Вядома. што Уладзіслаў Казімір Ваўрэцкі. падстолі Менскі. суддзя гродскі Браслаўскі. жыў яшчэ ў 1694 годзе. У гэтым годзе ён быў аб- раны шляхтай павета ў склад Галаўнога Трыбунала. дзе і засядаў пры дырэктару Трыбунальскага кола пану Яну Уладзіславу Укольскім. пад- каморым Троцкім (9). Памёр Уладзіслаў Ваўрэцкі. падстолі Менскі, суддзя гродскі Браслаўскі, у 1701 годзе. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 521, л. 318. 2. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 369, л. 6. 3. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 355, л. 171. 4. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 4, л. 442. 5. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4252, л. 547. 6. НГАБ. КМФ 18, воп.1,с. 382, л. 630. 7. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 4106, л. 531. 8. Там жа, № 4454, л. 574. 9. НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 521, л. 318. 12.18. Кастравіцкі Антоні (09.07.1695 — ?) Прывілей на падстольства Менскае Антонію Кастравіцкаму, буду- чаму войту Менскаму, быў нададзены першы раз 9 ліпеня 1695 года (1). У прывілеі было адзначана. што надаецца ўрад Кастравіцкаму «post fata» (пасля смерці) Яна Кенсоўскага. «калі ўрад да дыспазыцыі нашай трапіў». Аднак Антоні Кастравіцкі, па нейкіх прычына.х, адмовіўся ад урада і не прыняў яго. Прайшло амаль чвэрць века, пакуль Антоні Ка- стравіцкі зноў вырашыў патурбаваць вялікакняскую канцылярыю для атрымання падстольства Менскага, стаўшага вакантным па адыходзе на стольнікоўства Менскае Дамініка Валадковіча. Аб атрыманні ўрада падстолія Антоніем Кастравіцкім у 1718 годзе глядзіце адпаведны ар- тыкул у гэтым жа раздзеле. Крыніцы: 1 НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 145, л. 373. 12.19. Станкевіч Казімір Караль (7 — 20.08.1695 — ?) Як паведамляюць дакументы асэсарскага задворнага суда ў Вільні, 20 жніўня 1695 года Галаўны Трыбунал княства вынес дэкрэт аб да- часнай баніцыі на пана Казіміра Караля Станкевіча, падстолія Менс- кага, і яго жонку Ефрузыну Вазгірдаўну. Справа была ўзбуджана Юзэ- фам Міхалам Гарадзецкім, падстарастам Геранонскім, і для канчатко- вага вырашэння была перададзеная на разгляд у асэсарскі суд дзе, 6 ка- стрьгчніка гэтага ж года і быў вынесены дэкрэт суда аб зацвярджэнні Казіміра Караля Станкевіча і яго жонкі банітамі (1). Нам падаецца, што Казімір Караль Станкевіч мог быць адным з многіх нашчадкаў было- га мастаўнічага і старасты судовага Менскага Андрэя Мікалаевіча Станкевіча. пражываючых у межах Менскага ваяводства. Як вынікае з дакумента, унесенага ў Аршанскія земскія акгы 2 красавіка 1744 го- дзе, Уладзіслаў Станкевіч. старасціч судовы Менскі, пакінуў трох сыноў: Аляксандра, беспатомнага. Андрэя і Яна. Унукам Андрэя быў Казімір Станкевіч, сын Гіероніма (2). Магчыма. што гэты Казімір Станкевіч і быў падстоліем Менскім. Прыкладна, у гэты час у межах Вялікага княства, асабліва ў Ко- венскім, Упіцкім і Вількамірскім паветах, пражывала некалькі Ка- зіміраў Станкевічаў. Несумненна, што нашу ўвагу прыцягнуў па-пер- шае, Стэфан Казімір Станкевіч, падстолі Вількамірскі, які атрымаў свой урад не раней пачатку 1666 года і трымаўшага яго да сярэдзіны 70-х гадоў XVI стагоддзя. Праўда, А. Рахуба даводзіць, што Стэфан Казімір Станкевіч, атрьімаўшы 2 лютага 1676 года прывілей на цівун- стваГондынскае, памёр каля 1685 года (3) і таму наўрад ці можа лічыц- ца кандыдатам на падстольства Менскае. Несумненна, што і ў гэтым выпадку мы павінны лічыцца з магчымасцю звычайнай пісарскай памылкі. Наступнік Стэфана Казіміра Станкевіча на ўрадзе, пан Крыш- тоф Гінейт Тавянскі падпісваў свае дакументы, у якасці падстолія Вількамірскага ўжо на 1 ліпеня 1675 года (4). Яшчэ адзін Стэфан Казімір Станкевіч, цівун Біржанскі, абараняю- чы інтарэсы пані Канстанцыі Бжастоўскай, якая была ў яго апецы, пры- цягнуў да адказнасці ў Менскім гродскім судзе пані Марыяну Доўба- раўну' Станіслававую Дабкевічавую і Станіслава Гедройца. мечнага Пінскага. Справа слухалася 10 ліпеня 1692 года (5), і зразумела, што гэта быў ужо іншы чалавек. У межах Ашмянскага павета пражываў пан Тэадор Казімір Станкевіч, чэснік Ашмянскі на 1680 і 1699 гады. Як падае А. Рахуба. 22 жніўня 1699 года займеў намінацыю на падсудкоўства Менскае. але не ўтрымаўся на гэтым урадзе. Па нашых звестках. гэты ўрад , ужо не менш чым два гады трымаў Стэфан Валадковіч, былы гараднічы Менскі. Тэадор Казімір Станкевіч, чэснік Ашмянскі, памёр 19 верасня 1701 года (6). Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18,воп. 1,с. 392, л. 156. 2. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 30, л. 464—466. 3. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 3530, 467. 4 Там жа, № 3531, л. 467. 5. НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 17, л. 234. 6. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», №1280, л. 218. 12.20. Шадурскі Якаб (? — ?) Пра трыманне Якабам Шадурскім урада падстолія Менскага згад- ка змешчана ў дакуменце, унесеным 14 мая 1774 года ў акты Мснска- га земскага суда (1). Даніел Шадурскі. ротмістр войскаўВКЛ. згодна з яго тлумачэннем, сын нядаўна памёршага Якуба Шадурскага, падсто- лія Менскага, вызваў вознага Менскага ваяводства Адама Казарына для правядзення інтрамісіі (увядзення ў правы валодання) па спадчын- най маетнасці Задарожжа. размешчанай у Менскім ваяводстве. Сама інтрамісія была праведзена возным Менскім 12 мая гэтага ж года. a складзены акт аб ёй унесены ў актавыя кнігі земскага суда Менскага ваяводства. Даніел Шадурскі, ротмістр войскаў ВКЛ. тлумачыў, што маетнасць засталася Якабу Шадурскаму яшчэ ў 1729 годзе і яе атры- манне падстоліем Менскім тады ж было прызнана ў Галаўным Тры- бунале ВКЛ. Яшчэ пры першым знаёмстве даслсдчыкаў з гэтым даву- мснтам ён быў прызнаны сумнеўным. аб чым і было пазначана ў вер- хняй частцы аркуша. Мы паспрабавалі праверыць. а ці быў калі-не- будзь такі чалавек Якаб Шадурскі і з такім урадам. Пасля праверкі аказалася. што дакумент быў сапраўдным, але ў яго тэксце. па віне самога Даніела Шадурскага. былі дапушчаны памалкі. Згодна з паведамленнем А. Раху бы. сапраўды існаваў Якаб Стані- слаў Шадурскі. які атрымаў каралеўскі аванс на стольнікаўства Інфлян- цкае 2 жніўня 1695 года (2). Прычым стольнікаўства Інфлянцкае атры- маў пасля працяглага трымання ўрада скарбніка Інфлянцкага. Адсюль вынікас. што Якаб Шадурскі ніколі не трымаў урада падстолія — ні Інфлянцкага. ні якога-небудзь іншага павета або ваяводства. Памёр Якаб Шадурскі, стольнік Інфлянцкі, 19 лістапада 1718 года (3) і, такім чынам, не мог перадаць Даніелу Шадурскаму гэтую маетнасць. Нясецкі прыводзіць імёны дзяцей Якаба Шадурскага — сыны: Антоні, гарад- нічы Інфлянцкі, Ян Францыск. падстолі Інфлянцкі. Бенедыкт і дачка — Петранэла (4). Зразумела, што Даніел у лік сыноў Якаба Станісла- ва Шадурскага не ўваходзіць. А вось Ян Францыск Шадурскі, старэй- шы сын Якаба Станіслава. сапраўды атрымаў каралеўскі прывілей на падстольства Інфлянцае 17 чэрвеня 1713 года. добраахвотна пакінуў- шы свой урад лоўчага Інфлянцкага (5). Вось гэты чалавек мог быць ула- дальнікам Задарожжа. бо адмовіўся ад падстольства Інфлянцкага каля 12 лістапада 1748 года. Такім чынам прыходзіцца прызнаць. што не толькі Якаб Станіслаў Шадурскі, але і ніхто іншы з гэтага роду не трымаў урад падстолія Менскага. Часта ў кнігах па гісторыі нашай краіны можна сустрэць заўвагу аб тым, што ў мінулым кожны шляхціч павінен быў добра ведаць імёны сваіх продкаў і іх слаўныя справы. Як гэта было ў сапраўднасці. мы можам давесці наступным паведамленнем, узятым намі з тэстамента самога пана Даніела Шадурскага. складзенага ім 2 лютага 1785 года. Даніел Шадурскі, ротмістр войскаў ВКЛ, паміраючы, перадаў дзедзі- чны фальварак Задарожжа сынам Міхалу, Лявону і Тамашу. Перад смерцю Даніел Шадурскі просіць сваіх сыноў берагчы спадчыну. ат- рыманую ім ад бацькі — Якуба Шадурскага. мянуючы яго на гэты раз падстоліем Навагародскага ваяводства (6). Між іншым. Шадурскія мелі маетнасці ў межах Менскага ваяводства. Так, 8 красавіка 1715 года быў складзены дакумент аб продажы Кара- лем Шадурскім пану Андрэю Красоўскаму маетнасці Балоча. размеш- чана у межах Менскага павета і набытай Шадурскім яшчэ ў 1696 годзе (7). Аднак у попісу патрыётаў Менскага ваяводства, складзеным 8 кас- трычніка 1765 года, імёны і прозвішча нашчадкаў Якаба Шадурскага не ўпамінаюцца. У магэрыялах Метрыкі Вялікага княства Літоўскага пад 1766 годам упамінаецца Ігнацы Шадурскі. стольнік Інфлянцкі (8). На- огул, Шадурскія на працягу XVII—XVIII стагоддзяў былі цесна звяза- ны з Інфлянтамі, і толькі некаторыя з іх трымалі ўрады іншых ваявод- стваў і паветаў княства Так. Адам Мікалай Шадурскі, на 30 красавіка 1712 года, быў мечным Віленскім (9). а Марцін Шадурскі. у перыяд з 2 верасня 1717 года і па жнівень 1735 года, бьгў крайчым Віленскім (10). Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1769, воп. 1, с. 6, л. 1094. 2. «Ураднікі Інфлянцкія...», т.ІХ, № 1626, л.156. 3. Там жа, № 1698, л. 160. 4. Нясецкі, т. 8, л. 593. 5. «Ураднікі Інфлянцкія...», № 1567, л. 150. 6. НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с.28, л. 105. 7. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 9, л. 1091. 8. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 189, л. 42. 9. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 482, л. 122. 10. Там жа, № 527, л. 127. 12. 21. Залескі Аляксандр (? — 1700 — ?) Згадка пра тры.манне Аляксандрам Залескім урада падстолія Мен- скага ў 1700 годзе ўзята намі з апрацаваных і выданых А Рахубам рэ- естраў падымнога Віленскага ваяводства за 1690 год (1). Згодна з ма- тэрыяламі рэестраў, у 1695 годзе трымаў у Любянцы і Сіняўцы. што ў Ашмянскай парафіі. 2 службы. У 1700 годзе ў часе бітвы пад Альке- нікамі з войскамі Яна Казіміра Сапегі. гстмана ВКЛ. ваяводы Вілен- скага, і яго прыхільнікаў, менаваў сябе падстоліем Менскім. У той жа час нам вядома, што з 1697 года гэтым урадам па каралеўскім прыві- леі карыстаўся Дамінік Валадковіч. У нас няма поўнай упэўненнасці. што Аляксандр Залескі сапраўды меў нейкія дачыненні да трымання ўрада падстолія Мснскага Крыніцы: 1. «Рэестр падымнога ваяводства Віленскага л. 170. 12.22. Валадковіч Дамінік Алойзы (03.10.1697 —да 07.01.1716) Дамінік Алойзы Валадковіч, сын Марціна Казіміра Валадковіча. пісара земскага Менскага. і Гелены Кастравіцкай. атрымаў урад пад- столія Менскага 3 кастрычніка 1697 года. «пасля смерці Яна Кенсоў- скага». як сказана ў каралеўскім прывілеі (1). Жанаты з Тэрэзай з Янішэўскіх, пісараўнай гродскай Менскай, дачкой Адама Янішэўскага. пісара гродскага Менскага. з якой меў шасцёра сыноў: Фсліцыяна Філіпа. мітрапаліта ўсяе Русі. уладыку уніяцкай царквы ВКЛ. Яна Станіслава. крайчага Менскага. Лявона Паўла. войскага і палкоўніка Менскага. Пятра Станіслава і Антоні Ля- вона. уступіўшых у кляштары закону святога Дамініка ў Менску і На- вагародку і, нарэшце. малодшага — Марціна, па чарзе: войскага Ста- радубаўскага. суддзю гродскага, скарбніка. гараднічага і стольнікаМен- скага. Акрамя сыноў меліся яшчэ і тры дачкі: Марыяна. (у некаторых дакументах — Эмерцыяна) спярша за Станіславам Ратамскім, а потым за Сулкоўскім, падстоліем зямлі Драгіцкай. Ганна за Антоніем з Рат- на Крукоўскім. падчашым Аршанскім, і Францыска ў свеце. а ў зако- не святога Францыска Тэафілія (былая нскаторы час нават старэйшай Менскага кляштару гэтага ордэна).