрэце каралеўскага суда на Канстанцыю Сыцінскую і яе зяцёў была вынсссна баніцыя ад Стэ- фана Сабяшынскага і Гелены з Цэдроўскіх (8). Аднак і ў гэтай сям’і. відаць. не ўсё і не заўсёды ладзілася. Казімір Беганскі. пісар земскі Браслаўскі, і яго жонка Паланея Зяновічаўна разам з Ежы Кельпшам і Зосяй Зяновічаўнай Ежынай Кельпшавай дабіліся 2 сакавіка гэтага ж 1676 года баніцыі і вывалання (выгнання за межы краіны) для сва- ёй цсшчы і маці. Справа была всльмі простая: пры заключэнні шлюб- ных кантрактаў прадутледжвалася ў вызначаны тэрмін перадача мала- дым раней абумоўленных пасаговых сум. У шлюбных кантрактах звы- чайна ўсе прадугледжвалася да дробязі: і памёры грашовых сум, най- менне маетнасцяў і колькасць рухомасці, перадаваемых у пасаг. Па нейкіх прычынах у маці знікла жаданне перадаваць сваім дочкам выз- начаны пасаг. Канстанцыя Сыцінская не падпарадкавалася нават ра- шэнню Галаўнога Трыбунала і не дапусціла каралеўскага двараніна ў свае маетнасці для выканання спагнання (9). Патрэбна адзначыць. што А. Рахуба ў сваёй працы. прыводзячы звссткі пра Ежы Талата Кельп- ша, падчашага Вількамірскага на 1686 год, даводзіць. што жонка Ежы Кельпша — пані Зося Дэспатаўна Зяновічаўна была дачкой Міхала Дэс- пата Зяновіча (10).