• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў  Фёдар Чарняўскі

    Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводства XVI—XVIII стагоддзяў

    Фёдар Чарняўскі

    Выдавец: БелАніГал
    Памер: 256с.
    Баранавічы 2007
    65.65 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    (? — 05.06.1676 — 1686 да 15.06.1693)
    Прывілсй на атры.маннс ўрада падстолія ваяводства Мснскага Янам Кенсоўскім ў матэрыялах Метрыкі. на жаль. не захаваўся. Матэрыя- лы. знойдзеныя ў розных фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Бсларусь. дазваляюць зрабіць дапушчэннс. што Ян Кен- соўскі атрымаў прывілей на гэты ўрад да 1676 года (1), адразу ж пас- ля смсрці Пятра Капашчэўскага і трымаў яго аж да самай смерці. якая наступіла да 1694 года. Верагодна, што ўрад падстолія Мснскага Ян Кснсоўскі мог атрымаць і пасля адыходу Казіміра Пухальскага з ура- да падстолія Менскага на ўрад войскага Гарадзенскага павета. што магло мець месца нават да 1673 года.
    Ян Кснсоўскі. падстолі Мснскі. сын Крыштофа і Барбары Калян- дзянкі Кенсоўскіх, меў братоў: Багуслава. войскага Лідскага на 7 ліпе- ня 1662 года (2). жанатага з Барбарай Лімантавай. і Юр’я, стольніка Упіцкага. Ёсць падставы меркаваць. што ўсе браты прымалі самы ак- тыўны ўдзелу войнах з казакамі і маскоўскімі войскамі. Так. Багус- лаў Кснсоўскі. на 1662 год. таварыш харугвы гусарскай караля Польшчы. якадзначана ў прывілсі. шмат ваяваў з ворагамі Айчыны: быў з харугвамі Вялікага княства Літоўскага ў часе вайны з татарамі ў Валахіі, ваяваў з маскоўцамі ў Інфлянтах. Ян Кснсоўскі. будучы падстолі Менскі. доўгі час правеў у маскоўскіх турмах і вярнуўся да.моўтолькі ў 1658 годзе. Па каралеўскім прывілеі. Яну Кснсоўска- му і яго жонцы пані Ефрузыне Завішанцы была нададзена на вечнасць маетнасць Іадканы ў Вількамірскім павсце Троцкага ваяводства. раз- мсшчаная каля Шапялсвіч (3). Бацька Багуслава. Юр'я і Яна Кен- соўскіх, пан Крыштоф. памёр пасля 1653 года. а маці, пані Барбара Каляндзянка Крыштофавая Кенсоўская. жыла яшчэ ў 1666 годзе. калі. 2 ліпсня гэтага ж года. у Галаўным Трыбунале ВКЛ, разглядалася справа, узбуджаная пані Барбарай, аб атрыманні баніцыі на Яна Кур- ча. харужага Лідскага з-за нсвяртання пазыкі (4).
    Найбольш вядомы іх продак. Андрэй Кснсоўскі. уладальнік Гаян. што знаходзяцца ў Менскім ваяводствс. ажаніўся з удавой заснаваль- ніка роду Тамковічаў Сялецкіх пані Гальшкай Ляўковічаўнай быўшай Касправай Тамковічавай Сялецкай. У пачатку 20-х гадоў XVII стагод- дзя прыняў каталіцкае веравызнанне.
    Ян Кснсоўскі. падстолі Менскі. апошні раз адзначасцца ў даку мсн- тах пад 1689 годам. калі быў пазваны ў Менскі гродскі суд ад Крыш-
    тофа Шпілеўскага, скарбніка Рэчыцкага, за звод падданых з яго мает- насці ў Саламярэччы (5).
    Ян. падстолі Менскі. і Багуслаў. войскі Лідскі, Кенсоўскія памёр.лі, не пакінуўшы нашчадкаў. Іх землі перайшлі ў спадчыну пляменнікам, дзецям Юря Кенсоўскага. стольніка Упіцкага: Андрэю Ежы і Ежы Хіларыю, стольнікавічам Упіцкім. Андрэй Ежы ўзяў шлюб з Геленай Шылянскай. якая пасля смерці мужа. да 1 лютага 1745 года, паўторна ўступіла ў шлюб з Мікалаем Міласніцкім. Верагодна. у першым шлюбе Шылянскай з Андрэем Кенсоўскім не было нашчадкаў. бо маетнасць Бараўляны. атрыманая ад Андрэя Кенсоўскага, па яе тэстаменце ад 26 студзеня ( 6) 1752 года, была перададзеная сыну Станіславу Міласні- цкаму, ротмістру Навагародскага ваяводства .
    Крыніцы:
    1.	НГАБ. Ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 868.
    2.	Там жа, кмф 18, воп 1, с. 132, л. 66.
    3.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 134, л. 11
    4.	Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 457, л. 206.
    5.	Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 36, л. 300.
    6.	Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 33, л. 306.
    12.14.	Завіша Тамаш (1683 — да 1698)
    Згодна з заўвагай А. Рахубы да рэестраў падымнога Навагародскага ваяводства ад 1690 года. Тамаш Завіша атрымаў прывілей на ўрад падстольства Менскага ў 1683 годзе і памёр толькі ў 1698 годзе (1), праз год пасля надання гэтага ўрада Дамініку Валадковічу. У тэксце пры- вілея Дамініку Валадковічу на ўрад падстолія Менскага даецца ўдак- ладненне. што ўрад падстолія Менскага нададзены яму «пасля смерці Яна Кенсоўскага». Такое ўдакладненне было абавязковым для такіх да- кументаў па якой прычыне, па наступстве смерці або дабраахвотным адыходзе з ураду (2) стаў вакантным гэты ваяводскі або павятовы ўрад.
    На жаль. ніякіх звестак пра самога Тамаша Завішу ў Менскіх гродскіх і земскіх актавых кнігах намі не знойдзена. Аднак гэтыя звесткі адшукаліся ў матэрыялах судоў Ваўкавыскага павета, дзе Ta- Mam Завіша меў пастаянную аселасць. Некагорыя дакументы сведчаць аб дзейнасці самога падстолія Менскага. 3 матэрыялаў суда Ваўкавыс- кага павета ад 25 красавіка 1685 года стала вядома. што возныя паве- та Казімір Акольскі і Казімір Акунеўскі правялі інтрамісію па мает-
    насці Крапіўніца. якая належала Рыгору з Казельска Агінскаму, чэсніку ВКЛ. для перадачы яе ў заставу на адзін год Тамашу Завішу, падсто- лію Менскаму, паручніку войскаў ВКЛ (3).
    Некалькі дакументаў, што пралівалі святло на самога Тамаша Заві- шу і некаторыя моманты яго жыцця. нам пашчасціла знайсці ў кнігах Пінскага гродскага суда за 1664 год. Як аказалася. на 1664 год Тамаш Завіша быў паручнікам казацкай харугвы нядаўна памёршага Сапегі, крайчага ВКЛ. Са.м Сапега. крайчы ВКЛ і ротмістр гэтай харугвы, мог і не быць у харутве. а паручнік увесь час знаходзіўся пры харугве. фак- тычна кіруючы гэтай вайсковай адзінкай ва ўсіх момантах яе баявога жыцця. У асноўным вайсковыя аперацьп адбьгваліся летам, таму зімой 1664 года казацкая харугва пад паручэнствам Тамаша Завішы знахо- дзілася на стацыі (зімоўцы) ў Моталі. Цэнтралізаванага забеспячэння харчаваннем і фуражом не існавала. і кожная харугва забяспечвала не- абходным сама сябе. займаючыся рэквізіцыяй у су седніх сёлах. Як пісалі 18 красавіка 1666 года абрабаваныя аддзелам Завішы зямяне Пінскага павета, «Тамаш Завіша, паручнік харугвы казацкай. не бачачы на боязнь боскую і лёгка сябс разумеючы. правы і артыкулы вайсковыя парушаю- чы свавольна. сваю чэлядзь паслаў да Ломжына рабаваць набытак шля- хецкі...» (4). Гэтак жа сама забяспечваліся неабходным і іншыя харуг- вы войска ВКЛ. Дарэчы, зямяне Пінскага павета скардзіліся і на Ярма- ловіча, узначальваючага харугву самога гетмана ВКЛ Радзівіла.
    Значная частка дакументаў з фонда суда Ваўкавыскага павета не магла датычыцца самога падстолія Менскага.бо, як можна зразумець. ён памёр даўно да 1748 года. Гэтыя дакументы былі звязаны з падзе- ямі. якія разгарнуліся вакол жонкі Тамаша Завішы. пані падстолінай Менскай Юдыты з Млоцкіх, і іх сына Паўла. Мастнасць Палонка. частка якой належала і Юдыце з Млоцкіх. была падзелена паміж шматлікімі прадстаўнікамі роду Млоцкіх. Непаразуменні з межамі выклікалі вострую варожасць паміж асобнымі прадстаўнікамі гэтай фаміліі. На 10 ліпеня 1748 года ў судах павета праходзіў чарговы пра- цэс паміж Млоцкімі і пані Юдытай і Паўлам Завішамі. падстолінай і падстолічам Менскімі (5). Верагодна. што ў гэтай сям'і была яшчэ і дачка Даміцэля. услупіўшая ў шлюб з панам Янам Млоцкім, чэсніко- вічам Ваўкавыскім. 17 студзеня 1748 года на паседжанні Ваўкавыска- га гродскага суда дачка і зяць патрабавалі ад пані падстолінай і падсто- ліча Менскіх аддання раней абумоўленных пасаговых сум і завяршэння межавання грунтоў атрыманых згодна са шлюбным кантракгам (6). Невядома. з чым гэта было звязана: з асаблівасцямі характару самой
    падсто.нны Менскай або з прэтэнзіямі суседзяў на яе землі. але суды з удзелам пані Юдыты з Млоцкіх Завішынай. падстолінай Менскаіі. цяг- нуліся чарадой. адзін за друпм Праз тры дні. менавіта 20 студзсня гэ- тага ж 1748 года. у Ваўкавыску пачаўся новы суд. Юдыта з Млоцкіх Завішына пазвала ў суд двух маладых шляхцічаў: Паўла Івашкевіча. падстоліча Троцкага. і Даніела Алсндскага. стражнікавіча Ваўкавыс- кага Аказалася. што гэтыя маладыя людзі. будучы ў добрым падпітку з нагоды вяселля. псрапынілі яе падчас вяртання з Палонкі ў яе ўлас- ную вёску Крапіўніца. Здавалася б прыстойныя людзі перапынілі яе на дарозе каля вёскі Хрусты і завярнулі яе падводы. нібы для ўдзелу ў вяселлі, у вёску. Аднак. калі толькі пані падстоліна выйшла з свайго вазка, усё момантам змянілася. Шляхцічы пачалі здзеквацца са старой жанчыны. знялі яс кажух. адабралі грошы. пагражалі забойства.м і. на- рэшце. без всрхняй цёплай вопраткі выгналі на мароз (7).
    Крыніцы:
    1.	«Рэестр падымнога Навагародскага ваяводства...», л. 187.
    2.	НГАБ. КМФ 18 воп. 1, с. 149, л. 127.
    3.	Там жа, ф	1710, воп	1, с.	3, л. 112.
    4.	Там жа, ф	1733, воп.	1,с.	3. л 281.
    5.	Там жа, ф 1710, воп. 1,с. 41, л. 524.
    6.	Там жа, ф	1710, воп	1, с.	41, лл. 2—3.
    7.	Там жа. ф	1710, воп.	1, с.	41, л. 3
    12.15.	Толкач Міхал з Гаян (да 15.06.1693 — ?)
    Падстольства Менскае Мі.хал з Гаян Толкач атрымаў па каралеўскім прывілеі. падпісаныму чэрвсні 1693 года (1) пасля смерці Яна Кснсоў- скага. Вядома. што і ў Дамініка Валадковіча. атрымаўшага прывілсй на падстольства Менскае ў 1697 годзе. прычынай надання ўрада была таксама пазначана смерць Яна Кенсоўскага. Гэта дае нам магчымасць лічыць. што Міхал з Гаян Толкач. па нейкіх прычынах урад падстолія Менскага не прыняў. Адзінай прычынай. па нашых меркаваннях. ад- мовы ад такога ўрада як падстольства Менскас. магло быць атрыман- не іншага ўрада. больш высокага. чым урад падстолія. Такім урадам магло быць стольнікоўства Мозырскае. якос. на красавік 1680 года. тры- маў Казімір Толкач. дзядзька Міхала Толкача з Гаян. Сам Казімір Тол- кач, стольнік Мозырскі. памёр да 1693 года. Всрагодна. на гэты час, з
    урада стольнікоўства Мозырскага адышоў Вацлаў Паломскі. паручнік харугвы панцэрнай. атрымаўшы гэты ўрад па прывілсі ад 20 студзеня 1692 года пасля пераходу Пятра Катоўскага на падкаморства Мозырс- кае (2). У матэрыялах судовых спраў. змешчаных у акгавых кнігах Мсн- скага гродскага суда. па справс застаўнага трымання мастнасцяў Ло- вішча і Лотвяны Мікалаем Азямблоўскім. падстоліем Гарадзенскім, падцвярджасцца трыманне Міхалам Толкачам урада стольніка Мозыр- скага (3). Сам Міхал Толкач з Гаян. які. дарэчы. на 1680 год трымаў урад чэсніка Хельмскага (4). нядоўга пражыў пасля атрымання ўрада стольніка: як паказваюць матэрыялы Метрыкі Вялікага княства Літоў- скага. ужо на 20 красавіка 1696 года стольнікаўства Мозырскае атры- маў Станіслаў Ліпніцкі пасля адыходу з гэтага ўрада Самуэла Ельска- га (5). Зразумела. што наша спроба рэканструкцыі абставін жыцця Міхала з Гаян Толькача можа аказацца мыльнай. Магло быць і так. што прывілеі на ўрад стольнікаўства Мозырскага надаваліся нскалькім асобам адначасова.