Юр’я Зяновіч. падстолі Менскі. жыў яшчэ на 8 лютага 1651 года, калі быў пазваны ад Крыштофа Казіміра Трызны ў Менскі гродскі суд за звод з яго сяла Замасточча падданых, братоў Мінічаў: Паўлюка. Міхала і Харытона (11). Яшчэ раз сустракаецца прозвішча Юр'я Зя- новіча ў каралеўскім прывілеі на ўрад падстолія Менскага пану Пят- ру Капашчэўскаму; падстарасцу судоваму Менскаму ад 26 верасня 1651 года, дзе і гаворыцца аб зыходзе з гэтага свету Юр я Зяновіча. падсто- лія Менскага. Юр'я Зяновіч быў жанаты з прадстаўніцай вядомага дому Кавячынскіх пані Гальшкай. 3 нашчадкаў Юр’я Зяновіча і пані Гальшкі з Кавячынскіх Юревай Зяновічавай. падстоліяў Мснскіх. нам вядома толькі імя дачкі — пані Крыстыны. Крыстына Зяновічаўна. падсталян- ка Менская, на 4 мая 1677 года была ў шлюбе з Мікалаем Тышкевічам (12). Як паведамляе Каяловіч. продак Зяновічаў Дэспат Зянон Братошын каля 1380 года прыбыў з Сербп ў ВКЛ. Род вельмі шырока прадстаў- лены знакамітымі людзьмі, займаўшымі высокія ўрады ў ВКЛ. Так, Юр'я Зяновіч займаў урад ваяводы Смаленскага. Станіслаў быў гет- манам полным ВКЛ. а Міхал Зяновіч — ваяводам Мсціслаўскім. У 1560 годзе яшчэ адзін з прадстаўнікоў гэтага роду Юр я Юр евіч Зя- новіч, палкоўнік каралеўскіх войскаў. кашталян Смаленскі. каманда- ваў некаторы час усімі войскамі ВКЛ у Інфлянтах у часе вайны з Мас- коўскай дзяржавай Івана IV (13). Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18. воп. 1, с. 125, л. 252. 2. Там жа, ф 1769. воп. 1, с. 17, л. 525. 3. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 325, л. 493. 4. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 743, л. 152. 5. Там жа, № 1138, л. 199. 6. Каяловіч, «Кампендыум», л. 41. 7. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 360, л. 288. 8. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 366, л. 16. 9. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 367, л. 236. 10. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 3354, л. 447. П.НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 34, л. 1080. 12. Там жа, ф.1727, воп. 1, с. 49, л 248. 13. Каяловіч, «Кампендыум», л. 40. 12.7. Шалуха (? — ?) Паведамленне аб трыманні ўрада падстолія Менскага адным з прад- стаўніюў вядомага на Меншчыне дому Шалухаў (Шолухаў) падаецца ў кнізе «Ураднікі Вялікага княства Літоўскага. Віленскае ваяводства», (том 1) Анджэя Рахубы (1). Згодна з гэтым паведамленнем, Рафал Станіслаў Тупальскі, чэснік Ашмянскі, быў жанаты другім шлюбам з пані Крыс- цінай Шалушанкай. падсталянцы Менскай. Рафал Шалуха, на 11 люта- га 1663 года, трымаў урад падчашага Ашмянскага. ад якога адмовіўся дабраахвотна 20 лютага 1683 года. Першапачаткова мы меркавалі, што Крыстына Шалушанка магла быць дачкой нашчадка Фёдара Шалухі, харужага Менскага ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў, пана Ра- фала Аляксандра Шалухі. Як вядома. Рафал Шалуха ўступіў у шлюб з Сузанай Уніхоўскай. дачкой Януша Уніхоўскага. харужага Менскага. Як сведчаць матэрыялы Менскага гродскага суда, на 12 жніўня 1649 года Аляксандр Рафал Шалуха і Сузана Уніхоўская, у сувязі з вялікай патрэ- бай у наяўных грошах. перадалі ў заставу Менскаэт месцічу Якубовічу Міханавіцкую маетнасць (2). Але ў матэрыялах актыкацыі (натарыяль- нага сведчання заключанага пагаднення аб заставе) нічога не гаворыц- ца аб трыманні Аляксандрам Рафалам Шалухам урада падстолія Мен- скага. Да таго ж у Рафала Шалухі і пані Сузаны Уніхоўскай былі дзве дачкі: Гальшка і Кацярына. Галыпка Шалушанка пашлюбіла Аляксан- дра Вярыгу Дарэўскага, Кацярына — Андрэя Пакаршынскага (3). Такім чынам. пошукі Шалухі, падстолія Менскага, можна працягваць далей. Па ўсім відаць. што Шалуха трымаў урад падстолія ў адзін і той жа час з Юр'ям Зяновічам і Пятром Капашчэўскім. Аднак нягледзячы на тое. што падстольства Менскае было. у адпаведнасці з дзеючым правам. на гэты час надана спачатку Зяновічу, а потым і Капашчэўскаму, няма нічога дзіўнага, што гэты ўрад атрымалі і афіцыйна ўжывалі адначасова яшчэ некалькі чалавек. Крыніцы: 1. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», том 1, л. 257, № 1632. 2. НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 3,л. 1343. 3. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 8, л. 246. 12.8. Капашчэўскі Пётр Юр’евіч (26.09.1651 — да 12.09.1672) Пётр Капашчэўскі, сын Юр’я Багданавіча Капашчэўскага. пер- шага стольніка ваяводства Менскага і намесніка Слуцкага ў князеў Радзівілаў і Рэгіны Янаўны Салагубаўны атрымаў падстольства Менскае пасля смерці Юря Зяновіча па прывілеі ад 26 верасня 1651 года (1). Дата нараджэння Пятра Капашчэўскага не ўстаноўлена. Праўда. намі знойдзены прывілей Жыгімонта III ад кастрычніка 1620 года на атрыманне Пятром Капашчэўскім пажыццёвых праў на добры ў Не- вельскім тракце, дзе запісана, што быў ротмістрам яшчэ ў самога пал- коўніка Аляксандра Юзэфа Лісоўскага, падчас побыту палкоўніка са сваімі «лісоўчыкамі» ў Маскве і, відаць, добра «пагуляў» у межах Маскоўскага княства (2). Калі. гаворка ў прывілеі ідзе пра аднаго і таго ж Пятра Капашчэўскага, сына Юр‘я Капашчэўскага. то вы- ходзіць, што пражыў ён немалы, нават па нашых сённяшніх мерках. час. Зразумела, каб стаць ротмістрам у Лісоўскага. хаця б і ў самы апошні яго паходу 1615 году Северскую зямлю, патрэбна было мець каля дваццаці год ад нараджэння. а для атрымання ротмістроўства не заўсёды патрабавалася доўгая выслуга. Сваю харугву пад зверхніц- тва Лісоўскага Пётр Капашчэўскі мог прывесці. набраўшы ваяроў за свой кошт. Памёр жа Пётр Капашчэўскі да 12 верасня 1672 года (3), пражыўшы, магчыма, на гэтым свеце каля васьмідзесяці год. 3 кара- леўскага прывілея на наданне яму ўрада падстолія Менскага вынікае. што быў удзельнікам многіх войнаў. Яшчэ ў канцы снежня 1643 года — пачатку студзеня 1644 года, пасля смерці былога падстарасты судовага Менскага Пятра Казіміра Драбы- шэўскага. быў мянованы на ўрад падстарасты судовага (4). Займаў гэты журад і падчас захопу Менску маскоўскімі войскамі. перайшоўшы на бок захопнікаў. У студзені 1657 года унес у гродскія акты грамату цара Аляксея Міхайлавіча да ўсіх жыхароў Полацкага ваяводства аб заха- ванні ім усіх ранейшых праў і прывілеяў (5). Пасля адыходу маскоўскіх войсках быў памілаваны і нават захаваў свае ўрады падстолія і падста- расты судовага Менскага. Калі ўрад падстолія захоўваў да самай сва- ёй смерці. то ад урада падстарасты судовага Менскага быў вымушаны. пад моцным націскам уладных структур Вялікага княства Літоўскага. зрачыся на карысць Марціна Казіміра Валадковіча. Яшчэ ў канцы 1662 — пачатку 1663 гадоў выконваў абавязкі падстарасты, а на 10 ліпеня 1663 года пазначаны, у актах Менскага гродскага суда як былы падста- раста судовы Менскі (6). Двойчы ўступаў у шлюб. але прозвішчы яго жонак не ўстаноўлены. Меў дзяцей: сына Ежы. перайшоўшага на бок маскоўскіх войскаў і за- гінуўшага ў адным з баёў і дачку Леанору, спадчынніцу ўсіх немалых набыткаў Пятра Капашчэўскага, у тым ліку маетнасці Чэрнева і Тон- ва. уступіўшую ў шлюб з Міхалам Рдультоўскім. падстоліем Чарні- гаўскім. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 125, л. 252. 2. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 97, л. 219. 3. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 35, лл. 99—101. 4. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 3, лл. 744, 788—789, 796—797. 5. «Собранне древннх грамот н актов городов Мннскоў губ.», л. 319. 6. НГАБ Ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 1639. 12.9. Дзевялтоўскі Мікалай Казімір Войцэхавіч Гінтаўт (27.01.1670 — ?) Мікалай Казімір Дзевялтоўскі. згодна з матэрыяламі, змешчанымі ў кнізе «Ураднікі Вялікага княства Літоўскага. Віленскае ваяводства» Анджэя Рахубы. на 1659 год быў падчашым Ашмянскім (1). Атрымаў прывілей на падстольства Менскас 27 студзеня 1670 года. але яшчэ і ў пачатку лютага гэтага ж года менаваўся падчашым Ашмянскім. Жана- ты з Даротай Пухальскай. Як паведамляе Каяловіч (Compendium, л. 147) з Дзевялтоўскай быў жанаты Гісронім Комар. падсудак Ар- шанскі. Большасць Дзевялтоўскіх Гінтаўтовічаў паходзілі са шлях- ты Вількамірскага павета. Амаль адначасова з Мікалаем Казімірам Войцэхавічам Дзевялтоўскім. былым падчашым Ашмянскім, памёр- шым пасля 1676 года, жыў Ян Дзевялтоўскі. стольнік Вількамірска- га павета на 26 студзеня 1676 г. — 28 ліпеня 1690 гг., жанаты з пані Ефрузынай Тэрэзай Завадскай, Міхал Габрыел Дзевялтоўскі. войскі Вількамірскі на 1689—1704 гг. быўшы ў шлюбе з Ганнай Грахоўскай. Міхал Дзевялтоўскі склаў тэстамент 14 сакавіка 1701 года. Зусім вс- рагодна. што іх агульным продкам мог быць Станіслаў Барталамеявіч Гінтаўт Дзевялтоўскі. пісар земскі Вількамірскага павета ў перыяд 1566 — 1568 гадоў (2). Крыніцы: 1. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», т. 1, л. 257, № 1631 2. Там жа, № 3342, л. 446; № 3806, л. 498; № 3911, л. 510 12.10. Пухальскі Казімір (? — 30.07.1661 — 06.1664 — ?) Намі знойдзена некалькі згадак пра Казіміра Пухальскага, падцвяр- джаючых трыманне ім урада падстолія Менскага. Гэтыя дакументы змешчаны сярод судовых спраў, разгледжаных каралеўскім асэсарскім судом Вялікага княства Літоўскага ў 1660—1679 гг. і ўключаны.х у адпаведныя кнігі Метрыкі Вялікага княства Лтоўскага, пачынаючы з 348-й і да 364-й уключна. Так. у Варшавс, 30 ліпсня 1661 года ў асэ- сарскім судзе разглядалася справа (1), узбуджаная Казімірам Пу- хальскім. падстоліем Менскім супраць Канстанты Шылянскага. Казімір Пухальскі даводзіў у сваёй скарзе, што нібыта яшчэ 30 чэрве- ня 1660 года Канстанты Шылянскі бяспраўна захапіў сяло Рафалы ў Гарадзенскім павеце, якое было нададзена Казіміру Пухальскаму. Аднак у часе судовага працэсу было выяўлена. што Канстанты Шы- лянскі ўжо даўно. пасля смерці Маклока, раней арандаваўшага гэтую веску ў пані Радзівілавай, ваяводзіны Віленскай, гетманавай ВКЛ. атрымаў гэтую вёску. У падцвярджэнне гэтага Канстанты Шылянскі прадставіў і інвснтар всскі. складзены Янам Бурбам, дваранінам скар- бовым яшчэ 15 студзеня 1652 года. Патрэбна адзначыць. што настой- лівасці ў Казіміра Пухальскага хапала: праз некаторы час. добра пад- рыхтаваўшыся. ён ізноў пачынае судовую справу супраць Шылянска- га і. урэшцс. дабіваецца спрыяльнага для сябе дэкрэта асэсарскага суда. На нашу думку. Казіміру Пухальскаму быў. сапраўды. нададзены ка- ралеўскі прывілей на падстольства Мснскае. «вакуячае» (вакантнае), як тады пісалі ў прывілеях. пасля здрады Пятра Капашчэўскага. бы- лога падстолія і падстарасты судовага Менскага. Справа была ў тым, што Пятра Капашчэўскага. як тысячы іншых прадстаўнікоў праваслаў- най беларускай шляхты. за пераход на бок «Масквы» і чынны ўдзел у вайне з каралеўскімі войскамі. аб’явілі здраднікам. пазбавілі ўсіх ра- нейшых урадаў і канфіскавалі ўсю маёмасць. Казімір Пухальскі. сак- ратар кара.тя Рэчы Паспалітай. карыстаўся ўрадам падстолія Менска- га і пасля таго. як расчараваная ў «вызвадіцслях» праваслаўная шлях- та зноў прысягнула ў вернасці свайму каралю. Пётр Капашчэўскі ат- рымаў свае менні. урады падстолія і падстарасты судовага гродскага Менскага. Верагодна. для паскарэння вяртання яму падобных было прынята рашэнне аб захаванні за былымі «здрайцамі» ранейшых урадаў і ўсёй маёмасці. Як вядома. Пётр Капашчэўскі аж да сярэдзі- ны 1663 года выконваў абавязкі падстарасты судовага Мснскага (2), застаючыся падстоліем Менскім да самай сваёй смерці.