• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Стэфанам Быкоўскім. на той час скарбнікам Мсціслаўскім і судцзёю гродскім Менскім, па справе прыналежнасці маетнасці Камена (2). На 8 кастрычніка 1765 года ў межах Менскага павета, у Краснасель- скай парафіі. з дзяцей Давыда Міцкевіча, пісара дэкрэтовага ВКЛ, заставаўся толькі Пётр Міцкевіч, стараста Рудніцкі (3).
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18. воп. 1,с. 162, л. 341.
    2.	Там жа, ф 1727, воп. 1. с. 59, л. 710.
    3	. Там жа, ф 1769, воп 1,с. 4, л. 86.
    12.28.	Жэрніцкі Пётр з Рогала (? — 07.02.1741 — ?)
    Аб трыманні падстольства Менскага Пятром з Рагала Жэрніцкім па- ведамляе А. Рахуба. У 1741 годзе шляхга Менскага ваяводства на сваім грамнічным сойміку абірае Пятра з Рагала Жэрніцкага. падстолія Мен- скага. дэпутатам у Галаўны Трыбунал Вялікага княства (1). Тое, што гэта памылка. можна ўбачыць з каралеўскага прывілея таму ж пану Пятру з Рагала Жэрніцкаму на заняцце ўрада канюшаства Менскага па пераходзе былога канюшага Менскага Фларыяна з Яксаў Быкоўскага, пісара гродскага Менскага, на больш высокі ўрад — будаўнічага Мен- скага. Прывілей унесены ў кнігі Метрыкі 23 кастрычніка 1752 года (2), прыкладна праз 11 гадоў пасля абрання Жэрніцкага ў склад ГТЛ ВКЛ. У дадатак да ўсяго гэтага з матэрыялаў земскага Менскага суда за 4 са- кавіка 1744 года стала вядома, што Пётр Жэрніцкі. на гэты раз мяну- ючы сябе падстоліем Плоцкага ваяводства. правёў продаж сваёй часткі маетнасці Упірэвічы пану Адаму Баку, скарбшку Мсціслаўскаму (3). Калі ў абодвух дакументах — пра абранне дэпутатам ГТЛ і пра про- даж Упірэвіч размова ідзе пра аднаго і таго ж чалавека. то магчыма, што Пётр з Рагала Жэрніцкі не быў ні падстоліем Менскім. ні падсто- ліем Плоцкага ваяводства.
    Крыніцы:
    1.	«Дэпутаты Галаўнога Трыбунала ВКЛ (1697—1794 гт)...», л. 191.
    2.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 179, л. 27.
    3.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 10, л. 252.
    12.29.	Грабяніцкі Антоні (? — 1744 — ?)
    Матэрыялы аб наданні Антонію Грабяніцкаму ўрада падстолія Мснскага намі не знойдзены Магчыма, урад і быў нададзены. але Ан- тоні Грабяніцкі хутка адмовіўся ад яго. бо ўжо 7 верасня 1744 года ўрад падстолія Менскага, «пасля смсрці былога падстолія Антонія Кастра- віцкага». як сказана ў прывілеі. быў нададзены Стэфану з Яксаў Бы- коўскаму, скарбнію, Мсціслаўскаму і суддзі гродскаму Менскаму.
    Адзіная згадка пра існаванне Антонія Грабяніцкага. падстолія Мен- скага, знойдзена ў 8-м томс збораў АВАК. У 1744 годзе Антоні Гра- бяніцкі. меўшы. верагодна. сталае пражыванне ў межах Мсціслаўскага ваяводства. напаў з натоўпам сваіх памочнікаў і падданых на святара Шклоўскай царквы Андрэя Крушылоўскага і да с.мерці збіў яго канчу- камі. У завяршэнне «вайсковай апсрацыі» нападаючыя забралі грошы гаспадара і вывсзлі ўсю яго маё.масць (1). У 8-ы то.м АВАК гэтыя матэ- рыялы траігілі з актаў Менскага гродскага суда. куды былі ўнесены ў ся- рэдзіне 70-х гадоў XVIII стагоддзя. Якраз у гэтыя часы ў Слуцку сабра- лася шляхта праваслаўнага і кальвінісцкага веравызнанняў якая ства- рыла канфедэрацьпо. У рашэнні аб стварэнні канфедэрацыі прыводзіл- іся прыклады жорсткіх адносін. у тым ліку і збіццё святара Шклоўскай царквы. з боку войска і каталіцкай шляхты да ўсіх прадстаўнікоў іншых канфссіяў. толькі за тое. што яны па-іншаму вераць у бога.
    Mae слушнасць меркаванне. што Антоні Грабяніцкі меў урад пад- столія, але нс Менскага. а Мсціслаўскага ці Смаленскага ваяводстваў. Дарэчы, у акгавыя кнігі Менскага гродскага суда за 16 лютага 1758 года ўнесены акт каралеўскага глейта Феліцыяну Грабяніцкаму. падстолію Смаленскаму. які атрымаў баніцыю і вываланне за нейкія грахі ад сваіх родных братоў Тадэуша і Міхала і сясцёр Рэіны і Багумілы (2).
    Крыніцы:
    1.	АВАК, т. 8, л. 611.
    2.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 13, л. 31.
    12.30.	Быкоўскі Стэфан з Яксаў (07.09.1744 -да 28.11.1748)
    Прывілей на падстольства Менскае Стэфан з Яксаў Быкоўскі, былы скарбнік Мсціслаўскі і суддзя гродскі Менскі, атрымаў па прывілеі ад 7 верасня 1744 года пасля смерці былога падстолія Менскага Антонія Кастравіцкага (1). Улічваючы. што больш падрабязны аповяд пра Стэ-
    фана Быюўскага будзе зроблены ў раздзеле «Стольюкі Менскага ваявод- ства», каб пазбегнуць паўтарэння. у гэтым раздзеле прыведзены толькі самыя неабходныя звесткі пра гэтага палітыка ваяводскага ўзроўню.
    У 1748 годзе, у сувязі з пераходам былога стольніка Менскага Ля- вона Паўла Валадковіча на ўрад войскага Менскага. Стэфан Быкоўскі адмовіўся ад урада падстолія і дабіўся каралеўскага прывілея, ад 28 лістапада гэтага года. на атрыманне ўрада стольніка Менскага (2). Пры гэтым крыху раней пакінуў і ўрад суддзі гродскага Менскага ваявод- ства. Па прычыне таго. што кожны павет меў свой суд земскі і гродскі, то суды, названыя ў актах судамі Менскага ваяводства, былі толькі су- дамі Менскага павета, і іх юрысдыкцыя не распаўсюджвалася. скажам, на тэррыторыі Рэчыцкага або Мазырскага паветаў. якія ўваходзілі ў склад Мснскага ваяводства.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 173, л. 163.
    2.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 176, л. 234.
    12.31.	Жыжэмскі Міхал Казімір князь на Жыжмах (28.11.1748 — 22.01.1752)
    Міхал Жыжэмскі атрымаў урад падстольства Менскага пасля пера- ходу Стэфана з Яксаў Быкоўскага на стольнікаўства Менскае (1) па прывілеі ад 28 лістапада 1748 года. Быў энергічным палітыкам, які зра- біў бліскучую кар’еру за параўнальна кароткі час. Пачаўшы ў 1725— 1733 гады з урада чэсніка Старадубаўскага (2), на працягу значнага часу займаў урад пісара гродскага Менскага. Пасля смерці Андрэя Бенедык- та Карніцкага, сумяшчаўшага выкананне ўрадаў падстарасты судова- га з выкананнем і абавязкаў сурагатара земскага Менскага, атрымаў прывілей на выкананне сурагатарства земскага Менскага. гэта значыць быў фактычна пісарам земскім Менскім. Некаторы час быў войскім Менскі.м і ў 1769 годзе ўжо займаў урад падкаморыя Менскага (3). Верагодна, каб не памёр у сярэдзіне 1769 года, то мог бы прэтэндаваць на заняцце ўплывовых урадаў ВКЛ.
    Быў жанаты, уступіў у шлюб да 1747 года з Брыгідай з Завішаў, быўшай Станіслававай Свянціцкай, старасцінай Данілавіцкай. Памёр. не пакінуўшы нашчадкаў.
    Ад урада падстолія Менскага адмовіўся ў сувязі з пераходам на вайскоўства Менскае, якое стала вакантным пасля заўчаснай смерці
    былога войскага і палкоўніка Менскага Лявона Паўла Валадковіча (4). Больш падрабязны аповяд пра жыццё Міхала Жыжэмскага будзе зроб- лены ў раздзеле «Падкаморыі ваяводства Менскага».
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1,с. 176, л. 235.
    2.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 25, л. 905; Ф 1727, воп. 1, с. 56, л. 302.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 188, л. 110.
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 179, л. 683.
    12.32.	Карніцкі Ігнацы (22.12.1752 — 30.03.1765)
    Ігнацы Карніцкі, падчашы Менскі, сын Андрэя Бенедыкта Карні- цкага, лоўчага і падстарасты судовага Менскага, ад яго шлюбу з пані Марыянай з Бялінскіх, быўшай да гэтага ўжо ў шлюбе з Пятром Пра- тасовічам, войскім Менскім. Прывілей на падстольства Менскае атры- маў 22 снежня 1752 года (1) пасля пераходу Міхала Жьіжэмскага на ўрад войскага Менскага. Верагодна, гэта быў амбітны палітык, які зрабіў ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі неблагую карьеру. Да часу ат- рымання ўрада падстолія Менскага паспеў некаторы час пабыць на такім высокім урадзе, якім з'яўляецца ўрад лоўчага Менскага, і адра- зу ж, 28 лістапада 1748 года. атрымаў прывілей на ўрад падчашага Менскага (2). Урад падстолія Менскага займаў аж да 1765 года. калі атрымаў прывілей на суддзю земскага Менскага ад караля Станіслава Аўгуста (3), уступіўшы ўрад падстолія Менскага Яну Юзэфу Клакоц- каму, старасту Калачэўскаму.
    Ігнацы Карніцкі, падстолі Менскі. быў жанаты двойчы, другая яго жонка, пані Канстанцыя з Галінскіх, з якой меў некалькі сыноў і да- чок, якія па смерці бацыа былі яшчэ нялетнімі (не дасягнулі сталасці). Вядомы яго сын Антоні, зрабіўшы бліскучую кар’еру ў войску ВКЛ. Улічваючы, што Ігнацы Карніцкі. пасля адыходу з суддзі земскага Менскага ваяводства атрымаў урад падкаморыя Менскага, які займаў да сваёй смерці. асноўны аповяд пра жыццё і дзейнасць Ігнацы Кар- ніцкага будзе зроблены ў раздзеле «Падкаморыі Менскага ваявод- ства».
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 179, л. 683.
    2.	Там жа, кмф 18, воп. 1. с 176, л. 236.
    3.	Там жа, ф 1769, воп. 1. с. 4, л. 13.
    12.33.	Клакоцкі Ян Юзэф (30.03.1765 —да 09.05.1772)
    Прывілей на падстольства Мснскае Ян Клакоцкі. стараста Кала- чэўскі. атрымаў 30 сакавіка 1765 года (1). пасля пераходу былога пад- столія Менскага Ігнацы Карніцкага на ўрад суддзі земскага Менска- га Улічваючы. што больш падрабязны аповяд пра жыццс Яна Кла- коцкага будзе зроблены ў раздзеле «Войскія Мснскага ваяводства», у гэтым раздзеле даведніка будуць змешчаны матэрыялы. датычныя толькі перыяду знаходжання Клакоцкага на ўрадзе падстолія Менс- кага. Патрэбна. аднак. прызнаць. што ў матэрыялах земскага і грод- скага судоў Менскага ваяводства звестак пра яго справы захавалася вельмі мала. У асноўным яго прозвішча сустракаецца сярод падпісаў- ны.х пад рашэннямі ваяводскіх соймікаў. Насупраць тагачаснай тра- дыцыі. нават не зводзіў сам чужых падданых і не даваў іх зводзіць суседзям. Відаць, што карыстаўся сярод мясцовай шляхты немалым аўтарытэтам. бо менавіта Яну Юзэфу Клакоцкаму. падстолію Менс- каму, і Ігнацы Карніцкаму. суддзі земскаму Менскаму. на грамнічным ваяводскім сойміку быў аказаны давср — данесці да караля РП волю ваяводства Менскага па пытаннях. датычных існавання дзяржавы (2). У сувязі са с.мерцю Юзэфа Валадковіча. стольніка Менскага. па пры- вілсі ад 9 мая 1772 года (3). атрымаў вакантны ўрад стольніка Мен- скага. Затрымаўся на гэтым урадзе на два месяцы і ў ліпені гэтага ж года перайшоў на ўрад войскага Менскага. які пакінуў дабраахвотна ў канцы 1789 года.
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. КМФ 18, воп 1,с 184, л. 313.
    2.	Там жа. ф 1727, воп. I, с. 16, л. 323.
    3.	Там жа, кмф 18. воп. 1, с. 184, л. 774.
    12.34.	Валадковіч Марцін (09.05.1772 — 11.07.1772)
    Марцін Валадковіч. на гэты час гараднічы Менскі, малодшы сын Дамініка Валадковіча. стольніка Менскага, атрымаў урад падстолія Менскага па прывілеі ад 9 мая 1772 года (1). замяніўшы на гэтым ура-
    дзе Яна Юзэфа Клакоцкага, які пайшоў на павышэнне. на ўрад стольніка Менскага. Наступны ўрад можна было атрымаць толькі ў двух выпадках: пасля смерці папярэдніка, таму што урады надаваліся пажыццёва. або пасля добраахвотнай адмовы. што, у нскаторых выпад- ках. было звязана з банальным выкупам урада ў папярэдніка. Марцін Валадковіч займаў урад падстолія каля двух месяцаў, да часу смерці былога войскага Менскага Аляксандра з Яксаў Быкоўскага, калі па ўсёй лесвіцы ваяводскіх урадаў адбыдося чарговае перамяшчэнне ўрадні- каў, з больш нізкага ўрада на больш высокі. Па прывілеі ад 11 ліпеня гэтага ж 1772 года (2) атрымаў урад стольніка Менскага. саступіўшы ўрад падстолія Мснскага падчашаму і пісару гродскаму Менскаму Іа- хіму Хмару.Урад стольніка Менскага ваяводства Марцін Валадковіч займаўдасамайсмерці, настуігіўшайу першайпалове 1780 года. Больш падрабязнае апісанне жыцця Марціна Валадковіча будзе зроблена ў раздзеле «Стольнікі ваяводства Менскага».