« Напэўна, нялішнім будзе паведамленне яшчэ пра адну прадстаўніцу гэтага роду. пра Галынку з Пажарыскіх. былую Сухадольскую, а потым Янавую Казіміравую Матушэвічавую. чэснікавую Менскую. Ян Казімір Матушэвіч, чэснік Менскі, уступіў у шлюб з Гальшкай Пажарыскай, пісаравай земскай Мсціслаўскай, ужо будучы ў вялікіх гадах, і яго ўнук. Марцін Матушэвіч, нямала кепскіх слоў напісаў пра жыццё свайго дзе- да з гэтай «удавою маетнай. але ўжо дарослых сыноў маючай» (17). Крыніцы: 1. АВАК, т. 36, л. 341. 2. АВАК,т 31, лл. 249, 271. 3. АВАК, т. 31, л. 267. 4 НГАБ. Ф 1727, воп 1, с. 2, л. 159. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 335, л. 760. 6. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 8, л. 36. 7. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 8, л. 40. 8. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 250. 9. Там жа, ф 694, воп. 4, с. 760, л. 9. 10. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 590. 11. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 359, л. 637. 12. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 367, л. 140. 13. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 706. 14. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 35, л. 1002. 15. Там жа, ф 1727, воп 1, с. 50, л. 245. 16 Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 394, л. 69. 17 Марцін Матушэвіч. Дыярыюш жыпдя маяго.., // Спадчына, 1997, №2, лл. 214—215. 21.3. Сухціцкі Мікалай (? — ?) Каяловіч паведамляе звесткі пра Мікалая Сухціцкага, мянуючы яго лоўчым і гараднічым Менскім (1), але пры гэтым не прыводзіць ніводнай даты яго жыцця. Улічваючы. што Каяловіч выдаў сваю кнігу ў 1648 годзе і мог апісваць толькі тое, што адбывалася да гэтай даты, можна спадзявацца, што Сухціцкі мог быць адным з першых лоўчых Менскага ваяводства. Каяловіч піша, што Сухціцкі з маладых гадоў знаходзіўся на вайсковай службе. Жанаты з Масальскай, з якой меў дву х сыноў — Яна і Казіміра. На жаль, нам не давялося сустрэць хоць адно ўпамінанне пра Мікалая Сухціцкага. Як паведамляе Каяловіч «род Сухціцкіх Мазавецкі. Іх продак Навой быў спадчыннікам Сухціц і Клічкова». Крыніцы: 1. Каяловіч. «Кампендыум», л. 208. 21.4. Вялічка Ян Караль (? —25.01.1666 — 29.11.1676 — пасля 23.03.1703) На нашу думку. Ян Кароль Вялічка памылкова, па віне пісара кан- цылярыі ВКЛ, мянованы лоўчым Менскім. У справах Метрыкі Вялі- кага княства Літоўскага ёсць адна згадка пра Яна Караля Вялічку, на- званага ў дэкрэце асэсарскага суда лоўчым Менскім. Па дэкрэце асэ- сарскага суда ад 5 ліпеня 1676 года Ян Вялічка, лоўчы Менскі, атры- маў адпаведны ліст на баніцыю і вываланне на Яна Пажарыскага, чэс- ніка Мсціслаўскага, за недапушчэнне каралеўскага двараніна да спаг- нання пазыкі. Да сумы пазыкі. як гэта звычайна рабілася, далучылі судовыя наклады і прад'явілі да спагнання вялізную суму ў 5445 коп грошай літоўскіх з яго маетнасцяў (1). Ёсць яшчэ адна звестка пра су- довую справу з-за грунтоўу Мсціслаўскім ваяводстве. У каралеўскі асэ- сарскі суд Ян Вялічка, на гэты раз мянованы лоўчым Ашмянскім, і яго жонка Кацярына Васілевічаўна пазвалі 7 сакавіка 1689 года Лявона Агінскага, старасту Мсціслаўскага. Падданыя Лявона Агінскага з клю- ча і дзяржавы Радунскай, з сяла Клешчанка. са зброяй пастаянна на- падалі на ўладанні Яна Вялічкі (2). А. Рахуба прыводзіць звесткі пра Яна Караля Вялічку, што з 1666 і па 1703 год, трымаўурад лоўчага Аш- мянскага павета (3). Згодна даследаванняў, Ян Караль Вялічка, пад- століч Старадубаўскі, трымаў урад лоўчага Ашмянскага пасля смерці Паўла Карэйвы на 25 студзеня 1666 года. Жанаты быў з Кацярынай Васілевічоўнай (памерла ў 1731 годзе). Сам Ян Караль Вялічка, лоў- Ашмянскі, склаў тэстамент 23 сакавіка 1703 года. Праверка гіста- рычных крыніц паказала, што ў асноўным прадстаўнікі гэтага роду стала пражывалі ў Мсціслаўскім ваяводстве і Ашмянскім павеце. Крыніцы: 1. НГАБ. КМФ 18, воп. 1, с. 366, л. 117. 2. Там жа, кмф, воп. 1, с. 384, л. 306. 3. «Ураднікі Віленскага ваяводства...», № 1415. л. 233. 21.5. Заліўскі Аляксандр (? — 23.04.1681 — ?) Кепская захаванасць матэрыялаў гродскіх і земскіх судовых спраў, матэрыялаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, іпто датычыліся дру- гой паловы XVII стагоддзя, прывялі да таго, пгго мы не змаглі адпіу- каць каралеўскія прывілеі на многіх ўраднікаў Менскага ваяводства. Гэта датычыцца і асобы Аляксандра Заліўскага, які займаў урад лоў- чага Менскага на 23 красавіка 1681 года (1). Адзінае ўпамінанне пра трыманне ім гэтага ўрада знойдзена намі ў інвентары Гаенскагя стя- роства. складзенага Дамінікам Уладзіславам Цэханавецкім. стольнікам Мсціслаўскім. старастам Гаенскім, нры перадачы староства ў заставу Тамковічам за вялікую суму грошай. Разам з Аляксандрам Заліўскім подпіс пад дакументам паставіў яшчэ адзін Заліўскі. пан Багуслаў Ан- тоні Заліўскі. падчашы Ліўскі. сын Станіслава Заліўскага,які атрымаў, пасля наступіўшай неузабаве смерці лоўчага Менскага багатую спад- чыну ў выглядзе сяла Вялікія. або Кухмісцерскія, Бесяды з прылеглы- мі пасёлкамі і фальваркамі ад межаў Гаянскіх і да самай Карпілаўкі. Праз семь год, 23 верасня 1688 года. Багуслаў Антоні Заліўскі, падча- шы Ліўскі, і яго жонка Элеанора Скопаўна, за 30 000 польскіх злотых прададуць Вялікія Бесяды разам з Баярамі Андрэю Рыгору з Абор Аборскаму, старасту Горбаўскаму. аднаму з найбольш выдатных адм- іністратараў Радзівілаўскага дому (2). Першае ўпамінанне пра Заліўскіх адносіцца да 24 красавіка 1554 года, калі Мікалай Станіслававіч Заліўскі разам са сваёй жонкай Ка- цярынай Лаўрынаўнай Сушчынскай удзельнічалі ў атрыманні спадчы- ны па памёршым бацьку жонкі — Лаўрэну Сушчынскім. У сваім тэс- таменце нябожчык пакінуў сваёй жонцы Альжбеце трэцюю частку сваіх менняў, а зяцю і дачцэ адпісаў менне Урыкоўскае і трэцюю частку мення Марцюшоўшчынскага (3). Аднак сапраўдную аснову багацця роду заклаў Станіслаў Заліўскі, спачатку струкцасьі дворны Літоўскі. а ў канцы XVI стагоддзя і лоўчы дворны ВКЛ, ляснічы Мярэцкі і Лаздзейскі (4). жанаты на пані Зосяй Друцкай Сакалінскай. 3 прывілея на сяло ў лясніцтве Лаздзейскім, падпісанага 7 красавіка 1594 года, мы даведаліся, што ў Станіслава За- ліўскага, як і ў большасці зямян таго часу, маецца багаты паслужны спісак: разам са Стэфанам Баторыем удзельнічаў у многіх ваенных паходах і прайшоў з ім усю Лівонскую вайну з Вялікім княствам Мас- коўскім. У 1631 годзе ў Галаўным Трыбунале ВКЛ разглядалася справа Са- муэля Палонскага з Янам Заліўскім за супраціўленне выкананню судо- вага рашэння. На Яна Заліўскага была вынесена баніцыя і аб’яўлена вы- валанне (5). У 1640 годзе кароль Уладзіслаў IV падпісаў прэзентацыю на Аліцкую плябанію яшчэ аднаму прадстаўніку гэтага дому ксяндзу Кас- пру Заліўскаму, архідыякану Віленскаму (6). Аднак больш вядомы, сваімі ўчынкамі быў сын Станіслава Заліўскага. лоўчага ВКЛ, іаксама Стан- іслаў Заліўскі. Да верасня 1643 года быў жанаты з Юдыкай Ванькові- чаўнай (7), памёршай. верагодна, пасля 13 чэрвеня 1645 года, бо ўжо на кастрычнік 1645 года Станіслаў Заліўскі быў ужо ў шлюбе з Галыпкай Волкаўнай (8). Якраз у гэтым годзе, 17 студзеня, у Бесядах адбылася тра- гедыя: пан Мікалай Свінарскі са сваімі слугамі, Мікалаем Чыжом з вя- домай сям’і Чыжоў Мінтаўтаў, і Гратоўскім спыніўся пераначаваць у доме Станіслава Заліўскага. Сюды ж трапіў і Андрэй Казіцкі. Як пра- ходзіла сустрэча паноў гісторыя не пакінула вядомасці, аднак вынік гэ- тага балявання быў вельмі жудасны: Станіслаў Заліўскі разам са сваімі сынамі Андрэем і Юр’ем забілі Мікалая Чыжа і Гратоўскага і паранілі Свінарскага і Казіцкага. Прымірэнне было дасягнута. але вялікай цаной для Заліўскіх (9). У XVIII стагоддзі Заліўскія працягвалі захоўваць за сабой некалькі фальваркаў, размешчаных вакол Бесядаў. Дарэчы. на 7 чэрвеня 1717 года пасаду старэйшай жаночага кляштара ўсіх бернардынак у Менс- ку займала Францыска Заліўская (10 ). Адзін з прадстаўнікоў гэтага дому, Ян Заліўскі, у 1771 годзе пацвердзіў дароўны запіс пані Апалоніі з Ратынскіх свайму мужу Францыску Валадковічу, стольнікавічу Мен- скаму (11). Крыніцы: 1. НГАБ. Ф 1727, воп. 1,с. 10, лл. 1066—1069. 2. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 9, лл. 625—626. 3. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 34, л. 187. 4. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 77, л. 440. 5. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 103, л. 212. 6. Там жа, кмф 18, воп. 1, с. 113, л. 514. 7. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 3, лл. 1038—1039. 8. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 34, л. 701. 9. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 3, лл. 1038—1039. 10. Там жа, ф 1727, воп. 1, с. 38, л. 1340. 11. Там жа, ф 1769, воп. 1, с. 5, л. 484. 21.6. Пажарыскі Стэфан (пасля 19.12.1677 — канец 1684) Звестак пра жыццё Стэфана Пажарыскага захавалася вельмі мала: асноўнай крыніцай іх для нас аказаўся фонд пад нумарам 1926, дзе былі занатаваны працаўнікамі Віленскай археаграфічнай камісіі назовы судовых спраў з кніг Менскага гродскага суда, што падлягалі знішчэн- ню з-за сваёй дрэннай захаванасці. Кепскую паслугу для будучых дас- ледчыкаў зрабілі людзі, якія вельмі дрэнна ведалі старабеларускую мову, але нягледзячы на гэта рабілі пераклад з яе на рускую мову, У выніку многія імёны аказаліся запісанымі са скажэннямі. Так, пад 29 жніўнем 1685 года ў акгы Менскага гродскага суда была ўнесена справа лоўчага Менскага Пенкальскага з Менскімі і Берасцейскімі яўрэямі (1). Аднак мы ўжо ведаем, пгго яшчэ ў 1671 годзе ў Менскім гродскім суд- зе разглядалася справа былога лоўчага Менскага Яна Паўла Пажарыс- кага і яго жонкі Тэклі Свірскай з тымі ж берасцейскімі, койданаўскімі і мінскімі яўрэямі, абвінавачанымі ў невыкананні сваіх абавязацель- стваў. Улічваючы, што справы ў ВКЛ маглі цягнуцца не толькі дзеся- цігоддзямі, а былі выпадкі. што і на працягу больш значнага часу, то тут мы бачым працяг той жа самай справы, але ўжо з удзелам яго наш- чадкаў а менавіта, Стэфана Пажарыскага. Хаця сам Стэфан Пажарыскі на гэты час ужо не жыў, і судовую справу. верагодна, працягвала яго жонка. Кароткі запіс зместу справы не дае нам магчымасці атрымаць поўны малюнак падзей. Аднак мы маем падставу лічыць, што менавіта Стэфан Пажарыскі, лоўчы Менскі, будучы сынам і спадчыннікам усіх багаццяў Яна Паўла Пажарыскага і Тэклі Свірскай. а не Пенкальскі, працягваў і не скончыў судовую справу, якая распачалася яшчэ пры жыцці бацькі. Дарэчы, Пенкальскі Тадэуш зусім не міфічная асоба, ён жыў, прыкладна ў гэты ж час і быў таксама лоўчым, але толькі Вілен- скага ваяводства.